Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў. - Литература курсовая работа

Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў. - Литература курсовая работа




































Главная

Литература
Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў.

Міфалогія і міфалагемы. Праявы салярнага культу ў традыцыях розных народаў. Міфалагема Сонца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету славян. Семантыка, функцыянальнасць міфалагемы Сонца ў традыцыйнай беларускай літаратуры і значэнне ў неабрадавай паэзіі.


посмотреть текст работы


скачать работу можно здесь


полная информация о работе


весь список подобных работ


Нужна помощь с учёбой? Наши эксперты готовы помочь!
Нажимая на кнопку, вы соглашаетесь с
политикой обработки персональных данных

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна
Кафедра беларускага літаратуразнаўства
Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў
1. Міфалогія і міфалагемы. Сучасны стан распрацоўкі праблемы
2. Праявы салярнага культу ў традыцыях розных народаў
3. Міфалагема Сонца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету славян
4. Семантыка і функцыянальнасць міфалагемы Сонца ў традыцыйнай беларускай літаратуры
4.1 Астранамічныя вобразы ў беларускіх замовах з касмалагічнымі матывамі
4.2 Семантыка міфалагемы Сонца ў каляндарнай абраднасці
4.3 Семантыка міфалагемы Сонца ў сямейнай абраднасці
5. Семантыка і функцыянальнасць міфалагемы Поўні ў беларускім фальклоры (у агульнаславянскім кантэксце)
6. Значэнне міфалагем Сонца і Месяца ў неабрадавай паэзіі як знакавай сістэме народнага мастацтва беларусаў
Важнасць вывучэння спецыфікі міфалагічнай свядомасці, якая адлюстроўвалася ў народнай паэтычнай творчасці ў мінулым і на сучасным этапе даследвання самай старажытнай часткі фальклору, відавочная. Існуючы ў новых умовах, фальклор, міфалогія міфалогія ўступаюць у кантакт з параўнальна нядаўна ўзнікшымі каштоўнасцямі, узбагачае іншыя формы культуры, выяўляюць этнічную псіхалогію, уздзейнічаюць на мастацкае і маральна-каштоўнаснае асваенне свету, станаўленне новых культурных сэнсаў, на вобраз жыцця сучаснага чалавека, фаріраванне яго індывідуальнай культуры і спосабы творчай рэалізацыі. Нездарма многія сацыяльныя з'явы становяцца зразумелымі дзякуючы ўсебаковаму аналізу фальклорна-міфалагічных тэкстаў і адпаведных міфалагем.
У міфалогіі многіх народаў свету асноўнымі момантамі, на якіх акцэнтуецца увага, з'яўляюцца: стварэнне свету (міфалагемы Зямлі, Сонца, Поўні); зараджэнне жыцця і ўзаемасувязі ўсяго жывога (міфалагемы Зямлі і Жанчыны; імкненне да гармоніі і прыгажосці (міфалагемы Жанчыны і Прыгажосці); залежнасць лёсу ад чалавека ад навакольнага свету (міфалагемы Зямлі, Сонца, Поўні); шлюбныя стасункі касмічных аб'ектаў і людзей, імкненне разнаполых істот да яднання для працягу жыцця (Зямля, Сонца, Поўня (Месяц), Жанчына, Эротыка, (Страсць)); непарыўнасць жыцця ( нараджэнне, жыццё і смерць, праз якую -- да новага нараджэння ў больш высокай якасці), сувязь макракосмасу і ммікракосмасу (Прыгажосць, Жанчына, Страсць, Доля, Зямля, Поўня, Сонца). Усе гэтыя міфалагемы знайшлі сваё адлюстраванне ў каляндарных і сямейных абрадах і абрадавай паэзіі беларусаў, а таксама ў іх пазаабрадавай творчасці (песнях, казках, легендах, былінах і інш.).
Актуальнасць даследванняміфолага-фальклорнай спецыфікі традыцыйнай культуры, дамінантных міфалагем тлумачацца надзвычайнай жывучасцю міфалагічнай свядомасці, што выразна адбілася ў творах розных жанраў і відаў фальклору. Гістарычны лёс народаў звычайна складаецца з пэўных этапаў іх фарміравання, кансалідацыі, развіцця, часам заняпаду ці трансфармацыі і зноў адраджэння. Кожны з гэтых этапаў захоўваецца ў народным жыцці, у народнай культуры. Фальклор у сваіх адносна развітых жанрах быў і застаецца гістарычна першай формай выяўлення народнай свядомасці і чалавечай духоўнасці наогул. Менавіта міфалогія, абрады, фальклор фарміравалі культурную традыцыю, архетыпы этнічнай свядомасці і этнапсіхалогіі. Міфалогія, як першы светапогляд чалавецтва, міфалагічная свядомасць, як першапачатковы спосаб асваення свету, як асаблівая сімвалічная сістэма, у тэрмінах якой нашы продкі тлумачылі свет, праяўляецца менавіта ў фальклоры, асабліва ў абрадавай дзейнасці. Даследчыкі сцвярджаюць, што міфалагічнае мысленне жыве і сёння ў нашай падсвядомасці, рэлігіі, мастацтве і нават у навейшых дасягненнях навукі.
