Развіццё маўлення вучняў пры вывучэнні лексікі і фразеалогіі - Педагогика дипломная работа

Развіццё маўлення вучняў пры вывучэнні лексікі і фразеалогіі - Педагогика дипломная работа




































Главная

Педагогика
Развіццё маўлення вучняў пры вывучэнні лексікі і фразеалогіі

Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі. Прыём семантызацыі слова. Работа са слоўнікамі (тлумачальным, перакладным, фразеалагічным).


посмотреть текст работы


скачать работу можно здесь


полная информация о работе


весь список подобных работ


Нужна помощь с учёбой? Наши эксперты готовы помочь!
Нажимая на кнопку, вы соглашаетесь с
политикой обработки персональных данных

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Сучасная дынамічная эпоха ў гісторыі развіцця нашага грамадства характарызуецца павышэннем цікавасці, з аднаго боку, да пытанняў культуры маўлення і, з другога боку, да яго выразнасці Ї да рознага характару адхіленняў ад аналогій і ўгрунтаваных стэрэатыпаў. Алімпіяды па мове Ї сучасны і прагрэсіўны спосаб пашырэння актуальных ведаў і пазнавальнай цікавасці ў адметнай, часам займальнай форме. А як вядома, інфармацыя, якая выклікае эмацыянальны водгук, запамінаецца значна лепш. Та таго ж у алімпіядных заданнях удзельніка прываблівае не толькі элемент спаборніцтва, але і інтэлектуальнае задавальненне ад спасціжэння сутнасці знойдзенага адказу на пытанне, г. зн. камфорт псіхалагічны, а таксама магчымасць упэўніцца ў відавочнай непераканаўчасці вядомага дагматычнага сцвярджэння, што “корань навукі горкі”.
Развіццё мовы вучняў займае цэнтральнае месца ў сістэме працы настаўніка-славесніка. І больш за ўсё гэта тычыцца настаўніка беларускай мовы і літаратуры, бо родная мова Ї асноўная частка духоўнай культуры, сродак выхавання нацыянальнай самасвядомасці і пачатак спалучэння духоўнай культуры.
Развітая мова Ї сведчанне развітога інтэлекту, і мова вучня Ї паказчык узроўню яго агульнай культуры, пісьменнасці ў самым шырокім сэнсе слова. Кола моўных уменняў школьніка вельмі шырокае, напрыклад, уменне даць дакладны адказ на пытанне і самому задаць пытанне, уменне вусна і пісьмова выказваць сваю ўласную думку, пераказаць пачутае, прачытанае і інш. Выпрацоўка такіх уменняў ажыццяўляецца ўсёй сістэмай навучання ў школе, але ў першую чаргу слова вучня шліфуецца на спецыяльных уроках развіцця маўлення, на якіх праводзяцца спецыяльныя віды творчай працы, у тым ліку і пераказ, пераказ і сачыненне.
На навучанне звязнай мове праграмай адводзіцца пятая частка вучэбнага часу. Змест работы па развіцці вуснай і пісьмовай мовы складаецца з сістэмы мовазнаўчых паняццяў і сістэмы камунікатыўных уменняў і навыкаў. Работа па развіцці вуснай і пісьмовай мовы ўдакладняецца за кошт змянення тэматыкі жанраў і стыляў сачыненняў, увядзення пры напісанні пераказаў дадатковых граматычных заданняў.
Навучанне звязнай мове ўяўляе сабой сістэму работы, у аснове якой ляжыць прынцып фарміравання ўменняў, якія забяспечваюць правільнасць, дакладнасць, выразнасць і логіку маўлення.
Асноўная задача на ўроку развіцця мовы заключаецца ў імкненні настаўніка да выхавання пачуццяў, іх асэнсавання, гэта значыць разумення сябе, самакантролю, этыкі выражэння пачуццяў, асаблівасцей выражэння.
Урокі роднай мовы яшчэ ў пачатковай школе маюць выключна важнае значэнне. “Менавіта тут дзеці ўдасканальваюць свае чытацкія навыкі, вучацца ўспрымаць з розных крыніц веды і жыццёвы вопыт людзей, утрымліваць яго ў памяці, засвойваюць асноўныя законы логікі, граматыкі і правапісу, выпрацоўваюць уменні, неабходныя для таго, каб дакладна, лагічна стройна і паслядоўна, вусна і пісьмова выказваць свае думкі ў любой жыццёвай сітуацыі,” Ї слушна заўважае В. Протчанка [1, с. 3].
У сістэме навучання роднай мове вялікая ўвага надаецца развіццю вуснай і пісьмовай мовы школьнікаў.
Развіваць мову дзяцей - гэта азначае так арганізоўваць навучальны працэс, каб школьнікі сістэматычна выконвалі разнастайныя моўныя і маўленчыя практыкаванні, накіраваныя на асэнсаванне і засваенне нормаў літаратурнага вымаўлення і правапісу, узбагачэнне слоўніка і актуалізацыю формаў слоў, знаёміліся з выяўленчымі сродкамі мовы і яе стылістычнай шматграннасцю, вучыліся ствараць разнастайныя па змесце і будове словазлучэнні, сказы, тэксты. Неабходна таксама вучыць школьнікаў працаваць над выяўленнем зместу і формы выказванняў, паказваць ім прыёмы, якія дапамагаюць лагічна, упарадкавана афармляць вусна і пісьмова ўласныя думкі ў адпаведнасці з мэтанакіраванасцю, адрасатам і ўмовамі маўлення.
