Развiцце палiтычнай и прававой думкi на тарэторыi сучаснага беларускага гасударства у XVI – XVIII ст. - История и исторические личности реферат

Развiцце палiтычнай и прававой думкi на тарэторыi сучаснага беларускага гасударства у XVI – XVIII ст. - История и исторические личности реферат




































Главная

История и исторические личности
Развiцце палiтычнай и прававой думкi на тарэторыi сучаснага беларускага гасударства у XVI – XVIII ст.

Iдэя "шляхецкай рэспублiкi" ў палiтычна-прававой думкi XVI-XVII ст. (А.Ф. Маджэускага, Л. Сапегi). Праблема ўзаемаадносiн свецкай i духоўнай улады, формы праўлення. Ідэi гражданственнасцi, грамадскага дагавору, права, канстытуцыяналiзму у Рэчы Паспалiтай.


посмотреть текст работы


скачать работу можно здесь


полная информация о работе


весь список подобных работ


Нужна помощь с учёбой? Наши эксперты готовы помочь!
Нажимая на кнопку, вы соглашаетесь с
политикой обработки персональных данных

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Развiцце палiтычнай и прававой думкi на тарэторыi сучаснага беларускага гасударства у XVI-XVIII ст.
канстытуцыяналiзм беларусь рэч паспалітая
Сярод іх "Аб палітычнай альбо грамадзянскай свабоде" (Кракаў, 1572), "Развагі над пасланьнем Божага апостала Паўла да эфэсцаў" (Вільня, 1592), "Пра шчасьлівае жыцьцё альбо найвышэйшае чалавечае дабро" (Вільня, 1596), "Пра гаспадара і яго асабістыя дабрачыннасьці" (Гданьск, 1608). Разам з пратэстанцкімі калегамі (Будным, Стрыйкоўскім ды інш.) прымаў удзел у перакладзе на польскую мову ды выданьні трактата Маджэўскага "Аб паляпшэньні Рэчы Паспалітай".
Палітычнае мысьленьне Волана знаходзіць сябе на скрыжаваньні антычных традыцый (Арыстотэль, Цыцэрон), пратэстанцкай этычнай дактрыны і ўжо склаўшайся мясцовай традыцыі апалёгіі рэспубліканскіх свабодаў.
У сваёй трактоўцы ідэі натуральнага права Волян спрабуе рацыяналізаваць натуральны парадак рэчаў і гаворыць, зыходзячы з Цыцэрона, аб "найвышэйшым розуме, закладзеным у прыродзе", які "прадпісвае тое, што трэба рабіць і забараняе адваротнае". Закон, паводле Воляна, ёсьць "розумам, які зыходзіць ад Бога". Гэткім чынам, у згодзе з пратэстанцкай парадыгмай, ня толькі само права і закон могуць быць і падлягаюць рацыяналізацыі, але й сам розум аказваецца ўпісаны ў онталягічную карціну сьвету, мае свае карані ў складанай герархіі сьветабудовы.
Адпаведна, і праблема свабоды трактуецца ў гэтым ключы, сама свабода аказваецца залежнай ад яе разумнага карыстаньня. Волан гаворыць (і ў гэтым ён паўтарае традыцыю) пра свабоду як пра "найцудоўнейшую з усіх дабротаў". Але пры няўмераным - г. зн. неразумным - карыстаньні яна арганічна пераходзіць у сваю процілегласьць - рабства, альбо нявольніцтва. "Падобна да таго, як няўмеранае спажываньне перараджаецца ў недахоп, так і тыя, хто ажыцьцяўляе няўмераную свабоду, могуць з поўнай падставай ганарыцца не дабрачыннай справай свабоды, а разбэшчаным самавольствам". Рацыянальнай граніцай "няўмеранай свабоды" для Волана ёсьць права і законы, але й яны ў сваю чаргу залежаць ад інтэрпрэтацыі і выкананьня канкрэтнымі асобамі.
Ключавая праблема для Волана - праблема "Гаспадара і ягоных асабістых дабрачыннасьцяў". І гэта ня дзіўна. Бо ў шляхецкай рэспубліцы роля гаспадара (караля й вялікага князя) зводзілася пераважна да нагляду і выкананьня законаў, а таксама да пошуку кампрамісаў паміж шматлікімі шляхецкімі партыямі й групоўкамі. У гэтай сытуацыі "маральныя якасьці" гаспадара ставаліся ня толькі й ня столькі асабістай, колькі грамадзкай і нават палітычнай праблемай. У пераліку асноўных дабрачыннасьцяў Волан абапіраецца на антычную традыцыю, г. зн. вылучае мудрасьць, справядлівасьць, мужнасьць і памяркоўнасьць, - дадаючы яшчэ "хрысьціянскую цноту". Хаця менавіта разьдзел пра тое, што гаспадару больш за ўсё трэба клапаціца пра праўдзівую веру, пераўтвараецца ў Волана у апалёгію пратэстанцтва. Волан вызначае рэлігію як "духоўнае ўзыходжаньне розуму да Бога", у выніку якога могуць быць вылекаваныя ўсе хваробы душы, і ідэал гаспадара, адпаведна, набліжаецца да Плятонавай ідэі саюзу альбо супадзеньня ў адной асобе філёзафа і гаспадара. Зрэшты, сама ідэя асабістай свабоды ў Волана аказваецца апасродкаванай праблемай розуму і праблемай улады, а сацыяльная альбо палітычная свабода стаецца дыстрыбутыўна разьмеркаванай між розным саслоўямі насельніцтва і падпарадкаванай ідэі "грамадзянскае згоды", ідэі ў якой грамадзтва бачылася як адзіны арганізм, розныя часткі якога маюць розныя функцыі, але ад суладнай працы якіх залежыць агульнае здароўе грамадзтва.
