Реферат Замкі На Зямлі Беларусі

Реферат Замкі На Зямлі Беларусі



➡➡➡ ПОДРОБНЕЕ ЖМИТЕ ЗДЕСЬ!






























Реферат Замкі На Зямлі Беларусі


Нашы продкі будавалі замкі, каб абараніцца ад ворагаў. Слова замак падобна на слова «замок» . На самай справе, старажытныя ўмацаванні былі сапраўднымі замкамі, адамкнуць або падабраць ключы да якіх ворагам удавалася не заўсёды. Найбольш магутныя замкі ўзводзіліся на граніцах у самых небяспечных месцах. Першапачаткова замкі будавалі з дрэва. А потым — з каменю i цэглы. Кожны замак меў свае асаблівасці.


Стары замак - ХI-XIX ст. (г. Гродна) Стары замак, замак Баторыя — адзін з найстаражытнейшых помнікаў архiтэктуры ў Беларусi. Стары замак з'яўляецца адзіным захаваным каралеўскім замкам на землях Беларусi. Доўгі час замак быў рэзідэнцыяй вялiкiх князёў лiтоўскiх і каралёў польскiх, і такім чынам адыгрываў важную ролю ў жыцці чатырох сучасных народаў: беларускага, лiтоўскага, польскага і украiнскага. Замак размешчаны на высокім і стромкім узгорку на правым беразе Нёмана пры ўпадзенні ў яго рэчкі Гараднiчанкi. Пачаў будавацца ў часы Старажытная дзяржавы. Замак неаднаразова руйнаваўся, аднаўляўся і перабудоўваўся. У яго планіроўцы і архітэктуры выяўляюцца напластаванні многіх стагоддзяў. Тапаграфія мясцовасці вызначыла абрыс плану замка, блізкага да трохвугольніка. Ад горада замак падзяляўся ярам і глыбокім ровам. Самымі вядомымі ўладальнікамі замка былі вялікі князь Вітаўт і кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый, а таксама славуты абаронца замка Давыд Гарадзенскі. Цяпер у замку размяшчаецца Гродзенскi дзяржаўны гiсторыкаархеалагiчны музей. Традыцыйна ўвесь комплекс збудаванняў на Замкавай гары захаваў назву Стары замак.


Новы замак - XVIII ст. (Гродна) Новы замак у Гродна — адзін з буйнейшых помнікаў палацава-сядзібнай архітэктуры сярэдзіны XVIII ст. Размешчаны ў цэнтры Гродна, на правым беразе Нёмана. Пабудаваны як рэзiдэнцыя караля i месца правядзення соймаў. З'яўляецца па сваёй архітэктуры прататыпам цэлай тыпалагічнай групы палацаў і сядзіб у Беларусі 2 -й паловы XVII ст. Будаўнiцтва пачалося ў 1737 г. па праекце дрэздэнскага архiтэктара Матэвуша Даніэля Пёпельмана. Скончана будаўнiцтва ў 1751 г. Iаганам Фрэдэрыкам Кнобелем. Узводзілі палац мясцовыя муляры. Пазней у рэканструкцыях палаца прымалi ўдзел I. Х. Яўх, Рыбенька, А. Рашкевiч. У 1780 -я гг. рэканструкцыю праводзiў Дж. Сака. Разбураны нямецка-фашысцкiмi акупантамi ў 1941— 1944 гг. , адбудаваны ў 1952 г. па праекце архiтэктара У. Вараксiна ў стылі савецкага неакласіцызму. У ім размяшчаўся абласны камітэт КПСС. Цяпер у замку размяшчаецца Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. У 2009 годзе двор замка ўпрыгожвалі некалькі 50 -гадовых акацый, а ля ўваходу стаяліблакітныя елкі. Але ў 2010 годзе па ініцыятыве дырэктара гісторыка -археалагічнага музея. Юрыя Кетурка, была праведзена высечка 9 акацый і блакітных елак ля ўваходу. Кетурка матываваў сваё рашэнне тым, што «У горадзе павінна быць архітэктура, а не дрэвы» . Тым самым гродзенцы былі пазбаўленыя яшчэ аднаго месца адпачынку.


