Успаміны Р. К. Шукевіча-Траццякова

Успаміны Р. К. Шукевіча-Траццякова

Віталь Аніська

Тэкст № 1.

Тав. СТАШЭЎСКАМУ (у верасні 1928 года – народны камісар юстыцыі і пракурор БССР. – В.А.).

У адказ на Ваша запытаньне, пасылаю ўспаміны аб слуцкіх падзеях.

Гісторыя «слуцкага дзела» 1919 г. наступная: Раніцою 6 жніўня 1919г. Слуцкая рэволюцыйная «тройка» дала загад усім установам вывозіць усё найбольш каштоўнае на вакзал і грузіць у вагоны. Прычына: Чырвоная армія (ці то 1-ая, ці 3-я брыгада, дакладна ня помню) паступова адыходзіла на Слуцак. У Слуцку ў той час каля вагзалу знаходзіўся кавялярыйскі полк (каля 200-300 шабляў). На чыгуначных пуцях знаходзілася звыш 300 вагонаў, нагружаных – скурай, мукой, сольлю, аўтамабілямі, аэроплянамі Н-скай авіяцыйнай эскадрыльлі ды іншай вайсковай маемасьцю. Савецкія ўстановы пачалі грузіцца ў вагоны са сваімі машынкамі, дакумантамі і г.д.

Чыгунка канчаецца ў Слуцку тупіком. Вярсты за паўтары ад вагзалу яна праходзіць праз рэчку Случ. Рэчка – вузкая, і чыгуначны мосьцік быў у значнай частцы зроблен з дзерава.

І вось у самы разгар пагрузкі (каля 6 г. увечары) польскі аэроплян разбурыў гэты мосьцік. Атрад польскай польскай кавалерыі прабраўся на другі бераг Случы і адтуль падпаліў мосьцік ды абстраляў вагзал.

Палякаў чакалі з Слуцкай шашы (з-пад Раманава), альбо з-пад Грозава. З Старобінскіх-жа балот нікому нават у галаву не прыходзіла іх чакаць. (Як потым стала вядома, старобінскі лясьнічы правёў польскі атрад праз высахшыя летам, аднаму яму вядомыя сьцежкі).

Гэты нечаканы абстрэл стварыў вялікую паніку. 300 кавалярыстых кар’ерам пранясьліся праз горад на Бабруйск, уздымаючы такі пыл, што за ім сьвету ня стала відна. На аўтомобілі тэрмінова павезьлі ў Бабруйск грошы і дакуманты кіраўнікі Савецкай павятовай улады – старшыня і сэкратар Выканкому…

Хто пехатою, а хто на раней падрыхтаваных на ўсялякі выпадак падводах, - памчаліся праз горад савецкі і партыйны актыў павету…

І вось у самы разгар панікі, насустрэч бягучым паважна выступіў атрад комуністых, насьпех схапіўшых вінтоўкі ў Ваенкамаце. Чалавек 14-16. Помню, што ў пачатку ў нас ня было 4 радоў па 4, але нехта потым падбег.

Ішлі к вагзалу на пэўную сьмерць.

Нават яўрэйкі-гандляркі, якім ня раз прыходзілася цяжкавата ад рэквізыцый і ўсякага ўціску комуністых, – нават і тыя ня вытрымалі гэтага «цікавага» зьявішча і загаласілі… па комуністых…

Праз 10-15 хвілін пасьля пачатку панікі атрад прыбыў на вагзал. Тут сустрэўся нейкі авіятар-камандзір з паўдзесяткам чырвонаармейцаў, якія засталіся абараняць самалёты. Зараз-жа ўсім атрадам пайшлі ў разьведку пра балота. Беглі так шпарка, што я ня раз аглядаўся, ці не занадта далёка забег наперад. Але ланцуг нідзе ня рваўся… Праз кусты і жыта дабеглі да берагу Случы. Тут нас з другога боку сустрэлі пазнанцы частым ружэйным і кулямётным агнём. Ніколі – ні раней, ні пазьней, – ня было, напр., у мяне такога адчуваньня дзічыны, вакол якой паляўнічыя лепяць кулі ўсё бліжэй ды бліжэй…

Але тут надышла цемра, і яна нас выратавала.

