Праваабарончае хуліганства

Праваабарончае хуліганства

N.

Краткі аповед з апошніх сілаў.

Я поўная ўдзячнасьці – я адчувала падтрымку ўвесь час.

Учора (06.10.2022) мяне выпусьцілі пасьля 30 сутак адмін арышту. Я прастужаная і з праблемамі са здароўем, але маральна цэлая. Мне вельмі пашанцавала – мяне ня білі (2 разы была на мяжы як мне падавалася у Фрунзенскім РУУСе) і ўсе суткі я прасядзела ў не-палітычнай камеры (то бок сьвятло на ноч выключалі і пераклічку па начах не рабілі).

І яшчэ з важнага – дома мяне чакала паперка з СК ад 05.09, што ў дачыненьні дла мяне спыненая крыміналка. І забарону на выязд зьнялі. Прам кайф.

 

Трошкі распавяду пра самыя папулярныя пытаньні)

1.  Затрыманьне

Пасьля прысуду Марфе я прывяла Вадзіма ў пакой у судзе, дзе аддаюць заявы на спатканьне (сектар крымінальных справаў на першым паверсе). Пры мне супрацоўнік РУУСа ў штацкім стаў затрымліваць цёцю Сашы Францкевіча. У мяне спрацавала профдэфармацыя і я спытала “хто вы і куды яе вядзеце”, на што атрымала адказ “пошли всё покажу”. Так нас затрымалі 15 чалавек. У тым ліку 2 мам абвінавачаных па справе, 1 тату, 1 прадстаўніцу Эўракамісіі.

 

2.  У РУУСе ў мяне была размова з замаскіраваным супрацоўнікам ГУБАЗіКа ў масцы. Ён завёў мяне ў пакой і адразу паглядзеў па кутах, ці няма там камер. Стала стромна. Я доўга не давала пароль ад тэлефона, але мяне хапіла толькі на 15 хвілін. Ён мяне абражаў і гучна стукнуў далоньню па стале каля мяне. Раней я ўяўлала, што вытрымаю нават зьбіцьцё, але рэальнасьць апынулася іншай. Ён паглядзеў галерэю з фота, інсту (сторысы ў архіве), тг. Нічога не знайшоў.

 

3.  Праз 4 гадзіны ўсіх выпусьцілі, акрамя Дзяніса зь Берсьця, у якога знайшлі спасылку на сайт Вясны ў перапісцы год таму, і мяне. На мяне супрацоўнік ГУБАЗіКа сказаў руусаўскім скласьці 2 пратаколы. Доўга думалі, што мне напісаць, па выніку я крычала і раскідвала паперы са стала. Праваабрончы хуліганізм, частка 1.

 

4.  Я шмат разоў была затрыманая і шмат у якіх месцах бывала. Але пакуль што Фрунзенскі РУУС для мяне – філіял пекла ў Менску. Нажаль, я не магу пакуль пісаць падрабязна – супрацоўнікі вельмі прасілі ў інтэрвію пра іх не казаць, бо “начальства прачытае і прад’явіць ім што-небудзь”. Агучу потым, проста гэта непрыемнае месца, дзе я правяла першыя паўтара сутак і яшчэ паўтара пры перазатрыманьні 21-22 верасьня. Добра, што я жыву ў іншым раёне.

 

5.  Я была затрыманая перад днём гораду, калі ГУУС прыдумал прыкрасную “спецаперацыю БОМЖ” (як жа я ненавіжу гэта слова, лічу некарэктнай лексікай і ўсё такое, таплю за слова “бяздомныя”). Пра гэта я бы напісала доўга і асобна, але паміж раёнамі зрабілі спаборніцтва – людзей забіралі цьвярозых з дома (калі былі прывады раней), падпітых ці неакуратнага выгляду на вуліцах, проста каб зрабіць статыстыку. Пратаколы пад капірку – яшчэ горш чым з палітычнымі карацей. Фрунзенскі як заўжды зрабіў добрыя лічбы, а я злавіла перанаселенасьць на ЦІПе.

 

6.  Па дарозе ў ЦІП я балтала з маім “падзельнікам” і яшчэ адным “палітычным” Міхаілам, якога перазатрымлівалі за рэпосты ўжо трэці раз (больш за 40 сутак ужо адседзеў). Міхаіл распавядаў як кепска ў “палітычных” камерах, у там ліку жаночай нумар 15: мала месца і шмат людзей, сьвятло не выключаюць на ноч, у 2 і 4 ночы пераклічка, кепскае стаўленьне, часам няма гарачай вады і зламаныя ракавіны, падкідваюць самых недагледжаных людзей для праформы. Я ўжо дыхала глыбей.

