Прастора сучаснай беларускай культуры

Прастора сучаснай беларускай культуры

Вебінар для беларусаў замежжа

Вебінар адбудзецца ў чэрвені і будзе складацца з трох модуляў:

1. Ландшафт сучаснай беларускай культуры — Вы даведаецеся пра асноўных актараў, тэндэнцыі, характарыстыкі і асаблівасці сучаснай беларускай культурніцкай прасторы, працэсаў і інфраструктуры; 

2. Беларуская культура і культурніцкія працэсы пасля 2020 года — Вы даведаецеся, якім чынам культура развіваецца нягледзячы на рэпрэсіі ў дачыненні да творцаў і знішчэнне культурніцкай інфраструктуры, ды як не выпадаць з культурніцкай прасторы ва ўмовах дынамічнага перафарматавання працэсаў;

3. Онлайн сустрэча з беларускімі творцамі — Вы зможаце задаць пытанні і наўпрост паразмаўляць з беларускімі творцамі розных культурніцкіх накірункаў.


Асабліва карысным вебінар будзе для тых, хто хоча даведацца, як: 

- атрымаць/не згубіць доступ да беларускай культурніцкай прасторы і культурніцкай прадукцыі; 

- самому ўдзельнічаць культурніцкіх працэсах у новых умовах; 

- падтрымаць беларускую культуру і паспрыяць яе развіццю. 


Вядоўца вебінара: культурны аналітык, кінакрытык, медыя-аналітык

Максім Жбанкоў.

Час вебінараў (па мінскім часе): 18 чэрвеня (субота) 11:00-12:30, 19 чэрвеня (нядзеля) 11:00-12:30, 20 чэрвеня (панядзелак) 19:00-20:30.

Удзельнічаць у вебінары


Мерапрыемства ладзіцца пры фінансавай падтрымцы ад Беларускага Дома ў Варшаве



Report Page