Што зрабіць перад пераездам з Беларусі ў незалежнасці ад краіны? Гайд

Што зрабіць перад пераездам з Беларусі ў незалежнасці ад краіны? Гайд



Гэты гайд падрыхтаваны з улікам досведа тых людзей, якія былі вымушаныя хутка эміграваць. Тут мы паспрабуем распавесці, якіх памылак можна пазбегнуць. Канешне, гэта ў большасці выпадкаў залежыць ад колькасці часу, які ў вас ёсць на падрыхтоўку да пераезду.

Пачнем з самага неабходнага, а скончым чэк-лістом для самаправеркі. 

  1. Падрыхтоўка дакументаў

Абавязкова зрабіце новы пашпарт. Пры магчымасці зрабіце таксама ID-карту. Інакш, у сувязі з “консульскім указам” змяніць пашпарт у беларускай амбасадзе немагчыма, а вяртацца ў краіну можа быць небяспечна.

Зрабіце натарыяльны пераклад сваіх дакументаў аб адукацыі і апастыль для іх. Лепш рабіць пераклад на ангельскую мову, гэта танней і дае больш свабоды ў далейшым выкарыстанні. 

Было б добра паспець зрабіць генеральную даверанацсь на блізкіх сваякоў ці надзейных сяброў. Ніколі не ведаеш, што можа спатрэбіцца. Таксама варта праверыць магчымасць выезда праз мяжу (у асноўным гэта датычыцца ваеннаабавязаных ці тых, хто быў асубджаны па крымінальных артыкулах).

Калі вы рэпрэсаваны, паклапаціцеся аб тым, каб мець на руках усе дакументы, якія пацвярджаюць ваш статус. Гэта важна для атрымання гуманітарнай візы да выезда, а таксама для далейшай легалізацыі.


2. Медыцына

Зрабіце ўсе патрэбныя медыцынскія аперацыі. Наведайце стаматолага, папрасіце парады наконт ухода за зубамі. Лепш аддаць апошнія грошы ў Беларусі, чым пасля пакутваць ад коштаў на аналагічныя паслугі ў іншых краінах. Розніца можа быць большай, чым у тры разы. 

Падрыхтуйце спіс лекаў, якія вам могуць спатрэбіцца і пракантралюйце, што не забыліся набыць іх. У абсалютнай большасці выпадкаў кошты на лекі будуць значна больш за беларускія, а часта тых лекаў, да якіх беларусы звыклыя, за межамі няма. Вазьміце выпіскі з медыцынскіх дакументаў (асабліва датычыцца прышчэпак).


3. Патрэбныя кантакты для хуткай сацыялізацыі 

Вывучыце беларускія суполкі ў тэлеграме/facebook у той краіне, куды вы плануеце ехаць. Успомніце тых людзей, якія знаходзяцца ў той ці іншай краіне. Варта мець кантакты арганізацый, якія могуць дапамагчы - як тых, якія дапамагаюць ў пэўнай краіне (як арганізацыя беларусаў у Нямеччыне RAZAM, “Беларускае студэнцтва ў Чэхіі”, “Дапамога” ў Літве, так і тых, якія дапамагаюць незалежна ад краіны (напрыклад,  Bysol).

Захавайце чаты і сайты па рэлаксацыі. Выдатна, калі вы загадзя маеце кантакты мясцовых жыхароў (ці людзей з Беларусі, якія жывуць у гэтай краіне некалькі год). Гэта можа дапамагчы зразумець лад жыцця мясцовага насельніцтва і лепш зразумець магчымасці ў новай краіне.


4. Вывучэнне замежнай мовы

Калі вы не ведаеце, што вас чакае з замежжы, сканцэнтруйцеся на вывучэнні той замежнай мовы, якую вам трэба падцягнуць. Веданне любой мовы акрамя рускай ці беларускай (асабліва, калі гэта ангельская) значна павялічыць узровень камфорту ў краіне, куды вы пераедзеце. Калі ёсць магчымасць, можна займацца з рэпетытырам (працаваць з настаўнікам з Беларусі значна танней і прасцей) ці праз моўныя школы. Таксама ёсць ініцыятывы, якія могуць дапамагаць з аплатай моўных курсаў). 


5. Псіхалагічная падрыхтоўка

Паспрабуйце падрыхтавацца да эміграцыі загадзя. Калі ёсць магчымасць: кансультуйцеся  з псіхолагам (ёсць магчымасці атрымання бясплатнай дапамогі) ці прачытайце ўспаміны людзей, якія прайшлі праз эміграцыю, як, напрыклад, “Птушкі без гнёздаў” Ларысы Геніюш.


6. Самапрэзентацыя

Падрыхтуйце ці актуалізуйце сваё CV. Вельмі важна разумець, як выглядаеш у вачах іншых. У любым выпадку гэты дакумент спатрэбіцца вам у пошуках працы. Калі ёсць магчымасць набыць нейкія навыкі (напрыклад, курсы, якія могуць дапамагчы ў працы за мяжой).


