Творчасць беларускага паэта Алеся Пісьмянкова - Литература курсовая работа

Творчасць беларускага паэта Алеся Пісьмянкова - Литература курсовая работа




































Главная

Литература
Творчасць беларускага паэта Алеся Пісьмянкова

Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.


посмотреть текст работы


скачать работу можно здесь


полная информация о работе


весь список подобных работ


Нужна помощь с учёбой? Наши эксперты готовы помочь!
Нажимая на кнопку, вы соглашаетесь с
политикой обработки персональных данных

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

1 Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова
1.1 Тэма Радзімы ў лірыцы А.Пісьмянкова
1.2 Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова
2 Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў Алеся Пісьмянкова
Творчасць вядомага беларускага паэта Алеся Пісьмянкова, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола (1988), Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1998) добра вядомая чытачам. Відавочна, прычына такой папулярнасці паэзіі А. Пісьмянкова ў яго стаўленні да Слова як да святая святых, дадзенага чалавеку для таго, каб зберагчы ў душы ўсё ўзвышанае, светлае, - слушна заўважае даследчык А. Бельскі [1, с. 61].
Небагата было адпушчана лёсам выдатнаму мастаку слова Алесю Пісьмянкову (25.02.1957-23.04.2004), адметны паэтычны голас якога ўпэўнена загучаў у 1970-я гг. Няшмат, у параўнанні з многімі пісьменнікамі такога самага ўзросту, засталося яго твораў:Пісаў ён мала, але грунтоўна. Быццам адразу збіраў выбранае [1, с. 62]. Відаць, таму і няма ў яго выпадковых, “прахадных” вершаў, з самага пачатку яго лірыка вызначалася шчырымі, непасрэднымі інтанацыямі, маляўнічымі вобразамі, тэхнічнай дасканаласцю і вытанчанасцю.
Пісаў А. Пісьмянкоў у сваіх вершах пра тое, што было ягонаму сэрцу люба і дорага, што спадарожнічала з маленства, ад нараджэння, і чым была напоўнена яго ўражлівая, яшчэ ў большай ступені адкрытая душа. Праўда, гэта нам, чытачам, здавалася (і тады, дый пасля), што ён проста пісаў. А ён і тады, і пасля не пісаў у традыцыйным разуменні гэтага слова. I нават не жыў вершамі, а думаў імі, - сцвярджае А. Вішнеўскі [2, с. 128].
Жыццёваму і творчаму шляху Алеся Пісьмянкова прысвяцілі свае працы многія крытыкі і літаратуразнаўцы, сярод якіх варта назваць наступных аўтараў. Так, творчасці А.Пісьмянкова прысвечаны працы: Патапенка В., Яскевіч А., Галубовіч П., Бельскі А., Шынкарэнка В., Марціновіч А. і інш.
Вельмі праўдзіва і кранальна малюе партрэт свайго сябры Уладзімір Ягодвік, звяртаючыся да яго з такімі словамі: “Ты ўмеў жартаваць. Ты любіў жартаваць. Ты заўсёды імкнуўся і блізкага сябра, і калегу па рабоце акрыліць радасцю. Не імкнуўся, а проста ў цябе так атрымлівалася, бо інакш ты жыць не ўмеў. Вядома, ты меў права назваць сваё выбранае: Я не памру, пакуль люблю” [3, с. 200].
Слушна сказала пра творчасць Алеся Пісьмянкова Таццяна Мушынская: “Сам Пісьмянкоў лічыў, што шмат пісаць не трэба, бо кожнае слова павінна быць аплачана пачуццём. Як грошы ў дзяржаве - золатам. А іначай пачынаецца інфляцыя... Цяпер зразумела, чаму так моцна дзейнічалі на свядомасць яго вершы - слова сапраўды было аплочана чыстым золатам паэтавай душы. Зразумела, вершы Алеся застаюцца ў хрэстаматыях і школьных падручніках, некалі сябры выдадуць зборнік успамінаў. Магчыма, залічаць да сойму класікаў. Гэта суцяшэнне, але слабое. Жывы, хоць без рэгалій - усё роўна лепей... ” [3, с. 200].
Л. Галубовіч слушна заўважае, творчае сэрца А. Пісьмянкова напамінае мне трапятанне гарачага сэрца пад небам халоднай логікі. Ён у сваёй творчасці, хоць і не выходзіць за межы разумнага, але і не пакідае чытачоў акалелымі і бяздушнымі нават свае самыя зімныя і марозлівыя радкі [4, с. 212].
Важная прычына перачытаць паэта Алеся Пісьмянкова. Паразважаць.
Калі весці гаворку пра Алеся Пісьмянкова - ён без выкліку і падкрэсліванняў сваіх этычных і эстэтычных арыенціраў - ідзе сваім абраным шляхам. Тым шляхам, які мае на ўвазе разумна-добразычлівую будову сусвету, непахіснасць адвечных чалавечых каштоўнасцяў, стагоддзямі пацверджаны мысленны звычай.