Паколькі пазнанцы ведалі, што ў Слуцку знаходзяцца значныя часткі Чырв.арміі, паколькі яны з-за ляска ня бачылі створанай у горадзе панікі, а ўвесь атрад комуністых, мусіць, палічылі толькі за звычыйную «разьведку», пазнанцы не адважыліся зараз-жа форсіраваць рэчку Случ.

А за ноч мы з’організаваліся, зьвязаліся з Бабруйскам, які выслаў па шашы бронемашыны, па чыгунцы – броняпоезд, Бабруйскі батальён пяхоты, атрад сапёраў.

Ужо зранку 7-га пачаўся бой паміж перайшоўшымі ў наступ пазнанцамі і намі. Але праз некалькі гадзін, дзякуючы надышоўшай дапамозе, пазнанцы былі адбіты, а мы іх гналі праз дзесятак вёсак. К вечару 7-га вярнуліся і «ўцекачы».

Да 10-га жніўня комуністы знаходзіліся на подступах да Слуцку (галоўным чынам, за вёскай Агароднікі). За гэты час з Слуцку вывезьлі ня толькі нагружаныя вагоны, але нават і друкарню і усё неабходнае.

8-га жніўня быў узят Менск. Паколькі ў слуцкім «мяшку» было заставацца небясьпечна і пазнанцы ўвесь час націскалі на вагзал, грамілі нашы позыцыі з артылерыі, вайсковае камандаваньне брыгады адступіла на Асіповічы. Ком.атрад адступаў баявой адзінкай.

Каротка, дзякуючы маленькаму атраду комуністых, Слуцак і каштоўнейшая яго маемасьць былі адратаваны. Калі я аб гэтай гісторыі гутарыў потым у Бабруйску з старшынёю Менскага Рэўкому, т.Р.Пікэлем, то Пікэль адзначыў вялікую заслугу гэтага выступленьня.

За гэтую-ж гісторыю я пазьней, у Смаленску, папаў пад суд – за нявываз маемасьці Слуцкага аддзелу судоў, старшынёю якога я зьяўляўся. Помню, што Нам.Наркамюста, т.Ізаксон, перадаў мяне ў Рэўтрыбунал. Па яго думцы, у першую чаргу трэба было спачатку вывозіць «дзела», а потым абараняць горад.

Тады-ж я напісаў падрабязную дакладную запіску аб гэтай гісторыі і ў Рэўтрыбунал, і Ц.К.Ком.пар.Літвы і Беларусі. Помню, што ў першы дзень сэкратар ЦК т.Кнорын трохі на мяне «наваліўся», але праз 4 дні паслаў працаваць у Губ’юст да т.Кронберга, працаваць сябром Колегіі Губ’юсту. (А Рэўтрыбунал залежыў ад Губюсту, але, мусіць, пасьля дакладной запіскі справа была ясна, і Рэўтрыбунал у распарадчым пасяджэньні скора спыніў гэтае абвінавачаньне).

Успамінаю, што амаль уся Слуцкая комуністычная організацыя (у якой я да панікі працаваў усяго месяц) падпісалася пад маёй запіскай (не падпісаўся, здаецца, адзін Цывін, якога потым выключылі з партыі).

У Кастрычніку 1919 г. я з Смаленску пайшоў добраахвотным байцом у Чырвоную армію. У красавіку 1920 г. партконфэрэнцыя 15 арміі дэлегіровала мяне (з рашаючым голасам!) на 9-ты зьезд Усе КП(б). Там я сустрэўся з Нач.Помарм 16 т.Пікэлем, які ізноў успомніў гэтую гісторыю і згадзіўся, што ўдзельнікаў атрадцу трэба ўзнагародзіць.

Але ў тыя часы ня было калі аб узнагародах думаць, як ня думаў ніхто аб іх у час наступу на Варшаву…

Аб слуцкіх падзеях (асобныя малюнкі) я пісаў у «Звезде» (1922г., №, прысьвечаны гадавіне ЧОН’у) і ў «Красной Смене» (1922г., №, прысьвечаны гадавіне комсамолу).