 

7.  Я была на ЦІПе ў 2008 годзе яшчэ да рамонту 3 сутак.  Знаёмства з новым ЦІПам пачалося з прагулачнага дворыку каля 18 гадзін вечара, а ў камеру патрапіла за 10 хвілін да адбою (21:50). Да гэтага мяне цалкам распранулі, прысяданьне, прашчупалі вопратку. Супрацоўніца спытала “а вы за што” – аразу зразумела, што я “кантрольная бчб”. З парога камеры 9 я зразумела, што мне пашанцавала – гэта так званая “працоўная камера”, адкуль людзі езьдзяць працаваць на свалку, а значыць, ёсьць шанец быць апранутай пацяплей у нейкай перспектыве і не чакаць начных пераклічак. Мяне добра сустрэлі, хаця на 4 месцы я была 15ая. Матрасаў не было ад учора там. Спаць мне прапанавалі на стале – я наліла ў 1,5 літровую бутэльку яшчэ з РУУСа цёплай вады й у абдымку спрабавала спаць.

 

8.  Адна ёга-трэнерка любіла паўтараць, што трэба заўжды сядзець на цьвёрдых паверзнасьцях. Марыя, я 30 сутак была толькі на такіх! Адзінае што на металічных нарах у прамавугольныя насьцілы спаць і холадна і балюча, але што рабіць. Большую частку сутак я праспала зь кімсьці на 2 паверсе нараў (“пальма”) – так было цяплей.

 

9.  На 7е суткі мне прывезьлі са свалкі зімовую куртку – на той момант я ўжо з тэмпэртарай і кашлем не даю спаць па начах.

 

10.                14.09.2022 нам у камеру павесілі паперку прыблізна наступнага зьместу:

 

Утверждено

начальником ЦИП ГУВД Мингорисполкома

Майром милиции Е. А. Шапетько

14.09.2022 подпись

 

РАСПОРЯДОК ДНЯ

для лиц, содержащихся в Центре изоляции правонарушителей ГУВД Мингорисполкома

 

1.  Подъём                                                                        6.00-6.10

2.  Утренний туалет, уборка камер, уборка территории 6.10-8.00

3.  Завтрак                                                                       7.45-9:00

4.  Медицинский осмотр                                                8.00-11.00

5.  Вывод лиц на физические работы                          9.00-10.00

6.  Встречи з защитниками и адвокатами                    9.00-17.00

7.  Физические работы                                            9.00-18:00

8.  Санитарная обработка, принятие душа                  11:00-13:30

9.  Ежедневные прогулки                                          согласно графику

10.        Обед                                                                       13:20-15:30

11.       Санитарная обработка, принятие душа               16:30-17:00

12.       Ужин                                                                 17:20-18:30

13.       Кормление лиц, прибывших с физических работ 15:00-18:30

14.       Проверка                                                         20.00-21.00

15.       Отдых                                                               22.00-06.00

Дальше что 3 раза в день надо производить санитарую обработку коридоров (в 10, 13 и 16) и что ответственный дежурный.

Правила могут меняться исходя из складывающейся ситуацией по согласованию с наальником ЦИПа.

Курение в камерах строго запрещено.

Курение разрешено только во время прогулки.

 

Зам начальника А.А.Сазанович подпись

 

Як жа мяне бесіла гэтая паперка! Канешне, ніякіх прагулак і вываду ў душ у нас не было. Навошта так зьдзеквацца?

Рэальны распарадак дня выглядаў такім чынам:

1.  Пад’ём 6:00

2.  Вывад на прыборку калідораў 6:30-7:00 (толькі не “кантрольных” і за прыборку дзяўчынам давалі па пару цыгарэт у прагулачным дворыку)

3.  Чаканьне сьняданку 7:00-8:00

4.  Сьняданак 8:00-8:30

5.  Шмон і просьбы да фельчаркі на таблеткі й мазі (яна не любіла прыходзіць асобна) 8:30-9:00

6.  Перасьменка прадольных і вывад на працы “абавязаных” і каго бралі проста таму што І.У. Цішачкін захацеў 8:00-9:00

7.  Чаканьне абеду 9:00-14:00

8.  Абед 14:00-15:30 (прашу зьвярнуць увагу на перапынак са сьняданкам, на які давалі пару лыжак кашы і гарбату – каля 6 гадзін, голад быў мінімум 3 гадзіны)

9.  Чаканьне вячэры

10.                Вячэра 17:30-18:30

11.                Чаканьне і кармленьне людзей пасьля працы 18:00-20:00

12.                Чаканьне вынасу сьмецьця 18:00-21:30

13.                Вынас сьмецьця і чаканьне адбою 21:30-22:00 (ужо рубіць, бо заўжды былі нявыспаныя праз кепскія ўмовы, а ўдзень часьцей за ўсё не дазвалілі прылегчы)