Даследванне міфолага-фальклорнай спецыфікі беларускай традыцыйнай культуры прадугледжвае зварот у шырокае кола праблем, актуальных і важных для фалькларыстыкі, культуралогіі, для разумення асаблівасцей нацыянальнай культурнай спадчыны беларусаў, яе месца ў кантэксце сусветнай культуры чалавецтва.
Мэта курсавой работы -- вызначэнне генезісу і семантыкі міфалагемаў Сонца і Месяца, прадстаўленых у міфалагічна-фальклорных тэкстах беларускай традыцыі. Мая праца з'яўляецца сістэмным даследваннем семантыкі і сімволікі абазначаных міфалагем як структурнаўтваральных элементаў беларускай міфалогіі.
Мэта дасягаецца пры вырашэнні нгаступных задач:
1) ажыццявіць крытычны гістарыяграфічны аналіз важнейшых тэарытычных даследванняў спецыфікі міфалагічных уяўленняў беларусаў і іншых славянскіх народаў, салярнага культу ў розных народных традыцыях
2) даследаваць семантыку міфалагемаў Сонца і Месяца, прадстаўленых у абрадах і каляндарна-абрадавай, а таксама сямейна-абрадавай вусна-паэтычнай творчасці беларусаў
3) ахарактарызаваць астранамічныя вобразы ў беларускіх замовах з касмалагічнымі матывамі
4) вызначыць сімволіку міфалагемаў Сонца і Месяца ў знакавай сістэме народнага мастацтва беларусаў
Аб'ектам даследвання з'яўляецца беларуская традыцыйная духоўная культура як складанаарганізаваная цэласнасць духоўных і матэрыяльных каштоўнасцей этнасу.
Для аналізу міфалагем Сонца і Месяца выкарыстаны характэрныя для даследванняў апошняга часу тыпалагічна-семантычныя і параўнальна-гістарычныя метады, якія з поспехам прымяняліся такімі аўтарытэтнымі даследчыкамі розных з'яваў народнай культуры, як В. Жырмунскі, Ул. Проп, А. Лосеў, С. Токараў і іншыя.
1. Міфалогія і міфалагемы.Сучасны стан распрацоўкі праблемы
У апошнія гады праблемы міфалогіі прыцягваюць усё большую увагу даследчыкаў . Абумоўлена гэта перш за ўсё іх нераспрацаванасцю , наяўнасцю вялікага аб'ёму крыніц, добрай захаванасцю многіх міфалагем,асабліва ў беларускай народнай творчасці . Актуальнасць і важнасць іх даследавання тлумачыцца і надзвычайнай жывучасцю міфалагічнай свядомасці , што выразна адбілася ў творах розных жанраў і відаў фальклору.
Складанасць даследавання пэўных міфалагем заключаецца ў тым , што славянскія міфалагічныя творы ў час іх бытавання не фіксаваліся і ў цэласным выглядзе зараз не захаваліся: былі разбураны хрысціянствам. З рудыментаў міфалогіі, яе элементаў, матываў і вобразаў у народнай творчасці неабходна вычленіць , сістэматызаваць і асэнсаваць самае істотнае , што пралівае свет на пэўныя праблемы міфалогіі , архаізм крыніцаў якіх вымушае абавязковае даследаванне старажытных язычніцкіх вераванняў. Аналіз і тэарэтычнае асэнсаванне матэрыялаў , лепш за усё ажыццяўляюць шляхам выкарыстання параўнальна - гістарычнага і тыпалагічна - семантычнага метадаў. Паводле азначэння А.Л.Тапаркова, міфалагема - ,,адзінка міфалагічнай сістэмы , якая мае самастойную семантыку. З адной міфалагемай можа звязвацца нейкі пэўны міф , і у гэтых выпадках паняцце міфалагемы сінанімічна паняццю ,,міф'', або шэрагу міфалагічных уяўленняў (напр. м[іфалагема] сонца у народных вераваннях і ў літаратурнай царкоўнай і апакрыфічнай традыцыях усходніх славян уключае ўяўленні аб сонцы як аб коле і агні , чалавеку і анёлу, ліку Бога і водбліску божага ззяння)” [23, с.362].
Калі ж пагадзіцца з думкай, што ў асобных выпадках паняцце міфалагемы сінанімічна паняццю ,,міф'' , то вельмі важна даць азначэнне міфа, адзінай думкі аб якім у навуцы няма. А.Ф. Лосеў сцвярджаў : ,,Міф не есць выдумка або фікцыя, не есць фантастычны вымысел… Зразумела, міфалогія ёсць выдумка, калі скарыстаць да яе пункт гледжання навукі… А з пункту погляду самой міфічнай свядомасці не ў якім выпадку нельга сказаць, што міф ёсць фікцыя і гульня фантазіі''. Далей ён адмаўляў таксама: ,,Міф не ёсць быццё ідэальнае. Міф не ёсць навуковае і , у прыватнасці, прымітыўна-навуковае збудаванне… Міф не ёсць метафізічнае збудаванне… Міф не ёсць ні схема , ні алегорыя… Міф не ёсць паэтычны твор. Міф не ёсць спецыяльна рэлігійнае стварэнне” і інш. Такім чынам , паняцце міфа ў Лосева надзвычай шырокае, грунтуецца на чыста філісофскіх разважаннях і таму не можа быць намі прынята.
