Роды ў Польшчы

Роды ў Польшчы

YuYudik

Калі ў вас няма паталогіі, вы будзеце ў доме да самага апошняга часу, і пры схватках ці пры водах якія адышлі, едзеце да шпіталю. Ехаць неабходна самім, бо хуткая дапамога вас ня павязе


Калі ёсць паталогіі ці лекару нешта ня падабаецца ў вас будзе накіраванне да шпіталю


Ваш лекар скажа ў які дзень неабходна туды прыйсці. Ісці лепш утром, да 9 гадзіны


З сабою вам патрэбны: пашпарт, карта побыту (калі маеце), песель, накіраванне, ЗУС, карта цяжарнасці, вынікі аналізаў і план пароду. І, вядома, рэчы якія ўзялі для сябе і дзіцяці

*ЗУС дазваляе вам атрымаць усе гэтыя паслугі бясплатна

*План пароды неабходна пісаць з гінеколагам

Вы прыходзіце да шпіталю, запаўняеце анкету з інфармацыяй пра сябе і мужа. Пасля медсястра запаўняе вашу картку і задае дадатковыя пытанні якіх няма ў анкеце


Далей вас чакае УЗІ і агляд лекара. Усе даныя запісвают у вашу анлайн-картку і прыйшоў час шпітальнага адзення. Рэчы ў якіх прыйшлі аддаць мужу і ісці да палаты


Калі вы прыйшлі самі, то вы пойдзеце ў радавую палату, калі па скіраванню – у палату захавання. Вашы рэчы паедуць на вазку


У мяне была палата захавання. У шпіталю ня так даўно быў рамонт і шпіталь выглядае файна. Палаты па 4-5 чалавек з новымі ложкамі. Можна набыць асабістую палату, але з-за кавіду муж можа там знаходзіцца толькі ў часы наведвання (з 15 да 18 часоў)

У палаце 4-5 такіх ложкаў


Ежа ў шпіталі нармальная. Чакала, што прыйдзецца сесці на дыету, але не, ела. У кожнай палаце ёсць свой санвузел з душам і яшчэ адзін душ на паверху. Тут жа пост медсясцёр дзе яны знаходзяцца 24/7. У калідорах стаяць урны для дробнага збору смецця і кулеры з вадой

абед
сняданак
сняданак
абед


Таксама на першым паверсе ёсць кафэ куды заўсёды можна пайсці, працуе яно амаль поўны дзень


У час наведвання госці могуць быць з вамі ў палаце, ці можаце выйсці на калідор


З забаў 2 разы на дзень прыходзіць лекар (раніца і вечар) з аглядам


3 разы на дзень ставяць прыбор каб паслухаць сэрца дзіцяці і калі ёсць неабходнасць вам паставяць капельніцы і дадуць лекі (у гэтым разе да вас будуць прыходзіць часцей)


Калі вас нешта турбуе можна прыйсці да медсястры/лекара і папрасіць дадатковы агляд ці другую дапамогу


Вельмі падабаліся адносіны медычнага персаналу. Усе б былі такія як у гэтым шпіталі


Калі доктар бачыць, што набліжаецца час пароды, вам кажуць збірацца. Калі вы сама ня можаце скласці рэчы медсястра дапаможа. Пасля складзе вашы рэчы на вазок і вы ўсе адправіцеся ў радавы зал


Паверхам ніжа знаходзіцца радавы зал. Тут усё яшчэ лепей чым на паверху захавання. Вас чакае дужае крэсла для родаў, душавая, басейн, мячы, крэсла і шмат іншых рэчаў якія могуць зняць боль пакуль чакаеце пачатку родаў


У вас будзе свая акушэрка. Гінеколаг і неанатолог па аднаму на дзве палаты, але калі ўсё ідзе па плану, яны амаль ня патрабуюцца


У гэтую залу ўжо пускаюць мужа (і ўсіх іншых людзей) на цэлы час родаў і 2 гадзіны пасля


