Салодкая ежа пераварочвае ўспрыманьне смаку. Час занепакоіцца?

Салодкая ежа пераварочвае ўспрыманьне смаку. Час занепакоіцца?

cybulinka.

Калі мы вырашаем абмежаваць колькасьць цукру ў сваім рацыёне, то, натуральна, у першую чаргу адмоўліваемся ад ласункаў. Потым, чытаючы склады розных прадуктаў ў краме, прыходзіць асэнсаваньне таго, што знайсьці штосьці без цукру - той яшчэ квэст. Кетчуп, соус, сок, батон і іншыя прадукты, дзе цукру быццам не мусіць быць, маюць яго ў складзе на першых месцах. Часткова праблему могуць могуць вырашыць замяняльнікі цукру, але наколькі бясьпечна для здароўя спажываць вялікую колькасьць альтэрнатыўнага цукру?


Нядаўняе дасьледваньне з удзелам больш за 100 000 чалавек паказала, што існуе сувязь паміж штучнымі падсалоджвальнікамі, захворваньнямі сэрца й інсультамі. Да таго ж, зь некаторых дадзеных вынікае, што пэўныя замяняльнікі цукру могуць мяняць мікрабіём нашага кішачніку. Тым ня менш, усё болей людзей скарачаюць колькасьць цукру і, як вынік, калорый у сваім рацыёне. Праўда, меркаваць аб гэтым мы можам практычна толькі па росьце попыту на напоі з ”максымальным смакам без цукру”. Але ці спажываюць людзі, якія набываюць безкаларыйныя вэрсыі папулярных напояў агулам меней салодкіх прадуктаў?


Вымераць, колькі цукру ўтрымлівае той ці іншы прадукт, а таксама наколькі добра ён прадаецца ў розных кутках сьвету, адносна проста. Значна складаней вызначыць, наколькі салодкі прадукт, не спадзяваючыся толькі на колькасьць цукру ў ягоным складе. Напрыклад, вядомы тонік мае столькі ж цукру, колькі й сок ці звычайная газаванка, але прысутнасьць у складзе горкага хініну можа хаваць салодкасьць. У выніку, у пакупніка зьяўляецца фальшывае адчуваньне, што тонік менш салодкі, а значыць, там менш цукру.


Увогуле, дасьледнікі адзначаюць, што прадукты харчаваньня становяцца ўсё больш салодкімі. Гэта выклікае занепакоенасьць, бо захоўваецца асьцярога адносна бясьпечнасьці й карысьці шматлікіх замяняльнікаў цукру, а таксама занадта салодкія прадукты могуць выхаваць ў будучых пакаленьнях нездаровую цягу к цукру.


Цукру, калі ласка.


Існуе важная біялягічная прычына імкненьня зьесьці штосьці салодкае, якая дапамагала людзям выжыць у тыя часы, калі ежа не была лёгкадаступнай. У салодкіх прадуктах звычайна больш калорый, а арганізму для функцыянаваньня менавіта яны й патрэбны. Але ў сучаснай сыстэме харчаваньня прасьцей пералічыць прадукты без дададзенага цукру, бо ў большасьці іншых ёсьць ці непасрэдна цукар, ці яго замяняльнікі. Верагодна, для падобнага пераліку шмат часу не спатрэбіцца: гародніна, з малым утрыманьнем прыродных цукроў, садавіна й малако, дзе іх крыху болей.


Па некаторым дадзеным, дзеці, пачынаючы з двухгадовага ўзросту, хутчэй аддадуць перавагу прадуктам з цукрам, чым садавіне альбо гародніне. Насмарэч, гэта трывожны званочак, асабліва, калі ўлічыць той факт, што перавагі ў ежы фармуюцца ў раньнім дзяцінстве, і існуе цесная сувязь між харчовымі звычкамі й рызыкай разьвіцьця хранічных захворваньняў. Аднак сувязь паміж спажываньнем цукра ў дзяцінстве й спажываньнем яго ж у даросласьці менш відавочная, у тым ліку й праз малую колькасьць дасьледваньняў.


Пры чым тут тлушчы?


Пэўны час таму, калі дасьледваньні ў галіне харчаваньня выклікалі занепакоенасьць наконт утрыманьня тлушчоў і халестэрына ў тагачасным рацыёне, вытворцы прадуктаў апэратыўна адрэагавалі на гэта замяніўшы насычаныя тлушчы цукрам і транс-ізамерамі, дзеля магчымасьці горда напісаць на пакунку ”з паніжаным утрыманьнем тлушчоў”.


Варта прызнаць, што з пункту гледжаньня маркетынга, стратэгія была ўдалай. Аднак з пункту гледжаньня харчаваньня - поўны правал. Далейшыя дасьледваньні паказалі, што наступствы спражываньня насычаных тлучшоў для здароўя значна меншыя, чым уплыў нават невялікай колькасьці транс-тлушчоў.


Пазьней вытворцы пачалі шчодра аздабляць сваю прадукцыю дадатковым цукрам для захаваньня смаку й тэкстуры пасьля памяншэньня колькасьці тлушчоў. Такі пераход супаў з ростам спажываньня рафінаваных прадуктаў харчаваньня. Гэта значыць, што цукры сталі складаць значную частку рацыёна сярэднестатыстычнага чалавека. Значна большую, чым калі-небудзь раней.


Адна з самых вялікіх праблем зьніжэньня колькасьці дадатковых цукроў у прадуктах заключыецца ў тым, што мы проста вар’яцкі любім салодкую ежу. Існуюць дасьледваньні, якія паказваюць, што зьніжэньне ўтрыманьня натрыю ў рацыёне робіць чалавека больш успрымальным к солі, што, у выніку, дапамаге скараціць кольскасьць спажываемай ежы. Аднак з цукрам так не працуе.


Вартая замена цукру.


Пасьля Другой сусьветнай вайны харчовая прамысловасьць пахвалілася колькімі новымі замяняльнікамі цукру, каб даць некаторым спажыўцам магчымасьць паказытаць свае смакавыя ўспрымальнікі без дадатковых калорый ад цукру. Аднак ёсьць меркаваньне, што зьяўленьню замяняльнікаў цукру спрыяў дэфіцыт, а не папулярнасьць здаровага ладу жыцьця.


Штучныя падсалоджвальнікі, такія як цукрын і аспартам, а пазьней сукралоза й ацэсульфам калію хутка здабылі папулярнасьць. Толькі адносна нядаўна такія ”прыродныя” замяняльнікі, як стэвія й агава, пасунулі з алімпу папулярнасьці сваіх аналагаў першага пакаленьня. Вытворцы зьвярнуліся да гэтых альтэрнатыў, каб задаволіць попыт на ”натуральнасьць” і нізкае ўтрыманьне цукра, захаваўшы пры гэтым салодкі смак і, як вынік, высокія продажы. Толькі тут варта памятаць, што некаторыя стратэгіі могуць мець непрадбачныя наступствы, якія ў выніку могуць апынуцца горшымі, чым першапачатковая праблема.


Таксама адзначу, што штучныя замяняльнікі цукру, хутчэй за ўсё, бясьпечныя ў невялікіх колькасьцях, асабліва ў параўнаньні з цукрам. Тым больш хімічная прамысловасьць стала выдае новыя рэчывы, якія могуць ў будучыні стаць замяняльнікамі цукру. Але ня трэба забывацца на тое, што рафінаваныя й празьмерна салодкія прадукты могуць перавярнуць нашае адчуваньне смаку на ўсё жыцьцё.


Цыбулінка.

Падпісвайцеся і пашырайце допісы, гэта дазваляе прасоўваць годны кантэнт.

Report Page