Сканы дакументаў, якія тычацца жыцця Аляксандра Круталевіча
Віталь Аніська1. Адзнакі вучня 8-га класа Мінскай прыватнай мужчынскай гімназіі Зубакіна і Фальковіча А. Круталевіча ў 1913/14 навучальным годзе.
НГАБ, ф. 467, воп. 1, спр. 71, арк. 6-7.
2. Запіс у метрычнай кнізе маскоўскай Георгіеўскай царквы на Усполлі аб вянчанні А. Круталевіча і Н. Пракаповіч 27.04.1915 (10.05.1915).
3. Заява А. Круталевіча Камісару асветы БССР ад 05.11.1920 аб звальненні ў сувязі з адкамандзіраваннем у Цэнтральнае статыстычнае бюро (Цэнтрстатбюро) БССР.
НАРБ, ф. 42, воп. 3, спр. 10, арк. 30.
4. Пастанова Цэнтрстатбюро БССР ад 06.11.1920 аб залічэнні А. Круталевіча па пасаду статыстыка-арганізатара.
НАРБ, ф. 30, воп. 1, спр. 2, арк. 24.
5. Спіс служачых Цэнтрстатбюро БССР за 1920 год.
НАРБ, ф. 30, воп. 1, спр. 24, арк. 19-20.
6. Выпіска з пастановы Цэнтрстатбюро БССР ад 02.04.1921 аб прызначэнні А. Круталевіча намеснікам загадчыка Цэнтрстатбюро БССР.
НАРБ, ф. 30, воп. 1, спр. 61, арк. 79.
7. Анкетны ліст супрацоўніка Цэнтрстатбюро БССР А. Круталевіча, 1921 год.
НАРБ, ф. 30, воп. 1, спр. 19, арк. 1.
8. Бальная ацэнка адказных супрацоўнікаў Цэнтрстатбюро БССР, 1921 год.
НАРБ, ф. 30, воп. 1, спр. 19, арк. 1.
9. Спіс членаў навуковай камісіі па складанні і апрацоўцы беларускай тэрміналогіі пры навукова-літаратурным аддзеле Народнага камісарыята асветы Беларусі на 15.03.1921.
НАРБ, ф. 42, воп. 3, спр. 6, арк. 19.
10. Заява А. Круталевіча Народнаму камісару асветы У. Ігнатоўскаму ад 10.04.1922 аб вызваленні брата Б. Круталевіча ад платы за навучанне ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (БДУ).
НАРБ, ф. 205, воп. 3, спр. 4255, арк. 11.
11. Асабістая картка супрацоўніка Народнага камісарыята асветы А. Круталевіча, 10.11.1922.
НАРБ, ф. 42, воп. 1, спр. 1444, арк. 23.
12. Ліст А. Круталевіча ад 20.11.1922 у абарону звольненага з 7-й семігадовай школы настаўніка геаметрыі І. Б. Пазняка.
НАРБ, ф. 42, воп. 1, спр. 139, арк. 5.
13. Спраўка ад 02.06.1924 аб тым, што Б. Круталевіч знаходзіцца на ўтрыманні брата А. Круталевіча.
НАРБ, ф. 205, воп. 3, спр. 4255, арк. 3.
14. Спраўка ад 02.06.1924 аб зарплаце А. Круталевіча ў Беларускім педагагічным тэхнікуме.
НАРБ, ф. 205, воп. 3, спр. 4255, арк. 4.
15. Спраўка ад 02.06.1924 аб зарплаце А. Круталевіча ў Інстытуце беларускай культуры.
НАРБ, ф. 205, воп. 3, спр. 4255, арк. 4а.
16. Пастанова Народнага камісарыята асветы БССР ад 02.01.1926 аб прызначэнні А. Круталевіча на пасаду асістэнта па кафедры методыкі матэматыкі педагагічнага факультэта БДУ з 01.10.1925.
НАРБ, ф. 205, воп. 3, спр. 4252, арк. 5.
17. Рэгістрацыйная анкета супрацоўніка БДУ А. Круталевіча, 1926 год.
НАРБ, ф. 205, воп. 3, спр. 4252, арк. 1.
18. Curriculum vitae супрацоўніка БДУ А. Круталевіча ад 26.02.1926.
НАРБ, ф. 205, воп. 3, спр. 4252, арк. 17.
19. Прадстаўленне прафесара Я. Сіроціна аб пераводзе на пасаду дацэнта па кафедры матэматыкі педагагічнага факультэта БДУ асістэнта гэтай жа кафедры А. Круталевіча.
НАРБ, ф. 205, воп. 3, спр. 4252, арк. 11.
20. Справаздача аб навуковай і навучальнай дзейнасьці асыстэнта фізіка-матэматычнага аддзялення педагагічнага факультэта БДУ А. Круталевіча ў 1926/1927 акадэмічным годзе.
НАРБ, ф. 205, воп. 3, спр. 4252, арк. 16.
21. Пастанова Народнага камісарыята асветы БССР ад 26.10.1927 аб прызначэнні А. Круталевіча на пасаду дацэнта кафедры матэматыкі педагагічнага факультэта БДУ з 01.10.1927.
НАРБ, ф. 205, воп. 3, спр. 4252, арк. 15.
22. Ліст Беларускага дзяржаўнага энергетычнага інстытута ў БДУ ад 18.02.1932 аб прадастаўленні працоўнага спіса А. Круталевіча.
НАРБ, ф. 205, воп. 1, спр. 469, арк. 156.
23. Адказ БДУ Беларускаму дзяржаўнаму энергетычнаму інстытуту на ліст ад 18.02.1932.
НАРБ, ф. 205, воп. 1, спр. 469, арк. 157.
24. Ліст Беларускага аўтадарожнага вучэбнага камбіната ў БДУ ад 10.03.1932 аб прадастаўленні працоўнага спіса А. Круталевіча.
НАРБ, ф. 205, воп. 1, спр. 469, арк. 154.
25. Адказ БДУ Беларускаму аўтадарожнаму вучэбнаму камбінату на ліст ад 10.03.1932.
НАРБ, ф. 205, воп. 1, спр. 469, арк. 155.
26. Расстрэльны спіс ад 01.11.1937, зацверджаны І. Сталіным і В. Молатавым.