Надзвычай шырокае азначэнне міфа дае і Ю. Бораў: ,, Міф (грэч. mythos- паданне) - старажытная гісторыя або легенда, якая тлумачыць рэлігійныя або звышнатуральныя з'явы, такія, як багі, героі, магутныя сілы прыроды; вобразнае выражэнне калектыўнага бессвядомага; першая спроба тлумачэння натуральных і сацыяльных з'яў, сакральная гісторыя, якая апавядае аб падзеі, што адбывалася у памятныя часы “пачатку усіх пачаткаў” (міф не выдумка, не ілюзія, а рэальная сакральная падзея - прыклад для пераймання). Міф -- ,,успамін `' пра далёкае мінулае , пра падзеі, якія адбываліся да пачатку гістарычнага часу.''
Заслугоувае ўвагі і адабрэння думка Ю. Борава пра суадносіны фальклору і міфа: ён сцвярджае, што ў старажытным фальклоры міф з'яўляўся яго галоўнай састаўной часткай, формай глабальнага асэнсавання свету. ,,Міф тлумачыць і падтрымлівае існуючы сацыяльны і касмічны парадак быцця. Маштабы міфа касмічныя. Міф апавядае пра калектыўны лёс племені. Прырода міфа двухадзіная: ён адначасова і пэўная сістэма уяўленняў аб свеце, і сукупнасць сюжэтаў, у якіх дзейнічаюць фантастычныя персанажы.
Міфалогія - гэта асаблівая сімвалічная сістэма, у тэрмінах якой нашы продкі тлумачылі свет. Даследаванне міфалагем як асноўных тэрмінаў гэтай першай рэлігійна-філасофскай сістэмы чалавецтва будзе садзейнічаць сучаснаму рэтраспектыўнаму стварэнню агульнай цэласнай выявы свету з аднаго боку , а з другога дапаможна правільна зразумець касмічнасць светаўспрымання нашых продкаў, вытокі і бяздоннае багацце нацыянальнай культуры , асаблівасцей беларускага нацыянальнага характару, спецыфікі этнічнай свядомасці і этнапсіхалогіі. Міфалогія - гэта перш за ўсё светапогляд. Першапачатковы светапогляд чалавецтва касмічны па існасці сваёй , але з улікам нацыянальных асаблівасцей. ,,Для міфалагічнай свядомасці ўсё касмалагізавана, паколькі ўсё ўваходзіць у склад космасу , належыць яму. Міфалагічнае мысленне - гэта татальны, дамінуючы тып мыслення ў архаічных культурах. У міфе своеасабліва злучыліся элементы сапраўдных ведаў, мастацкія вобразы, маральныя нормы і рэлігійныя ўяўленні.
Спроба рэканструкцыі асноўных міфалагем і міфічных поглядаў робіцца на падставе фальклору менавіта таму , што раней фальклор быў тым стрыжнем, вакол якога аб'ядноўвалася ўся духоўная культура чалавецтва.
Міфалагічная свядомасць у больш натуральным, першапачатковым выглядзе захавалася менавіта ў фальклоры, які або ствараўся непасрэдна на яе грунце , або ўзаемадзейнічаў з міфалогіяй.
Міфалогія - асаблівая сімвалічная сістэма тлумачэння свету. Сістэмнасць, цэласнасць міфалагічнага спосабу мышлення праяўляецца ў фальклорным абрадзе , бо сам абрад сінкрэтычны па сваёй прыродзе, уся паэтыка фальклору грунтуецца на вобразнасці, але ідзе ад міфалогіі. Без глыбокага даследавання фальклорнай спадчыны і рэканструкцыі на яе падставе міфалагічнай свядомасці мы не зможам зразумець касмічнага светаўспрымання старажытных людзей, не зможам ні аднавіць сувязь часоў , ні растлумачыць сучасныя духоўныя працэсы. У курсавой працы даследуецца семантыка і функцыянальнасць адной з найважнейшых міфалагем - міфалагемы Сонца і Месяца.
2. Праявы салярнага культу ў традыцыях розных народаў
На ранейшых этапах развіцця чалавек уяўляў “звышнатуральнае” у рэальных вобразах - жывёл, раслін і г. д. у тым ліку і нябесных свяціл, папаўняючы гэтыя вобразы чалавечымі эмоцыямі, учынкамі, прыпадабняючы іх чалавеку. Наяўнасць такіх “ачалавечаных” вобразаў у этнаграфічным і фальклорным фондзе сучасных народаў паказвае на надзвычайную жывучасць традыцый.[21, с.105]
У народаў, паміж сабой ніколі не маючых зносін, узніклі падобныя ўяўленні пра стан сонца ў дні сонцаварота: яно тры дні знаходзіцца ў сваім гняздзе, тройчы падскоквае, тройчы акунаецца ў мора, танцуе, варочаецца. У абрадах еўрапейскіх народаў можна знайсці шмат прыкладаў рэлігійных адносін да сонца як такавога, не апасродкаванага вобразам сонечнага бога ў чалавечым абліччы.
