Станы грамадства ў Друве

Станы грамадства ў Друве

Трайдзень

Уводзіны

Для нас Друва — абсалютны аўтарытэт, адзіны аргумент у любой спрэчцы. Ёй усё пачынаецца і ўсё сканчаецца. Мы павінны цвёрда стаяць на глебе — нашай дзядоўскай Друве. Больш у нас няма, больш у нас ня будзе, больш нам ня трэба. Друва для нас мае быць усім. Не ў нейкім умоўным сэнсе, а ў самым ясным і літаральным.

Індыйскія ведантысты, аналізуючы крыніцы спазнання, вызначылі: адзінай аўтарытэтнай крыніцай спазнання ёсць śabda — святарнае слова — святыя тэксты, вусная перадача й словы святых мудрацоў і багоў. Усе астатнія (органы пачуццяў і лагічныя пабудовы) ёсць умоўнымі й ня могуць даць ніякага цэльнага ўяўлення.

У сучасным свеце бясконцай колькасці хлуслівых парадзігмаў, пазіцый і думак Друва ёсць Промнем Святла, іскрай Абсалюта, таго, каго індусы называюць нірґуна.

Гэта цемра ахінае і пытанні чалавечай натуры й сацыяльнага ўладкавання. У Традыцыі сакральна ўсё і ўсё асвятляецца Святлом Сакральнага, таму ні воднае з пытанняў ёй не абмінаецца. Усё праўдзіва настолькі, насколькі супадае з Друвай, ідэялам Шклянай гары і Яе Века. Гэта датычыцца і грамадства.

Адзінай крыніцай гэтай праўды ў нашых умовах ёсць яе водбліскі, што захаваліся ў народным фальклоры. Разгледзім іх і прааналізуем. Для аналіза будзем выкарыстоўваць выключна крыўскі матэрыял.

Агляд матэрыялу

Мы знайшоўшы тры сведчання, якія можам выкарыстоўваць. Будаваць уяўленні будзем на грунце ўсяго матэрыялу.


У пана, пана вумная жана,

Да й закупіла да тры гарады:

Першы горад - да ўсё з панамі,

Другі горад - да ўсё з казакамі,

Трэці горад - да ўсё з мужыкамі.

А й з панамі - суды судзіці,

А з казакамі - піва варыці,

А з мужыкамі - поле араці.

(Зімовыя песні. Калядкі і шчадроўкі. Мн., 1975. № 287)


Пра долю чалавека

Чалавеку доля, як родзіцца даецца. Я ляжала ў бальніцы з мальчыкам і жанчына ляжала адна. Вось яна кажа: "Мая мама жыла ў маленькай хатцы і заначаваў у яе старычок. І гэтак кажыць, што дзеці даўней раджаліся без болі. Тут стукаюцца ў хату. Баба: "Хто гэта?". А гэта яе к родам завуць. А старычок ёй сказаў, што, як будзеш ісьці, паглядзі ў вакно, што там будуць рабіць. Там старычок пачыняў саху ў гэта ўрэмя, як пупавіна была не перарэзана. Значыць, гэты мальчык будзе вечны, ураждзённы хлебароб. На месяц, на зьвёз — ды гляніць і будзе знаць калі сеяць, калі баранаваць, калі ганяць. Тады яшчэ за ноч раджаецца. – Паглядзі, што там будуць рабіць. А там мальчуган мераў шынэль, а пупавіна (у навароджанага) была не разрэзана. Будзе вечны воін. А трэція завуць к родам. А там у вакне дзевачка падкідала куклу. Гэта будзе, кажа, вечная арцістка".

(Народная медыцына беларусаў Падзвіння)


(Смаленскі этнаграфічны зборнік ч.1)


У першым тэксце добра відаць падзел людзей па тры груды: "паны", "казакі" й "мужыкі". "Казакі" адпавядаюць ваярам, другой функцыі, а "мужыкі" — земляробам, трэцяй функцыі. Пытанні выклікаюць хіба "паны", але да іхнай функцыі нас адсылае іх род дзейнасці ("суды судзіці"). У індаеўрапейскіх грамадствах судовая ўлада знаходзілася ў руках жрэцтва, то бок першай функцыі. Акрамя таго трэба заўважыць, што ў усходнееўрапейскіх мовах назва каталіцкага святара паходзіць ад тытула кіраўніка (германскае kuningaz ("князь"): славацкі kňaz, літоўскі kunigas, польскі ksiądz.

На шмат больш сітуацыю праясняе паданне пра лясную дзеўку, якая прапануе Пітраку тры ўзнагароды: багацце, валадзьба, знанне. Абраўшы знанне Пятрок становіцца знахарам, то бок прадстаўніком першай функцыі. Няцяжка здагадацца, што абраўшы валадзьбу ён бы стаў кіраўніком, а абраўшы багацце — гандляром, або заможным селянінам.

Трэцяя крыніца належыць да найноўшага часу і ўяўляе сабой рэлікты архаічнага мыслення. Тут бачым таксама падзел ад нараджэння на тры групы: "хлебароб", "воін", "арцістка". Калі адпаведнасць трэцяй і другой функцыям "хлебароба" і "воіна" відавочна, дык з "арцісткай" узнікаюць некаторыя пытанні. Іх хутчэй за ўсё праясняе тое месца, што займаюць артысты ў свядомасці савецкага чалавека.

На матэрыяле крыўскага фальклору аднаўляецца трохфункцыянальная структура індаеўрапейскага грамадства й іх каштоўнасці:

F1 — знахары, "паны" — веданне

F2 — "казакі", "воіны" — валадзьба

F3 — "мужыкі", "хлебаробы" — багацце

Такім чынам, згодна з крыўскай традыцыяй, людзі ад нараджэння падзеленыя на тры тыпы, вызначаныя іхнымі каштоўнасцямі.

Report Page