А. Пісьмянкоў - адзін з нямногіх, хто з першых творчых крокаў аказаўся цесна прывязаны да роднай яму бесядскай зямлі, а яшчэ адразу намацаў тую сцяжыну, што вядзе ў мінуўшчыну роднага краю, кранаецца вытокаў, ужо з гэтых агледзін даўніны паспяхова перайшоў і да больш глыбокага асэнсавання паняцця Радзімы, Бацькаўшчыны, Беларусі. Ягоная паэзія вабіць нязмушанасцю радка і адначасова надзвычайнай ёмістасцю, нярэдка пераходзіць у філасофскую напоўненасць. Яна настолькі прачулая, што, здаецца, усё напісанае ім выйшла і з тваёй уражлівай душы. У ёй ёсць жыццёвая моц, але яна прываблівае і сваёй духоўнай трываласцю. I гэта пры здзіўляючай лаканічнасці, што месцамі нагадвае нават пэўную эскізнасць, але эскізнасць гэтая - не штрыхавая, а контурна выразная, адчувальная, а таму і атрымліваецца паэтычны малюнак такі зрокава выразны і пераканаўчы.” “
Хораша прыкмеціў адметнасць паэтычнага пісьма А. Пісьмянкова Барыс Бур'ян: “Паэту ўласціва ёмістае мысленне; ён піша лапідарна, не дазваляе ніякай расплывістасці ў словах і радках” [5, с. 215].
Алесь Пісьмянкоў - паэт рамантычнага светаўспрымання. Яго паэзія прасвечана глыбокім пачуццём лірызму, пранікнёным пафасам патрыятызму і чалавечнасці. У сваіх кнігах “Белы Камень” і “Чытаю зоры” паэт сцвярджае неўтаймоўнасць чалавечага духу ў спазнанні зямнога быцця, гісторыі, сучаснасці. Герой А.Пісьмянкова - беларус, які мае трывалую культурна-гістарычную памяць, ён адчувае сябе на зямлі продкаў паўнакроўна і надзейна (“Балада роду”, “Трызненне паўстанца”, “Дума Вітаўта”). Паэтаў герой ведае і шануе генеалогію свайго роду, ганарыцца крэўнай прыналежнасцю да зямлі Беларусі, якая нарадзіла Каліноўскага і Вашчылу, Скарыну і Багрыма, Багушэвіча і Багдановіча.
Мэта курсавой работы - выявіць мастацкія і вобразныя адметнасці паэзіі Алеся Пісьмянкова.
Мэтай прадвызначана вырашэнне наступных задач:
· асэнсаваць літаратурную спадчыну Алеся Пісьмянкова з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;
· па-новаму перачытаць лірыку Алеся Пісьмянкова, паказаць якія важныя і актуальныя праблемы ставіў і вырашаў паэт у вершах;
· паказаць асэнсаванне нацыянальнай ідэі як скразной у творчай сістэме мастака;
· выявіць тэматычную напоўненасць лірыкі;
Абект даследавання - лірыка Алеся Пісьмянкова.
Прадмет даследавання - аналіз, тэматычная напоўненасць лірыкі Алеся Пісьмянкова.
1 . Тэматычная напо ўненасць лірыкі А. Пісьмянкова
Мастацкі вобраз Беларусі, адбіваючыся ўжо амаль тысячу гадоў у люстэрку літаратуры, бачыцца на яе паверхні найперш у выглядзе цэльнай маналітнай глебы. Але гэта толькі знешняе ўражанне, бо ўнутрана літаратуры воблік нашай Радзімы больш нагадвае мазайку, што складаецца з разнастайных, цесна звязаных паміж сабой каштоўных каменьчыкаў, кожны з якіх, будучы апрацаваны талентам мастакоў пісьменнікаў, па-свойму высвятляе быццё беларускага народа. За стагоддзі стварэння гэтай непаўторнай карціны на яе палатне за кожным кусочкам беларускай зямлі замацавалася сваё месца і склалася новая традыцыя мастацкага выяўлення.
Алесь Пісьмянкоў любіць родны кут, дзе нарадзіўся, вырас, адкуль пайшоў у жыццё, даражыць матчынай мовай, але ўсё гэта ён не выстаўляе напаказ, а сціпла выказвае толькі тую вялікую любоў, якою поўніцца сэрца. Пісьменніка заўсёды цікавіў кожны момант з жыцця яго роднай краіны. Ён жадаў, каб яго паслядоўнікі добра ведалі гісторыю яго бацькоў і прадзедаў.
1.1 Тэма Радзімы ў лірыцы А.Пісьмянкова
Лірык па характары, А. Пісьмянкоў заставаўся лірыкам і ў паэзіі, але лірыкам, якому не чужой была і філасофія. Ды не тая - мудрагелістая, што часцей лунае дзесьці высока, а філасофія жыцця, зямная ў сваёй аснове. I гэта вельмі адчувальна ў вершах, у якіх гучыць тэма “малой радзімы” - таго кутка Бацькаўшчыны, дзе А. Пісьмянкоў нарадзіўся і гадаваўся, куды нязменна вяртаўся ў снах і на яве.
На жаль, з гадамі ўсё радзей і радзей, бо спачатку адзін за адным пайшлі з жыцця дзяды-асілкі, якім, здавалася, ніколі не будзе зносу, пасля не стала бацькі, а потым і маці - яна раптоўна, нечакана, паспеўшы паведаміць старэйшаму ўнуку па тэлефоне, што чакае ягонага прыезду, асунулася на падлогу, каб болей не падняцца.