Асаблівую актуальнасць набыла праблема развіцця ў школьнікаў моўных і маўленчых уменняў і навыкаў. Аналіз паведамленняў нашых выхаванцаў сведчыць, што большасць з іх не ўмеюць даць разгорнуты адказ на пастаўленае пытанне, лаканічна, поўна і дакладна сфармуляваць, выказаць і абгрунтаваць свае думкі. Яны адчуваюць сябе камфортна толькі тады, калі для запатрабаванняў маўленчай сітуацыі дастаткова гутарковай мовы, а кола пытанняў абмяжоўваецца бытавой сферай.
Адна з важнейшых задач сённяшняй школы - выхаванне інтэлектуальна развітай, духоўна багатай, нацыянальна свядомай творчай асобы. Без вырашэння гэтай задачы немагчыма паспяхова ажыццявіць праграму нацыянальнага адраджэння. Вялікую ролю ў фарміраванні чалавека выконвае роднае слова. Якуб Колас пісаў: “Скрозь адчыненыя дзверы роднай мовы льецца ў школу шырокая, магутная плынь, плынь асветы, людкуючы розум і пачуцці дзяцей” [2, с. 319].
Важна навучыць школьнікаў асэнсоўваць тое, што яны чытаюць, чуюць, гавораць, пішуць. Вывучэнне тэкстаў неабходна праводзіць не толькі з боку структуры мовы, але і лагічнай арганізаванасці, дакладнасці, мэтазгоднасці, мэтанакіраванасці. Аналіз “сваёй і чужой” мовы, яе лексікі, сінтаксісу, этыкі, гучання неабходна зрабіць адным з галоўных напрамкаў у працы. Важна навучыць школьнікаў знаходзіць новае, дакладнае, разумнае слова ў любой сітуацыі. “Самай вялікай педагагічнай знаходкай у сваёй педагагічнай дзейнасці лічыце тое імгненне, - пісаў выдатны педагог В.А. Сухамлінскі, - калі дзіця сказала сваё слова. У гэтае імгненне яно паднялося на адну прыступку ў сваім інтэлектуальным развіцці” [3, с. 79]. Зазначым таксама, што ў такіх умовах адначасова вырашаюцца выхаваўчыя задачы, звязаныя з асэнсаваннем і эстэтычным успрыманнем тэксту. Усе гэта з'яўляецца найважнейшай перадумовай фарміравання моўнай асобы, здольнай не толькі ўспрымаць, але і ствараць тэксты.
Развіццё звязнага маўлення Ї гэта складаная і вялікая вобласць методыкі роднай мовы. Складаная таму, што датычыцца такой з'явы, як маўленне (мова) чалавека. Менавіта мова становіцца сродкам зносін паміж людзьмі тады, калі словы і словазлучэнні ўжыты не ізалявана, а ў сказе і калі сказы звязаны ў адзінае сэнсавае і структурнае цэлае, якое дае нам уяўленне аб рэчаіснасці. Вось чаму важна, каб школьнікі авалодалі разнастайнымі лагічнымі і граматычнымі сродкамі для складання звязных выказванняў, тэкстаў. Вырашэннем гэтай праблемы займаюцца такія навукоўцы і метадысты, як Л. Гамеза [4], Л. Падгайскі [5], В. Ляшчынская [6], У. Саўко [7]. Усе яны ў сваіх працах спрабуюць знайсці новыя метады і прыёмы, практыкаванні, накіраваныя на развіццё мовы школьнікаў на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
Пытаннямі развіцця звязнага маўлення займаліся ў свой час і такія вядомыя беларускія метадысты, як З. Варановіч [8], Л. Васюковіч [9], І. Саматыя [9], М. Яленскі [10], [11], а таксама рускія: М. Баранаў [12], Г. Ладыжэнская [13], Л. Мурына [14], А. Цекучаў [15]. Усе яны заклалі своеасаблівы пачатак у даследаванне гэтай праблемы, але яна патрабуе далейшага пашырэння і паглыблення.
Пытанне навучання звязнай мове, якая ўяўляе сістэму работы, у аснове якой ляжыць прынцып фарміравання ўменняў, якія забяспечваюць правільнасць, дакладнасць, выразнасць і лагічнасць мовы, на сённяшні дзень надзвычай важнае і актуальнае, бо патрабуе далейшага пашырэння і распрацоўкі.
Мэта дыпломнай работы Ї акрэсліць шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў, вызначыць метады, прыёмы і спосабы фарміравання ўменняў і навыкаў ужывання лексікі і фразеалогіі у маўленчай дзейнасці вучняў пры вывучэнні раздзела “Лексіка. Фразеалогія”.
