Пячурнік

Пячурнік

Атаесамленьне / Atajesamleńnie

Дамавы дух, якi жыве ў падпеччы цi ў запечку. Аблiччам на гадвае ката, толькi ходзiць на заднiх лапах, хоць чалавеку стараецца не па казвацца. Уяўляўся, як i Дамавiк, апекуном дома, дзе ён жыў. У знак па шаны гаспадыня на ноч выстаўляла на печы пачастунак Пячурніку: рэшткi вячэры або малако. Калi ж да яго паставяцца без належнай увагi, Пячурніку ад суму, помсты цi крыўды будзе некалькi начэй запар выць i крычаць у комiне, грукатаць уюшкаю. Маючы здольнасць прадба чыць бяду i непрыемнасцi ў гаспада роў дома, Пячурнік пачынае пасоўваць мэблю, скiдваць i разбiваць посуд i тым самым папярэджваць iх пра небяспеку. Але бывае, што Пячурнік ахвочы i пажартаваць: зносiць патрэбную рэч са звычнага месца ў iншае цi хавае яе.

Пячурнік згадваўся на Маладзечаншчыне

Report Page