РАСКЛАД: Адукацыйны фестываль "ВЫШКА"
ГоднаВЫШКА – гэта адукацыйны беларускі фестываль на платформах Instagram i Zoom у межах кампаніі Годна. На працягу тыдня з 25 да 31 траўня пройдуць дзясяткі прамых трансляцый ад беларускіх экспертаў і экспертак.
Расклад:
25 траўня (панядзелак)
17:00 - Хто такі сучасны беларускі экскурсавод і як ім стаць - Цімох Акудовіч
Дзе: ZOOM. ID: 863 8421 2244. Пароль: vyshka
Цімох - стваральнік экскурсійнага праекта "Набліжэнне".
19:00 - Павучыцца за мяжой і вярнуцца ў Беларусь - Франак Вячорка
Дзе: Instagram
У чым розніца адукацыі ў Беларусі, Польшчы і ЗША. Як шукаць стыпендыі і стажыроўкі? Як выбіраць спецыяльнасць і ўніверсітэт? Чаму многія не вяртаюцца на Радзіму?
20:00 - Адкрый для сябе родны край. Як вандраваць па Беларусі? - Герман Вярцінскі
Дзе: Instagram
2020 год - час вандровак па Беларусі. Даведаемся пра самыя крутыя месцы ў Беларусі на ўласны вопыце Германа. Беларусь - гэта не толькі Мірскі замак і Брэсцкая крэпасць.
26 траўня (аўторак)
15:30 - Молекулярная биотехнология: Как понимать новости про ГМО, дизайн детей и диагностику COVID19? - Слава Ховратович
Дзе: ZOOM. ID: 871 3986 4122. Пароль: vyshka
Применение молекулярных биотехнологий в современной науке, ее прикладной и фундаментальной областях. Общий обзор самых распространенных техник (Полемеразная Цепная Реакция, Иммуноферментный анализ), и техник, проникших в лаборатории в последние годы (Секвенирование нового поколения, CRISPR-Cas9, Секвенирование одиночных клеток) и другое. Лекция для студентов первых курсов естественнонаучных и медицинских специальностей, старших школьников и для людей, интересующихся новым, наукой, технологиями.
16:00 - Ларыса Геніюш: "Дарагая матуля зямля" - Валерыя Чарнаморцава
Дзе: ZOOM. ID: 97205598564. Пароль: vyshka
Віртуальная вандроўка памяці да 110-годдзя паэткі ад арганізатаркі культурніцкіх вандровак, стваральніцы Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі.
18:00 - Міфы і факты пра правы чалавека - Наста Лойка
Дзе: Instagram
19:00 - Астравецкая АЭС - энергетычны факап Беларусі - Вераніка Яновіч
Дзе: Instagram
20:00 - Фларыстыка: 5 спосабаў зарыхтоўкі раслін для ўпрыгожання інтэр'ера - Юлія Антух
Дзе: Instagram
Вы навучыцеся зарыхтоўваць кветкі, травы, лісце і нават дзьмухаўцы! Вы калі-небудзь зарыхтоўвалі дзьмухаўцы? Для вас будзе шмат сюрпрызаў!
27 траўня (серада)
15:00 - Небанальны Гомель - Яўген Меркіс
Дзе: ZOOM. ID: 821 4524 2242. Пароль: vyshka
Яўген - гомельскі краязнаўца, гісторык, экскурсавод, журналіст.
16:00 - Как помочь науке не выходя из дома - Ирина Понедельник
Дзе: ZOOM. ID: 860 3553 3918. Пароль: vyshka
Рассмотрим, что такое citizen science, зачем помогать ученым, как помочь пингвинам, если ты находишься за тысячи километров, а также узнаем есть ли проекты гражданской науки в Беларуси.
