Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XVII-18 стагоддзяў. Реферат. Культурология.

Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XVII-18 стагоддзяў. Реферат. Культурология.




💣 👉🏻👉🏻👉🏻 ВСЯ ИНФОРМАЦИЯ ДОСТУПНА ЗДЕСЬ ЖМИТЕ 👈🏻👈🏻👈🏻



























































Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.


Помощь в написании работы, которую точно примут!

Похожие работы на - Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XVII-18 стагоддзяў

Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе

Нужна качественная работа без плагиата?

Не нашел материал для своей работы?


Поможем написать качественную работу Без плагиата!

Развіццё
культуры Беларусі ў другой палове XVII – XVIII стагоддзяў







1. Развіццё
культуры Беларусі ў другой палове XVII – XVIII стагоддзяў




У пераходны
перыяд ад сярэдневечча да новага часу сфарміраваўся беларускі тып рэнесанснай
культуры, узніклі перадумовы для станаўлення сучаснай беларускай мовы,
літаратуры, тэатра, музычнага і выяўленчага мастацтваў. Рэнесансная культура ў
рэчышчы еўрапейскага працэсу саступіла месца культуры барока, якая раскрылася
на Беларусі ў дзвюх разнавіднасцях – усходнеславянскай, якая сфарміравалася на
аснове сінтэзу мясцовай культуры і заходнееўрапейскага ўплыву і чыстай
заходнееўрапейскай, носьбітамі якой на Беларусі былі каталіцкія ордэны. Значны
ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569-1795 гг. аказалі рэлігійныя
працэсы (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная ўнія), пазнейшы эканамічны
заняпад і палітычны крызіс.




На мяжы паміж
гуманістычным Адраджэннем і культурай барока сфарміравалася творчасць Сімяона
Полацкага і тэарэтыка літаратуры і красамоўства, новалацінскага польскага паэта
М.Сарбеўскага. У беларускай літаратуры таго перыяду летапісны жанр саступае
месца новым напрамкам: публіцыстыцы, палітычнай сатыры, паэзіі,
гісторыка-мемуарнай літаратуры. Пад уплывам рэфармацыі і контррэфармацыі
з’яўляюцца публіцыстычныя творы С. Буднага, В. Цяпінскага, П. Скаргі, І. Пацея,
М. Сматрыцкага, Л. Карповіча, братоў Зізаніяў. Адметнымі ўзорамі мемуарнай
літаратуры становяцца дыярыўшы – свецкія дзённікі. Прыкладам можа служыць
"Дзённік" наваградскага падсудка Федара Еўлашоўскага (1546-1616),
"Дыярыўш" А. Філіповіча (1597?-1648), якія ярка апісваюць скандальныя
і трагічныя падзеі гісторыі Бацькаўшчыны. У другой палове XVII-ХVIII стcт.
мемуарыстыка становіцца шматмоўнай. Вялікую цікавасць выклікаюць уласныя
ўспаміны аб шматлікіх падарожжах наваградскай лекаркі Саламеі Пільштыновай
(Русецкай). Да ранняй эпісталярнай спадчыны адносяцца "Допісы"
аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнабыльскага (1530-1587), у якіх аўтар піша
аб пагранічным жыцці, аб планах Івана ІV у адносінах да ВКЛ.


Таленавіты вучоны
і публіцыст, грамадска-палітычны дзеяч М. Сматрыцкі (1577-1633) больш вядомы
сваім сучаснікам як пісьменнік-палеміст, аўтар шматлікіх твораў, сярод якіх
вылучаецца "Фрынас" (1610), дзе пісьменнік выступае супраць
акаталічвання і прыняцця царкоўнай уніі. За выданне гэтага твора быў
прыгавораны да турэмнага зняволення другі пісьменнік-публіцыст, педагог,
царкоўны дзеяч, адметны прадстаўнік аратарскай прозы Лявонцій Карповіч (1580-1620).


З канца ХVІ ст. у
еўрапейскай літаратуры і мастацтве вылучаецца стыль барока, які бярэ сабе на
ўзбраенне каталіцкая царква ў барацьбе з рэфармацыйнымі плынямі. Ён
характарызуецца кантраснасцю, параднасцю, рухавасцю формы, апеляцыяй да
пачуццяў, супярэчлівасцю, метафарычнасцю. У літаратуры гэта праяўляецца ў
з’яўленні "высокай" паэзіі, адметным прадстаўніком якой становіцца
паэт і драматург, кнігавыдавец, асветнік і грамадскі дзеяч С. Полацкі
(1629-1680). Найбольш значнымі яго творамі сталі зборнікі паэтычных твораў
"Ветроград многоцветный" і "Рифмологион". Новай для
беларускай паэзіі стала палітычная сатыра ("Прамова Мялешкі",
"Ліст да Абуховіча"), якая высвятляе заганы тагачаснага грамадства.