Акушэрка чытае план пароды і задае пытанні


На любыя дзеянні з вамі патрэбна ваша згода, якую неабходна падпісаць. 1 дзеянне – 1 згода. Таму паперак можа быць шмат. Акушэрка адразу спытае пра ўсё, што на погляд лекара вам можа спатрэбіцца і прапануе падпісаць дакументы, бо ў працэсе ўжо ня да гэтага


Ад эпідуральнай анестэзіі адмовілася. З абязбольвання ў мяне застаўся вяселячы газ :)


Мне патрабавала паставіць аксітацын каб роды пачаліся хутчэй. На гэта была падпісана згода. Але, на жаль, з першага разу ў руку ня папалі і на памяць у мяне застаўся вялізны сіняк


Маі роды прайшлі хутка, таму чыл у басейне не ўдаўся


Пасля родаў дзіця ложаць на грудзі. Хвілін праз 20 яе забралі каб змераць і агледзець, пасля вярнулі назад (калі жадаеце агляд будзе праз 2 гадзіны, калі вас павязуць да палаты)


Увесь гэты час муж быў разам са мной. Яму давалі па дзяржаць дачку і казалі, што будуць рабіць са мной, бо мне было цяжка сабраць свае мыслі


Праз 2 гадзіны ці чуць больш на ложка ў ногі складаюць вагі рэчы і вязуць да палаты дзе вы будзе знаходзіцца да выпіскі


Калі ўсё добра – 2е сутак, калі не – пакуль лекар ня вырашылі, што прыйшоў час ісці дадому


У палаце ад 3х да 5ці чалавек. У кожнай маці каля яе стаіць ложак з дзіцём. І гэты час вы самі за ім даглядаеце


Пакуль вас вязуць да палаты дзіця забіраюць на аналізы, абследаванне, вакцынацыю і спавіванне. У першы раз адзенне і пялёнка будуць шпітальныя, але вы адразу можаце змяніць іх на свае


Разам з дзіцём вам паказваюць ліст дагляду і кажуць як ім карыстацца. Таксама даюць падарункі ад шпіталю і гораду: файнае коўдра з лагатыпам Глівіц, падушка з лагатыпам шпіталю і шмат розных пробнікаў з пелюхамі, сурвэткамі, крэмамі... і нават гель для сціркі дзіцячага адзення


Так як 14го лютага была ў шпіталі, то на свята быў невялікі салодкі падарунак, што моцна мяне здзівіла


У гэтай палаце акрамя стандартнай ежы на заўтра даюць яшчэ і малочны суп. Цікава, але я ела амаль усё (бо ежа ў параўнанні з мінскім шпіталем куды смачней)


Больш пытанняў было да супу на абед, бо там шмат солі, а ў жыцці яе амаль ня ўжываю


Кожны дзень у гэтай палаце прыходзе лекар які даглядае швы і стан, 2 разы на дзень (раніца і вечар) – педыятр да дзіця, 1 раз – спецыяліст па грудному выгадванню і пан масажыст з тэйпамі


Раз 5 заглядаць медсёстры. Таксама ў любы момант можна пайсці на пост дзе 24/7 ёсць педыятр і некалькі сясцёр


Каля паста ёсць шмат пробнікаў, дзіцячы кніжкі і памперсы. Там жа можна ўзяць адзенне (пры выпісе можна вяртаць, а можна ісці ў ім дадому)


Пані на пасту адказваюць на любыя пытанні. Пры неабходнасці там жа ёсць малако каб дакормліваць дзіцё. Першы раз вам усё паказваюць, далей прыходзіце і барэце малако самі


Кожны дзень утром дзіця бяруць на аналізы, на 3ці дзень робяць яшчэ прышчэпкі. Калі ўсё добра з вамі і дзіцём каля першай гадзіны вы ідзяце на пост дзе вам скажуць словы падтрымкі, што неабходна зрабіць калі вяртаецеся дадому і дадуць вашы выпіскі і кніжку здароўя дзіця


У картку ўжо ўклеены вашы выпіскі і запоўнена першая інфармацыя пра дзіцяці


З 2х часоў можна ісці дадому. За вамі прыходзе муж з адзеннем і цёплым убраннем для дзіця. Тут той самы момант калі можна спытаць як пасадзіць дзіця ў аўтакрэсла і вы гатовы ісці дадому





Report Page