17:00 - Сінагогі Гомельшчыны: гісторыя, перспектывы і магчымасці - Наталля Агарэлышава
Дзе: ZOOM. ID: 839 3477 1050. Пароль: vyshka
На сёння ў Беларусі каля дзесяці дзеючых сінагог, з іх тры – у Мінску. Сінагог, якія не выконваюць свае першапачатковыя функцыі, каля трыццаці, і выкарыстоўваюцца яны пад складскія памяшканні, рамонтныя майстэрні, жытло і г.д. І гэта – у лепшым выпадку, а так – некаторыя з іх проста пустуюць. У лекцыі разгледзім сінагогі Гомельшчыны – вобласць Беларусі, дзе іх захавалася менш за ўсё.
18:00 - Усё, што трэба ведаць пра смяротнае пакаранне ў Беларусі - Андрэй Палуда
Дзе: Instagram
19:00 - Чаму ў Беларусі ўсё яшчэ няма легалізацыі? - Ксенія Тарасевіч, Legalize Belarus
Дзе: ZOOM. ID: 878 1104 5547. Пароль: vyshka
19:00 - Кооперация в условиях кризиса - Константин Нестерович (Лістоўка)
Дзе: Instagram
28 траўня (чацвер)
15:00 - Новы Свет: гарадзенскі гарадскі скансэн - Міхаіл Нарынкевіч
Дзе: ZOOM. ID: 879 6062 0727. Пароль: vyshka
Міхаіл - гарадзенскі краязнаўца, гісторык, экскурсавод.
18:00 - Анлайн-шпацыр - Сучасны тэатр: паўсюль і для ўсіх - Багдан Хмяльніцкі
Дзе: Instagram
Багдан – актор і даследнік Лабараторыі сацыяльнага тэатра (ЛСТ).
19:00 - Ад ПТУ да Прынстана: кароткая гісторыя амерыканскай адукацыі - Максім Багдановіч
Дзе: ZOOM. ID: 842 3851 9372. Пароль: vyshka
На сустрэчы абмяркуецца:
- гісторыя вышэйшай амерыканскай адукацыі і як яна рэлевантна для Беларусі
- роля студэнцкіх арганізацый і тое, як працуе студ.самакіраванне здаровага чалавека
- думкі пра рэфармаванне беларускай адукацыі ў фармаце дэбатаў-дыскусій з удзельнікамі_цамі сустрэчы
20:00 - Падарожжы і каранавірус: што рабіць, куды падацца? - Таццяна @letytsennik
Дзе: Instagram
29 траўня (пятніца)
14:00 - Факап-час: Как везде налажать, но сделать классный ивент?
Дзе: ZOOM. ID: 840 5338 2079. Пароль: vyshka
Арганізатар: Freech. Спікеркі: Ганна Раманава, Дар'я Рублеўская, Кацярына Буніна, Дзіяна Ляшкевіч.
15:00 - Віцебскія замкі ад XII да сярэдзіны XVIII стагоддзя - Сяргей Саманенка
Дзе: ZOOM. ID: 848 4099 1855. Пароль: vyshka
Сяргей - гісторык і экскурсавод.
17:00 - Віртуальны шпацыр па губернскім Віцебску - Людміла Бальшакова
Дзе: ZOOM. ID: 874 4167 5746. Пароль: vyshka
18:00 - Страх и ненависть в Беларуси. Почему беларусы никому не нужны?
Дзе: ZOOM. ID: 871 1818 4109. Пароль: vyshka
Спікеры_кі: Алесь Ганчаронак, Аліна Мазавец, Мікіта Абрамчык, Яўген Фядотаў.
Сообщество Placoüka соберётся с вами в пятницу 29-го мая, чтобы обсудить, почему беларусы не любят беларусов, не смотрят беларуское и его не создают. Рекомендуем взять с собой напитки, потому что встреча планирует быть довольно горячей в формате "разговор и алкоголь".
19:00 - Экзатычныя жывёлы дома: вар’яцтва ці карыснае хоббі? - Ружана Вячорка, Арцём Зенкевіч
Дзе: Instagram
Вы даведаецеся, што такое тэрарыумістыка і чаму людзі трымаюць экзатычных жывёл у хатніх умовах. Лектары заолагі-тэрарыумісты будуць вас лекаваць ад страхаў і пакажуць некаторых сваіх незвычайных гадаванцаў.