Значную ролю ў
культурным жыцці грамадства ў гэты час стаў адыгрываць тэатр. Адным з першых на
Беларусі стала батлейка – народны лялечны тэатр, вядомы яшчэ з ХVІ ст. Яе
рэпертуар складаўся з 2 частак – кананічнай і свецкай. Прадстаўленне гэтага
своеасаблівага "тэатра аднаго акцёра" складалася з песень, танцаў, дыялогаў
і маналогаў. У ХVІІ ст. з развіццём школьнай адукацыі і драматургіі асобую ролю
набывае школьны тэатр. У ім ставіліся п’есы як рэлігійнага і гістарычнага
зместу, так і інтэрмедыі – кароценькія п’ескі на беларускай ці польскай мове,
пантамімы, танцы, што выконваліся паміж дзеямі спектакля. Вядомы 24 дэкламацыі
С. Полацкага, напісаныя ім для тэатраў брацкіх школ. Галоўным героем інтэрмедый
стаў разумны і дасціпны беларускі селянін. У 1787 г. на змену традыцыйнай
школьнай інтэрмедыі прыходзяць першыя драмы, напісаныя на беларускай народнай
мове – "Камедыя" К. Марашэўскага і "Лекар міжволі" М.
Цяцерскага.


У ХVІІІ ст.
адметнай з’явай культуры становіцца прыгонны тэатр, трупа якога складалася
пераважна з залежных сялян. Рэпертуар першага з іх – Нясвіжскага – складаўся
першапачаткова з 16 п’ес і оперных лібрэта Ўршулі Францішкі Радзівіл. У другой
палове ХVІІІ ст. З’яўляюцца прыватныя тэатры ў Слоніме, Гародні, Шклове,
Ружанах і інш. Пры іх утрымліваліся музычныя капэлы, аркестры. Для падрыхтоўкі
артыстаў оперы і балета ствараліся балетныя школы (у Слоніме, Слуцку). На сто
год раней, чым на Захадзе, на Беларусі пачалі скарыстоўваць у афармленні
спектаклей павільёны. У 70-я гады ХVІІІ ст. працаваў "плавучы тэатр"
на Агінскім канале. Беларускія акторы складалі аснову труп сталічных, у тым
ліку Варшаўскага, тэатраў.


У другой палове
ХVІ ст. барочны стыль пачынае ўсталёўвацца ў беларускай архітэктуры. Першым
творам гэтага стылю стаў нясвіжскі касцёл Божага цела – езуітаў (архітэктар –
італьянец Я.М. Бернардоні (1554-1593)), прататыпам якога стаў рымскі храм Іль
Джэзу. Увогуле, стыль барока ў беларускай архітэктуры меў некалькі этапаў
свайго развіцця.


1-ы этап – ранні
(канец ХVІ – першая палова ХVІІ ст.) характарызуецца пошукам формаў, стратай
абарончых функцый; паступовым пераходам замкавага дойлідства ў палаца-замкавае.
У культавым дойлідстве фарміруецца базілікальны тып храма з бязвежавым, а
пазней з двухвежавым фасадам (касцёлы езуітаў у Гародні, дамініканцаў у
Стоўбцах).


2-гі этап – сталы
(другая палова ХVІІ ст. – 1730-я гады) стабілізацыя 2-вежавай базілікі,
павелічэнне колькасці ярусаў вежаў, пластычная насычанасць фасадаў
(Мікалаеўская царква ў Магілёве). Распаўсюджваецца палацава-сядзібнае
будаўніцтва (комплексы ў Нясвіжы, Слоніме, Гародні, Воўчыне). Для іх характэрна
П-падобная кампазіцыя з анфіладай, парадным дваром, багатым дэкорам фасадаў і
інтэ’ераў.


3-ці этап – позні
– у культавай архітэктуры – "віленскае барока" (1730-я – 80-я гг.).
Важную ролю ў развіцці гэтага адметнага для нашых зямель напрамку адыграла
дзейнасць Я.К. Глаўбіца. Стыль вызначаецца пластычнасцю аб’ёмаў, маляўнічасцю
сілуэта, стромкімі шмат’яруснымі ажурнымі вежамі, фігурнымі франтонамі,
багаццем архітэктурнага дэкору (уніяцкі Сафійскі сабор у Полацку, Спаская
царква ў Магілёве, ратуша ў Віцебску).
Пасля падпісання
Люблінскай уніі (1569) уплыў Польшчы на беларускую культуру становіцца ўсё
больш значны. Беларуская мова паступова выцясняецца, а ў 1696 г. сойм прымае
пастанову аб ужыванні ў дзяржаўным справаводстве выключна польскай мовы. У
пачатку ХVІІІ ст. былі зачынены амаль усе брацкія школы і друкарні. У
кнігавыданні пачала пераважаць лацінка. Асноўным носьбітам беларускай мовы
застаўся народ. Пашыралася паланізацыя і акаталічванне краю.


