У “Бібліятэцы “Свайксты” выйшла кніга “Шлях старалітоўскай рэлігіі”

У “Бібліятэцы “Свайксты” выйшла кніга “Шлях старалітоўскай рэлігіі”


У верасні 2019-га ў кніжнай серыі “Бібліятэка “Свайксты” выйшла другая па ліку кніга – “Шлях старалітоўскай рэлігіі”, яе аўтар – Ёнас Трынкунас (1939-2014) – запачаткавальнік этна-культурнага руху ў Літве ў 1960-я, заснавальнік і шматгадовы лідар Літоўскай супольнасці балцкай веры “Рамува”.

Гэта маштабная, напісаная з “паганскага” гледжання гісторыя Літвы, ад найдаўнейшых летапісных часоў і да нашых дзён. Вядзецца гаворка ў кнізе таксама і пра землі, на якіх цяпер жывем мы – нашчадкі балцкамоўных жыхароў на тэрыторыі сучаснай Беларусі і на ўсход ад яе.

Літоўска-беларускае памежжа аўтар, Ёнас Трынкунас, ведаў не з чужога голасу – у 1960-70-х гадах ён у складзе гурткоў краязнаўцаў багата аб’ездзіў гэтыя мясціны, быў і пад Жабінкай, і ля Ліды, і ў ваколіцах Опсы.

Пераклад на нашую мову зроблены паводле выдання: Jonas Trinkūnas. Lietuvių senosios religijos kelias. Vilnius: Asveja. 2009.
На вокладцы выяўлены стод багіні Зямлі – Жаміны, у Кулянах, ва Ўсходняй Літве (скульптар – Даніэлюс Садзейка).

Выданне кнігі было прымеркаванае да Дня адзінства балтаў 22 верасня, прэм’ерны продаж адбыўся падчас канцэрту літоўскага “рамувоўскага” фолк-рытуал гурта “Кулгрында” ў Менску 20 верасня.

Купіць кнігу “Шлях старалітоўскай рэлігіі” можна ў Менску ў краме “Рагна” (вул. Сухая 4, метро “Фрунзенская”), у кнігарні “Логвінаў” (вул. Караля, 22). Трохі пазней колькасць кропак продажу пашырыцца.

Замовіць таксама можна, напісаўшы на адрас эл.пошты: svajksta @ gmail.com.

Так жа сама, яшчэ ёсць у продажы папярэдняя кніга “Бібліятэкі “Свайксты” – “Пра паганства і балтаў“, што выйшла год таму.


Report Page