Конкрэтная мая прапанова – падняць пытаньне аб узнагародзе б.Старшыні Слуцкага Павятовага Камітэту КПБ Рыгора Багдановіча, Старшыні Ком. дэзэрціраў – т.Шчарбовіча. Гэтых я бачыў, прозьвішчы іншых ня памятаю (альбо ня ведаю). Але тут працуюць т.т.Зыбко, Несьцер (сябра Выш.Суда Рэспублікі), якія добра ведаюць усе прозьвішчы.

Р.Шукевіч-Трацьцякоў.

Менск, 7 лютага 1928 г.  

Крыніца: НАРБ, ф. 60П, воп. 4, спр. 221.


Тэкст № 2.

Институту партии при ЦК КП/б/Б.

Копия – т. Славинскому (у чэрвені 1930 года – адказны сакратар Мінскага акруговага камітэта КП(б)Б. – В.А.).

После 4-х летнего пребывания в немецком плену (последние 1½ года, подозреваемый, в организации забастовки на карбитном заводе Тросхен-Шальхен, я работал в каторжном лагере Картен-Унтаршрофен – филиале каторжного лагеря Траунштайн, в Баварии) я вернулся в Минск 10 декабря 1918 г. Вернулся с первым эшелоном военнопленных, согласно постановления военно-медицинской комиссии, т.е., как бесспорный кандидат на тот свет.

12/XII встретился в Минске с т. Рейнгольдом Исаком (моим товарищем по школьному революционному кружку), тогдашним председателем Минского Губревкома. Через Рейнгольда и Минского Губвоенкома т. Кривошеина я получил командировку в немецкое подполье. Ссылки на нездоровье не помогли: «Революция не знает отдыха. Немецкий язык знаешь – езжай в подполье. Уйдут немцы – отдохнешь».

В мою задачу входило организовать какой угодно ценой (за деньги, путем вооруженного захвата и т.п.) добычу военного снаряжения от уходящих германцев. Широковещательный мандат всем партийным, советским и профсоюзным организациям р. Барановичи, Слоним предлагал категорически мне подчиниться и был подписан членом совета Народных Комиссаров РСФСР, членом Совета Обороны и Чрезвычайным Уполномоченным по снабжению Красной армии Западного Фронта т. Дмитриевым.

29-го декабря я был уже в Барановичах. Через пару дней в Слониме, на квартире секретаря подпольного Комитета РКП/б/ т. Куницы (до последнего времени – Зав. АПО Гомельского окружкома КП/б/Б, сейчас – ректор белор. ВТУЗ-а) провел организационно собрание коммунистов, находившихся под влиянием коммунистов с–с–цев и …. анархистов, провел вопрос о «военизации» партийцев, о необходимости закупать снаряжение, вооруженной силой не допустить взрыва отступающими германцами Слонимских мостов, «содействовав» созданию добровольной милиции. Побывал у председателя Минского солдатского совета и т.п. «железной дивизии» и т.п. Коротко к моменту ухода германцев сделано было все возможное, не взирая на сильную в начале растерянность и нерешительность слонимцев. В момент отступления «железной дивизии» обстреляли отряд германских подрывников, отважившихся взорвать слонимские мосты. В итоге сказанного противодействия мосты не дозволили взорвать.

Но все это была лишь прелюдия – …… работа – захвату 18 пороховых погребов на ст. Лесная (I в. Барановичами, у б. Скобелевских лагерей).

Захвату предшествовали мои длительные переговоры с комендантом Лесной. Я выдал себя за штабс-капитана, уполномоченного генерала Ивашкевича, якобы сформировавшего свои части против большевиков. Свободное владение немецким, французским языками плюс выправки вочевка определявшего помогли мне недурно сыграть роль штабс-капитана. Комендант ярый монархист, бывший до войны крупным негоциантом («его корабли регулярно курсировали и из Гамбурга в Южную Америку, но во время войны уничтожены или захвачены врагом»), готовый продать снаряжение врагам большевиков, но заложил астрономические цифры. Большевикам же из Несвижа он уже продал (за 175.000 руб.) электростанцию на ходу.