Пасля таго, што здарылася, паэт неаднойчы нагадваў самым блізкім сябрам, што і ў яго будзе падобная смерць - раптоўная і хуткая. Не памінуўся, бо яшчэ раней быў перакананы, што «вершы збываюцца», а ў творах часта згадваў паэтаў, якія заўчасна пайшлі з жыцця. I нібыта нейкую сваю віну адчуваў за тое, што іх няма, а сам ён жыве. А апошнім часам усё больш рваўся ў сваё Надбяседдзе, са скрухай разумеючы, што больш няма да каго ехаць, бо ў яго роднай хаце жывуць ужо іншыя людзі. А ў вершах яшчэ з маладой часіны быў ўпэўнены, што ягонае падарожжа на зямлю маленства ніколі не скончыцца:
Бесядзь змалку гайдала яго на сваіх хвалях, яна ж калыхала і ягоныя мары, якія сягалі далёка-далёка за небакрай, што хаваўся за мройнасцю абсягаў. I гэтыя мілыя сэрцу вобразы не маглі не выліцца ў паэзію. Пачынаючы з таго яшчэ моманту, калі ўпершыню з'явілася прагнае жаданне расказаць у вершы пра ўбачанае, пра тое, што нязменна хвалюе. I гэты верш нарадзіўся:
Твор гэты, магчыма, у нечым яшчэ празмерна наіўны, але невыпадкова менавіта на яго звярнуў ўвагу выдатны знаўца паэзіі Аляксей Пысін: “Адчуваецца, што юны паэт плённа вучыцца ў школе матчынай мовы, народнай песні і жыцця, у школе, якая вельмі многа дае кожнаму, хто з душой чулай і прыгожай ідзе ў літаратуру” [7, с. 154].
А. Пісьмянкоў любіў родны кут, дзе нарадзіўся, вырас, адкуль пайшоў у жыццё, даражыць матчынай мовай, але ўсё гэта ён не выстаўляў напаказ, а сціпла выказваў толькі тую вялікую любоў, якою поўніцца сэрца.
Хараство родных краявідаў з гадамі не толькі не забывалася, а пры кожнай новай сустрэчы вабіла яшчэ больш. Паэта напаўняла такая любоў, што ягоны лірычны герой, адчуваючы гэтую спаконвечную еднасць, прызнаваўся ў сваіх пачуццях да Бацькаўшчыны быццам на адным дыханні. Таму вершы кароткія. Аўтар сведчыў: “...амаль ніколі не пішу - я запісваю. Паэты добра ведаюць, што часта першыя строфы прыходзяць самі, яны нараджаюцца лёгка, без усякай натугі, і дыханне іхняе натуральнае і нязмушанае. Яны як падарунак ад Бога. Іншы раз нават здаецца, што да іхняга з'яўлення на гэты свет ты не маеш ніякага дачынення. Проста табе быў голас аднекуль адтуль, і ты яго ўсяго толькі падслухаў ды запісаў на чысты аркуш паперы” [8, с. 311].
Паэзія творцы прачулая, у ёй ёсць жыццёвая моц, духоўная трываласць. I пры гэтым - дзіўная лаканічнасць, што месцамі нагадвае нават пэўную эскізнасць, але эскізнасць гэтая - не штрыхавая, а контурна выразная. Таму і атрымліваецца паэтычны малюнак такім зрокава выразным і пераканальным.
Загадкавасць паэзіі А. Пісьмянкова ў тым, што, на першы погляд, быццам нічога нечаканага ў ёй няма, матывы цалкам традыцыйныя, а бярэ ж, як кажуць, за жывое, кранае самыя патаемныя душэўныя струны чытача. Ды інакш і быць не можа, бо напісанае творцам - не толькі народжана талентам, але і прапушчана праз ягонае сэрца, напоўнена любоўю да чалавека. Яно безабароннае перад няшчырасцю, двурушніцтвам. I некалі прамоўленае ім сёння ўжо ўспрымаецца і ягоным голасам адтуль. 3 нематы і вечнасці, але як жывое, зямное і надзённае....Няма паэта, ды жыве напісанае ім. I па-ранейшаму дзесьці на касцюковіцкай зямлі блукае белы конь - конь яго маленства і ягонай паэзіі:
Алесь Пісьмянкоў быў цэльнай натурай, самародкам. Як прырода лагодна падабрала, падагнала ў ім усё адно да аднаго. У яго зайздроснае пісьменніцкае прозвішча, прыгожы, роўны, бісерны почырк. Сапраўды, прыгожае пісьменства на традыцыйна-банальныя ўяўленні пра “сярмяжны”, ціхі беларускі характар, - слушна заўважае даследчык А. Бельскі [1, с. 37]. Ён пісаў паўнакроўным, натуральным словам, цураўся белых анемічных вершаў.
Алесь прызнаваў права на творчы пошук, але ставіўся да розных паэтычных штукарстваў іранічна. Ён, і гэта характэрна для маладой беларускай паэзіі у цэлым,- асоба гістарычная, і яго гістарычныя карані - у Беларусі старажытнай, славянскай... Герой А. Пісьмянкова - беларус, які мае трывалую культурна-гістарычную памяць, ён адчувае сябе на зямлі продкаў паўнакроўна і надзейна.