Выразнымі ўзорамі рэмінісцэнцый салярнага культу могуць паслужыць некаторыя традыцыі албанцаў, захаваныя яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя: маліцца на ўсход з ранку пры ўсходзе сонца і на захад - пры ўсходзе свяціла.Усе справы,усе важныя гаспадарчыя работы, абрады сватаўства і г. д. стараліся пачынаць у сонечны дзень ранкам з усходам сонца,нябожчыка і дома і на могілках у час аплаквання размяшчалі тварам да сонца, у раннім сярэдневякоўі нябожчыкаў у магілах размяшчалі тварам на ўсход.
Назіранне за сонцам, і іншымі нябеснымі свяціламі, служыла развіццю пазітыўных ведаў,у прыватнасці астранамічных. Вядомае мегалітычнае збудаванне ў Англіі Стоунхендж служыла абсерваторыяй: яго вялікія каменныя стаўпы і аркі прызначаліся для фіксавання важнейшых кропак усхода і захода сонца і месяца ў розных стадыях перамяшчэння. Іншыя прыстасаванні дапамагалі весці лік гадам і прадказваць зацменні.
Адначасова Стоунхендж быў друідычным храмам, дзе рабіліся ўрачыстыя маленні, магчыма суправаджаючыся ахвярапрынашэннямі пры першых промнях узыходзячага сонца.
Стоунхендж - славуты, але не адзіны храм-абсерваторыя як у сусвеце, так і на еўрапейскім кантыненце. На тэрыторыі сучаснай Румыніі знойдзены аналагічныя збудаванні - свяцілішчы-календары, якія належылі дака-гецкаму насельніцтву. [22, с. 25].
Салярныя міфы атрымалі найбольш яркае афармленне ў грамадстве, якое мела развіты апарат улады. Сонца было уключана ў пантэон у якасці галоўнага боства(ці аднаго з галоўных, часцей за ўсё гэта былі боствы сонца і навальніцы). Зямнога цара лічылі сонечным боствам ці сынам бога сонца. Згодна з міфамі,узыходзячымі да індаеўрапейскай традыцыі і да традыцыі Пярэдняй Азіі, а таксама Старажытнага Егіпта, Сонца выязджала на калясніцы і аб'язджала чатыры бакі свету. Гэты міфічны вобраз археалагічна датуецца даволі познім часам, калі людзі ўжо апрацоўвалі металы, карысталіся колавымі павозкамі, запрэжанымі коньмі. “Але ляжачае ў яго аснове міфа-паэтычнае прыпадабненн сонца да кола ўзводзіцца да ранейшай эпохі”.
У бронзавы перыяд склаўся старажытнагрэчаскі міф аб Геліасе: юнак у залатой калясніцы праязджае на працягу светавога дня з усхода на захад па нябеснай цвердзі, а ўначы праплывае адваротны шлях у ладдзі па сусветнай рацы, пад назвай Акіян. Пачынаючы з 5 стагоддзя да нашай эры з Геліясам атаясамлівалі Апалона, на якога былі перанесены функцыі Геліяса і яго атрыбуты.
“Жыхары вострава Радоса, лічылі сонца першым сярод сваіх багоў, прысвячалі яму кожны год калясніцу з чатырма коньмі, якіх скідвалі ў мора для таго,каб бажаство імі пакарысталіся…Лакедаманяне умярцвялі коней на вяршыні высокага Тайгецкага храбта, за якім кожны вечар на іх вачах знікала вячэрняе свяціла… У абоіх выпадках моцныя хутканогія коні аддаваліся на службу стомленаму богу на канцавым этапе кожнадзённага падарожжа. ” Падобны вобраз прысутнічае у эддычных міфах: па небе скачуць коні, запрэжаныя ў калясніцу сонца.
У міфах народаў Еўразіі сонечны бог часта звязаны з коньмі. Па ўсёй магчымасці, гэта адбывалася з наіўнага ўяўлення, што сонца “едзе” па небе. На чым? На тым жа, на чым ездзяць людзі - на конях, на калясніцах, акалі яно плыве, то, канешне, у лодцы. “Да бронзавага стагоддзя адносіцца большы лік стварэння вобразаў сонечных калясніц і сонечных людзей,- паведамляе Б. А. Рыбакоў адносна язычніцкіх культаў рускага сярэдневякоўя, - яны таксама адлюстроўваюць… дваістасць чалавечых уяўленняў пра сонца: дзённае свяціла коні вязуць у калясніцы, а ў начы яно плыве ў ладдзі.” У фальклоры індаеўрапейскіх народаў устойліва захоўваецца сувязь з канём міфалагічных герояў, блізкіх да сонца па сваіх функцыях [21, с. 106].
На старажытных помніках выяўленчага мастацтва многіх народаў, у тым ліку і індаеўрапейскіх, ёсць асобныя выяўленні ці нават цэлыя сцэнкі, у якіх адлюстравана ўяўленне пра рух Сонца: пра яго ўсход, дзённы шлях, заход , начны спакой, ахоўваемы Зорамі, і нараджэнне новага Сонца.