З апошняй чвэрці
ХVІІІ ст. на беларускіх землях пачынаюць распаўсюджвацца ідэі Асветніцтва –
антыфеадальнай буржуазнай ідэалогіі перыяду станаўлення капіталістычных
адносін. Яна сцвярджала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці грамадства,
асобы і дзяржавы. Асаблівымі рысамі беларускага Асветніцтва можна назваць
адсутнасць рашучага рэвалюцыйнага і матэрыялістычнага характару, арыентацыю на
вырашэнне сялянскага пытання; носьбітамі ідэй асветніцтва сталі дваранства і
духавенства. Беларуская літаратура ў гэты час развіваецца марудна; для яе
характэрны полілінгвістычны характар.


У Еўропе яшчэ з
канца ХVІІ ст. пачынаецца працэс секулярызацыі жыцця, што вылілася, перш за
ўсё, у пераходзе школьнай адукацыі з-пад кантролю царквы пад апеку дзяржавы. У
1773 г. ў Рэчы Паспалітай быў ліквідаваны ордэн езуітаў. Гэта супала з пачаткам
рэформы ў сферы адукацыі – стварэннем Адукацыйнай камісіі. Яна імкнулася
ўсталяваць поўны кантроль над усёй сістэмай асветы ў краіне. Прадугледжваўся
свецкі характар, шматпрадметнасць і 3-ступенчатасць сістэмы адукацыі:
(парафіяльныя акруговыя і падакруговыя школы, Галоўная школа ВКЛ – былая
Віленская езуіцкая акадэмія). Але запланаванае адукацыйнай камісіяй не было
праведзнна ў жыццё, гэтаму супрацьстаяла каталіцкае духавенства, феадалы і
рэаліі часу – падзелы Рэчы Паспалітай. Ідэі Асветніцтва паўплывалі на творчасць
філосафа К. Лышчынскага (1634?-1689), які напісаў трактат "Аб неіснаванні
бога", г. Каніскага (1717-1795), І. Капіевіча. Да прац, што ўтрымлівалі
ідэі свецкага развіцця навук, адносяцца работы філосафаў К. Нарбута і Б.
Дабшэвіча, матэматыка і астранома М. Пачобута-Адляніцкага, гісторыка А.
Нарушэвіча. Ідэі французскіх асветнікаў прапагандавалі прыдворныя тэатры.


Становішча культуры
беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай было вельмі няпростым. Скончыўся
"залаты век", узмацніўся польскі ўплыў. Носьбітамі сапраўды
беларускай мовы, культуры, традыцый сталі сяляне і гарадскія нізы.




З перыяду
XVII-XVIII стст. захавалася нешмат помнікаў жывапісу ў параўнанні з колькасцю
створанага ў тыя часы. Але і тое, што захавалася, гаворыць аб усебаковым
развіцці гэтай галіны мастацтва.


Манументальны
жывапіс – фрэскі. З архіўных матэрыялаў вядома пра роспіс фрэскамі шматлікіх
праваслаўных і ўніяцкіх храмаў мясцовымі майстрамі (касцёлы распісвалі
пераважна замежныя майстры). Так, у XVII ст. былі распісаны Петрапаўлаўская
царква ў Мінску, цэрквы ў Оршы, Магілёве, Віцебску. У XVIII ст. распісалі
праваслаўныя храмы ў Слаўгародзе (Прапойску), Чачэрску, уніяцкія – Сафію ў
Полацку (адстроена Я.Глаўбіцам і Б.Касінскім ў 1738-1750-я гг.) і
Крыжаўздвіжанскую царкву Жыровіцкага манастыра (мастак Шаталовіч, 1772 г.) і
іншыя.