Што грэха ўтойваць: да нядаўняга часу у некаторых нашых паэтаў лірычны герой нагадваў Івана Бязроднага, і нейкага аморфнага касмапаліта.
Герой жа А. Пісьмянкова ведае і шануе генеалогію свайго роду, ганарыцца сваёй крэўнай прыналежнасцю да спаконвяковай зямлі радзімічаў і крывічоў, да зямлі Беларусі, якая нарадзіла Каліноўскага і Вашчылу, Багушэвіча і Багдановіча... Паэтаў герой жадае застацца верным рыцарам свайго краю, яго мінулага. Гаворка дзеда пра «карані роду» становіцца для паэта свяшчэннай скрыжаллю памяці. Свайго продка, аратая і воя, ён уяўляе такім:
У вершы “Трызненне паўстанца” паэт закранаў славутую старонку нацыянальнай гісторыі - паўстанне сялян у Крычаўскім старостве, на чале якога стаяў Васіль Вашчыла.
Рытміка-інтанацыйны лад твора добра перадае драматызм параненага чалавека, яго трывогу перад тварам смерці за лёс паўстанцкага змагання, якое закончылася, як вядома, паражэннем.
Паэтычнаму радку А. Пісьмянкова ўласцівыя пачуццёвая шырыня, яркая вобразнасць, лірычная ўзнёсласць слова. У “зрокавы аб'ектыў” паэта трапляе усё да болю знаёмае і дарагое. Надзвычай прачула ў першай кнізе А. Пісьмянкова апаэтызаваны родныя мясціны і асабліва - рака дзяцінства і юнацтва Беседзь. Кранальным лірызмам і мілагучнасцю напоўнены верш “Ты адбі мне тэлеграму...”:
У невялічкім вершы “Паэт” вобраз падковы, які прыйшоў да А. Пісьмянкова з паэзіі ягоных землякоў А. Куляшова і А. Пысіна, вырастае ў сімвал шчасця паэта і людзей. Апантанасць радасцю жыцця, рамантычна-уздымны стан паэта перадаецца і нам, чытачам. Зайздросны дар героя А. Пісьмянкова - гэта яго шчодрасць душы, усхваляванае жыццялюбства і чалавекалюбства:
“Будзем, людзі, шчаслівыя ўсе!” [6, с. 23].
Менавіта адносіны да Радзімы, як той, якую прывыклі зваць малой, так і да Радзімы ўвогуле, з'яўляюцца для Алеся Пісьмянкова тым крытэрыем, меркай і шкалой, якімі ён вызначае вартасць і глыбіню душы сваіх лірычных герояў, усіх тых, з кім яму даводзілася сустракацца. Разам з гэтым ён не тоіўся і сам і пры кожнай нагодзе, пры кожным зручным выпадку выказваў свае пачуцці, погляды на гістарычнае мінулае, якое, здавалася б, нікога не трывожыла і не павінна трывожыць. Можа, хто-небудзь вось так і думаў, толькі не ён, Алесь Пісьмянкоў. “Ці слова, ці песню крані - старажытнасць павее”, - гаворыў паэт, як бы запрашаючы да дыскусіі, і, думаецца, меў рацыю. Хіба мы не знаходзім водгулле далёкага мінулага ў нашых народных песнях, казках і паданнях? Праўда, думка ў гэтых радках не такая ўжо і новая, але выказаная яна па-свойму, з уласнай заклапочанасцю і той інтанацыяй, якая была ўласціва Пісьмянкову. А таму ён настойліва працягваў: “Не выстудзілі завеі ўпартыя карані”. Пра што ў гэтых радках? Ды пра тое, што як бы хто не хацеў і не жадаў, каб мы страцілі тое духоўнае багацце, якое набывалася нашымі прашчурамі стагоддзямі, нічога з гэтага не выйдзе. Дзвюх мацярок нават у аднаго чалавека не бывае. А ў цэлага народа тым больш. Гэту народную мудрасць заўсёды помніў паэт. Ён горды за сваю радзіму, што яна была заўсёды ў любую жудасную хвіліну сама сабой, чыстай і непахіснай:
Чытаючы вершы такога вось кшталту і скіраванасці, адчуваеш, што ў паэта маецца свой уласны вобраз роднай матулі-Беларусі, якая мае сваю непаўторную гісторыю, сваіх незабыўных і адданых дачок і сыноў. Чытаючы радкі пра белыя косы і чысты пагляд, здаецца, мы сапраўды бачым вабную постаць нашай Беларусі, якая атаясамліваецца з вечна маладой дзяўчынай, што з іншымі дзяўчатамі сплятае веснавыя вянкі і пускае іх плыць уніз па рацэ, а ў ноч на Івана Купалу паліць у пракаветнай пушчы кастры ды шукае чарадзейную папараць-кветку.