У археалогіі і этнаграфіі вядомы знакі, якія абазначалі сонца, пачынаючы са стагоддзя неаліту і да нашых дзён: кола, крыж, кола з крыжам у сярэдзіне, некалькі канцэнтрычных колаў таксама з крыжам у сярэдзіне, разеткай, уключанай у кола, касы крыж, свастыка, кола з разыходзячыміся промнямі.
Такія знакі ёсць на манетах ілірыйскага стагоддзя ( I тысячагоддзе да н. э.) на тэрыторыі сучаснай Албаніі, у наш час гэтыя ж знакі размяшчаюцца на жаночым традыцыйным адзенні албанцаў, на камянях, абрамляючых дзвярныя праёмы жылых дамоў, на старажытных могілкавых крыжах.
А ў іншай вобласці кантынента этнаграфіяй зафіксаваны ўсё той жа салярны знак зусім у іншым выкананні: аўстрыйцы лічаць сімвалам сонца кветку рамонка. У рэлігійнай літаратуры прынята лічыць, што кола -- знак сонца. Таму рытуальныя вогнішчы, над якімі ўмацоўвалася кола (напрыклад на масленічных гуляннях), звязваюцца даследчыкамі з салярным культам.
Калі ўзнік культ Бога Сонца і гэты Бог набыў чалавечае аблічча, на яго галаве ці каля яе з'явіўся атрыбут - сонечны дыск з прамянямі і крыжам. Крыж размяшчалі на галаве ахвярнага агнца: гэта была старажытная выява Хрыста, пазней змененае выявай чалавека на перакрыжаванні крыжа. Вобраз Хрыста вельмі складаны: ён увабраў у сябе элементы разнастайных вераванняў народаў Усходняга Сяродземнамор'я, у асблівасці і элементы салярнага культу -- сонечны дыск над галавой і крыж як галоўны сімвалічны знак.
Несумненна, у аснове сезоннай цыклічнасці каляндарных абрадаў ляжыць паварот Зямлі вакол Сонца, змена пор года.
Паўтаральнасць гадавога цыкла была заўважана чалавекам на ранніх стадыях вытворчай гаспадаркі. Нельга не згадзіцца з прынцыпам, які прапанаваў В. І. Чыгараў, які пры вывучэнні аграрных абрадаў браў за аснову не поры года самі па сабе, а гаспадарчае жыццё селяніна, якое працякала ў акрэсленых гістарычных і геаграфічных абставінах.
Само ж канкрэтнае ўспрыманне сезонаў залежыла ад кліматычных паясоў і таму мела сваю спецыфіку ў разнастайных абласцях Еўропы. Б. А. Рыбакоў знаходзіць сляды члянення года на чатыры часткі ў помніках земляробскай культуры неаліту і энеаліту усходняй Еўропы. Вельмі важны для нашай тэмы той факт: сонца адлюстравана на сасудах для захоўвання зерня. Разглядаючы сляды сонечнага культу ў каляндарнай абраднасці народаў Еўропы, мы ўвесь час бачым гэтую сувязь: сонца -- і культурных раслін, сонца -- і працы земляроба. Сонца становіцца ўжо з тых часоў абавязковым элементам салярнага культу [цыт. па 21, с. 107].
Прымаючы тэзіс пра важнасць працоўнай дзейнасці неабходна ўлічваць і іншыя элементы, якія складаюць аснову свята. Пераломныя моманты сонечнага цыклу -- дні зімовага і летняга сонцавароту, веснавога і асенняга раўнадзенства -- выклікалі асаблівыя адносіны людзей: адчуванне перамен у прыродзе, наступленне новага перыяду іх жыцця.
У гадавым цыкле святаў у народаў Еўропы можна ўбачыць парнасць святаў, два дні як бы адкрываюць і завяршаюць азначаны каляндарны адрэзак, напоўнены як магічным, рэлігійным, так і грамадзянскім ці гаспадарчым значэннем. Такіх “парных” дзён можна назваць некалькі: зімні сонцаварот -- летні сонцаварот, веснавое раўнадзенства -- асенняе раўнадзенства.
Хрысціянская рэлігія паступова ўвайшла не толькі ў ідэалогію народаў Еўропы, але і ў іх побыт. Хрысціянская міфалогія патрошкі замясціла ранейшыя дахрысціянскія ўяўленні і вобразы. Шматлікая раць хрысціянскіх святых з іх разнастайнымі “функцыямі” стала на месца язычніцкіх багоў. “Каб стаць рэлігіяй, -- пісаў Ф. Энгельс, -- монатэізм з даўніх часоў павінен быў рабіць уступкі політэізму…Хрысціянства … магло выціснуць у народных мас культ старых багоў толькі праз культ святых” [21, с. 108].