Крэўскі замак - пачатак XIV ст. (в. Крэва) Крэўскі замак — комплекс абарончых збудаванняў тыпу кастэль каля вёскі Крэва Смаргонскага раёна. Гэта быў першы ў Беларусі замак, поўнасцю пабудаваны з каменю. Пабудаваны каля сутокаў рэк Краўлянка і Шляхцянка. Асноўная частка збудаванняў замка была размешчана на балоцістым поплаве, палова абарончых муроў узведзена на штучна расшыранай пясчанай дзюне. Крэўскі замак быў сведкам і месцам многіх гістарычных падзей. Ужо ў хуткім часе пасля будаўніцтва ён быў абстраляны каменным ядрамі, была спалена баявая галерэя. У 1433 Крэўскім замкам авалодаў вялікі князь. Свідрыгайла, які прэтэндаваў на вялікакняжацкі трон. У 1503 -1506 гадах замак неаднойчы асаджалі і значна пашкодзілі перакопскія татары, але хутка ён быў адбудаваны. Яшчэ ў XVIII ст. Крэўскі замак быў у добрым стане. Пазней пачалося яго разбурэнне, якое давяршыла Першая сусветная. Пад час абстрэлаў асабліва моцна пацярпела Княжацкая вежа і сцены ў паўднёвай частцы замка. Да нашых дзён захаваліся толькі замкавыя руіны. Замак знаходзіцца на мяжы разбурэння. Некаторыя мясцовыя жыхары і турысты дазваляюць сабе вывозіць старажытныя камяні і цэглу з


Лідскі замак - XIV ст. (Гродзенская вобласць) Будаўніцтва замка было пачата ў 1323 г. вялікім князем Вялікага княства Літоўскага Гедымінам. Замак будаваўся на насыпным пясчаным узгорку, акружаным берагамі рэк Лідзея і Каменка і ровам, які злучаў гэтыя рэкі з поўдня і аддзяляў замак ад горада. Ён быў зроблены з бутавага каменю і цэглы. За сваю гісторыю замак вытрымаў мноства бітваў і аблог. У XVIII ст. ён страціў сваё стратэгічнае значэнне і пачаў паступова разбурацца. У 1891 г. цэнтральная частка горада Ліда моцна пацярпела пры пажары, і камні з паўднёва-заходняй вежы і часткі заходняй сцяны замка былі выкарыстаны для аднаўлення будынкаў, што пацярпелі ад агню. У 1920 -я гады пачалася кансервацыя замка, якая завяршылася ў 1982 г. Цяпер вядзецца рэстаўрацыя сцен і вежаў. Лідскі замак, як і Мірскі замак, знаходзіцца пад аховай дзяржавы.


Навагрудскі замак - XIV—XVIст. (г. Навагрудак) Замак у Наваградку быў адным з самых важных на беларускіх землях: тут праходзілі дзяржаўныя сэймы, сустрэчы паслоў і каралёў. З пачатку XI і да сярэдзіны XIII ст. на валах стаялі драўляныя сцены, якія аднаўляліся ня менш за пяць разоў. Потым была ўзведзеная першая каменная вежа. Спачатку гэтая вежа была адзіным каменным умацаваньнем у коле драўляных сцен, але ўжо ў XVI ст, Навагрудскі замак стаў сямівежавым і лічыўся адным з самых магутных для свайго часу. Значна замак пацярпеў у час вайны 1654– 1667 гг. Яшчэ адзін удар замкавыя сцены атрымалі ад швэдаў падчас Паўночнай вайны. У 1920 -30 -я гады была праведзена частковая кансэрвацыя ацалелых сцен. Да сёння захаваліся руіны Шчытовай і Касьцельнай вежаў. Было вырашана, што аднаўляць будынкі немэтазгодна. Ну а ацалелыя руіны дзьвюх вежаў — стабілізаваць і закансэрваваць.


Мірскі замак-пачатак XVI ст. (пасёлак Мір у Гродзенская вобласцi) Самыя раннія збудаванні выкананы ў гатычным стылі і адносяцца да XVI ст. Замак быў закладзены князем Іллінічам. У 1568 годзе замак перайшоў у валоданне Мікалая Радзівіла, які дабудаваў яго ўстылі рэнесансу. Уздоўж усходняй і паўночнай сцен замка быў пабудаваны трохпавярховы палац. Вакол узведзены земляныя валы з бастыёнамі на вуглах і ровам з вадой. У паўночнай частцы разбіты сад у італьянскім стылі. Штучнае возера было створана на поўдні. У час Напалеонаўскіх войнаў замак сур’ёзна пацярпеў і стаяў у запусценні больш як стагоддзе. Усё яшчэ знаходзячыся ў руках багатай сям’і Радзівілаў, ён быў адноўлены ў пачатку XIX стагоддзя і прададзены Мікалаю Святаполк-Мірскаму ў 1895 годзе. Яго сын пачаў аднаўленне замка, якое праходзіла пад кіраўніцтвам архітэктара Тэадора Буршэ. Пасля вайны ў замку жылі тыя мясцовыя жыхары, дамы якіх былі разбураны ў час вайны. Потым тут размяшчаўся ваенны гарнізон. У 2000 годзе ЮНЭСКА ўключыла Мірскі замак у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны. Удалае спалучэнне архітэктурных стыляў готыкі, барока і рэнесансу робіць Мірскі замак адным з найбольш адметных замкаў у Еўропе. У снежні 2010 года пасля актыўных рэстаўрацыйных работ Мірскі замак быў адкрыты для турыстаў. Аднак абнаўленне замка прадаўжаецца і цяпер. Існуюць планы аднаўлення італьянскага рэнесанснага саду, англійскага парку і сажалкі, рэстаўрацыі палаца Святаполк-Мірскіх. Рэстаўрацыя помніка архітэктурызавяршылася ў 2013 годзе.