У творах А. Пісьмянкова не толькі ярка і вобразна намаляваны беларусы, але і створаны незабыўныя малюнкі роднай прыроды, якія выхоўваюць у чытачоў патрыятычныя і эстэтычныя пачуцці [8, с. 4]. Вострая сучасная думка прысутнічае ў вершы, дзе гаворка ідзе пра звон, які “заве ісці на “вы”, нібыта голас чалавечы”. У беларускай паэзіі звон увогуле атаясамліваўся з жывым чалавекам і гаварыў ўголас пра тое, пра што думаў араты і сейбіт, той самы “пан сахі”, аб якім пісаў Купала. Дык вось, гэты звон кліча Беларусь на веча, “каб адстаяць свае правы”. Безумоўна, тут гаворыцца пра нашы сягонняшнія праблемы і пытанні ў нейкай ступені алегарычна. Бо іх усе і не пералічыць, калі б гэта і надта хацеў зрабіць паэт. Зрэшты, вершы пішуцца не для таго, каб згадваць эканамічныя ці нейкага іншага кшталту пытанні і праблемы. Але зусім нечакана гучыць другая страфа:
Як мы памятаем, нехта з цароў загадаў вырваць языкі ў званоў з іншай прычыны, чым гэта сцвярджаецца ў вершы. I тым не менш мы не знаходзім нейкай вялікай крамолы, неадпаведнасці. Наша душа зусім не супраціўляецца і не пратэстуе гэтай “недакладнасці”. Наадварот, мы чамусці радуемся, што паэт знайшоў вось такую ўдалую паэтычную метафару і, дзякуючы гэтаму, здолеў умела і далікатна абыграць гістарычны факт, гістарычную падзею, што мелі месца ў далёкім мінулым. Гаворачы пра карані, вытокі ўсяго таго, што звязана з Беларуссю і родным кутком, дзе нарадзіўся і вырас сам Алесь Пісьмянкоў, ён умела ўплятае ў канву свайго паэтычнага аповеду і пазначае абсягамі паэтычнай зацікаўленасці і тое, што не мог абмінуць, - свой радавод. Канечне, каб павесці адпаведную гаворку пра ўсё гэта, патрэбен і адпаведны паэтычны жанр. Так, пэўна, узнікла “Балада роду”. Не кожнаму паэту пад сілу працаваць у баладнай форме верша. Як жа пачувае сябе на гэтай дзялянцы Алесь Пісьмянкоў? Ці атрымалася ў яго балада? Зрэшты, ён пачынае гэты твор арыгінальна: “Дзед, раскажы баладу роду, што ні кажы, ты - старажыл...” Каго не заінтрыгуе вось такі жывы і непасрэдны пачатак? I, безумоўна, мы чакаем, што адкажа дзед паэту. I ён, як і трэба было чакаць, пачынае як бы крыху здалёк: “3 Дняпра наш продак родам, з зямлі Машэк, з зямлі Вашчыл” [6, с. 10]… I далей ідзе ўжо ўдакладненне: адкуль усё-такі паходзіць род, да якога належыць і Алесь Пісьмянкоў. Вядома, паэт не можа дазволіць таго, каб дзед, які ўвесь час жыве ў вёсцы, бачыў-перабачыў столькі, што іншаму на два жыцці хапіла б, гаварыў нейкай сухой і казённай мовай. Таму мы верым дзеду, якога малюе паэт праз яго маналог і які гаворыць:
Працялі стрэлы навальніц [6, с. 10].
Магчыма, у сцвярджэнне, што продак іх любіў жыццё больш, чым Бога, умяшалася рука самога паэта, бо любіць і шанаваць у даўніну Бога - гэта азначала любіць і шанаваць жыццё, а вось захапленне старога дзеда тым, што іх прашчур “як мёд, піў вусны маладзіц”, гучыць натуральна. Ды і ці толькі падкупляе гэта шчырасць! Яна яшчэ і здзіўляе, паказваючы, што і сам дзед вунь які зух, бо не так сабе ён згадаў гэту, не такую ўжо і дробязную, рысу свайго прашчура. Відаць, гэта згадка прыносіць нейкую аднаму яму вядомую асалоду, маўляў, ведай, унучак, з якога мы роду, якога мы ладу ды складу! I далей гаворка ідзе ў чыста баладным рэчышчы, у баладнай форме:
Яго праз вогнішчы і смерць [6, с. 10].
Казачна-рамантычны і ўзнёслы тон тут, як кажуць, да месца і дарэчы. Але мы ўвесь час чакаем чагосьці большага, не тое што каб незвычайнага і фантастычнага, бо гаворка ідзе ўсё-такі пра бытавы бок жыцця прадзеда, але цікавага і значнага. Праўда, у паэта яно стрыманае, без залішняй экспрэсіўнасці і эмацыянальнага ўсплёску:
Яму імя даў - Пісьмянок [6, с. 10].
Нельга не заўважыць, што паэтычнае слова Алеся Пісьмянкова не любіць раскацістага грому і трыбуннага гулу, яно ціхае і ўдумлівае, мяккае і пяшчотнае, ласкавае і цёплае, глыбокае і засяроджанае.
Каб лепш пазнаёміць чытачоў з іх роднай прыродай, як і Якуб Колас, паэт змясціў увесь характэрны беларускі рэльеф і пейзаж - ад берагавога ракітніку да лясной глушы, ад травой заросшай крынічкі да срэбразвоннай Прыпяці, ад заліўных лугоўў да балот, заросшых старымі бярэзінамі.