Хрысціянізацыя народаў Еўропы паслужыла прычынай новага вытлумачэння многіх традыцыйных абрадаў, у тым ліку і салярных. Зімовы святочны цыкл пачынаецца з Каляд, 25 снежня, заканчваецца днём Хрышчэння, ці днём “трох каралёў” -- 6 студзеня. Гэты перыяд, так называемае “дванаццацідзёнства”, увесь насычаны рытуальнымі дзеяннямі, абрадамі, павер'ямі. У гэты перыяд з царства цемры выходзіць на свет -- у свет людзей усякая нечысць, гэта час яе разгулу [21, с. 109].
Летняе свята царква прымеркавала да дня Іаана Прадцечы -- 24 чэрвеня. У гэтым выпадку парнасць святаў захоўваецца: зімовы і летні адстаюць адзін ад аднаго роўна на 6 месяцаў. Канчатковая дата летняга сонечнага святочнага цыкла не так выразна выражана, як зімовага. Часцей за ўсё ёю лічаць дзень Святога Пятра і паўла -- 29 чэрвеня (напрыклад немцы, аўстрыйцы, галандцы, французы, некаторыя паўднёваславянскія народы). Калі Іванаў дзень звязаны з шанаваннем сонца, то Святы Пётр аказаўся “панам надвор'я”, громавержцам, гэта значыць уладальнікам нябеснага агню. Гэты перыяд таксама лічыцца часам разгулу нячыстай сілы. У цэлым жа абрады Пятрова дня, у параўнанні з Іванавым, не так выражаны, не столькі разнастайныя па змесце і маляўнічыя паводле выканання.
Такім чынам, летні святочны перыяд апынуўся карацейшы за зімні. Зрэшты, маюцца звесткі, што гэты перыяд доўжыўся ўсё-такі 12 дзён -- да 4 ліпеня. На жаль, нам вядомыя звесткі гэтага роду -- з этнаграфіі аўстрыйцаў: у іх указаны перыяд доўжыўся да дня Святога Ульрыха, які лічыўся заступнікам ад маланак, гэта значыць быў функцыянальна вельмі блізкі да Святога Пятра.
Сучаснае свята Каляды -- найбольш яркае салярнае свята, таму што яно з'яўляецца вельмі празрыстым пераасэнсаваннем свята нараджэння бога Сонца. Менавіта на 25 снежня выпадае дата нараджэння Мітры -- аднаго з інда-іранскіх багоў, дабразычлівага да людзей бога дзённага святла, падаўцы жыцця. У ІІ тысячагоддзі да н. э. ён маляваўся побач з сонцам, пазней у некаторых іранскіх народаў быў атаясамлены з сонцам. Яго звычайна малявалі з промнявым вянком на галаве і ў руцэ. У ліку многіх матываў усходніх рэлігій Мітра быў успрыняты грэка-рымскай культурай: яму прысвячаліся храмы, у 3 -- 2 стагоддзях да н. ч. ён кантамініраваўся з вобразам Геракла, на Усходзе -- з вобразам Апалона. У 1 стагоддзі н. э. вядомы аб'яднаны вобраз Мітры -- Геліяса.
Святкаванне Каляд, вядомае з сярэдзіны 4 стагоддзя і ўзаконенае ў 431 годзе, афіцыйна замясціла мітраісцкае свята.Ранейшыя вераванні і абрады, рытуалы і гульні, складзеныя ў народзе вакол даты нараджэння бога сонца, аказаліся ўключанымі ў калядную абраднасць, у некаторых выпадках будучы пераробленымі ў духу царкоўнай літургіі, у іншых -- засталіся практычна без зменаў.Тое ж трэба сказаць і пра Новы Год -- дата афіцыйнага календара, якая нераз падвяргалася змене. Навагоднія цэрыманіяльныя абыходы вакол хаты, ачага, па ходу сонца павінны былі прынесці хаце дабро, а абыход супраць руху сонца -- зло.
Калядна -- навагодняе дванаццацідзёнства трэба разглядаць як цэнтральны перыяд, аб'яднаны агульным сэнсам напаўняючых яго абрадаў і святочных забавак,сярод якіх -- відавочныя рэмінісцэнцыі рэлігійных адносін да сонца. З упэўненасцю можна меркаваць, што амаль паўсюдны звычай запальваць вогнішчы ў гэты перыяд на ўзвышаных месцах, размешчаных бліжэй да неба, да сонца, з'яўляецца рытуальным выражэннем салярнага культа.
Ёсць меркаванне, што карнавальныя вогнішчы і іншыя шматлікія віды вогнішчаў рытуальнага і забаўляльнага характару маюць у сваім генезісе салярную аснову [21, с.109].
Да элементаў салярнай абраднасці трэба аднесці таксама качанне палаючых колаў са склонаў гор і ўзвышшаў, кіданне ў паветра палаючых шайб. Рэлігійна-магічная скіраванасць гэтых дзеянняў выражаецца ў тым, што яны суправаджаюцца зычэннямі дабрабыту. Да гэтага ж кола салярных звычаяў, мабыць, патрэбна аднесці шэсці з запаленымі факеламі, якія здзяйснялі разам з запальваннем вогнішчаў.