Основные деньги я оставил в Слониме казначею организации (как-то т. Дунец, теперешний редактор еврейской газеты «Октябрь», говорил мне, что это он был раньше казначею). Да и не было у меня вообще нужных астраномических сумм. Не было и желания их выплачивать. Переговоры затянулись. Выручил случай. Командование лагеря неожиданно (4-го января 1919 г.) получило приказ покинуть Лесную через два часа по получении приказа. Случайно подслушавши этот приказ – немедленно подтаяся в лес, подальше от штаба. Болтаясь по лесу, я напоролся на 4 чекистов из Несвижа, присланных охранять электростанцию. Ребята подвернулись боевые, с винтовками, гранатами. Гранат в окружающих станцию и пороховые склады (в 2 верстах от станции) лесах валялось уйма. Леса окружали станцию и склады сплошной стеной. Из этих лесов наша группа и обстреляла залпом отряд подрывников, шедший от станции к пороховым погребам взрывать склады, забросала лес гранатами, все время с криками «вылетела» на опушку леса. Пальбу и разрыв гранат и крики эхо усилило в тысячи раз. Создалось впечатление, что нападает мощный отряд Красной армии. А демобилизованные в то время германцы также боялись в то время красноармейцев, как в 1914 г. население Пруссии – казака. Подрывники побежали обратно к станции. За ними беглым маршем ушла охрана погребов (как потом выяснилось), раскрыл двери погреба с динамитом и другого погреба с чисто немецкими взрывчатыми веществами (донаритом, вестралитом, пердитом), гремучей ртутью, пирокселиновыми шашкаи и т.п. Через ¼ часа начался обстрел опушки леса и погребов из бронепоезда, на котором уезжало командование лагеря. Каким-то судом снаряды (их было выпущено свыше 10) в склады не попали. Иначе погреба взлетели бы на воздух от одной детонации.

Таким путем удалось захватить 18 пароховых погребов, битком набитых военным снаряжением (один склад ракет, – взрывчатых веществ, 10 бомбаметов и …… в полной исправности, остальные склады – гранаты к бомбометам, ручные гранаты немецкого образца – 3 систем, аэропланные бомбы и т.д. Недели две, до прихода в Лесную взвода 6 Варшавского полка под командой комвзвода Морозова пришлось охранять склады своими силами. Одновременно устраивали Советский баласт в окрестных деревнях, выкачивали от населения винтовки и патроны, организовали охраны из добровольцев и т.п. Чекисты побыли в Лесной дня четыре.

По моему докладу для приема складов приехали военно-инжинерская комиссия (какой-то крупный военспец из Смоленска, бывший поручик тов. Мебер – коммунист, работает в Смоленске, и члены партии – Бобруйский сапер – т. Немец) признавая необыкновенную ценность склада и приведшая в ужас от того, что я по неведению беспардонно ходил по складу в батинках, а не в валенках.

На этих складах побывал и комиссар расположенной в то время в Барановичах второй Западной дивизии т. Славинский – ныне секретарь Минского Окружкома КП/б/Б, сейчас член Президиума ЦКК ВКП/б/, пригрозивший (в моем отсутствии) тов. Мейеру арестовать и его и меня за отказ передать склады в непосредственное пользование дивизии. По согласованию этого вопроса с Барановичским уполномоченным Чрезкомснабарма т. Прусталевым – т. Славинскому были выданы бомбометы (Слонимскому отряду дивизии и отряду ЧК, оперировавшему против белополяков в районе Битень).

Не взирая на тое, что Лесную части Красной армии покидали четыре раза (во время этих отступлений в Барановичах я регулярно встречался с т. Млодеком, начальник Гомельской Окружной милиции, – ныне т. Млодек – Зам. председателя Минского Горсовета), все военное имущество было вывезено. На вывоз запалов (вагоны для огнеопасных грузов прибывали частями и с опозданием) я поехал 10 или 12 марта 1919 г. на бронепоезде бывш. артиллерийского капитана Новицкого. Утром бронепоезд покинул меня на вокзале одного. В четырех верстах от вакзала, в дер. Тартак стоял наш авто-бронедивизион, в 1½ верстах за станцией в сторону Баранович находилось человек 20 красноармейцев Смоленского полка, в 2½ верстах от станции находились 2 белопольские роты (компаний) в дер.Ольшапка. Накануне белополяки разгромили станцию, сожгли вагоны-цистерны с керосином и бензином автобронеотряда, ряд эшаллонов, расстреляли ряд красноармейцев. Все, же к вечеру настоящим чудом – мне удалось вынести из склада на вокзал все запалы. К этому времени вернулся бронепоезд, командование которого уже не расчитывало меня видеть. Помню только начало ночного боя, грохот артиллерии и трескотню пулеметов бронепоезда. Заснув, как убитый я проснулся только на другой день в Барановичах. Тогда-же командировавший меня в Лесную тов. Пивоваров (приемник Хрусталева) признался, что он на моем месте вряд ли бы отважился поехать.