На гэтым геаграфічным кусочку Беларусі паэт пералічыў амаль усе пароды дрэваў, ад лазы і крушыны да старых дубоў, што стаяць над вадою. Ён сабраў ўсе адценні беларускага неба, усе змены надворя ад ветрыка да вятругі, змясціў тут усе поры года.
Мы яшчэ раз пераканаліся ў тым, што родная зямля заўжды жывіла і будзе спрадвечна жывіць паэтычнае слова. І нездарма столькі вершаў светлых і прачулых А. Пісьмянкоў прысвяціў непаўторнай красе Беларусі
Такім чынам, патрыятызм паэзіі Алеся Пісьмянкова заснаваны на нацыянальна-адраджэнскай пазіцыі, цэлай сістэме сацыяльна-грамадскіх і палітычных поглядаў гэтых аўтараў. Філасофія Бацькаўшчыны ў паэтычнай творчасці гэтага творцы - гэта працэс усвядомленага быцця ў часе і прасторы, гісторыі, у агульначалавечым, касмічным вымярэнні [8, с. 5]. Патрыятычна-філасофскія матывы ў яго лірыцы раскрываюць думкі паэта пра ўласны гістарычны дом, прасветлена сонечны, цывілізацыйны шлях у духоўным быцці сваіх народаў. Паэт здолеў выявіць драму нацыянальнага светаўладкавання ў неспрыяльных грамадска-палітычных абставінах, паказаць тыя цярністыя выпрабаванні злавеснага часу, які пачынаў скоўваць на беларускай зямлі дух свабоды і адраджэння.
У паэтычным свеце Алеся Пісьмянкова ідэя мацярынства беларускай зямлі (ідэал Радзімы-маці) выяўляецца не столькі ва ўспрыманні роднай зямлі ў якасці месца з'яўлення на свет або як зямлі-карміцелькі, колькі праз адчуванне святасці роднай старонкі (і ўсяго роднага), адказнасці перад зямлёй, на якой жылі продкі. Непарыўная повязь чалавека з радзімай, любоў да яе і служэнне ў імя яе дабрабыту падаюцца паэтам як ідэал чалавечых адносін да свайго краю [9, с. 201]. Чужына не заменіць радзіму - гэтаксама як мачаха не можа замяніць чалавеку маці. Купала не толькі персаніфікуе вобраз радзімы, надзяляючы яе жаночым воблікам, але і ўспрымае сувязь народа з роднай зямлёй як далучанасць дзяцей да маці: Беларусь разумеецца паэтам як Маці, а беларусы, беларускі народ - як яе дзеці.
1.2 Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова
Тэма кахання - адна з асноўных у беларускай мастацкай літаратуры.
Пошуку падыходаў да спасціжэння сутнасці, праяў гэтага пачуцця А. Пісьмянкоў прысвяціў шмат радкоў у сваіх паэтычных творах.
Каханне - гэта шчасце і радасць, моцнае пачуццё, якое робіць чалавека прыгожым, духоўна багатым [10, с. 183 ]. Пошуку падыходаў да спасціжэння сутнасці, праяў гэтага пачуцця А. Пісьмянкоў прысвяціў шмат радкоў у сваіх паэтычных творах. У вершах каханне прадстае перад намі як шматпланавая духоўная якасць, у якой, як у фокусе, перасякаюцца процілегласці біялагічнага і духоўнага, асабістага і грамадскага, інтымнага і агульназначнага. На наш погляд, майстэрства паэта, неардынарнасць і глыбіня яго выхадаў на, адавалася б, звычайныя жыццёвыя і маральныя сітуацыі - а менавіта ў іх і выснова, і сэнс, і вырашэнне самых звычайных і самых вострых любоўных калізій - даюць поўнае права на выдзяленне любоўнай тэматыкі ў якасці аднаго з важных тэматычных кірункаў паэтыкі А. Пісьмянкова.
Шматпланавай прадстае перад намі інтымная лірыка А. Пісьмянкова. На наш погляд, з аднаго боку, яна неадемная ад усіх іншых тэм, што знайшлі адлюстраванне ў творчасці паэта. 3 другога, каханне само, па сутнасці, з'яўляецца найменнем жыцця. У цэнтры ўвагі паэта, яго разумення кахання як самага свабоднага, незалежнага і непрадбачанага выражэння глыбіні чалавечай асобы з'яўляецца чалавек, яго душа, яго сэрца, якія азараюцца і саграваюцца ў імя шчасця іншых людзей. Каханне ў паэтыцы А. Пісьмянкова - гэта не вузкаэгаістычнае пачуццё, скіраванае на самаўдасканаленне асобы, вырашэнне яе асабістых інтарэсаў. Яно выражае сацыяльна-маральную актыўнасць асобы і ідэалізацыю любімага чалавека, адноснае самазабыццё і бескарыслівасць чалавека, валодае ўсёачышчальнай сілай, фарміруе чалавечнае ў чалавеку, робіць яго саўдзельным самаму ўзвышанаму ў свеце.
У творах А. Пісьмянкоў вітае любоў да жыцця, да сонца, да маці, да каханага і каханай. Каханне выступае як адмаўленне зла і станаўленне гарманічных адносін паміж людзьмі. Каханне ў вачах закаханых выступае ў якасці самай вялікай жыццёвай каштоўнасці, дзеля сцвярджэння і захавання якой можна пераносіць любыя нягоды і выпрабаванні, цярпліва вытрымліваць не толькі неразуменне іншых людзей.
