У Беларусі затрымалі наркагандляра, якога на Шры-Ланцы падазраюць у расстрэле людзей
Надзея Вольная belsat.eu Локу Паці – лідар злачыннай групоўкі і наркагандляр. Днямі стала вядома, што яго затрымалі ў Беларусі. Як ён там апынуўся – ніхто пакауль не ведае.
Цікава, што пра затрыманне злачынца паведаміла не беларуская міліцыя, а лакійскае выданне Adaderana са спасылкай на свае інфармацыйныя крыніцы ў мясцовай паліцыі.
Reform.news паведамляе, што забойцу з Шры-Ланцы Суджыва Руванкумара (таксама вядомага як Локу Паці) затрымалі не аднаго. Разам з ім былі яго брат Санджыва Пушпакумара дэ Сільва і жонка Марвіна Яна.
Вядома, што сам Локу Паці – лідар злачыннай групоўкі і наркагандляр. Ён падазраецца ў арганізацыі стральбы на адкрыцці студыі тату ў Атурунгіі 8 ліпеня. Тады загінулі два чалавекі, у тым ліку вядомы бізнесовец, чацвёра атрымалі раненні.