Гэтыя праблемы разглядаюцца Воланам у працы "Аб палітычнай альбо грамадзянскай свабодзе". Сама гэтая свабода (палітычная) аказваецца апасродкавана ня столькі розумам, колькі прынцыпам справядлівасьці, якая, у згодзе з Арыстотэлем, падзялялася Воланам на дыстрыбутыўную і камутатыўную. Дыстрыбутыўная, альбо разьмеркавальная, справядлівасьць, на якой будавалася шляхецкая дэмакратыя, зыходзіла зь ідэі якаснай няроўнасьці саслоўяў, іхным няроўным унёску ў функцыянаваньне грамадзтва і адпаведным няроўным разьмеркаваньні свабоды. Камутатыўная ж (ураўноўваючая) справядлівасьць, прыхільнікам якой быў Волан, ставіцца да ўсіх саслоўяў як да чалавечых супольнасьцяў, у якіх канкрэтныя людзі маюць поўнае права на ўсе магчымыя ў грамадзтве свабоды. "Я думаю, што трэба лічыць бесчалавечным і барбарскім той факт, калі якой-небудзь суполцы людзей даюць больш правоў і свабодаў, чым іншым, калі не ўраўноўваюць усіх аднымі й тымі ж законамі. Бо камутатыўная справядлівасьць, якую філёзафы называюць арытмэтычнай, не прызнае ніякай розьніцы між плябеем і знатным, багатым і бедным. Яна ўсім дае роўнае, і адкінуўшы ўсялякую розьніцу між асобамі, перасьледуе ўсе крыўды і забойствы адным і тым жа пакараньнем. І калі гэты закон быў уласьцівы язычнікам. то як павінна быць сорамна нам, хрысьціянам, калі мы дазваляем ім пераўзыходзіць нас гуманнасьцю і раўнапраўем".
Але юрыдычная роўнасьць перад законам па Волану не азначае сацыяльнае нівеліяваньне, зьнікненьне натуральнай розьніцы. Ідэалам для Волана была Вэнецыянская Рэспубліка.
Абапёртая на свабоду як на галоўную каштоўнасьць, шляхецкая дзяржава напрыканцы 17 ст. выявіла, аднак, сваю вайсковую і эканамічную неэфэктыўнасьць, а напрыканцы 18 ст. сармацкая цывілізацыя ўвогуле небясьпечна рэгіяналізавалася. І далейшае развіцьцё непазьбежна прывяло б да ўтварэньня протанацыянальных супольнасьцяў на базе беларускай, літоўскай і ўкраінскай этнічных тэрыторыяў.
1. Доўнар Т. Развіццё асноўных інстытутаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV-XVI стагоддзях. - Мн.: "Пропiлеi", 2000. - 224 с.
2. Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. - Мн.: "Беллітфонд", 2000. - 448 с.
3. Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. - Мн.: ВП "Экаперспектыва", 2000. - 308 с.
4. Мартос А. Беларусь в iсторiческой государственной i церковной жiзнi. - Мн.: iзд-во Бел. Экзархата, 2000. - 352 с.
5. Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 28 (1522-1552 гг.) - Мн.: ATENAEUM, 2000. - 312 с.: іл.8.
6. Падокшын С. Унія. Дзяржаўнасць. Культура. (Філасофска-гістарычны аналіз).2-е выд. - Мн.: Беларуская навука, 2000. - 111 с.
7. Падокшын С., Сокал С. Палітычная і прававая думка Беларусі XVI-XVII стст. Серыя: "Гісторыя Бацькаўшчыны" дадатак да часопіса "Права і эканоміка". - Мн., 2000.2-е выд. дап. - 120 с.
8. Палiтычная i прававая думка Беларусi на мяжы еурапейскiх цiвiлiзацый: вучэбны дапаможнiк для вузау/ пад рэд. I.У. Вiшнеускай. - Мiнск, Тэсей, 2007.
Люблiнская унiя i утварэнне Рэчы Паспалiтай. Прычыны аб`ядння Вялiкага княства Лiтоускага i Польскага каралеуства у адзiную дзяржаву. Месца Вялiкага княства Лiтоускага у палiтычнай сiстэме Рэчы Паспалiтай. Дзяржауны i сацыяльны лад Рэчы Паспалiтай. реферат [47,8 K], добавлен 05.01.2012
Утварэнне Рэчы Паспалітай. Войны сярэдзіны XVII - пачатка XVIII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI - першай палове XVII ст. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII-XVIII ст. Эканамічны ўздым на Беларусі ў XVIII ст. курсовая работа [96,9 K], добавлен 21.01.2011
Вывучэнне паўстання 1863-1864гг., яго хода, вынікаў і значэння для ўсёй гісторыі Беларусаў. Стварэнне паўстанцкіх атрадаў. Аднаўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай, стварэнне рэспубліканскага ладу кіравання і прававой роўнасці як асноўная мэта рэвалюцыі. курсовая работа [37,1 K], добавлен 24.11.2011
Феадальнае землеуладанне і сялянская гаспадарка Беларусі у XVII-XVIII стагоддзях. Становішча сялянства. Развіцце гарадоу Беларусі. Арганізація рамяства і гандлю. Саціяльная барацьба у XVII-XVIII стагоддзях. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства. контрольная работа [43,0 K], добавлен 23.11.2008
Старажытнарускае права (Руская Праўда). Прычыны і асноўныя рысы кадыфікацыі ў 15 стагоддзі. Значэнне агульназямельных прывілеяў у прававой сістэме Вялікага Княства Літоўскага 15 стагоддзя. Аналіз утрымання нормаў прывілею 1447 гады, Судзебніка 1468 гады. реферат [20,4 K], добавлен 27.07.2009
Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы кіравання. Шляхі і асаблівасці фарміравання прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці на Беларусі. реферат [34,4 K], добавлен 22.12.2010
Турэцка-ірана-расійскія адносіны на Каўказе і Закаўказзе ў XVI-XVII ст. Расейска-іранскія і расійска-турэцкія адносіны падчас праўлення Пятра I. Паўночны Каўказ ў расейска-ірана турэцкіх адносінах у перыяд з 1725-1762 р. та ў перыяд праўлення Кацярыны II. курсовая работа [143,3 K], добавлен 25.07.2012
Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д. PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах. Рекомендуем скачать работу .