Мне не раз приходилось слышать в Чрезкомснабарме, что перед командованием поднято ходатайство о награждении захватчиков Лесной. Но и сейчас не знаю, награжден-ли кто действительно, да и кто тгда думал о наградах, когда неизвестно было «что день грядущий нам готовит?».

Историю с захватом Лесной и от погребов и рассказал в Смоленске в октябре 1921 г. во время чистки ячейки Воли Управления Западного Фронта (тогда я редактировал «Красноармейскую правду»).

Начснаб Пузапа тов. Цветков выступил на собрании с утверждением, что история та произошла, как я рассказал, на что героем этой истории был Верховский. Жму-де эту историю рассказывал сам Верховский.

Тут же на собрании выступил т.Биргер (инструктор Пузаппа, ныне работает где-то в Ленинграде в качестве преподавателя ВУЗ’а) и подчеркнул, что и он в то время работал в немецком подпольи и обстоятельно знает историю захвата Лесной и что эта история «имеет отношение ко мне, а не к Верховскому».

Вспомнил всю эту историю на ХІІІ с’езде КП/б/Б во время случайной беседы с Оршанским рабочим, членом ЦКК т. Сердливым. Он обстоятельно припомнил и заседание на квартире Куницы и обстоятельно нашумевший в то время захват Лесной и мою солдатскую шинель и измученное планом тогда безбородое лицо.

Шукевич-Третьяков.

Минск, 19 июня 1930 г.  

Крыніца: НАРБ, ф. 60П, воп. 4, спр. 356.


Тэкст № 3.  

Інтэрнацыянальная сям’я байцоў за комунізм.

Некалькімі штрыхамі К.Федзін /«Гарады і годы»/ даў высока-мастацкі вобраз маткі-фінкі, якая супакайвае свайго маленькага сына, што яго бацька, выступіўшый супроць бандытаў, хутка вернецца, што сын хутка ўбачыць свайго бацьку.

Ніколі не ўбачыў ужо свайго бацьку сын. Гэты невядомы фінскі комуніст загінуў у баю. Затое успамінаецца па Піцерскаму фронту, як храбра біліся супроць Юдзеніча шматлікія фінскія курсанты. Надзвычай прыгожа біліся, ў атаку на танкі кідаліся.

Міхаіл Шолахаў /«Ціхі Дон»/ расказвае, як прыпёрты да Дону атрад чырвоных мужна біўся да апошняга патрону. А калі расстрэлялі ўсе патроны, ранены камандыр атрада на чале сваіх байцоў кінуўся на белых у шткі. У нераўным баю да аднаго было перабіта гэта апошняя сотня храбрэцоў.

Усе яны, скупа дадае Шолахаў, належылі да інтэрнацыянальнага батальёна.

Вс. Іваноў апісвае, як у далёкай Сібіры не на жывот, а на смерць біліся атрад чырвоных мадыярз белымі чэхамі, якім храбрацам паказаў сябе сярод сібірскіх партызан кітаец. К.Фадзеяў – як на далёкім усходзе актыўна баролісь за ўладу Советаў «адсталыя» народы Сібіры і г.д.

Вызваленне Совецкай Беларусі стала мажлівым дзякуючы таму, што за гэта вызваленне змагалася шматнацыянальная чырвоная армія.