Каталіцкія
касцёлы ў XVII-XVIII стст. афармляліся ў стылі барока, які з’явіўся на Беларусі
на прыканцы XVI ст. Тыповыя рысы барока – дэматэрыялізацыя плоскасці сцяны,
любоў да вычварнасці, “разарваных” архітэктурных форм, пышнасці, тэатральнасці,
знешняй эфектнасці. Сярод найбольш яскравых прыкладаў – афармленне касцёлаў
францысканцаў у Гальшанах, езуітаў у Нясвіжы (XVII ст.), касцёла св. Станіслава
ў Маглёве (1765 г., мастак Пятро Паўлоўскі). У роспісах касцёлаў мастакі
выкарыстоўвалі кампазіцыі вядомых заходнееўрапейскіх мастакоў. У другой палове
XVIII ст. у архітэктуры і афармленні некаторых помнікаў выразна назіраюцца рысы
класіцызму (размалёўка касцёла Тадэвуша ў Лучаі).


Іконапіс на
Беларусі адчуў на сабе ўплыў заходнееўрапейскіх і візантыйскіх тэндэнцый, але
ўсё ж характарызавалася захаваннем нацыянальных традыцый, выпрацоўкай асабістых
прынцыпаў. У выніку сінтэзу розных напрамкаў фарміруецца асабістая іканапісная
школа (канчаткова – у ХVІІІ ст.), прадстаўленая адметнымі магілёўскай,
палескай, полацка-віцебскай, гарадзенскай, слуцка-мінскай плынямі. Для
беларускага іканапісу характэрна спалучэнне сімвалізму выяўленчай мовы з
вострахарактарным тыпажом, дакладнасць перадачы дэталяў.


Гістарычныя ўмовы
(Люблінская і Брэсцкая ўніі) і ўплыў заходнееўрапейскай культуры паспрыялі
таму, што ў іконапіс пранікаюць рэалістычныя пачаткі. Помнікам першай паловы
XVII ст. “Маці Боская Адзігітрыя” з Жыткавіч і “Ілья” з Крычава ўласцівы адыход
ад іканапіснай манеры пісьма, увядзенне арнаментыкі і дэкаратыўнага афармлення
поля абразоў драўлянымі накладкамі з “каменнямі”. Такім чынам, абразы
пераўтвараліся ў “карціны з рамамі”, што сведчыць пра разбурэнне канону
іконапісу на Беларусі. Яшчэ больш перадавыя памкненні прасочваюцца ў творчасці
невядомага мастака з Маларыты (“Праабражэнне” 1648г., “Пакроў” 1650 г.,
“Успенне” 1652 г.) і Пятра Яўсеевіча з Галынца, які напісаў ікону-карціну
“Нараджэнне Маці Боскай” (1649 г.). Мастак рэалістычна напісаў магілёўскі
пейзаж за кратамі акна, бытавыя рэчы, уласцівыя сваёй эпохе.


У помніках
сярэдзіны – другой паловы XVII ст. мастакі інтэнсіўна ўводзяць у свае творы
архітэктурны і ландшафтны пейзаж, персанажы апранаюць у адзенне сваёй эпохі.
Прыклады – “Маці Боская Адзігітрыя Баркалабаўская” з Быхава (1659 г.),
“Уваскрасенне – Сашэсце ў пекла” з Чачэрска (1678 г.).


У помніках XVIII
ст. іконы яшчэ больш паходзілі на помнікі свецкага жывапісу, што выявілася ў
перадачы прасторы, архітэктурных дэталях, размяшчэнні фігур “Аўраамій і
Меркурый Смаленскія”, “Пакланенне вешчуноў” (1723-1728 гг.), а ў помніках
сярэдзіны стагоддзя з’яўляюцца элементы барока, адчуваецца блізкасць да
фальклору, але некаторыя помнікі гавораць пра зніжэнне ўзроўня прафісійнага
майстэрства мастакоў. Іканапісцы як і раней, у асноўным паўтаралі традыцыйныя
іконаграфічныя схемы, захаванне якіх перашкаджала канчатковаму разрыву з
сярэдневяковым светапоглядам.


Партрэтнае
мастацтва ў XVII-XVIII стст. развівалася пад уплывам шляхецкага светапогляда,
згодна якому шляхціц – былы “сармат” – з’яўляецца гаспадаром дзяржавы і жыцця,
ен жа павінен праславіць свой род, сям’ю. Пахаванне члена роду пераўтваралася
ва ўрачысты рытуал, у якім асобае месца займаў трунны пахавальны партрэт. Гэта
садзейнічала шырокаму развіццю мастацтва партрэта. Вялікія партрэтныя калекцыі
збіраліся ў магнацкіх рэзідэнцыях у Нясвіжы і Слуцку, Ружанах, Слоніме, Гродна,
Свіслачы і інш., з іх бралі прыклад і шляхціцы. З партрэтаў рабіліся шматлікія
копіі для родзічаў.