Інтымная лірыка Н. Пісьмянкова - гэта споведзь паэта аб пражытым і перажытым, гэта размова з чытачом аб высакароднай галіне паэзіі, якая дае магчымасць успрымаць еднасць чалавека і акаляючай рэчаіснасці як адзіную цэласнасць з усім [10, с.187]. Нягледзячы на тое, што ў вершах даволі часта прасочваюцца асабістыя матывы, а жыццё лірычнага героя пераплятаецца з біяграфічнымі даведкамі паэта, творы ўсё ж не пясуць у сабе эгаістычнай замкнутасці. Вершы Н. Пісьмянкова аб каханні - антыэгаістычныя. Яго лірычнае “я” нібы зліваецца з унутраным светам чытача, яго пачуцці перадаюцца чытачу і ўспрымаюцца апошнім, як свае асабістыя. Індывідуальны вопыт паэта, такім чынам, становіцца вопытам чытача, нават калі любоўныя пачуцці яго ў жыцці яшчэ не захоплівалі ў свой палон. Чытачу раскрываецца ўся шматграннасць кахання - ад першых парасткаў юначага пачуцця да драматычна-узвышанага стану душы і сэрца на зыходзе чалавечага жыцця. Праўда, уся гэта гама пачуццяў не навязваецца чытачу, яна падаецца стрымана, у асобных выпадках нават аскетычна. Менавіта па гэтай прычыне і былі напісаны наступныя радкі, дзе ўказваецца сутнасць кахання А. Пісьмянкова:
Увогуле, вершы, прысвечаныя каханню, у паэта вельмі пранікнёныя, светлыя. Гэта каханне зямное, часам радаснае, часам пякельнае, горкае. Са старонак твораў А. Пісьмянкова паўстаюць:
У лірычных творах пануе паэтычная стыхія, натуральная ў мастацкім аповедзе пра першае каханне. Гэтае ўражанне падмацоўваецца цёплым аўтарскім гумарам і незласлівай іроніяй мудрага чалавека, які выдатна разумее сваіх юных і наіўных герояў, бачыць іх нявопытнасць, любуецца іх мілай непасрэднасцю, з разуменнем ставіцца да юнацкай нецярплівасці, просталінейнасці і максімалісцкіх патрабаванняў да сябе і да іншых:
У вершах надзвычай шмат глыбокіх і дакладных псіхалагічных назіранняў за паводзінамі закаханых, арыгінальных філасофскіх разваг над жыццём увогуле. Лірык заўсёды побач са сваімі героямі, разам з імі ў радасці, і ў горы. Прыкладаў такіх зацікаўленых адносінаў аўтара і герояў у творах надзвычай шмат. Вось адзін з іх:
Каханне ў вачах закаханых выступае ў якасці самай вялікай жыццёвай каштоўнасці, дзеля сцвярджэння і захавання якой можна пераносіць любыя нягоды і выпрабаванні, цярпліва вытрымліваць не толькі неразуменне іншых людзей, што спрабуюць паказаць «аслепленым» страсцю героям недахопы, фізічныя ці маральныя, прадмета захаплення, але і частыя непаразуменні паміж сабой, што тлумачацца рознасцю характараў, адсутнасцю жыццёвага вопыту, рэўнасцю, недаверам:
Героі перажываюць гаму пачуццяў - каханне, рэўнасць, смутак, радасць:
Адстойваючы сваё каханне, яны вераць у лепшае, жадаючы ўсё пачаць спачатку:
Я ў снах пра цябе марыў, я вясной у цябе верыў.
А мары мае былі хімерай… [6, с. 179]
Гэтыя пачуцці шчырыя, непаўторныя, непадобныя. Героі ўпершыню кахаюць, упершыню адчуваюць блізкасць - духоўную і фізічную, непакояцца адно за аднаго. Ім добра разам, яны шчаслівыя:
Паняцце “шчасце” - катэгорыя філасофская, вечная, дасюль адназначна неразгаданая. Правільным будзе Лічыць, што кожны чалавек разумее шчасце па-свойму. Можна толькі прыкладна абазначыць складнікі гэтага паняцця: прызнанне, здароўе, узаемапаразуменне, сям'я, вернасць, каханне:
Героі твораў А. Пісьмянкова перажываюць гаму пачуццяў - каханне, рэўнасць, смутак, радасць. Гэтыя пачуцці шчырыя, непаўторныя, непадробныя. Героі ўпершыню кахаюць, упершыню адчуваюць блізкасць - духоўную і фізічную, непакояцца адно за аднаго. Ім добра разам, яны шчаславыя. Але часта зяўляецца нехта трэці, які ўсё гэта рушыць:
Як бачым, А. Пісьмянкоў стварае ў сваіх творах пра каханне любоўныя трохкутнікі. Немалаважную ролю ў якіх адыгрываюць абставіны кахання.
Тэма многіх вершаў А. Пісьмянкова - асабістае шчасце чалавека, якое заснавана ў першую чаргу на патаемным, інтымным пачуцці - каханні, што мае ў сабе безліч адценняў, перажыванняў чалавечай душы:
На жаль, не заўсёды каханне лірычных герояў А. Пісьмянкова заканчваецца шлюбам. Паэт пераглядае сутнасць кахання:
У гэтым брыдкім шалашы [6, с. 175].