На Заходнім фронце біўся інтэрнацыянальны полк. Я помню як у баю за Лесной /за Баранавічамі, люты 1919 г./ да нас падышоў на падмогу атрад германцаў. З вінтоўкай у руках высачэнны нямецкі салдат з грамадным чырвоным бантам на грудзі дзелавіта запытаў мяне «па нямецкі «Во зінд дзізэ вайсэ гардзістэн?» – Я ўдзельнічаў у нямецкай вайне, іспытаў жудасці нямецкага палону, моцна быў спаян з баварскімі салдатамі пасля германскай рэволюцыі. Таму ў мне радасна дрогнула сэрца , калі недаўні «вораг» – германскі рабочы актыўна ўключыўся ў бой за ўладу Советаў. Пад Варшавай у пачатку жніўня 1920 года да нас перабегла з Усходняй Прусіі немала германскіх спартакаўцаў-комуністаў, якія актыўна ўключаліся ў барацьбу за Уладу Советаў…

Перад пасхай 1919г., абкружаная з усіх бакоў на кладбішчы каля Мордзіч /за Баранавічамі/, у начным баю 4 разы адбівала атакі белых рота чырвоных мадыяр. І адбіла, меткім пулемётным агнём пралажыла сабе дарогу на саедзіненне з чырвонымі.

У гістарычным баю з белапалякамі за Слуцк /6-10 жніўня 1919г./ горстачка комуністаў, якая 6-га вечарам выратавала горад, за ноч атрымала падмацаванне. У наш атрад уліўся і кітаец. Ён прынёс дзве цынкі патрон. Адну цынку палажыў паміж ног і, калі раніцой распачаўся ізноў бой, – невозмуціма стрэляў. Калі я, па сваёй несвядомасці, аклікнуў яго: «Ходзя», трэба ніжэй цэліцца» ён пакрыўдзіўся: «няма ўжо ходзя, ёсць таварыш». Таварыш ён аказаўся выключна добры: мы стрэляем – ён страляе. Стрэляем з калена – і ён з калена, кідаемся ў атаку – і ён не адстае. Не дарма ў тыя часы гуляла легенда аб кітайцы, якм папаў у палон сідзячы на дзераве, адкуль ён страляў па белапалякаў. Абкружылі дзерава з усіх бакоў, усе патроны расстрэляны – «злезай, ходзя» – прапануюць белыя.

« – Совет мяне пасадзіў, совет мяне і здыме» горда адказаў чырвоны баец кітаец. Знялі яго белыя пулі…

Кітайскія рабочыя паявіліся на заходнім фронце у час імперыялістычнай вайны, калі іх «родныя» капіталісты за безцэнак з выгадай для сябе прадавалі царызму гэту танную рабочую сілу для рыцця акопаў. Кітайскія рабочыя жылі тут у такіх нечалавечых умовах, што нават гэтыя непрыхатлівыя рабочыя узбунтаваліся у 1916 годзе. Паўстанне задушылі. Некалькі дзесяткаў было расстрэляна /у архіўных дакумантах адсутнічаюць нават прозвішча расстрэляных, ёсць толькі нагрудныя нумары гэтых рабочых./ Не дзіва, што шмат хто з уцалеўшых кітайскіх рабочых свядома біўся да апошняга за Советы. Зараз на Віцебшчыне шмат кітайцаў-патомкаў гэтых самых байцоў змагаюцца за калгасы….

18 мая 1920 года вечарам у лесу пад Бальшой Чэрніцай разарваўшымся гаўбічным снарадам быў забіт адзін з храбрэйшых байцоў чырвонасцяжнай 56 Маскоўскай Дывізіі, член бюро Тульскага Губкома, Ваенком 168 брыгады, патомственны Тульскі пролетары Александр Жаброў. Гэтым-жа разрывам было ранена 5, кантужана 2 /у тым ліку і я/. З Тульскім рабочым Жабровым я добра падружыўся яшчэ на Юдзеніцкім фронце. Помню, як у час аднаго з штурмаў фартоў Нарвы яго аніяк не маглі адшукаць. Высвятлілася, што Жаброў у першых шэрагах байцоў лічным прыкладам вёў за сабой у атаку. Аўтарытэтам Жаброў у дывізіі карыстаўся незвычайным. Досыць адзначыць, што ён быў дэлегатам ІХ З’езда РКП бальшавікоў. Помніцца, што ў час З’езда мы разам з ім наведвалі «землякоў» – Старшыню Тульскага Губкома т.Камінскага, /сучасны Нарком Аховы Здароўя/, вучыўся у Менску і Старшыні Тульскага Губвыканкома т. Асінскага. Любілі Жаброва байцы надзвычай. У час першага наступлення я знаходзіўся ў 168 брыгадзе і не раз бачыў, як пры адным толькі паяўленні заўсёды спакойнага Жаброва бадзёра кідаліся ў атаку. 18 мая вечарам абыходзілі з ім перад началам новай атакі перадавыя цэпі і пулямётныя гнезда палка, якім камандаваў безумна храбры камандыр т.Багавой. Разарваўшыся снарад вывёў з строя 8 чалавек. Далёка адкінуў пакаверканы пулямёт. Але найбольшая пацера – смерць Жаброва.