Мэтай прадугледжана вырашэнне наступных задач:
раскрыць месца і ролю лексікі і фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы;
выявіць шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнні лексікі і фразеалогіі;
апісаць сістэму работы па развіцці звязнага маўлення на ўроках па вывучэнні лексікі і фразеалогіі;
праілюстраваць работу па развіцці маўлення на прыкладзе пэўных практыкаванняў.
1 . МЕСЦА І РОЛЯ ЛЕКСІКІ І ФРАЗЕАЛОГІІ Ў ШКОЛЬНЫМ КУРСЕ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Засваенне раздзела “Лексіка. Фразеалогія” ў школьнай праграме ўзбагачае маўленне дзяцей, істотна папаўняе іх лексічны і фразеалагічны запас, фарміруе літаратурныя нормы слова- і фразеаўжывання. Дакладнае веданне лексічнага значэння слова, яго семантычнай структуры - неабходная ўмова для фарміравання ўстойлівых граматычных і арфаграфічных навыкаў.
Лексіка і фразеалогія як самастойныя раздзелы школьнага курса мовы ўключаны ў школьную праграму з 1970 года. Аднак азнаямленне вучняў з асобнымі лексічнымі паняццямі, праца са словам актыўна праводзіліся як у дарэвалюцыйнай, так і ў савецкай школе ў сувязі з вывучэннем граматыкі і правапісу. На сённяшні дзень методыка навучання лексіцы і фразеалогіі акрэслілася як самастойная галіна методыкі, якая мае і свой прадмет навучання, і свае задачы.
У працэсе вывучэння прапедэўтычнага курса мовы ў пачатковай школе вучні знаёміліся з лексічным значэннем слова, сінонімамі, антонімамі, словамі з пераносным значэннем, фразеалагічнымі выразамі.
Лексіка і фразеалогія як адзін з раздзелаў школьнага курса беларускай мовы вывучаецца дасканала ў 5 класе, на вывучэнне гэтага раздзела адводзіцца 18 гадзін (з іх 3 гадзіны на пісьмовыя работы) [16, с. 39].
Асноўнымі задачамі гэтага раздзела з'яўляюцца наступныя:
Ї фарміраваць у вучняў ўяўленне пра самабытнасць і непаўторнасць беларускай мовы, унікальнасць і разнастайнасць яе слоўнікавага складу;
Ї ствараць аснову для папаўнення слоўнікавага складу вучняў і актыўнага карыстання ім;
Ї выхоўваць цікавасць да слоўнікаў і выпрацоўваць звычку карыстацца імі;
Ї пазнаёміць школьнікаў з энцыклапедычнымі і асноўнымі лінгвістычнымі слоўнікамі, выпрацоўваць уменне карыстацца імі, даць паняцце пра слоўнікавы артыкул [16, с. 39].
Як бачым, змест навучання ў базавай школе пашыраецца: акрамя вядомых лексічных адзінак, вучні знаёмяцца з амонімамі, неалагізмамі, прафесійнымі, устарэлымі і дыялектнымі словамі. У сукупнасці навуковыя паняцці ў школьным курсе лексікі і фразеалогіі ўтвараюць тры групы:
а) паняцці, што адлюстроўваюць семантычныя сувязі слоў;
б) адзінкі, звязаныя з ужываннем слова і фразеалагізма ў розных стылях маўлення;
в) паняцці, суадносныя з развіццём слоўнікавага складу мовы.
Вывучэнне лексікі і фразеалогіі ў школе мае адукацыйныя, практычныя і развіццёвыя мэты.
Адукацыйныя мэты працы па лексіцы і фразеалогіі маюць на ўвазе: знаёмства вучняў з лексічнай сістэмай роднай мовы, з сістэмай акрэсленых праграмай лексічных паняццяў (значэнне слова; адназначныя і мнагазначныя словы; прамое і пераноснае значэнне; сінонімы, антонімы, амонімы; агульнаўжывальныя, прафесійныя, дыялектныя словы, запазычаныя адзінкі; устарэлыя словы і неалагізмы; фразеалагізмы).
Практычныя мэты вывучэння раздзела - фарміраванне лексічных і фразеалагічных уменняў. Вучні павінны ўмець:
- акрэсліваць значэнне вядомых слоў і фразеалагізмаў;
- адрозніваць лексічнае значэнне (у слове і ў фразеалагізме) ад граматычнага;
- вызначаць семантыку слова і фразеалагізма ў кантэксце, ужываць словы і фразеалагізмы ў маўленні ў адпаведнасці з іх значэннем;
- распазнаваць, знаходзіць у тэксце лексічныя і фразеалагічныя адзінкі;
- ілюстраваць, пацвярджаць прыкладамі вывучаныя лексічныя і фразеалагічныя паняцці;
- групаваць, сістэматызаваць, адрозніваць вывучаныя лексічныя з'явы і фразеалагізмы;
- карыстацца рознымі тыпамі слоўнікаў, даведнікамі: тлумачальнымі, сінанімічнымі, аманімічнымі, антанімічнымі, фразеалагічнымі [9, с. 165-166].
Развіццёвая мэта звязана з узбагачэннем і актывізацыяй слоўнікавага запасу вучняў.