З XVI ст. на
Беларусі пад уплывам заходнееўрапейскага мастацтва партрэты пісалі алеем на
палатне, адначасова пераймаліся прыёмы малявання. У XVII ст. назіраецца
засваенне традыцый мастацтва Фландрыі і Галандыі. Яны выяўляюцца ў партрэтах
Януша Радзівіла, Аляксанра Астрожскага, Альбрэхта Станіслава Радзівіла
(апошняму ўласцівы і рысы іспанізму).


У XVII-XVIII
стст. з’яўляюцца новыя тыпы і формы партрэтаў – арыстакратычны, рэтраспектыўны
з багатым антуражам, пакаленны ці пагрудны (шляхецкі ці мяшчанскі), партрэты ў
латах рыцарскага тыпу, партрэт вучонага і пахавальны. Кожны з іх захоўваў свой
канан, што сведчыць пра цесныя сувязі з іконапісам. Шырока ў XVII-XVIII стст.
распаўсюдзіліся так званыя “сармацкія партрэты”. Назва звязана з уяўленнямі
шляхты аб сваім паходжанні ад ваяўнічых сарматаў, якія пакарылі землі Ўкраіны,
Беларусі, Польшчы і Літвы. Асобы на іх былі апранутыя ў старадаўнія касцюмы,
маляваліся ўсе атрыбуты ўлады, якімі валодала асоба, гербы. Партрэт выконваў
функцыю сацыяльную ў большай ступені, чым эстэтычную. Таму асоба падавалася без
ідыялізацыі – гэта быў бясстрасны і дакладны партрэт. У стылі “сармацкага”
выконваліся парадны, рыцаркі і трунныя партрэты магнатаў і заможнай шляхты.
Прыклады – “Партрэт Канстанціна Астрожскага” (пач. XVII ст.), “Партрэт Кшыштафа
Весялоўскага” (1636 г.), “Партрэт Міхаіла Казіміра Паца” (другая палова XVII
ст.) і інш. Партрэты выконвалі як запрошаныя майстры, так і мясцовыя. Вядомы
мастак з Вільні Іаган Шрэрэр (XVII ст.), невядомы мінскі майстар напісалі ў
1676 г. “Партрэт Анджэя Завішы”. Жывапісцы з Полацка стварылі галерэю партрэтаў
выкладчыкаў Полацкай езуіцкаў калегіі, лепшы сярод іх – “Партрэт Мікаэля
Квіена, прафесара старажытных усходніх моў”. У 1783 г. для Радзівілаў іх
прыдворным мастаком Юзафам Ксаверыем Гескай быў створаны “Партрэт Станіслава
Аўгуста Панятоўскага”. У вогуле, на развіццё мастацтва Беларусі XVIII ст.
аказалі вялікі ўплыў прыдворныя мастакі саксонскіх курфюрстаў (адначасова і
каралёў Рэчы Паспалітай) з Дрэздэна, дзе працавала вялікая колькасць мастакоў з
Францыі і іншых заходнееўрапейскіх краін.


Такім чынам,
беларускія майстры партрэтнага жывапісу перапрацоўвалі здабыткі
заходнееўрапейскай культуры і захоўвалі мясцовыя асаблівасці, самабытнасць.


У XVII-XVIII
стст. у адпаведнасці з пануючымі стылямі развівалася пластыка. Барока ў
архітэктуры, скульптуры, разьбе, лепцы на Беларусі пратрымалася ўсе XVII і тры
чвэрці XVIII ст. і набыло лакальны характар, мясцовыя асаблівасці (густы
заказчыкаў, традыцыі мясцовага народнага мастацтва).




Скульптура
выкарыстоўвалася ў афармленні касцёлаў, праваслаўная царква яе не прымала.
Яскравае ўяўленне аб ансамблі ранняга барока дае алтар касцёла ў Будславе
(1643-1651 гг.). У алтарнай скульптуры канца XVII ст. адбываецца ўзмацненне
барочных матываў (“Распяцце” Казіміруса Круповіча, 1696 г.). У сярэдзіне XVIII
ст. скульптура нярэдка выконвалася пад светлы мармур, ці наадварот, уся фігура
пакравалася пазалотай, пасярэбранню, акрамя твару і рук (статуі з Гродна,
Кобрына, Шарашова.


