Руслан Парфёнаў член ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай

Руслан Парфёнаў член ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай


Сбор подпісаў г. Мазыр

Ужо амаль два гады мой добры знаёмы Руслан Парфёнаў за кратамі. 

Я не ведаю з чаго пачаць, бо ў галаве маёй шмат думак. 

Але пачну з таго як я пазнаёмілася з ім. Першая сустрэча адбылася ў чаце, а потым мы сустрэліся яшчэ з некалькімі хлопцамі з Мазыру на першым пікеце Святланы Ціханоўскай у Магілёве, ён тады яшчэ вёў стрым для канала Мозыр для Жыцця. Я не ведала, што ў нашай краіне могуць быць такія людзі аддаденыя той ідэі настолькі глыбока. Тое як разважаў і тое што рабіў Руслан рабіла яго ў маіх вачах Героем. Гэта быў чалавек свайго слова. Які змагаўся за перамогу Беларусаў, за свабоду Беларусі. 

Але я памятаю нашу апошнюю размову па тэлефону калі ён мне казаў, што ён мабыць апынецца за кратамі не дабыўшы свой час да выбараў, бо ён стаў заўважаць што за ім сочаць. Так і адбылося 8 жніўня 2020 яго затрымалі. Але калі яго адпусцілі 18 жніўня 2020 року ён не спужаўся і не збег за мяжу, а застаўся на радзіме як сапраўдны патрыёт і герой сваёй краіны. 

Я ведаю што прыйдзя час і ён зноў будзе на свабодзе як сапраўдны Герой сваёй краіны.

Калі ласка не забывайце нашых герояў і адсылайце ім лісты. Напісаць Руслану магчыма: ИК № 1. 211440, г. Новополоцк, ул. Техническая, 8

#мойсябарпалітвязень

Report Page