Пры вывучэнні лексікі і фразеалогіі, як і іншых раздзелаў методыкі выкладання беларускай мовы, выкарыстоўваюцца агульнадыдактычныя і спецыфічныя прынцыпы. Да спецыфічных адносяцца: сістэмны, экстралінгвістычны, лексіка-граматычны, функцыянальны, гістарычны.
Сістэмны прынцып пры навучанні лексіцы і фразеалогіі прадугледжвае асэнсаванне семантычных узаемасувязей паміж словамі. Слова выступае як самадастатковая, цэласная адзінка і як элемент лексічнай сістэмы. Слоўнікавы склад любой мовы не ёсць хаатычная сукупнасць выпадковых элементаў. Лексіка пэўным чынам арганізавана, утварае сістэму. Словы ў маўленні, у кантэксце ўступаюць у сінанімічныя (світанне, досвітак, дасвецце, золак, зара, зараніца, світанак), антанімічныя (світанне - змярканне), роднасныя (світанак, світальны, світанкавы, світанне, світаць) адносіны, уключаюцца ў тэматычныя групы (назвы з'яў прыроды, назвы птушак, раслін, колераабазначэнні, дзеясловы маўлення, інтэлектуальнай дзейнасці і г. д.).
Псіхолагі сцвярджаюць, што захаванне слоў у моўнай памяці чалавека адбываецца шляхам іх паслядоўнага аб'яднання ў лексіка-тэматычныя групы, адпаведна пошук патрэбнага слова ідзе ў межах пэўнага семантычнага поля. 3 гэтай прычыны неабходна прымаць пад увагу сістэмную пабудову лексікі, што абавязвае не толькі да колькаснага засваення слоў, але і да ўсведамлення іх сэнсавых узаемасувязей.
Раздзел “Лексіка. Фразеалогія” прадастаўляе багатыя магчымасці для рэалізацыі экстралінгвістычнага прынцыпу пры вывучэнні моўных з'яў. Мова ў школьным выкладанні павінна разглядацца не толькі як прадмет навучання, але і як сродак выхавання і далучэння да нацыянальнай культуры, гісторыі народа.
Экстралінгвістычны прынцып навучання прадугледжвае паралельнае асэнсаванне як граматычных з'яў, так і праяў духоўнай, матэрыяльна-бытавой культуры. Мова ў такім разе выступае не як фармальная знакавая сістэма, а як культурна-гістарычнае асяроддзе, у якім адбываецца фарміраванне асобы. Адпаведна на ўроках павінны не толькі асэнсоўвацца моўныя з'явы, але і засвойвацца інфармацыя, што адлюстроўвае нацыянальную культуру, гісторыю, міфалогію, своеасаблівае бачанне свету.
Лексіка-граматычны прынцып патрабуе пастаяннага звароту да лексічнага і граматычнага значэнняў слова. Вялікія магчымасці для замацавання, абагульнення і сістэматызацыі асноўных паняццяў па лексіцы мае вывучэнне часцін мовы як лексіка-граматычных разрадаў слоў. Пры рэалізацыі на ўроках мовы лексіка-граматычнага прынцыпу замацоўваюцца практычныя ўменні і навыкі: уменне акрэсліць значэнне слова і фразеалагізма ў кантэксце, удакладніць іх семантыку з дапамогай тлумачальнага, фразеалагічнага слоўнікаў, уменне супастаўляць, адрозніваць лексічнае і граматычнае значэнні. Лексіка-граматычныя заданні могуць мець наступны характар:
Вызначце лексічнае і граматычнае значэнні слоў далікатны, бурштынавы, фантастычны.
Вызначце, да якой часціны мовы адносяцца аднакаранёвыя словы. Ці з'яўляюцца гэтыя словы сінонімамі?
Мір, мірны, мірыць, міралюбівы; лёд, ледзяны, абледзянець, заледзянець, ледніковы, лядоўня.
Абапіраючыся на асаблівасці дзіцячага ўспрымання слоў, іх лексічнага значэння, трэба выпрацоўваць у вучняў уменне назіраць, параўноўваць моўныя з'явы, абагульняць, рабіць лагічныя вывады, а таксама выкарыстоўваць канкрэтна-вобразны свет дзіцячых уяўленняў для арганізацыі працы над словам, фразеалагізмам.
Функцыянальны прынцып вывучэння лексікі і фразеалогіі патрабуе разглядаць семантыку слоў і фразеалагізмаў, улічваючы стылістычную прыналежнасць. Гэты прынцып бярэ пад увагу правільнасць адбору і выкарыстання моўных адзінак у залежнасці ад характару і мэты выказвання. Вызначаючы стылістычную ролю слоў, фразеалагізмаў, вучні ўзбагачаюць і актывізуюць свой слоўнік, вучацца дыферэнцыраваць лексіку, дакладна выказваць свае думкі. У свой час Л. А. Булахоўскі пісаў, што “трэба навучыць іх [дзяцей] адрозніваць словы ўрачыстыя і звычайныя, паэтычныя і празаічныя, ветлівыя і зняважлівыя, далікатныя і вульгарныя, сур'ёзныя і жартаўлівыя” [цыт. па 17, с. 13]. Прыкладнае заданне такога плана можа быць наступным:
Вызначце лексічнае значэнне слоў: ваяка, пісака, хіхікаць, фарсіць. Да якога стылю належаць названыя словы? Падбярыце да іх нейтральныя.