У свецкай
скульптуры шырока распаўсюдзілася мемарыяльная скульптура – надмагіллі.
Устанаўленне помніка ў храме гаварыла пра наяўнасць на Беларусі новага,
гуманістычнага светапогляду. Надмагіллі вядомы з XVI ст., выконваліся
замежнымі, часцей італьянскімі майстрамі. З XVII ст. вядомы надмагіллі ў
Нясвіжы (1608 г. і 1616 г.), у Крамяніцы (1623 г.), у Гальшанах, Вільне.
У разбе сярэдзіны
XVII ст. адбыліся значныя змены, звязаныя з засваеннем раней невядомых матываў
і выкарыстоўваннем вялікай колькасці невядомых раней інструментаў. Беларускія
майстры творча перапрацавалі барочную разьбу, яны зрабілі яе высокай, аб’ёмнай.
Найбольш выдатныя помнікі – гэта шматярусныя іканастасы, характэрныя толькі для
праваслаўных і ўніяцкіх храмах. Новы, беларускі, “ачышчаны ад каталіцызму”
варыянт разьбы майстры прынеслі ў Маскву, дзе майстры ведалі толькі плоскую
“фражскую” разьбу. Славу беларускім майстрам у Маскве стварыў палац цара ў
Каломенскім (1667-1668 гг.) і шэраг іканастасаў для маскоўскіх манастыроў і
сабораў (Новадзявочы манастыр 1683-1686 гг.). У XVIII ст. у перыяд сталага
барока адбываецца “абміршчэнне”, што праяўляецца ў скарачэнні радоў іканастасу,
у больш стрыманым іх афармленні. Павышаная ўвага ўдзяляецца царскім варотам.
Адначасова некаторыя помнікі гавораць аб прыкметным зніжэнні прафісійнага
майстэрства рэзчыкаў, як і ў іканапісе – рэлігійнае мастацтва не здольна было
паказаць перадавыя тэндэнцыі эпохі.




XVII-XVIII стст.
– гэта перыяд найвышэйшага росквіту і, у XVIII ст., заняпадка беларускага
рамяства. Рамеснік у той час – гэта не проста вытворца рэчаў, неабходных у
гаспадарке. Рамеснік – гэта перш за ўсё мастак, кожная рэч павінна быць
“шэдэўрам”, па нашаму – помнікам мастацтва. У гэтым сэнсе вядучым рамяством
была ювелірная справа, і беларускія майстры дасягнулі ў ёй значных поспехаў. На
працягу адзначанага перыяду ў шматлікіх гарадах Беларусі і ў Вільні дзейнічалі
цахі залатароў і сярэбранікаў, а колькасць майстроў (па архіўных дадзеных)
дасягала 1700 чалавек. Асноўнымі замоўцамі залатароў з’яўляліся заможныя
феадалы і царква – як каталіцкая, так праваслаўная і ўніяцкая.


Майстры хутка
засвойвалі дасягненні заходнееўрапейскага мастацтва і адначасова захоўвалі
традыцыйны канон. Іх спалучэнне адрознівае нацыянальную мастацкую школу
беларускіх майстроў-залатароў і сярэбранікаў XVII-XVIII стст. У многіх
захаваўшыхся помніках пачатку XVII ст. назіраюцца моцныя рысы Рэнесанса і
готыкі, але хутка пануючым стылем стала барока, асноўнай прыкметай якога быў
сакавіты раслінны арнамент. Беларусы перанялі таксама кветкавы арнамент, які
нарадзіўся ў галанскіх майстроў у 1650-1660-я гг. і хутка стаў пануючым ва ўсёй
Еўропе. У помніках сталага барока (другая палова XVII ст.) асабліва
натуралістычна прачаканьваюцца цюльпаны, макі, гваздзікі, нарцысы, півоні,
ландышы. У гэтай традыцыі выконваюцца рызы – барэльефныя накладкі, “адзенне”
абразоў (прыклад – рыза алтарнай карціны ў Камаях). Адзін з асноўных матываў
сталага барока – акант – з’яўляецца ў помніках з 1666 г. (пацір з Ружан).


Этапнымі творамі,
што сведчаць аб авалоданні мясцовымі майстрамі новымі прыёмамі чаканкі, якое
яны спалучаюць з ліццём, гравіроўкай і павышаным рэльефам, з’яўляецца абраз
“Маці Боская Адзігітрыя” са Слуцка, крыж Дзісенскага брацтва (1673 г.) і аправа
Евангелля з Урэчча. Яны вызначаюцца багаццем каларыту, дасягнутага
разнастайнасцю тэхнік: праразной чаканкай, чэрню, ліццём па форме, гравіроўкай,
філігранню. Мясцовыя майстры стварылі свой, лакальны варыянт барочнага
мастацтва. Яго ж яны перанеслі ў Маскву, куды пад час вайны 1654-1667 гг. былі
насільна вывезены ўсе рамеснікі з беларускіх гарадоў, якія ўяўлялі хоць нейкую
каштоўнасць. У Маскве майстры працавалі ў Аружэйнай і Сярэбранай палатах на
рускага цара і з’яўляліся яго асабістай маёмасцю. Моцны ўдар нанесла залатарнай
справе і Паўночная вайна – шмат вырабаў з золата і срэбра было выкрадзена пад
час нашэсця швецкага і рускага войскаў.


