Прачытанае ў ліпені 2019

Прачытанае ў ліпені 2019


1.Анджэй Малешка “Магічнае дрэва. Чырвонае крэсла” (“Янушкевіч”, 2019 г.), 5/5.

Цудоўны дзіцячы раман, сямейнае чытво на лета (і не толькі). Магія, самакіраванне дзяцей, гумар і нечаканыя сюжэтныя павароты.

2. Сяргей Законнікаў "Беларускае сэрца" ("Беларусь", 1993 г.), 4/5.

Зборнік эсэ таленавітага паэта і публіцыста. Роздум пра сучаснасць і будучыню Беларусі, пра наступствы Чарнобыльскай катастрофы.

3.Севярын Квяткоўскі "Каларадская пушча" ("Логвінаў", 2019 г.), 4/5.

Сатырычна-постапакаліптычны раман, у якім пазнаецца наша рэчаіснасць.

Report Page