Карысна практыкаваць заданні на вызначэнне стылю, да якога належыць прапанаваны тэкст.
У сувязі з функцыянальным прынцыпам вывучэння лексікі асаблівая ўвага надаецца працы па засваенні маўленчых этыкетных формул, па фарміраванні ўменняў уважліва выслухоўваць субяседніка, адэкватна рэагаваць на заўвагу, крытыку, неназойліва падтрымаць размову, карэктна выказаць адабрэнне або нязгоду і г. д.
Праца на ўроках па лексіцы і фразеалогіі павінна абапірацца на гістарычны (дыяхранічны) прынцып з элементамі этымалагічнага. Актывізаваць адзінку ў лексічным і фразеалагічным запасе можна з дапамогай даступных звестак пра паходжанне слова, змяненне яго значэння на працягу жыцця ў мове. Веданне этымалогіі дасць магчымасць глыбей спазнаць семантыку слова, фразеалагізма, правільна ўжываць яго. Найперш ад настаўніка-моваведа вучню будзе цікава даведацца, што назва алфавіт ідзе ад дзвюх першых літар грэчаскага пісьма альфа і бэта (у сярэднягрэчаскім вымаўленні - віта). Слова бібліятэка паходзіць ад грэчаскіх слоў biblios - кніга, theca - сховішча (даслоўна: кніжнае сховішча). Жыта - агульнаслявянскае слова, утворанае ад дзеяслова жыць з дапамогай суфікса -т-. Слова лекцыя - паходзіць ад лацінскага дзеяслова legere (чытаць), што азначае `чытанне'. Слова ж лектар азначае `чытальнік, той, хто чытае лекцыю'.
Азнаямленне вучняў з лексічнымі і фразеалагічнымі паняццямі адбываецца па наступным плане: азначэнне паняцця, прызначэнне адзінкі ў мове, стылістычныя магчымасці, спосаб адлюстравання ў слоўніку. Аб'ём звестак залежыць ад месца паняцця ў лексічнай сістэме і ў маўленчым развіцці дзіцяці. Як вядома, адны лексічныя з'явы характэрныя для ўсіх функцыянальных стыляў (сінонімы, антонімы, мнагазначныя словы), іншыя маюць звужаную сферу ўжывання (дыялектныя, устарэлыя словы, прафесіяналізмы). Спазнанне новых лексічных з'яў пачынаецца з успрымання, асэнсавання істотных прымет адзінкі, у выніку чаго фармулюецца азначэнне паняцця. Істотнымі этапамі засваення выступаюць запамінанне і актыўнае выкарыстанне вывучаных слоў і фразеалагізмаў у маўленні вучня.
Важнае значэнне ў методыцы лексікі і фразеалогіі маюць лексічныя і фразеалагічныя практыкаванні. Да лексічных адносяцца практыкаванні, скіраваныя на засваенне паняццяў і звестак па лексіцы, на выпрацоўку лексічных уменняў і навыкаў. Такія практыкаванні павінны актывізаваць і ўзбагачаць слоўнікавы запас вучняў, выхоўваць увагу да слова, развіваць лінгвістычнае і лагічнае мысленне. Лексічныя практыкаванні маюць багатыя магчымасці для выхаваўчай працы на ўроках мовы.
Агульнадыдактычныя і метадычныя патрабаванні да лексічных практыкаванняў наступныя:
- змест практыкаванняў павінен адпавядаць аб'ёму тэарэтычных звестак, прадугледжаных школьнай праграмай;
- сістэма практыкаванняў, іх тыпы павінны вызначацца задачамі навучання і характарам вучэбнага матэрыялу;
- практыкаванні павінны спрыяць развіццю лінгвістычнага мыслення вучняў;
- дыдактычны матэрыял практыкаванняў павінен адпавядаць навучальным мэтам і рэалізоўваць выхаваўчыя задачы [9, с. 167].
Паводле дыдактычных задач лексічныя практыкаванні падзяляюцца на два асноўныя тыпы:
- камбінаваныя (комплексныя, сінтэтычныя) [9, с. 167].
Калі гаварыць непасрэдна пра вывучэнне фразеалагічных адзінак у школе, то варта назваць імя вядомага метадыста В. А. Ляшчынскай.
В. А. Ляшчынская ў сваёй працы “Аспекты вывучэння фразеалагізмаў у сістэме навучання беларуская мове” прыводзіць найбольш важныя і шырокаўжывальныя прыёмы параўнання і супастаўлення беларускіх фразеалагізмаў з фразеалагічнымі адзінкамі рускай мовы. Сярод іх шлях падбору эквівалентнага паводле значэння слова ці слоў, падбор сінанімічнага фразеалагізма, антанімічнага фразеалагізма.
Звяртаецца ўвага ў дадзенай працы і на іншыя асаблівасці ўжывання фразеалагізмаў. Так, у прыватнасці, зазначаецца, што пры выкарыстанні фразеалагізмаў неабходна захоўваць кампанентны склад, парадак, паслядоўнасць размяшчэння кампанентаў, адсутнасць пунктуацыйнага афармлення ў пэўных тыпах фразеалагічных адзінак.
