Тое, што хацела бы ведаць да родаў
YuYudik1. У запас ня наспішся
2. Купляй адзенне толькі на кнопках да таго часу, пакуль дзіця ня стане ўпэўнена трымаць галаву
3. Часам здаецца, што ты жудасны бацька. Пастаянна 😂
4. Калі табе здаецца, што дзіця спрабуе ў маніпуляцыю, табе ня здаецца
5. Калі хтосьці дае параду, якую ня прасілі, папрасі закрыць рот
6. Абавязкова стаў усе прышчэпкі, калі няма супрацьпаказанняў
7. Муж выдатна можа рабіць усё, што і ты, акрамя як карміць грудзьмі
8. З дзіцем можна і трэба хадзіць у месцы, дзе ёсць людзі
9. Калі ў радзільным доме нешта незразумела растлумачылі, спытай яшчэ столькі разоў, колькі трэба табе
10. Мець кантакты платнай медсястры/лекара для дадатковай кансультацыі - часам вельмі дапамагае
11. Слінг - пераацэнены. Купі нармальны эка-заплечнік
12. У каляску з падвойнымі колцамі забіваецца снег і яна ня едзе
13. Каляска з вялікімі коламі - цяжкі ўсюдыход, з маленькімі - лёгкі гарадскі варыянт
14. Мяняй цацкі дзіцяці, ня трэба выдаваць адразу ўсё
15. Гарлапаніць з-за таго, што ня даеш аблізваць палец на назе - звычайна
16. З дзіцем трэба актыўна гуляць
17. Дыеты якая корміць маці ня існуе
18. Сачы за сваім здароўем
19. Вазок на колцах дазволіць паспяваць больш, паралельна даглядаючы дзіця.
20. Калі шукаеш нешта ў інтэрнэце, пераканайся, што гэта док мёд
21. Табліцы з нормамі сну супадаюць з рэальнасцю прыкладна ў 15 працэнтаў дзяцей. Падбірай графік камфортны твайму дзіцяці
22. Маленькія квадратныя ручнікі з ікеі - незаменная рэч. І дупу выцерці, і сліны, і на плячо пакласці, калі дзіця зрыгвае :)
23. Дэрмакасметыка каштуе сваіх грошай
24. Камбінезоны - самае зручнае адзенне
25. Пастаянна будзеш нешта купляць. То памперсы скончыліся, то крэм, то зноў вопратка маленькая 🤡
26. Складзі вішлісты з цацкамі/адзеннем (з памерам)/іншымі патрэбнымі рэчамі розных цэнавых катэгорый і кідай яго на пытанне, што купіць
27. Мяч для фітбола дазваляе ўкалыхаць самае неспакойнае дзіця, пытанне толькі ў часе, які на гэта спатрэбіцца.
28. Дзіця - гэта маленькая асоба і яно можа хацець пэўную цацку або кніжку, выкідваючы ўсе астатнія
29. Ня трэба стэрылізаваць усё кожны раз перад тым як гэтаму дакранецца дзіця
Соску можа спатрэбіцца, а можа і не (мая наогул не бярэ, ніякія)
30. Соску бываюць круглыя і скошаныя. І яшчэ розныя ў розных фірмаў. Адрозненні нязначныя, але дзіцяці часам вельмі крытычна нешта канкрэтнае
31. Стрыгчы дзіцячыя пазногці страшна. Усё яшчэ 😂