Пасля Паўночнай
вайны барока ўступае ў апошнюю стадыю развіцця. У інтэр’ерах, як і ў пластыцы,
у 1730-1775 гг. пануе ракако. Да найбольш выразных помнікаў гэтага стылю
адносяцца рыза абраза “Маці Боская Адзігітрыя Смаленская” майстра Пятра Сліжыка
(г. Дзісна, 1774 г.). Прыкметы ракако – павышаная дэкаратыўнасць і вычварнасць
форм, любоў да с-падобных завіткоў. У арнаментыцы з’яўляецца ракавіна, якая і
дала назву гэтаму стылю. Пад канец XVIII ст. з’явіліся сымптомы новага стылю –
класіцызму (яшчэ ў сімбіёзе з барока).


Буйныя заказы
залатары атрымлівалі не толькі ад царевы, але і ад феадалаў: гетманскія булавы,
жэзлы, парадныя шаблі “карабелы”, паясы, залаты і сярэбраны посуд, нават фігуры
дванаццаці апосталаў (Нясвіж, сховішча Радзівілаў). У выкананні некаторых
прадметаў майстры вымушаны былі архаізаваць іх выгляд, што адпавядала
светапогляду шляхты, тэорыі яе сармацкага паходжання.


Вялікую ролю ў
афармленні царкоўных і свецкіх інтэр’ераў, адзення магнатаў, шляхты і іх быту
адыгрываў не толькі мастацкі метал, але і іншыя віды дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва: кераміка, фаянс, шкло, скура, саломка, тканіны, вышыўка, аплікацыя,
шпалеры.


Вялікае
распаўсюджанне ў XVII-XVIII стст. атрымала кафля. Па тэхніка-матэрыяльных
адзнаках яна дзеліцца на тэракотавую (“чырвоную” – XVI-XVII стст.), манахромную
рэльефную і паліхромную рэльефную (XVI-XVII стст., асобныя прыклады ў XVIII
ст.) і распісную (XVIII ст.). У афармленні кафлі выкарыстоўвалі геаметрычныя
матывы, кветкі, расліны, фрукты, птушак, жывёл, гербы, выявы людзей, бытавыя
жыцейскія і біблейскія матывы, тэксты. Кампазітнае афармленне, названае
“паўлінава вока” з’яўляецца ўласна беларускім вынаходніцтвам. Рамеснікі
цаніннай справы так сама былі выведзены ў Маскву, дзе іх прадукцыя карысталася
вялікім попытам (кафляныя печы). Там беларускія майстры Ігнат Максімаў з
Копысі, Сцяпан Іваноў з Мсціслава адраджаюць традыцыю дэкарыроўкі фасадаў
цэркваў пліткамі (Барысаглебская царква ў Гродна на Каложы, XII ст.). Кафля
выкарыстоўвалася і ва ўнутраным аздабленні храмаў.


У інтэр’ерах
магнацкіх і шляхецкіх палацаў канца XVIII ст. асаблівая ўвага ўдзяляецца
шпалерам, дыванам, мэблі, люстэркам, люстрам. На фаянсавых мануфактурах у
Свержані (з 1738 г.), Целяханах (з 1778 г.) ствараліся фігуркі шляхціцаў,
кафля, садовыя вазы, падсвечнікі – прадукцыя ішла на ўпрыгожванне палацаў.
Вялікі попыт на вырабы са шкла прывёў да з’яўлення шкляных мануфактур у
Налібоках (1717 г.), Урэччы (1732 г.), Мышы 1736 г.), Ільі (1767 г.), Гродна
(1770 г.) і іншых месцах. Найбольш вялікімі былі першыя дзве. Асартымент гэтых
мануфактур дасягаў 100 назваў, у Ўрэччы ўпершыню ў Рэчы Паспалітай пачалі
рабіць люстэркі вельмі добрай якасці. Наогул, адметная рыса гэтых радзівілавых
мануфактур – высокі ўзровень гравіроўкі і шліфоўкі.


Важная роля ў
быце, касцюме феадалаў, афармленні інтэр’ераў належыла вырабам ткацтва,
вышыўцы, карункам, шпалерам і дыванам. Каштоўны матэрыял па арнаментыцы тканін,
карункаў, вышавак, цясьмы, стужак даюць творы жывапісу і скульптуры XVII-XVIII
стст.