Звяртаецца ўвага ў дадзенай працы і на спалучальнасць фразеалагізмаў з пэўнымі словамі-суправаджальнікамі, што не ўключаюцца ў склад фразеалагічнай адзінкі, але з'яўляюцца неабходнымі для сэнсавай звязкі фразеалагізма са словамі кантэксту.
У сваёй наступнай працы “Сучасная беларуская мова: Фразеалогія” В. А. Ляшчынская раскрывае раздзел “Фразеалогія” ў курсе “Сучасная беларуская мова” для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў, каледжаў. Даследчыца акрэслівае асаблівасці фразеалагізмаў, авалоданне фразеалагізмам і правіламі іх ужывання, характарызуе лінгвакультуралагічны аспект у авалоданні фразеалагізмам [17].
М. У. Юнаш у сваёй працы “Выкарыстанне фразеалагізмаў у мове (на прыкладзе беларускай драматургіі)” засяроджвае ўвагу на здольнасці мовы мастацкай літаратуры, акрамя традыцыйнага выкарыстання фразеалагічных адзінак, раскрываць патэнцыял зваротаў. У такім выпадку фразеалагізм рэалізуецца ў адмыслова створаным кантэксце. Пісьменнікі пры дапамозе розных прыёмаў па-майстэрску абнаўляюць іх форму і абыгрываюць змест.
Такім чынам, вывучэнне раздзела “Лексіка. Фразеалогія” ў школе стварае тэарэтычную базу для разумения і ўсведамленння многіх пытанняў мовы, для набыцця навыкаў і ўменняў, якія неабходны для выкарыстання слова як асноўнай адзінкі мовы ў працэсе маўлення, праз якую засвойваюцца ўсе найважнейшыя пытанні і аспекты мовы.
2 . ШЛЯХІ І СРОДКІ ЎЗБАГАЧЭННЯ ЛЕКСІЧНАГА І ФРАЗЕАЛАГІЧНАГА ЗАПАСУ НА ЎРОКАХ ПА ВЫВУЧЭННІ ЛЕКСІКІ І ФРАЗЕАЛОГІІ
Перш чым выявіць асноўныя шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў, неабходна вызначыць сутнасць паняццяў “дзейнасць” і “маўленне”.
Дзейнасць у філасофіі разглядаецца як актыўнае ўзаемадзеянне з навакольнай рэчаіснасцю, у працэсе чаго чалавек выступае як суб'ект гэтага ўзаемадзеяння. Маўленне Ї працэс выкарыстання мовы ў якасці сродку зносін у грамадстве. Такім чынам, маўленчая дзейнасць Ї актыўная прадметная дзейнасць суб'екта, звязаная з успрыманнем і параджэннем маўлення. Маўленчая дзейнасць ажыццяўляецца праз мэтанакіраваныя маўленчыя дзеянні, фарміраванне маўленчых здольнасцей.
Асноўнымі відамі маўленчай дзейнасці з'яўляюцца: аўдзіраванне (слуханне і разуменне мовы), гаварэнне, чытанне, пісьмо. Вядомы даследчык маўленчай дзейнасці А. А. Лявонцьеў называе наступныя кампаненты аперацыйнай структуры маўленчага дзеяння:
унутраная рэалізацыя праграмы (выбар слоў, граматычных канструкцый);
рэалізацыя выказвання [18, с. 313].
Разам з тым кожны з названых вышэй відаў маўленчай дзейнасці мае пэўныя асаблівасці сваёй структуры.
Паколькі ў дзіцячым маўленні актуальнымі з'яўляюцца тры асноўныя аспекты Ї “фанетычнае развіццё, граматычнае развіццё і семантычнае развіццё”, спынімся на кожным з іх у такім плане:
удасканаленне навыкаў аўдзіравання і чытання;
фарміраванне і развіццё вымаўленчых навыкаў;
узбагачэнне і актывізацыя слоўніка вучняў;
Галоўная мэта ўсёй працы Ї узбагачэнне слоўнікавага складу мовы вучняў, усведамленне імі ролі і значэння ведання розных моў, але найперш беларускай мовы.
Як вядома, слоўнікавы запас чалавека вызначае яго магчымасць выразіць свае думкі дакладна, выразна і ўспрыняць чужыя. Вядомы метадыст рускай мовы А. В. Цекучоў пісаў: “Чым багацейшы актыўны слоўнікавы запас чалавека, тым больш змястоўнае, даходлівае і прыгожае яго вуснае і пісьмовае маўленне” [15, с. 147]. На ўроках па вывучэнні лексікі і фразеалогіі і для арганізацыі працы па лексіцы на іншых уроках настаўніку патрэбна найперш арганізаваць працу над словам і працу па ўзбагачэнні новымі словамі і новымі значэннямі вядомых слоў.
На ўроках мовы, на нашу думку, незалежна ад тэмы, настаўніку патрэбна ставіць і вырашаць рознымі шляхамі і спосабамі наступныя задачы:
1) пашыраць актыўны слоўнік вучняў;
2) вучыць карыстацца словам, выбіраць найбольш дакладнае ў адпаведнасці з задачамі і ўмовамі маўлення, стылем і жанрам яго афармлення;
3) дапамагаць вучням вызваляцца ад нелітаратурных слоў і навучыць адчуваць асалоду ад прыгажосці гучання, значэння, спалучэння слоў.
