Топ-5 лекаў ад твайго дрэннага настрою. Беларускі гумар

Топ-5 лекаў ад твайго дрэннага настрою. Беларускі гумар

Арт Сядзіба

Калі вы таксама злавілі восеньскую апатыю і ваш эмацыйны стан вагаецца ад «як усё дрэнна» да «ўсё будзе добра», то гэтая падборка гумарыстычных шоу і падзей дакладна для вас. 


  1. Stand-up Comedy Hall

У гэтым, ужо знакамітым, месцы вечарынкі праходзяць амаль кожны дзень, яшчэ і на любы густ.

Кожную сераду а 20:00 адбываецца «Прожарка». Гэта сапраўднае хэйт-шоу для тых, хто любіць больш жорстка. У ім вас могуць «прасмажыць» прафесійныя комікі, а пасля яшчэ і заплацяць за час, які вы вытрымалі. 

«Tinder Ultimate». Стваральнікі вечарыны ўпэўненыя, што кожны з нас хаця б раз у жыцці карыстаўся сайтам ці аплікацыяй для знаёмстваў. Гэтае шоу акурат прысвечанае дзіўным персанажам адтуль. І зусім няважна, наведвалі вы такія сайты з сур’ёзнай мэтай ці дзеля смеху, вам дакладна спадабаюцца разгоны ад комікаў, на якіх можна адпачыць кожны чацвер, а 20 гадзіне.

Дакладны расклад на кожны дзень.  


2. Дарэчы, падымаць беларускі стэндап дапамагае і комік з Украіны – Андрэй Шчэгель.

Трапіць на яго сольны выступ можна ў гэтую нядзелю, 18 кастрычніка. Хутка комік плануе з’ехаць на радзіму ва Украіну, таму не страцьце магчымасць пабыць на «Мегапрагоне», у якім будзе матэрыял, напісаны за апошні год. Квіткі.


3. Для тых, хто на самаізаляцыі ці проста не хоча выходзіць з дому – інтэлектуальна-забаўляльнае шоу «Годна».

У новым шоу беларускія комікі і артысты адказваюць на пытанні і заданні, звязаныя з Беларуссю. А той, хто прайграе, выконвае заданне пераможцы.

У першым выпуску змагаюцца стэндап-комік Яўген Буракевіч і музыка Пётр Клюеў.  

У другім – вядучы Антон Мартыненка і ўкраінскі стэндап-комік Андрэй Шчэгель.

Можна глядзець як аднаму, так і ў кампаніі, ад душы насмяяцца, праверыць веды пра сваю краіну (ведаеце, у якіх гарадах праводзілі Дажынкі? А колькі каштуе «Ева» Суціна? Хто ж такі Яська-гаспадар з-пад Вільні?), адкрыць для сябе нечаканыя цікавосткі (напрыклад, Антон Мартыненка па першай адукацыі – выкладчык беларускай мовы і літаратуры), проста файна правесці час і зарадзіцца пазітывам ад удзельнікаў (адзін з іх па выніках шоу нават зрабіў татуіроўку, прысвечаную суперніку). 

А вось і свежы трэці выпуск на канале «Годна» – з музыкам Андрусём Такіндангам і стэндап-комікам Сцяпанам Манкевічам.

Падпішыся ды націсні на званочак, каб нічога не прапускаць!


4. Стэндап-комік Яўген Буракевіч на сваім канале робіць падкаст «Разговор с комиками» – гэта шчырыя гісторыі з жыцця, дзіўныя выпадкі, размовы пра прафесію, палітыку, актуальныя падзеі і іншае, і ўсё гэта суправаджаецца крутымі жартамі. Ужо выйшла ажно 18 выпускаў!


5. Каманда комікаў «Минские», удзельнікі праекту «Импровизация. Команды» на ТНТ, стварылі сваё шоу Improv Minsk, дзе ствараюць гумар адмыслова на сцэне, без усялякай падрыхтоўкі.

У комікаў ёсць свой канал, на якім яны транслююць праект «НА РЕПИТЕ». Тут ім Сяргей Гарох, Макс Заяц, Арцём Гаус і Сяргей Шэвелеў «разганяюцца», прыдумляючы пытанні да кароткіх відэаролікаў, што рандомна з’яўляюцца на экране. 


І калі вам усё яшчэ здаецца, што зараз не час для вечарынак і смеху, а пачуццё віны за маленькі адпачынак не дае спакою, проста ведайце: па дадзеных псіхолагаў, гумар – вельмі магутны механізм перапрацоўкі. Дзякуючы жартам, нават з самых жорсткіх падзей выходзіць лягчэй і бяспечней для чалавека. 



Report Page