Саламея Русецкая - хто ты?
10 фактаў пра першую жанчыну-лекарку Усходняй ЕўропыТо хто ж яна такая – Саламея Русецкая, каторая і праз 300 гадоў не перастае турбаваць думкі і душы самых розных людзей? Цёця Іра сабрала 10 фактаў пра знакамітую зямлячку і дазваляе ўсім пра яе даведацца.

1. Нарадзілася ў ваколіцах Навагрудка ў сям'і Яўхіма Русецкага.
2. У 14 гадоў яе выдалі замуж за за прафесійнага лекара Якуба Гальпіра. З ім жонка-падлетак паехала ў Стамбул, дзе муж хутка займеў шырокую практыку сярод турэцкай шляхты.
3. Атрымаць адукацыю у навучальных установах жанчыны на той час не мелі права. Саламея перанімала веды і досвед ад свайго мужа. Ён падтрымліваў цікавасць жонкі да медыцыны. Другім настаўнікам дзяўчыны быў палонны лекар-італьянец. Ад яго Саламея даведалася шмат пра выкарыстанне зёлак у лекаванні.
4. У Турцыі Саламея дасягнула небывалага - ёй, жанчыне-хрысціянцы, дазволілі лячыць і жанчын, і мужчын. Яна ўваходзіла ў гарэмы, ёй давяралі самыя складаныя захворванні.
5. Вярнуўшыся з Турцыю на радзіму стала прыдворнай лекаркай у князя Міхаіла Радзівіла Рыбанькі.
6. Пазней паехала ў Санкт-Пецярбург, дзе служыла лекаркай пры двары расейскай імператрыцы Анны Іоанаўны.
7. У апошнія гады свайго жыцця ізноў вярнулася ў Турцыю, дзе працавала акулісткай пры гарэме султана Мустафы.
8. Саламея Русецкая памерла ў 42 гады. Ёсць звесткі, што яе атруцілі.
9. Аб жыцці і дзейнасці Саламеі Рэгіны Русецкой вядома з яе мемуараў – кнігі «Авантуры майго жыцця».
10. Арыгінал выданнязараз захоўваецца ў Кракаўскай бібліятэцы. Кніга напісана на польскай мове. На беларускую кніга перакладзена на пачатку 1990-ых.
Крыніца інфармацыі: Саламея Русецкая - жанчына-лекар на службе султана