Скіруем нашу ўвагу на асноўных прыёмах актывізацыі мовы вучняў.
2.1 Удасканаленне навыкаў аўдзіравання і чытання
Аўдзіраванне і чытанне Ї артыкуляцыйна-слыхавыя віды маўленчай дзейнасці. Аўдзіраванне прафесар І. А. Зімняя лічыць “складанай, спецыфічнай чалавечай перцэптыўна-разумова-мнемічнай дзейнасцю” [18, с. 71]. У працэсе слухання адбываецца “аналіз спосабу фарміравання і фармулёўкі думкі другога чалавека [18, с. 71].
Навыкі аўдзіравання фарміруюцца ў дашкольным узросце, чытання Ї у пачатковай школе. Затым у працэсе навучання яны ўдасканальваюцца. У метадычнай навуцы выдзяляюцца наступныя тыпы аўдзіравання:
глабальнае (у працэсе слухання дастаткова разумення агульнага сэнсу паведамлення);
дэталёвае (патрабуецца разуменне галоўных сэнсавых блокаў прапанаванай для ўспрымання на слых інфармацыі);
крытычнае (слухач пры неабходнасці крытычна ставіцца да чужога выказвання) [18, с. 71].
На ўроках мовы выкарыстоўваюцца ўстаноўкі на ўсе адзначаныя тыпы аўдзіравання: глабальнае слуханне часцей выкарыстоўваецца тады, калі вучням неабходна вызначыць тэму ці галоўную думку пачутага, дэталёвае Ї пры ўспрыманні вучэбнай інфармацыі тэарэтычнага характару, крытычнае Ї у час працы на ўроках па развіцці мовы пры абмеркаванні прапанаванай настаўнікам інфармацыі. Аднак гэта не значыць, што крытычнае слуханне не мае месца на звычайных уроках.
Спосабы слухання бываюць двух відаў: рэфлексійны і нерэфлексійны. Пры нерэфлексійным слуханні вучні ўспрымаюць інфармацыю моўчкі, не перабіваючы таго, хто гаворыць, пытаннямі, заўвагамі. Рэфлексійнае слуханне звязана з актыўнай дзейнасцю слухача, які з мэтай удакладнення правільнасці ўспрынятай інфармацыі можа перапытваць, удакладняць, з захаваннем маўленчага этыкету выказваць сваю згоду ці нязгоду.
Для развіцця навыкаў аўдзіравання звычайна выкарыстоўваюць наступныя прыёмы:
псіхалагічная падрыхтоўка вучняў да ўспрымання тэксту (“Я вам раскажу... Слухаючы, вы падумаеце і...”);
зместавае прагназаванне будучай інфармацыі з апорай на схемы, малюнкі;
паўтарэнне мэтавай устаноўкі настаўніка ў час успрымання тэксту;
псіхалагічная паўза з мэтай удасканалення асэнсаванасці ўспрымання (пастаноўка пытанняў);
запіс вучнямі ў час слухання асобных тэзісаў, фактаў, канспектаванне;
адказы на пытанні пасля праслуханага тэксту;
Пры развіцці назыкаў аўдзіравання трэба мець на ўвазе, што працэс успрымання тэксту мае такія кампаненты, як: распазнаванне маўленчых адзінак, сэнсавая перапрацоўка інфармацыі, разуменне пачутага. Таму настаўніку вельмі важна заўсёды мець зваротную сувязь з вучнямі адносна таго, ці адпавядае аб'ём прапануемай інфармацыі і тэмп яе падачы магчымасцям дзяцей хутка і якасна ўспрымаць і перапрацоўваць сэнс пачутага. 3 гэтай мэтай настаўніку часам даводзіцца звяртацца да вучняў з пытаннямі, паўторна прагаворваць тое, што, на яго погляд, аказалася складаным для іх успрымання.
Навыкі чытання ўдасканальваюцца на ўроках мовы ў працэсе працы са звязным тэкстам. Адзначым, што ўвага вучняў скіроўваецца на выразнасць чытання, усвядомленасць, тэмп (ён павінен адпавядаць тэмпу гаворкі чалавека). Названыя якасныя характарыстыкі чытання цесна ўзаемазвязаны. Напрыклад, вучонымі ўстаноўлена, што разуменне прачытанага тэксту прама залежыць ад тэмпу чытання. А калі яшчэ прыняць пад увагу тую акалічнасць, што чытанне адносіцца да найважнейшых агульнавучэбных уменняў, якое забяспечвае асэнсаванае ўспрыманне тэкставай інфармацыі па іншых предметах, становіцца зразумелым актуальнасць развіцця гэтага віду маўленчай дзейнасці.
На ўроках мовы чытанне выконвае ў асноўным наступныя функцыі:
рэгуляцыйную (садэейнічае ўдасканаленню ўменняў і навыкаў, засваенню літаратурнай нормы);
вартасна-арыентацыйную (уплывае на эмацыянальна-пачуццёвую сферу дзіцяці, фарміраванне яго асобасных якасцей [10, с. 56].
