Сочинение Про Мову

Сочинение Про Мову
З легендаў i казак былых пакаленняў, З калосся цяжкога жытоў i пшанiц, З сузор’яў i сонечных цёплых праменняў, З грымучага ззяння бурлiвых крынiц. З птушынага шчэбету, шуму дубровы, I з гора, i з радасцi, i з усяго Таго, што лягло назаўсёды ў аснову Святынi народа, бяссмерця яго, – Ты выткана, дзiўная родная мова. М. Танк
У кожнага народа няма большага скарбу. чым яго мова. Родная мова – гэта характар народа, яго памяць, гісторыя, яго розум і вопыт. На беларускай мове напісана шмат вершаў, казак, паданняў. Я лічу нашу мову прыгожай, самай пяшчотнай, пявучай, вобразнай, шчырай. Кожны чалавек, які жыве ў Беларусі, павінен ведаць яе, бо гэта — наша галоўнае нацыянальнае багацце і адрозненне.
Многія стагоддзі складалася,
шліфавалася і ўзбагачалася беларуская мова. Кожнае пакаленне імкнулася дадаць
штосьці сваё, дарагое, вартае доўгай памяці. Але ў сённяшнія дні вельмі мала людзей размаўляе на бацькоўскай
мове. На жаль, у цяперашні час мы чуем чыстую
родную мову толькі ў школе на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Але
хочацца, каб часцей гучалі
наша «калі ласка», “дзякуй”. Наша мова
перажыла цяжкія часіны ў гісторыі, але яна выжыла, і мы, будучыня Беларусі,
ніякім чынам не павінны знішчаць яе. За
кожным словам стаіць жыццё, надзеі, пакуты і запавет нашых продкаў. Нашу мову
трэба берагчы, каб было што перадаць нашчадкам, нельга саромецца яе, бо гэтым
самым мы будзем адракацца ад сваёй краіны.
Сачыненне-разважанне па беларускай мове на тэму " Мова "
сочинение на тему почему мне нужна беларуская мова ...
Выказванні пра родную мову «Средняя школа №37 г. Минска»
Помогите найти сочинения на тему "беларуская мова "!
Шануйце родную мову . Государственное учреждение образования...
Романские Языки История Их Изучения Курсовая Работа
Механизмы Изменения Вылета Стрелы Реферат
Учет Продажи Продукции Работ Услуг Курсовая
Экономическая Глобализация И Политические Конфликты Эссе
Сочинение Егэ 2019 Образец По Тексту