Трэд пра змену вадзіцельскіх праў у Польшчы

Трэд пра змену вадзіцельскіх праў у Польшчы

YuYudik

Лепей за ўсё перад пачаткам сходзіць да ўжонду і спытаць якія правілы, бо яны адрозніваюцца ў адным ваяводстве, ня кажучы пра ўсю краіну :)


Калі няма часу, вось спіс, што ад вас патрабуецца:

1. Фота 35х45 мм ня старшы 6ці месяцаў

2. Запоўніць внёсак (яго можна атрымаць у ўжонде альбо скачаць па спасылцы https://poland-consult.com/wp-content/uploads/2017/05/Wniosek-o-wydanie-prawa-jazdy.pdf) Пішыце то, у чым упэўнены, пра астатняе можна запытаць у панства пры падачы

3.1. Пашпарт + ксеро старонкі з візай і ксеро апошняй старонкі (але ў мяне іншая пані ўзяла толькі старонку з візай)

3.2. Карта побыту (ці іншая) + яе ксеро з двух старон

4. Ксеро вашых праў з двух старон (могуць спытаць цвятное ксеро)

5. Прысяжны пераклад праў на польскую мову. Я рабіла толькі з ангельскай, бо так танее і хутчэй (3 дні альбо 2 тыдні калі з рускай/беларускай)

6. Аплата пошліны каштуе 100 злотых 50 грошаў. Неабходна выбраць замену праў для іншаземцаў. Калі ня знайшлі на тэрмінале, пытайце ў пані

7. Даведка з амбасады Беларусі, што вашы правы сапраўдныя (у маім ужондзе даведку магчыма проста прынесці самой)

8. Абавязкова вазьміце з сабой усе арыгіналы!

Усё гэта вы прыносіце до пані, падпісваеце дакумент пра згоду і чакаеце смс. Чакаць ад 9 дзён да 2х месяцаў. За гэта час вы можаце атрымаць ліст, што ўжонд адправіў запрос да амбасады пра сапраўднасць даведкі :) Гэта нармальна, не пужайцеся


Пасля атрымання смс ідзіце да ўжонду з беларускімі правамі і пашпартам. Пані дасць падпісаць ваш внёсак, што вы атрымалі права. Забярэ сабе вашы старыя правы (іх адправяць да амбасады) і выдадуць новыя польскія правы (тэрмін дзеяння да сканчэння беларускіх праў)


Увесь працэс заняў у мяне 1,5 месяца ад паходу ў ужонд з пытаннем да атрымання праў


Дадатковая інфармацыя як атрымаць даведку з амбасады, бо гэта самае складанае :)


1. Напішыце запыт у амбасаду (скачаць прыклад тут https://poland.mfa.gov.by/kcfinder/upload/poland/files/Consul/zpvu23.docx). Яго неабходна прывесці да цывільнага выгляду і ўнесці вашы даныя

2. Ксеро 2х апошніх старонак і старонкі з прапіскай!

3. Ксеро праў з 2х старон

4. Канверт з маркай і зваротным адрасам, каб амбасада магла даслаць вам ліст. Прапаную ўзяць прыярытэтную дасылку, так будзе хутчэй

5. Квіток, што вы аплацілі пошліну за даведку. Яна каштуе 50 еўра. Аплату неабходна праводзіць у еўра

5.1. Калі ў вас рахунак у злотых будзе складана і 2 квітка (прапаную так не рабіць):

5.1.1. Вы плаціце праз апку банка і правяраеце каб атрыманне было ў еўра

5.1.2. Друкуйце гэты квіток

5.1.3. Ідзяце ў банк і ў пані на стойкі інфармацыі просіце каб яна зрабіла запыт у пацвярджэнне ў банк-прымальнік сродкаў, што яны атрымалі еўра

5.1.4. На наступны дзень пані ў банку даем вам гэты ліст

5.2. Калі вы нармальны, ідзяце ў банк і адчыняеце рахунак у еўра (займае мінут 15-20)

5.2.1. У апке ці адразу ў банку плаціце еўра-еўра і друкуйце квіток. Калі плаціць у банку квіток дадуць адразу


Важна, што рахунак куды неабходна плаціць за даведку разны для розных ваяводств. Праверце які вам трэба на сайце амбасады https://poland.mfa.gov.by/be/consular_issues/embcon/pvu/

Таксама звярніце ўвагу, што пры правядзенне плацяжу патрэбна пісаць у поле "Tytuł"


Калі пойдзеце на пошту адпраўляць ваш ліст да амбасады лепш прасіць прыярытэтную дастаўку, бо пошта Польшчы не хуткая


І абавязкова запоўніце ліст аб пацвярджэнні адбору ліста. Гэта жоўтая папера якая вяртаецца да вас з датай адбору ліста ў амбасадзе. Выглядае так https://druki-formularze.pl/files/1.png

жоўтая папера


Update 1: Калі вы маеце гуманітарную візу, вам ня трэба даведка з амбасады. Але большасць ужондаў пра гэта ня ведае. Таму загадзя знайдзіце неабходны артыкул польскага заканадаўства, каю пры неабзоднасці паказаць на месце


Update 2: Кошт у амбасадзе можа расці. Глядзіце актуальны кошт на сайце




Report Page