Стыян Холе “Лета Гармана” ("Янушкевіч", 2018 г.), 4,5/5.

Стыян Холе “Лета Гармана” ("Янушкевіч", 2018 г.), 4,5/5.

t.me/bellitra

Як часта мы недаацэньваем дзяцей, іх разумовыя здольнасці, эмацыянальны інтэлект. Не давяраем ім, напрыклад, выбар кніжак, якія чытаць, мульцікаў, якія глядзець і г.д. Заходзячы ў кнігарню, адмятаем добрыя кнігі з фармулёўкай “ой, ну гэта яму надта складана, не зразумее”. Зразумее. Дайце яму магчымасць паспрабаваць зразумець.

Пасля выхаду гэтай кнігі ў многіх узнікла думка: “Шо за дзіч?” На Фэйсбук выдавецтва дарослыя дзядзі і цёці пісалі свае маралізатарскія каменты “а як жа так можна, што гэта за вокладка, а там што, усе такія ілюстрацыі ўнутры?” Уяўляеце, усе! Такія, і нават лепш. Разрыў шаблона ў людзей, якія прывыклі да змрочных і страшненькіх савецкіх ілюстрацый. І гэтыя людзі нават не пацікавіліся зместам кнігі. А ён добры і светлы, і выклікае цэлую кучу эмоцый.

Памятаеце сябе ў шасцігадовым узросце? Калі перад вачыма адкрываецца цэлы новы свет — школа. Нешта дзіўнае, незвычайнае. Такі перыяд у жыцці чакае і Гармана, і хлопчык шчыра прызнаецца, што баіцца школы. Але пакуль лета, яшчэ ёсць час адчуць сябе вольным і бесклапотным дзіцёнкам. І тут у жыццё ўрываюцца любімыя цётачкі, якія прыязджаюць кожнае лета і прывозяць з сабой вязаныя шапачкі. Цікаўны Гарман задае ім пытанні, бо ўяўляе, што яны жывуць на зямлі ўжо столькі гадоў, што ведаюць усё.

Гэта казачная гісторыя пра жыццё і смерць, пра маладосць і старасць, пра малочныя зубы і зубныя пратэзы. Выдатны падарунак дзецям, якія рыхтуюцца да школы.


✔“Той, хто нічога не памятае, нічога не баіцца, думае Гарман”.


Купіць кнігу можна тут: https://januskevic.by/catalog/mast_lit/3895/


Report Page