Расея не гатовая ацаніць мірны план Трампа па Украіне

Расея не гатовая ацаніць мірны план Трампа па Украіне

Надзея Вольная belsat.eu 

Спікерка Савету Федэрацыі РФ Валянціна Мацвіенка заявіла, што Расея не гатовая даваць ацэнку плану кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональда Трампа па ўрэгуляванні ваеннага канфлікту ва Украіне, бо нібыта не ведае, у чым заключаецца сутнасць гэтага плана.

Дональд Трамп. Фота: Getty Images/AFP/S. Loeb
«Інтэрпрэтатараў думак Трампа наконт мірных перамоваў па Украіне ўжо больш, чым сыноў лейтэнанта Шміта. У асноўным гэта былыя набліжаныя, – заявіла на прэс-канферэнцыі па выніках вясновай парламенцкай сесіі Мацвіенка.- Мы не гатовыя на такіх умовах даваць ацэнку плану Трампа, пра які мы не ведаем. Таму хацелася б яго атрымаць, хацелася б яго пачуць, з тым каб можна было даць яму ацэнку».

Нагадаем, у траўні газета The Daily Telegraph паведаміла, што Трамп распрацаваў план па мірным завяршэнні канфлікту ва Украіне і гатовы ўступіць у дыялог з Пуціным па ўрэгуляванні канфлікту без пасярэднікаў.

14 чэрвеня на сустрэчы з кіраўніцтвам МЗС РФ Пуцін назваў умовы для ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне. Сярод іх – вывад Узброеных Сілаў Украіны з Данбасу і Наваросіі, адмова Кіева ад уступлення ў НАТА. Акрамя таго, Расея выступае за скасаванне ўсіх заходніх санкцый супраць яе і ўсталяванне пазаблокавага і бяз'ядзернага статусу Украіны.

Report Page