9. Сімвалы
✅ 9.1. Нацыянальна-Вызвольны Рух «Вольная Беларусь» у якасьці сімвалаў рушэньня выкарыстоўвае нацыянальны Бел-Чырвона-Белы дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь і нацыянальны дзяржаўны гэрб Пагоня.
✅ 9.2. Рух «Вольная Беларусь» лічыць дзяржаўны гімн Беларускай Народнай Рэспублікі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» гімнам Нацыянальна-Вызвольнага Руху.
✅ 9.3. У якасьці нацыянальна-культурнай прэзэнтацыі Руху «Вольная Беларусь» удзельнікі рушэньня таксама ўжываюць і сьпяваюць беларускі духоўны гімн «Магутны Божа».