Пракурор запрасіў для Сяргея Сацука 8 гадоў зняволення…

Пракурор запрасіў для Сяргея Сацука 8 гадоў зняволення…

Народная Воля

Прысуд журналісту вынесуць 26 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе.

Нагадаем: Сяргей Сацук знаходзіцца за кратамі з 8 снежня 2021 года. У той жа дзень дома ў яго адбыўся ператрус. А доступ да сайта ej.by, дзе Сацук публікаваў свае журналісцкія расследаванні, быў заблакіраваны.

Яго абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт.430 «Атрыманне хабару», арт.130 «Распальванне варожасці», арт.426 «Перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў».

«Амаль тры тыдні вывучаліся матэрыялы следства і заслухоўвалі сведак, – распавялі «Народнай Волі» блізкія Сяргея.Спрэчкі бакоў прайшлі за адзін дзень.

Сяргей выглядае па вялікім рахунку нармальна, хаця праблемы з сэрцам нікуды не зніклі, яму ўвесь час патрэбны лекі.

Стараецца трымацца бадзёра, каб падтрымаць нас, хаця мы, безумоўна, разумелі, што на апраўдальнае судовае рашэнне надзеі няма.

Пракурор запрасіў для Сяргея 8 гадоў зняволення...»

Сяргей ЗАБЛОЦКІ.

Публікацыя з № 84 газеты “Народная Воля”. Падпісацца на газету.



Report Page