Любчанскі замак - XVI-XVII ст. (г. п. Любча Гродзенскай вобласці Будаўніцтва Любчанскага замка распачата ў 1581 г. Янам Кішкам, затым перайшоў да Радзівілаў. . У канцы XVI ст. замак значна перабудаваны новым уладальнікам князем Мікалаем Радзівілам Любчанскі замак размясціўся на высокім узгорку, на левым беразе Нёмана. Усе вежы замка мелі бляшаныя дахі з купаламі, якія вянчалі флюгеры з гербам уладальнікаў зямель Радзівілаў. Да сённяшняга дня захаваліся дзве мураваныя замкавыя вежы. У 1864 -1870 г. г. на тэрыторыі замка быў пабудаваны палац, які замкнуў каменнае кола замка. Цэнтральная частка яго была двухпавярховай, а бакавыя крылы – аднапавярховымі. Па кутах знаходзіліся завершаныя зубцамі вежы. Фасады палаца аздаблялі рызаліты з імітаванымі радамі байніц у зубчатых шчытах, а цэнтр галоўнага фасада адзначаў балкон на калонах. Інтэр’еры залаў і пакояў мелі багатую ляпніну, кафляныя печы. Гэтыя пабудовы моцна пацярпелі ў час першай сусветнай вайны і пасля рамонту страцілі свой рамантычны гатычны ўбор. Замак уключаны ў турыстычныя маршруты.


Гальшанскі замак – XVII ст. (ля мястэчка Гальшаны) Паселішча Гальшаны з драўляным замкам, вядомае па летапісах з ХIIІ ст. , узнікла на высокай самароднай гары па-над р. Карабель, на паўночны ўсход ад мястэчка Гальшаны. Князі Гальшанскія валодалі замкам да 1525 г. , а потым, пасля шлюбу князёўны Алены Гальшанскай з Паўлам Сапегам, ён перайшоў ва ўладанні Сапегаў. Пры Сапегу рэзідэнцыю перанеслі на бераг р. Лусты (Жыганкі). Сваёй кампазіцыяй ён аддалена нагадвае Мірскі замак і ўяўляе сабой прамавугольны (88, 6 х 95, 6 м) замкнуты будынак. Жылыя карпусы з вежамі на вуглах утвараюць замкнёны квадратны двор. Замак неаднаразова быў разбураны і перабудаваны, што значна змяніла яго знешні выгляд і аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Дрэнная захаванасць замка ў Гальшанах не дазваляе дастаткова поўна вызначыць яго планіроўку. Можна толькі сцвярджаць, што справа ад уваходу знаходзілася вялікая квадратная зала з чатырма калонамі, на якія абапіраліся крыжовыя скляпенні. Ужо ў ХVII ст. Гальшанскі замак ад Сапегаў трапіў да іншых гаспадароў і на працягу стагоддзяў часта пераходзіў з рук у рукі. У 1880 г. уладальнік замка Гарбанёў пачаў узрываць вежы і сцены, ацэглу прадаваў на пабудову карчмы.