У працэсе навучальнай дэейнасці выкарыстоўваюцца такія віды чытання, як:
пошукавае (выкарыстоўваецца галоўным чынам на ўроках мовы ў час працы са слоўнікамі);
праглядальнае (прымяняецца з мэтай атрымання самай агульнай інфармацыі з прапанаванага тэксту, уяўлення пра яго тэму і змест);
навучальнае (чытанне з мэтай атрымання максімальна поўнай інфармацыі, якая затым можа быць выкарыстана для рашэння пэўнай дыдактычнай задачы);
вучэбна-азнаямляльнае (чытанне вучнямі тэарэтычнага матэрыялу, азнаямленне з вучэбнай задачай да практыкаванняў, заданнямі);
выбарачнае (чытанне асобных фразеалагізмаў);
выразнае (спецыяльна падрыхтаванае чытанне, напрыклад, знойдзеных фразеалагізмаў ўслых з захаваннем адпаведнай інтанацыі і лагічнага націску).
Адным э найгалоўнейшых правіл вучэбнай дзейнасці з'яўляецца абавязковае азнаямляльнае чытанне матэрыялу, з якім вучню давядзецца працаваць з мэтай асэнсавання дыдактычнай задачы. Таму невыпадкова, што амаль кожнае практыкаванне падручніка пачынаецца словам “прачытайце”.
Навыкі выразнага чытання фарміруюцца і ўдасканальваюцца на кожным уроку мовы. Найбольш прыдатным моўным матэрыялам для гэтай мэты лічыцца курс лексікі і фразеалогіі. На канкрэтных прыкладах настаўнік раскрывае ўзаемасувязь інтанацыі і сэнсу выказвання ў апавядальных, пытальных і клічных сказах, удакладняе правільнасць іх вымаўлення.
Для выпрацоўкі навыкаў выразнага чытання можна прапанаваць заданні:
І Прачытайце запазычаныя словы і растлумачце ix значэнне шляхам падбору спрадвечна беларускіх слоў.
Альянс (фр.), аналогія (грэч.), аргумент (лац.), бар'ер (фр.), ваяж (фр.), дэкада (грэч.), каментарый (лац.), кантракт (лац.), фантазія (грэч.), абзац (ням.), дэфект (лац.), дыспут (лац.).
Словы для даведкі: аб'яднанне, дагавор, дзесяцідзёнка, доказ, падабенства, падарожжа, перашкода, тлумачэнне, уяўленне, чырвоны радок, недахоп, спрэчка.
ІІ Параўнайце сказы і скажыце, у якіх з іх выдзеленыя словы маюць пераноснае значэнне. Абгрунтуйце свой адказ.
1. Беглі салдаты з насілкамі і лапатамі (М. Лынькоў).
Беглі дні, і памалу канчалася восень (У. Краўчанка).
2. Першым снегам іскрыцца абрус на стале (П. Броўка).
Зіма снягоў абрусы сцеле (А. Бачыла).
3. Высокі ордэн залаты дзявочыя ўпрыгожыў грудзі (К. Буйло).
Над дарогай клён мой залаты - мой адвечны сум па прыгажосці (М. Арочка).
4. Бялявыя вусы былі заядла падкручаны (Кузьма Чорны).
А там ячмень тапырыць свае калючыя вусы (А. Якімовіч).
ІІІ Спішыце і падкрэсліце словы, якія дапамагаюць больш выразна ўявіць апісаныя з'явы прыроды. Скажыце
Развіццё маўлення вучняў пры вывучэнні лексікі і фразеалогіі дипломная работа. Педагогика.
Реферат по теме Местная и общая патология ожогов
Реферат: Тибла
Контрольная Работа По Истории 9 Класс Сша
Реферат На Тему Бренды В Социально-Историческом Пространстве
Контрольная Работа No 2 Агрегатные Состояния Вещества
Реферат: Экономические циклы сущность, понятие и виды
Доклад по теме Ким Чен Ир
Роль Воды В Жизни Человека Эссе
Курсовая работа по теме Технология ремонта поглощающих аппаратов вагонов
Реферат: Value Of Philosophy Essay Research Paper What
Курсовая работа по теме Агропромышленный сектор экономики, его реформирование и перспективы развития
Отчет По Производственной Практике Муниципальное Управление
Доклады На Тему Спонтанный И Ятрогенный Пневмоторакс
Билеты: Массовые коммуникации и медиапланирование 2
Проблема Первых Дней Войны Сочинение Егэ
Доклад по теме Методы исследования
Дипломная работа по теме Исследование метрологических характеристик
Дипломная работа по теме 9-этажный жилой дом в городе Череповце на ул. Победы
Курсовая работа: Влияние фирм на формирование человеческого капитала
Курсовая работа: Разработки интеллектуальной справочной системы по музыкальным произведениям
Расчет бюджета канала связи - Коммуникации, связь, цифровые приборы и радиоэлектроника контрольная работа
Российская Федерация на современном этапе - История и исторические личности курсовая работа
Превентивная безопасность личности в условиях опасных ситуациях техногенного характера - Военное дело и гражданская оборона курсовая работа


Report Page