У XVII ст.
пачынаецца вытворчасць бязворсавых дываноў (кілімаў) у Мядзелі, Мінску, Слуцку,
Магілёве, Шклове, Полацку і ворсавых дываноў у Слуцку. У наступным, XVIII ст.
была наладжана вытворчасць разнастайных відаў шаўковых, залотных тканін
(адамашак, атлас, паўатлас, аксаміт і інш.), шаўковых і залотных карункаў
(край, аграмант, прошва), набіванкі. У вышыўцы пачалі выкарыстоўваць новыя
матэрыялы і тэхнічныя прыёмы – шклярусы, перламутр, бліскаўкі. Вышыўка
выконваецца біццю і каніцеллю.


Найбольш магутным
цэнтрам ткацтва на Беларусі быў Слуцк, менавіта там і была ў 1730-1750-я гг.
адкрыта (перанесена з Нясвіжа) так званая “персіярня” – мануфактура па вырабу
паясоў. Запрошаны майстар Ян Маджарскі выпрацаваў строгую і гарманічную
структуру пояса новага тыпу, за якім засталася назва – “слуцкі пояс”.


У XVIII ст. у
ткацтве былі дасягнуты вельмі вялікія поспехі – асвоены новыя прывазныя
матэрыялы, найскладанейшыя тэхналогіі (нават вопытны французскі ткач
выпрацоўваў у дзень не больш 10 см. узорнага палатна) і арнаментыка. У Беларусі
былі створаны буйныя мануфактуры.


У XVIII ст.
шпалеры і дываны вырабляліся ў Гродна, Слоніме і Карэлічах. Апошнія
адрозніваліся найбольш высокім мастацкім і тэхнічным узроўнем. На шпалерах
адлюстроўвалі партрэты, канкрэтныя эпізоды з жыцця магнатаў, якія ўслаўлялі іх
подзвігі (“Бітва пад Славечнам” ткачыхі Марыі Кулакоўскай). Часам шпалеры
дасканала капіравалі картыны вядомых еўрапейскіх мастакоў. Выдатныя помнікі
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі XVII-XVIII стст. паказваюць, што яны
займаюць такое ж пачэснае месца, як жывапіс і пластыка. У
дэкаратыўна-прыкладным мастацтве відаць станаўленне і развіццё нацыянальнай
школы, якое адбывалася на базе культуры папярэдняга перыяду.







1. Мысліцелі і асветнікі Беларусі:
Энцыклапедычны даведнік. Мн.: БелЭн, 1995. 672 с.


2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У
6 т. Т. 1-5; Т. 6. Кн. 1-2. Мн.: БелЭн, 1993-2003.


3. Шымуковiч С.Ф. Гiсторыя Беларусi:
курс лекцый / Шымуковiч С.Ф.– Мн., 2005. – 235 с.


4. Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя
культуры Беларусі. Мн.: Экаперспектыва, 1996. 453 с.

Похожие работы на - Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XVII-18 стагоддзяў Реферат. Культурология.
Дипломная работа: Взаимосвязь страхов и самооценки личности у детей младшего школьного возраста
Реферат: Г. Алмонд та Д. Істон про політичну систему
Курсовая Работа На Тему Сварка Полуавтоматом В Среде Со2
Контрольная работа по теме Перспективы Российской экономики: проблемы и факторы роста
Реферат Суды Присяжных В Российской Федерации
Курсовая работа: Диагностика технического состояния строительных конструкций 5-этажного 6-подъездного 96-квартирного
Контрольная работа: Конституционные основы судебной власти
Качество Услуг Реферат
Доклад: Языков Н.М.
Финансовый Контроль В Рф Курсовая
Реферат: Технология производства декоративных культур 2
Курсовая работа: Визначення фінансових результатів та оцінка ефективності господарської діяльності ВАТ "Домашній текстиль"
Дипломная работа по теме Совершенствование технологий взаимодействия органов государственного управления и населения
Сочинение Рассуждение На Тему Дружба 6 Класс
Реферат: Философская лирика Р. Гамзатова. Скачать бесплатно и без регистрации
Угроза Ядерной Войны Реферат
Хорошие Итоговые Сочинения По Литературе
Курсовая Работа На Тему Проект Организационных Изменений В Школе С. Каменка
Курсовая Работа На Тему Виховання Взаємодопомоги У Дітей Дошкільного Віку
Реферат: Список использованных источников и литературы 5
Реферат: работа по финансам Тема: «Роль территориальных финансов в финансовой системе рф» Вариант №36 ст. 4 курса фк (бюджет)
Реферат: Математический обзор
Реферат: Односоставные предложения

Report Page