Першыя 10 артыкулаў, ці Другая частка тэлеграмскага балету

Першыя 10 артыкулаў, ці Другая частка тэлеграмскага балету

Вікіпэдыя

У гэтым допісе паспрабуем паглядзець, што адбываецца з артыкуламі, калі іх ня проста пісаць, а яшчэ і рэклямаваць у сацсетках ;) На прыкладзе 10 першых артыкулаў, весткі пра якія зьяўляліся ў тэлеграме, пабачым, як зьмянялася наведваньне пасьля іхняй публікацыі.

Сьпіс артыкулаў паводле колькасьці наведваньняў за пэрыяд 9.10—26.10.2018

Найпапулярнейшы з артыкулаў, апублікаваных у тэлеграме — без варыянтаў. Адзначым, што гэта ня новы артыкул, і на яго пераходзілі цягам усяго пэрыяду. Акрамя яго ў дзясятцы паддосьледных яшчэ адзін ня новы артыкул пра «Мартыралёг Беларусі». Таму зоймемся новымі.

Адзначым, што найменш наведваны артыкул пра Веру Менчык зьяўляецца самым першым апублікаваным артыкулам у тэлеграме, Хваляваньні ў Слуцку — трэцім, «Кароль Лір» — чацьвертым, і гэтак далей. Тлумачыцца іхняе разьмяшчэньне ў апошніх радках табліцы малой колькасьцю падпісчыкаў у той час, таму апублікаваным пазьней артыкулаў «пашанцавала» болей.

А цяперака паглядзім, ці чытачы тэлеграм-каналу чыталі толькі сьціслае паведамленьне, ці вырашалі даведацца падрабязнасьці ў Вікіпэдыі? Параўнаем колькасьць наведваньняў старонкі Вікіпэдыі ў дзень публікацыі пра яе ў тэлеграме і ў астатнія дні.

А вось тут ужо добра бачна, як павялічваецца наведвальнасьць артыкулу з улікам тэлеграму (магчыма, ня ўсе пераходы былі зь яго): слупок «У дзень» азначае колькасьць наведваньняў артыкулу ў дзень публікацыі пра яго ў тэлеграме, а слупок «Максымум» — максымальная наведвальнасьць за дзень у пэрыяд з 9 па 26 кастрычніка.

Нават Сяржук Сокалаў-Воюш і Мартыралёг Беларусі, якія й так наведваліся пакрыху, піку прачытаньняў дасягнулі акурат пры публікацыі. Толькі тры артыкулы: Інтэрнэт-тэлебачаньне, Міжнародны саюз электрасувязі ды фільм «Кароль Лір» — наведваліся часьцей у пазьнейшыя дні (і тут таксама ня выключаны ўплыў тэлеграму, паколькі чытачы маглі далучацца і пабачыць допісы пра іх пазьней).

Пэўныя высновы з гэтага аналізу ўжо можна зрабіць: тэлеграм-канал Вікіпэдыі існуе не дарма, паколькі дае альтэрнатыўны спосаб доступу да цікавых (спадзяемся, што сапраўды цікавых) артыкулаў, прачытаньне якіх падвышае IQ нашых чытачоў. :)

Запрашаем у нашую фэйсбук-групу, тэлеграм-канал і, вядома ж, радыя бачыць вас у ліку рэдактараў беларускай Вікіпэдыі!

Report Page