7. Фінансы

Зрабіце банкаўскія карткі, якія дазволяць вам плаціць у замежжы. Праверце правілы вывазу грашовых сродкаў з Беларусі. Калі вы збіраецеся перавозіць вялікія грошы (напрыклад, пасля продажу кватэры), абавязкова памятайце, што вам трэба будзе іх легалізаваць. Майце з сабой квітанцыю аб тым, што вы легальна перавялі беларускія рублі ў даляры ці еўра. Без гэтага дакумента некаторыя краіны могуць замарозіць грошы пры ўвозе іх праз “чырвоны калідор”.  


8. Вывучыце месца пераезду

Пачытайце матэрыялы пра краіну (горад), у які вы хаціце паехаць, пра асаблівасці пошуку жытла, магчымасцях інтэграцыі, сярэдніх выдатках. Калі вы былі там як турыст, гэта таксама можа дапамагчы. Таксама мае сэнс пачытаць турыстычныя гайды па тых ці іншым мясцінах. 

Праверце актуальную інфармацыю аб візах, правілах пераходу межаў. 

Абярыце надзейны маршрут

Пачніце вывучаць пытанні працаўладкавання.


9. Бяспека

Майце “чысты” Telegram-акаунт, выдаліце фота, якія могуць выклікаць пытанні. Перадавайце інфармацыю аб пераезде толькі правераным людзям. 


Чэк-ліст. Загадзя можна зрабіць пункты чэк-ліста, якія могуць значна палегчыць вырашэнне пытанняў, з якімі можна сутыкнуцца пры пераездзе на доўгі ці нявызначаны тэрмін:

  • прайсці абследванне здароў’я. Асабліва звярнуць увагу на стаматалагічнае абслугоўванне
  • паставіць апастыль на дакументы (чарга на прыём каля месяца)
  • зрабіць даверанасць з максімальна падрабязным апісаннем
  • зрабіць натарыяльна завераныя пераклады дакументаў
  • забраць дакументы з устаноў адукацыі (атэстат, даведку аб навучанні), з іншых дзяржаўных устаноў (напрыклад, даведку аб “несудзімасці”)
  • замяніць стары пашпарт (асабліва, калі яго тэрмін скончваецца праз 3-4 гады)


Як абраць краіну для эміграцыі?


Гэта шмат у чым залежыць ад візавых абмежаванняў. Калі трэба эміграваць тэрмінова, то лепш за ўсё звярнуць увагу на Грузію (таксама адносна бяспечны варыянт - Турцыя). Добра, калі ёсць родныя ў той ці іншай краіне, але майце на ўвазе, што ў выпадку, калі на вас заведзеная крымінальная справа, то краіны СНД (акрамя Малдовы і Арменіі), Блізкага Усходу і Азіі ў гэтым сэнсе даволі небяспечныя. Таксама калі вы ведаеце мову той ці іншай краіны (напрыклад, польская ці нямецкая), гэта таксама можа дапамагчы пры выбары краіны. 

Пераезд у абсалютнай больнасці выпадкаў - справа няпростая. Але вы ў гэтай сітуацыі не самі, заўсёды ёсць людзі, якія вас падтрымаюць, у тым ліку тыя людзі, якія самі праз гэта прайшлі, ёсць шэраг арганізацый, што дапагаюць у падобных сітуацыях. Таксама мае сэнс звярнуцца да псіхолага. Ідэальна падрыхтавацца да пераезду немагчыма, заўсёды будуць тыя ці іншыя праблемы, але дасканалая падрыхтоўка мінімізуе шанцы з’яўлення праблем. Пра тое, як уладкавацца ў Чэхіі, Нямеччыне, Грузіі, Польшчы ці Літве чытайце ў іншых нашых гайдах. Таксама калі вам патрэбна дапамога з пераездам ці ёсць пытанні, мы будзем рады вам дапамагчы. 


Карысныя спасылкі

https://relocation.guide/checklist-relocation

https://34travel.me/guides/page/2

https://lixtar.media/

https://habr.com/ru/companies/getmeit/articles/588653/

https://vc.ru/migrate/483765-chek-list-pered-emigraciey

https://meduza.io/feature/2022/03/08/kuda-uehat-kakie-nuzhny-dokumenty-a-gde-nayti-rabotu

https://devby.io/news/v-relokatsii-kak-doma-nu-pochti-sobrali-10-shagov-kotorye-pomogut-integrirovatsya-na-novom-meste-1676629440

https://citydog.io/post/emigriroval-v-gollandiu/

https://www.bysol.org/ru/materials/b96ec7d7c42d00c.html

https://journal.tinkoff.ru/emigrant-depression/

https://elle.ua/ru/ludi/novosty/kak-chuvstvovat-sebya-horosho-v-vinuzhdennoy-emigracii-soveti-psihologa/




Report Page