14.                Даўгачаны адбой 22:00-6:00

 

Паміж гэтым было яшчэ:

-      Сьцірка ў вядры

-      Абмываньне ў прыбіральні ці ракавіне

-      Прагулкі каля “тармазоў” (дзьверы)

-      Зрэдку фіз практыкаваньні (я пад кане толькі трошкі рабіла, калі моцна апухлі ногі, больш гуляла)

-      Кнігі! Спачатку іх было 2. Потым больш – за першыя 15 сутак я прачытала 9 кніг (1 Тэры Пратчэта “Рокавая музыка, астатнія – Данцова ці раманы). Тэры Пратчэт так не зайшоў дзяўчынам, што яны выдралі на прыбіральню ці самакруткі апошнія 20 старонак, я так і ня ведаю развязкі

-      Выпрошваньне паперы ў прыбільню, мыла ці хлоркі (штодзень)

-      Скаргі на болі ад матрасаў і што за ежу за суткі трэба плаціць 16 рублёў

-      Прапановы Цішачкіна аплаціць суткі праз родных і атрымаць матрас

 

 

15.                Аднойчы я спытала ў Цішачкіна, ці можна мне аплату і матрас. На што ён сказаў: “а вы должны страдать”. З гэтага моманту мне падалося, што над уваходам у ЦІП з дворыка вясіць вялікі надпіс “чтобы страдали” – так я тлумачыла ўсім любое “а чаму тут…”.

16.                У камеры было шмат прусакоў, клапоў, і часта жанчыны прыносілі з волі вшы (перажываю за дрэды дагэтуль). Па загружанасьці – першы тыдзень нас было да 19 чалавек на 4 месцы, потым перавялі частку на ІЧУ і ў Магілёў, але ў сярэднім у камеры заўжды было 7-8 чалавек. Часам вельмі напружных.

17.                Самая непрыемная частка дня – шмон. Усіх выводзяць у калідор, мы становімся ўздоўж сьцяны пяткамі да чырвонай рысы на падлозе, а рукі вышэй галавы на сьцяне далонямі да твару. Калі на зьмене ёсььц жанчына – яна нас лапае, праводзіць ручным металашукальнікам, потым загадвае разувацца і правярае металашукальнікам абутак. Потым дазваляюць вярнуцца ў камеру, дзе нашыя рэчы раскіданыя па падлозе й кутах. Злосьць й зьняважлівыя камэнтары не магла стрымаць нават я.

18.                Асноўная выснова маіх сутак у тым, што ў Беларусі пакутваюць ня толькі “палітычныя”, а тысячы і тысячы іншых. Схема такая: дзяржава прадае алкаголь і зарабляе на гэтым шмат грошаў. Спажыўцоў міліцыя ловіць і саджае на суткі. Потым забірае дзяцей і па Дэкрэце прэзідэнта 18 робіць іх “абавязанымі асобамі”, якія павінныя працаваць, каб дзяржава забірала частку грошаў на ўтрыманьне іх дзяцей. Потым за прагулы працы іх саджаюць на суткі. Потым саджаюць па крыміналцы. Потым за 3 пратаколы за алкаголь вязуць на ЛТП. А яшчэ за прагулы ім маюць права даць суткі інспектары! Без суду! І часта даюць калі яны ўжо на сутках – пад канец прыносяць так званыя “ДП”. А зараз можна і да 45. Без судовага рашэньня!

19.                Я чула аповеды пра гомельскую калонію, рэчыцкую для рэцэдывістак, але ўсе яны казалі, што на ЛТП горш па стаўленьні і бессэнсоўнасьці. Зараз на ЛТП даюць адразу на 2 гады.

20.                Я спрабавала апісваць ім кругаварот іх эксплуатацыі, але яны мяне не разумелі. Там былі ВІЧ-інфекаваныя дзяўчыны (3), дзяўчыны з унукамі ўжо у 32 ці 36 гадоў. Мне падаецца, я бачыла ўсё.

21.                Боль ад гэтай несправядлівасьці да ўсіх трымае.

22.                На 23я суткі да нас у камеру закінулі першую маю “палітычную” – нажаль, я яе ведала. Тут мы маглі ўжо шмат пра што пагаварыць, бо раней зазмовы былі толькі пра калоніі, свалкі, мужыкоў і як несправядліва затрымалі.

23.                Ад яе расповедаў я канчаткова пераканалася, як мне пашанцавала, што мяне ня білі і не была ў 15й камеры.

 

 

Report Page