Стас Ильин “Ветровое стекло” ("Галіяфы", 2017 г.), 5/5.

Стас Ильин “Ветровое стекло” ("Галіяфы", 2017 г.), 5/5.

@bellitra

Прызнайцеся, глядзелі ж у дзяцінстве серыял "Дальнабойшчыкі" з Галкiным і Гасцюхіным (калі вы прыкладна майго ўзросту) :) Рамантыка дарогі, прыгоды, небяспека, якая чакае за любым паваротам... Мне здаецца, многія хлопчыкі замест касманаўтаў і міліцыянтаў марылі тады стаць дальнабойшчыкамі.

Гродзенскі хлопец Стас вучыўся ў Мінскім лінгвістычным універсітэце, але ў 2007 годзе вырашыў эміграваць у ЗША. У першыя гады там пераспрабаваў шмат рознай працы, але аднастайнасць і манатоннасць гарадскога жыцця яму хутка надакучылі, таму Стас вырашае падацца ў дальнабойшчыкі. Так і ўзнікла кніга "Ветровое стекло", з нататак, замалёвак, зробленых у 2013-2014 гг. падчас працы.

Кніга падзелена на главы, кожная з якіх названа пэўнай датай. Аўтар распавядае пра асаблівасці працы дальнабойшчыка, з якімі цяжкасцямі яны сутыкаюцца, маляўніча апісвае спадарожнікаў ці проста людзей, якія сустракаюцца яму падчас рэйсаў, дзеліцца сваімі думкамі на розныя тэмы. Атрымліваецца такі своеасаблівы дарожны дзённік.

Ільін піша неверагодна лёгка і цікава, часам нават здаецца, што ты сядзіш побач з ім у кабіне "тэнкера", а за акном дождж, і вы едзеце да бліжэйшага трак-стопа, каб паесці і прыняць душ. Кніга вельмі цёплая і душэўная, атрымала сапраўднае задавальненне ад усіх 256 старонак. Буду чакаць новых кніг Стаса, спадзяюся, ён парадуе нас яшчэ чым-небудзь.

А больш пра аўтара можна пачытаць у інтэрв'ю з ім для партала NewGrodno https://newgrodno.by/society/dnevnik-dalnobojshhika-grodnenets-iz-filadelfii-prevratil-monotonnyj-protsess-professii-v-tvorcheskij/

Report Page