Салярныя элементы у калядна-навагодняй абраднасці не адасоблены ад іншых, а складаюць з імі неразрыўны комплекс. Большасць абрадаў гэтага перыяду накіраваны на дасягненне поспехаў у земляробстве, захоўванне здароўя людзей, усякага дабрабыту, прадказванне будучага. Тут жа прадстаўлена тэма шлюбу, працягу чалавечага роду. У спецыяльнай літартуры ўсталявалася меркаванне, што гэтыя дзеянні -- выражэнне актыўных адносін чалавека да прыроды, супрацьпастаўленне жыццёсцвярджальнага пачатку зімняму стану зямлі, паміранню сонца [21, с.109].
У непасрэднай сувязі з навагодне-каляднай абраднасцю і яе салярнымі элементамі стаіць тэрмін “крачун”, “карачун”, вядомы ў балкана-карпацкім арэале. У ўсходне-раманскіх мовах гэтае слова абазначае зімовае свята, каляды, час яго ўшаноўвання, абрадавы навагодні і калядны хлеб. У палякаў таксама адна з назваў абрадавага хлеба -- крачун. Па-балгарскі “крачун, крачунец” абазначае “калядны дзень”. На славацкай мове крачун -- гэта каляды, а ў сербска-харвацкай гэта імя ўласнае. На рускай мове словам “корочун” называлі зімовы сонцаварот, 12 снежня ст. ст. , а таксама смерць. У сэнсе “раптоўная смерць у маладым узросце” гэта слова выкарыстоўвалася беларусамі.
Прапанавана нямала тлумачэнняў гэтага тэрміна: А. В. Дзясніцкая ўслед за албанскім вучоным Э. Чабеем выводзіць яго з старажытнаалбанскага кораня са значэннем “пень” (каляднае палена). С. А. Токараў падтрымлівае старое меркаванне К. Эрбена аб сувязі слова карачун з старажытнаславянскім іменем крт, да якога некаторыя даследчыкі ўзвадзілі імя “чорт” і супастаўлялі з імёнамі хатняга духа у грэкаў, палякаў і латышоў. Магчыма, што “Крачун, Карачун уяўляў сабой у нейкай частцы славянскіх плямёнаў боства зімы і смерці, у гонар якога спраўлялі свята каля зімовага сонцастаяння”. Малдаўскі вучоны Ю. В. Паповіч прыйшоў да высновы, што “…галоўная асаблівасць свята заключаецца ў шанаванні сонца, яго зямнога намесніка -- полымя і памёршых бацькоў”. Самую ж назву свята Ю. В. Паповіч лічыць старажытнаславянскай, якая належыць славянам карпацкага арэалу, адкуль яна распаўсюдзілась больш шырока ў славянскія мовы, а таксама была запазычана усходнераманскімі народамі і венграмі [21, с.110].
Да кола салярных вераванняў належаць абрады, вядомыя ў Паўднёва-Усходняй Еўропе пад зборнай назвай русалі. Гэтыя абрады, дакладней драматызаваныя дзеянні, гульні, выконваюцца групай мужчын зімою ў калядна-навагодяе дванаццацідзёнства і летам на працягу тыдня (“русальная нядзеля”, у час царкоўнага свята Троіцы ці на на ступным за ім тыдні). Усходнім сербам яны вядомы пад імем “русалиjе” і інш.
Цікавы таксама тыя падрабязнасці абрада, якія звязваюць яго з салярным культам: распальванне вогнішчаў, чырвоны колер русалійскага рэквізіту, прыкметна таксама сімволіка крыжа і сімволіка кола.
Русаліі маюць складанае паходжанне. Многія лічаць іх спецыфічна славянскімі; выказвалася меркаванне пра ўплыў рымскіх разалій.
Калядна-навагодні цыкл святаў -- складаны абрадавы комплекс. Салярнае паходжанне і сэнс адзначаных намі абрадаў не даказаны безумоўна, але з'яўляецца магчымымі меркаваннямі. Магчыма, што абрадавы агонь быў элементам сонечнай сімволікі, але ён мае і шмат іншых значэнняў: ачышчальнае, лекавае, ахоўваючае і многія іншыя [21, с.110].
Многія даследчыкі схільны адносіць да праяў сонечнага культу каляднае палена. Паводле нашых уяўленняў, рытуалы, якія групуюцца ваол каляднага палена, прынцыпова адрозніваюцца ад рытуальных вогнішчаў. Палена больш звязана з культам хатняга ачагу, сямейнай абраднасці і павінна быць разгледзена у плане рэлігійных адносін да агню, чым да сонца.
Важнае салярнае свята - летні сонцаварот - дзень Святога Іаана.
Сляды салярнага культу адлюстраваны ў звычаях падымацца на вяршыні гор і іншыя ўзвышанныя мясціны для сустрэчы ўзыходзячага сонца. У Іспаніі санхуасцкія вогнішчы распальвалі на вяршынях халмоў і ўзгоркаў. Палякі сцвярджалі, што сонца ў гэтую раніцу скача, грае.
У святкаванні Іванава дня паўсюдна ў Еўропе сляды салярнага культу ўпляталіся ў адзіны комплекс першабытных рэлігійных прадстаўленняў і дзеянняў. Асноўныя з іх - запальванне вогнішчаў, але нараду з гэтым заўважаны звязаныя з рытуальнымі вогнішчамі ачышчальныя абрады, вера ў прадуцыруючыя ўласцівасці агню.
