Уладальніка коннага клуба вінавацяць у кепскім абыходжанні з жывёламі. Што ён кажа пра гэта

Уладальніка коннага клуба вінавацяць у кепскім абыходжанні з жывёламі. Што ён кажа пра гэта

Праект "1906"

У групе «Конная Беларусь» у сацсетках з'явіўся ананімны пост з крыкам душы аб стане коннага клуба ў Пінскім раёне. Скаржнік вінаваціць уладальніка стайні — фермера з вёскі Галева Паўла Шальпука — у кепскім абыходжанні з жывёламі.

Праект "1906" звязаўся з фермарам, каб даведацца пра сітуацыю

Павел не прызнае абвінавачванняў у жорсткім абыходжанні з жывёламі. Ён настойвае, што ўсе «яны здаровыя і дужыя».

Па словах Шальпука, яго коні выкарыстоўваюцца для іпатэрапіі — яны дапамагаюць хворым дзецям адолець немач. З-за гэтага жывёлы самі хварэюць. Такога каня сфатаграфавалі і выклалі здымкі ў сацыяльныя сеткі. Гэтая жывёла была хворая і здохла.

«У нас не паказваюць харошае, а шукаюць кепскае ў жыцці», — тлумачыць ён. — Фатограф можа зрабіць здымак пад вуглом і конь выйдзе худым. Да мяне лекары прыязджалі і адказы давалі, што ў мяне ўсё добра».

Павел Шальпук лічыць, што «кепскае пішуць ненармальныя людзі», а, калі ім даказваць сваю правату, то «сам станеш ненармальным». 

Фермер кажа, што раней у яго былі дзве стайні. Адну з іх забрала арганізацыя, якая знаходзіцца пад «раённым дахам», а цяпер робіцца ўсё, каб знішчыць другую. Усяго ж у яго было 22 кані. Цяпер — пятнаццаць.

Са слоў фермера, ён некалькі гадоў таму коней прадаў, а потым выкупіў.

«Для дзяцей я гэта ўсё ўтрымліваю і пакутую. Выжываю неяк з божай дапамогаю. Разумныя людзі мне дапамагаюць», — адзначае ён.

Пра сябе Павел Шальпук кажа, што ён «нармальны прыстойны чалавек, які не крадзе». Для коней накошвае траву, а таксама купляе ім пракорм.


Report Page