20:00 - Правы белага гетэрасексуальнага мужчыны. Эфір пра фемінізм і правы чалавека - Наталля Сацункевіч
Дзе: Instagram
30 траўня (субота)
12:00 - Ілюстрацыя персанажа на IPad - Лізавета Ганчарова
Дзе: Instagram
Падчас воркшопу мы даведаемся:
-Як пакрокава намаляваць персанажа ў Procreate на IPad: ад рэферанса і ідэі да фінальнай ілюстрацыі
-Асвоім асновы хуткага малявання скетча і контура
У воркшопе можна прымаць удзел з любым узроўнем ілюстрацыі і з любымі матэрыяламі, нават без асабістага IPad і Apple Pencil.
14:00 - Дапоўненая рэчаіснасць у працы НКА - Віктар Клімус
Дзе: ZOOM. ID: 825 9077 9758. Пароль: vyshka
Як зрабіць уласны AR праект за 2.500 і адну пячэньку? Даступнасць тэхналогіі, магчымасці і абмежаванні, лакальныя інструменты на прыкладзе прыкладання reBrest.
15:00 - Футбол і правы чалавека: гэта ўвогуле як? - Валдзіс Фугаш
Дзе: Instagram
15:00 - Як напісаць кнігу, выдаць яе і зрабіць папулярнай - Аляксей Шэін
Дзе: ZOOM. ID: 893 1909 3047. Пароль: vyshka
Вы хочаце напісаць кнігу, але:
- У вас няма досведу ;
- Вы не ведаеце, як пачаць;
- Ёсць ідэя, але не разумееце, што і як пісаць;
- Не вымалёўваецца выразная структура гісторыі;
- Не хапае часу;
- Вы чакаеце натхнення, але яно не прыходзіць;
- Вам цяжка сябе арганізаваць.
Калі вы пазналі сябе ў адным з гэтых пунктаў, запрашаю вас на лекцыю.
Вы атрымаеце 3 прафесійныя інструменты, якімі адразу зможаце скарыстацца, каб узяць напісанне кнігі пад контоль і дзейнічаць да выніку, нават калі ў вас няма пісьменніцкага досведу.
Вы даведаецеся:
- Пакрокавы план напісання кнігі.
- Што рабіць, калі "не пішацца" і як зрабіць так, каб пісалася?
- Як раскруціць сваю кнігу, выйсці на выдаўцоў і чытачоў.
16:00 - Гiсторыя берасцейскiх вулiцаў - Таццяна Шаўчук
Дзе: ZOOM. ID: 832 9045 5863. Пароль: vyshka
Таццяна - экскурсаводка, выкладчыца Брэсцкага дзяржаўнага тэхнiчнага ўніверсітэта
18:00 - Образовательные возможности за границей - Любовь Куделко
Дзе: ZOOM. ID: 859 0625 6426. Пароль: vyshka
Спикерка расскажет о типах программ за границей и что для них нужно, а также о поступлении в университет за границей.
31 траўня (нядзеля)
12:00 - Гістарычныя будынкі і асобы Магілёва - Алег Дзьячкоў
Дзе: ZOOM. ID: 898 5936 3923. Пароль: vyshka
Алег - краязнаўца, гісторык, экскурсавод, старшыня магілёўскага ТБМ.
18:00 - Ці магчыма новая Беларусь без павагі правоў ЛГБТ+? - Андрэй Завалей
Дзе: Instagram
18:00 - Што рабіць, каб сацыяльныя сеткі працавалі на вас - Анастасія Пілюгіна
Дзе: ZOOM. ID: 859 5079 2760. Пароль: vyshka
Трэнінг па прасоўванні бізнеса і некамерцыйных ініцыятыў праз сацыяльныя сеткі.
19:00 - Інтэрактыўная лекцыя - Натхненне Гітлера: генацыд армян - Уладзімір Трэйгіс, Мілена Авакян
Дзе: ZOOM. ID: 844 4918 3738. Пароль: vyshka
Вялікае злачынства 20-га стагоддзя, пра якое часта забываюць, і яго ўплыў на Арменію і армян.