Палацава-замкавы комплекс Радзівілаў Нясвіж - XVI—XVIII ст. Закладзены князем М. К. Радзівілам Сіроткам у 1583 г. на паўднёвым захадзе ад Нясвіжа, на месцы драўлянага замка. На пачатку(да 1599 г. ) ў будаўніцтве ўдзельнічаў італьянскі архітэктар Дж. Бернардоні. У XVI—XX стагоддзях — рэзідэнцыя князёў Радзівілаў. Уключае ў сябе ўласна замак, замкавыя ўмацаванні, а таксама вялікі ландшафна-пейзажны парк. Нясвіжскі замак з'яўляецца родапачынальнікам новага тыпу бастыённых умацаванняў у Беларусі — так званай новаітальянскай сістэмы. На момант пабудовы замак лічыўся адным з самых магутных і дасканалых збудаванняў падобнага тыпу. У замку не было недахопу ў артылерыі, ручной агнястрэльнай зброі і вайсковай амуніцыі. Замак меў важнае ваеннае значэнне на працягу некалькіх стагоддзяў, быў месцам сканцэнтравання атрадаў прыватнай арміі Радзівілаў. У агульнай планіроўцы і пабудове Нясвіжскага замка прыкметная тэндэнцыя да сіметрычнасці. Вонкава палац выглядаў заўсёды вельмі рамантычна: манументальнае збудаванне з гарманічнымі вежамі рознай велічыні, узнятае над вадой, патанае ў зеляніне дрэў. Увесь комплекс занесены ў Сусветную спадчыну ЮНЕСКА з 2005 года.


Косаўскі замак - XIX ст. (г. Косава) Косаўскі замак (таксама вядомы як палац Пуслоўскіх) — неагатычны палац у выглядзе абарончага замка, збудаваны ў фальварку Мерачоўшчына, непадалёк ад сядзібы, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка. Палац пабудаваны графам Вандалінам Пуслоўскім у Мерачоўшчыне ў 1838 г. Палац Пуслоўскіх і старадаўняя сядзіба Касцюшкаў разам з паркам стварылі ўнікальны палацава-паркавы ансамбль, але на яго долю выпалі вельмі складаны лёс і цяжкія выпрабаванні. Пасля задушэння паўстання 1863 г. палац быў канфіскаваны і перайшоў да маскоўскай арыстакратыі, спачатку да купца Аляксандрава, потым князёў Трубяцкіх і, нарэшце, Альдэнбургскіх. У час Першай сусветнай вайны палац быў моцна разбураны, але пасля праведзенай рэстаўрацыі ён выкарыстоўваўся ў якасці адміністрацыі староства Косаўскага павета. Палац складаецца з цэнтральнага двухпавярховага корпуса i двух бакавых крылаў, злучаных з iм вузкiмi галерэямi, прарэзанымi высокiмi спічастымі аркамi. Вуглы цэнтральнага корпуса фланкiраваны гранёнымi вежамi рознай вышынi, вуглы бакавых крылаў умацаваны вежападобнымi эскарпамi. Фасады рытмiчна чляняцца спічастымi аркамi, аконнымi праёмамi, перспектыўнымi нiшамi, гранёнымi вежамi. Унутраная планiроўка сiметрычная, характэрная для палацавай архiтэктуры класiцызму. Палац – прыклад спалучэння класiцыстычных прыёмаў у планiроўцы i кампазiцыi з элементамi неаготыкi ў архiтэктурнай аздобе.


Быхаўскі замак - XVII ст. (Быхаў) Быхаўскі замак – палацавы комплекс у стылі барока, узведзены ў XVII стагоддзі на беразе Дняпра ў горадзе Быхаў. Некалькі будынкаў комплексу размешчаны такім чынам, што ўтворыцца замкненая прастора. У сярэдзіне галоўнага корпуса маецца высокая вежа дазорца. У комплекс акрамя палаца ўваходзяць граненные абаронныя вежы, якія знаходзяцца па кутах будынка, і казармы. У цяперашні час вядуцца работы па рэстаўрацыі замка і перадачы яго ў музейны фонд Беларусі, што дае надзею на тое, што велічнае збудаванне здабудзе ў хуткім часе другое жыцце.


Замкі — агульнанародная гордасць, бо хоць i належалі яны князю, але ж ствараліся ўciм народам, яго намаганнямі i талентам. У час навалы ўсе навакольныя жыхары ратаваліся ў замку. Абаранялі яго, а значыць, i сваю зямлю.
Регистрация  АО vtbreg.ru УНИКАЛЬНОЕ ПРЕДЛОЖЕНИЕ! Легкое начало бизнеса без лишних трат времени и денег! Адрес и телефон Москва Скрыть объявление

Замкі на зямлі Беларусі Нашы продкі
Замкі Беларусі і іншыя мясціны, якія неабходна наведаць – Беларусь 24
реферат - Замкавае дойлдства Беларус.
Самыя цікавыя замкі Беларусі | zviazda.by
Замкі Беларусі — Вікіпедыя
Развитие Речи Обучающее Сочинение По Картине
Контрольная Работа 4 8 Класс Английский
Входная Контрольная Работа 7 Класс Алгебра Макарычев
Наземно Воздушная Среда Обитания Реферат
Сочинение По Роману Обломов

Report Page