© 2000 — 2021



Развiцце палiтычнай и прававой думкi на тарэторыi сучаснага беларускага гасударства у XVI – XVIII ст. реферат. История и исторические личности.
Контрольная работа по теме Формирование ассортимента и управление товарными запасами на складах и в магазинах
Реферат: Обер-президент
Сочинение Про Любимый Предмет В Школе
Бланк Эссе
Реферат: Международные финансово-кредитные институты
Титульный Лист Реферата Сибгуфк
Реферат: Смерть в экзистенциализме
Осуществление Гражданских Прав Курсовая
Литрекон Итоговое Сочинение 2022
Контрольная работа по теме Творчество и самореализация личности
Реферат по теме Психология потерпевшего
Истина В Юридической Науке Курсовая
Проблема Страха Сочинение Егэ
Общение И Память Реферат
Дипломная работа по теме Метрологические испытания измерительного микроскопа ТМ-500
Реферат по теме Вече и княжеская власть в Киевской Руси
Банковская Система России Курсовая Работа
Сознание Реферат По Философии
Реферат по теме Историческое развитие уголовного права Германии
Реферат по теме Адвокатская деятельность в Российской Федерации
Экономика Центрального экономического района - География и экономическая география контрольная работа
Учет, амортизация и ремонт основных средств - Бухгалтерский учет и аудит курсовая работа
Методы государственного регулирования внешнеэкономической деятельности - Государство и право реферат


Report Page