Чырвоныя байцы ня любяць плакаць над паўшымі таварышамі. Аднак па Жаброву шмат хто заплакаў з байцоў і палітработнікаў. Дрогнуў комбрыг – іспытынны рубака тав. Гаўрылаў. Дрогнуў хладнакроўны Ваенком штаба дывізіі тав.Падарын, сам сістэматычна «для падняцця духа байцоў» наведваўшы перадавую лінію. У Туле зараз ёсць вуліца імя тав.ЖАБРОВА….

Геройскі біліся на захадным фронце у 1919 годзе славутая латышская брыгада. Асноўнае ядро 15-й арміі складала латышская чырвоная армія – ударная армія у час ліпеньскага прарыва 1920 года. Помніцца, што камісар 4-й дывізіі тав. Янель быў ранен. Пад Брэст-Літоўскам загінуў член Реваенсовета суседняй арміі /16-й/ латыш тав.Даўман. Бліскуча праявілі сябе у баёх за Беларусь ныне пакойныя кавалеры 4-х ардэноў чырвонага сцягалатыш тав.Фабрыцыус і русскі тав.Вастрэцоў.

У другой беларуска-літоўская дывызіі было шмат адданых пролетарыятаў байцоў палякаў, беларусоў, літоўцаў, яўрэяў. На руках вынеслі байцы з боя раненага камісара дывізіі ордэнаносца – паляка Адама Славінскага. У баях за Совецкую Беларусь атрымаў свой ордэн яўрэй тав.Дрэйцэр. Слаўныя старонкі упісалі у гісторыю БССР загінуўшыя у час стрэкапытаўскага паўстання абаронцы «Савоя» – Гомельскія камісары – яўрэі і беларусы. У 20 верстную разведку лічна хадзіў член Ревоенсовета 16-й арміі, быў з ім т.Орджэнікідзэ. На чале коннага корпуса знаходзіўся Бакінскі пралетары ордэносец Гайя-Гай. Супроць беларускіх кулакоў удала змагаўся ордэносец русскі рабочы Крывашэін. Смеласцю адлічалісь шматлікія байцы татары у 56-й дывызіі, байцы Башкірскай брыгады коннай.

Адважна бароліся на захадным фронце шматлікія «скітальцы мароў», матросы з лепшых караблёў рэволюцыі – «Аўрора», «Рурык», «Алег» і г.д. Рэдка была давольная гэта «братва». Але у баю – смела, адважна.

Многа, многа гэтых невядомых родных таварышоў усіх шматлікіх нацыянальнасцяй СССР безследна загінула у барацьбе за вызваленне БССР.

Занятыя штодзённай барацьбой за будаўніцтва соцыялізма мы да гэтага часу не адбілі як-след гераічнай барацьбы зв вызваленне БССР. Аб гераічных, легендарных Чапаеве, Гікало напісаны кнігі, спяваюцца песні ў гарах Урала і Каўказа. Нам неабходна ўспомніць пра шматлікіх перадавых байцох за комунізм, змагаўшыхся на палёх Беларусі.

Многа мільёнаў невядомых друзей у час вайны мы мелі на Захадзе, якія актыўна нам дапамагалі. Яшчэ больш маем зараз ва ўсіх куткох света. І калі зачырванеюць знамёна на Захадзе, мы дапаможам нашым заходнім таварышом, як яны дапамагалі нам у годы грамадзянскай вайны.

Р. Шукевіч-Трэцьякоў.

Крыніца: НАРБ, ф. 60П, воп. 4, спр. 356.


Цытуемыя тэксты падаюцца з захаваннем іх мовы і правапісу.

Report Page