Дзень веснавога раўнадзенства амаль паўсюдна ўспрымаецца як свята вясны. Вельмі часта ён зрушаны з астранамічнай даты раўнадзенства на 25 сакавіка - дзень Благавешчання. Гэтае свята вельмі папулярна ў грэкаў, а таксама ў паўднёвых славян, румынаў і албанцаў. Яно лічылася пачаткам новага года і таму было адзначана шматвобразнымі магічнымі прыёмамі, у тым ліку і распальванне вогнішчаў. Знамянальны і чырвоны колер у рэквізіце святочнай абстаноўкі. Сярод народаў Цэнтральнай і Заходняй Еўропы свята Благавешчанне не мае падобнага значэння, у гэты дзень толькі прыкмячалі і прадказвалі на будучае надвор'е.
Дзень асенняга раўнадзенства - натуральная мяжа паміж летнім і зімовым сезонамі. У народным святочным календары фактычна пагранічнай датай стала бліжайшае да яго хрысціянскае свята - дзень Святога Міхаіла(29 верасня). Непасрэдных салярных матываў у святкаванні асенняга раўнадзенства не наглядаецца.
Акрамя дат астранамічнага календара, абрады, якія носяць сляды салярнага культу, спраўляюцца ў дні, ад якіх некалі адлічваўся пачатак года.
Да 16 стагоддзя новы год пачынаўся ў Еўропе з Вялікадня. У розных дзяржавах у велікодныя абрады ўключаецца сустрэча ўзыходзячага сонца. Амаль паўсюдна ў Еўропе ў страсную суботу распальвалі вогнішчы: першапачаткова на ўзвышаных месцах ці на беразе ракі, пазней - каля царквы. Вакол вогнішчаў танцавалі, спявалі, пераскаквалі праз агонь, праганялі жывёл скрозь дым. Яшчэ пазней сталі абмяжоўвацца благаслаўленнем агню ў царкве. У гэтым звычаі яўна прасочваецца салярная сімволіка агню [6, с.461].
Сярод сакавіцкіх звычаяў балгар, албанцаў,грэкаў звяртае на сябе ўвагу развешванне на стрэхах чырвоных платкоў, палатна. Дзеці і маладыя людзі насілі на руках і нагах, на шыі і ў валасах скручаныя разам чырвоныя і белыя ніткі - амулеты. Чырвоны колер - колер сонца,яго прысутнасць у святочным рэквізіце дае падставы меркаваць, што ў дзень афіцыйнага пачатку года былі здубліраваны звычаі веснавога раўнадзенства.
Дмітраў дзень 26 кастрычніка як канец летняга сезону і пачатак зімовага адзначалі, акрамя албанцаў, сербы, чарнагорцы, македонцы і іншыя. Ён лічыцца знакавым у грэкаў.
Тэарэтычных абгрунтаванняў салярных культаў у спецыяльнай літаратуры было прапанавана шмат. Вядома міфалагічная школа, прыхільнікі якой спрабавалі растлумачыць узнікненне і развіццё абрадаў, абапіраючыся на міфалагічныя вобразы.
У сучасных каляндарных абрадах народаў Еўропы няма такіх рытуалаў, якія б змяшчалі толькі салярныя матывы. Як правіла, пры адпраўленні абрада гэтыя матывы цесна пераплятаюцца з іншымі - з матывамі агню, вады і мн
Семантыка і функцыянальнасць міфалагем Сонца і Месяца ў традыцыйнай міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў. курсовая работа. Литература.
Реферат: Ме163В. Немецкий реактивный самолет
Дипломная работа по теме Бильярдный спорт
Реферат: Комплекс древнерусских боевых средств в IX-XII веках
Рефераты: Ценные бумаги
План Сочинения По Стихотворению
Реферат: Правовое регулирование сохранности пенсионных активов в Накопительных пенсионных фондах
Сочинение На Слово Доброта Огэ
Реферат по теме Цивилизация древнего Рима.
Дипломная работа по теме Влияние разных стилей музыки на психические состояния молодых людей
Занятия творческой лаборатории школьника по теме «овладение тайнами словесного мастерства. Проза»
Контрольная работа: Бухгалтерский учет в торговле
Доклад: Beatles
Реферат по теме Мифологическая концепция ирландского “Сида”
Реферат: Juvenile Justice Essay Research Paper In today
Реферат по теме Декабрьское вооруженное восстание в России
Реферат по теме Этноментальные константы и проблемы перевода
Реферат На Тему Уголовная Ответственность Несоверешннолетних
Лабораторная работа: Экономическое обоснование НИР
Контрольная работа по теме Развитие теории экономического знания в ХІХ и ХХ веке
Эссе Маленький Человек В Большом Городе
Производство пшеничного хлеба из замороженных полуфабрикатов - Кулинария и продукты питания дипломная работа
Экологическое воспитание и экологическое образование в РФ - Государство и право контрольная работа
Аттестация бухгалтеров и аудиторов - Бухгалтерский учет и аудит реферат


Report Page