Галоўная праблема гэтых вершаў, што паказвае пісьменнік, як быць шчаслівым… У сваіх кнігах А. Пісьмянкоў стварае запамінальныя вобразы-тыпы нашых маладых сучаснікаў, выдатна раскрывае духоўныя, інтымныя бакі іхняга жыцця. Многія з персанажаў пісьменніка ўчора былі аптымістамі, жыццялюбамі, верылі ў самае лепшае, светлае, сёння ж перажываюць душэўную няўтульнасць, прыгнечанасць, залічваюць сябе да падманутага пакалення, як герой наступнага верша:
Ты твар падстаўляеш дажджу [6, с. 89].
З гэтых вуснаў выліваюцца любоўныя перажыванні. Музыка пяшчоты, пакуты і туга чуюцца тут. А. Пісьмянкоў з тонкім псіхалагізмам разгортвае ўнутраны свет мужчыны, якая зведаў шчасце кахання, хоць яно было нядоўгім.
Кожны чалавек у сваім жыцці вытрымлівае шмат экзаменаў. Але, на думку Сухамлінскага самы галоўны экзамен - гэта вернасць. Героі вершаў А. Пісьмянкова, як і сам А. Пісьмянкоў, вытрымліваюць гэты экзамен выдатна:
Па-рознаму пісьменнікі вырашаюць праблему кахання: адны -шлюбам з прадаўжэннем роду, іншыя - растаннем. Напрыклад, у многіх замежных літаратурных творах падобная сітуацыя, як зазвычай, вырашаецца інакш: трагічна, драматычна, без канчатковага выніку - шлюбу; урэшце не рамантычна, а часам і жорстка, бесчалавечна.
Каханне галоўных герояў А. Пісьмянкова, на шчасце, узаемнае.
Такім чынам, трэба сказаць, што праблема не новая: Ён і Яна... Але пісьменніку ўдалося паказаць яе праз характары сваіх герояў у нацыянальным зрэзе, і ўжо гэта - адметна.
А. Пісьмянкоў здолеў перадаць праўду чалавечага сэрца, праўду людскіх перажыванняў. Творы найбольш хвалююць лірызмам, паэзіяй юнацтва, непакорнай прыгажосцю кахання. Аўтар выказаў ў сваіх творах сваё каханне і свой вялікі чалавечы боль. Перад намі - усе стадыі гэтага глыбокага і трапяткога пачуцця. І першая радасць ад нараджэння кахання, калі ўсё вакол іначыцца, афарбоўваецца ў нейкае новае, вясёлкава - шматфарбнае святло, перамяжаецца то сумам, то болем, то шчымлівай, нязвыклай пяшчотаю і цяплом і хмеліць, прыемна - салодка хмеліць галаву. Усё жыццё цяпер робіцца адным невымоўным, зачараваным сном, яно і вабіць і туманіць, як лёгкая завея.
У вершах пра каханне мы не знаходзім эротыкі, цынічных адносін да жанчыны, ухваленне лёгкіх мімалётных сувязяў. Ён не прызнае кахання па разліку. Для любоўнай лірыкі А. Пісьмянкова характэрны пяшчота, цеплыня, загадкавасць, пранікненне ў тайну сэрца закаханага, шчаслівага ці таго, хто яшчэ жыве надзеяй на спасціжэнне радасці кахання [3, с. 196]. Яна напоўнена паэтычнасцю,
Творчасць беларускага паэта Алеся Пісьмянкова курсовая работа. Литература.
Три Богатыря Сочинение 5 Класс
Курсовая работа по теме Аудит правильности отражения в учёте операций по приобретению и реализации ценных бумаг инвестиционн...
Гражданское Право Германии Реферат
Контрольная работа по теме Зарубежный опыт организации государственной службы (проведение административных реформ)
Александр Невский Сочинение 4 Класс
Эссе по теме Зручність і практичність інвестицій сьогодні
Эссе По Обж На Тему Вредные Привычки
Реферат: Социальная ответственность и этика
Оформление Автореферата Диссертации В Списке Литературы
Реферат: Государство и право Франции в новое время конец XVIII начало ХХ вв. Скачать бесплатно и без регистрации
Сочинение по теме Матренин двор. Солженицин А.И.
Контрольная работа: Концептуальні основи формування системи управління ресурсами сільськогосподарських підприємств
Дипломная работа: Конструкция тепловоза ТЭП70
Реферат По Русской Литературе 19 Века
Курсовая работа по теме Основные формы возникновения государства
Реферат по теме Лікування та профілактика захворювань щитовидної залози
Отчет по практике по теме Анализ производственно-хозяйственной и маркетинговой деятельности на предприятии ООО 'Евроопт'
Реферат по теме Чингиз Торекулович Айтматов
Курсовая работа: Государство в сфере трудового права
Учебное пособие: Методические указания по выполнению контрольных работ для студентов экономического факультета заочной формы обучения (контрольная работа №3)
Сполучені Штати Америки - География и экономическая география презентация
Купальница - Биология и естествознание презентация
Множественность преступлений - Государство и право курсовая работа


Report Page