Перакладальная брыгада

Перакладальная брыгада

лій м.

Тут я ў кароткім змесьце распавяду пра ўсё, што будзе адбывацца ў «Перакладальнай брыгадзе».

Хто мы?

«Перакладальная брыгада» – добраахвярная каманда, якая займаецца перакладам твораў на беларускую мову. Творы-вытокі бяруцца з адкрытых прастораў сеціва. Мы не зьбяраем грошы за сваю валанцёрскую працу. Мы працуем для таго, каб пашырыць колькасьць й якасьць беларускамоўнага кантэнту, каб кожны жадаючы не адчуваў цяжкасьцяў у свайім беларускамоўным жыцьці.

Як да нас далучыцца?

Нам трэба: перакладнікі, рэдактары й ілюстратары.

Перакладнікам

Мы працуем і на наркамаўке, і на тарашкевіцы. Да нас можа далучыцца любы жадаючы перакладаць творы на беларускую мову. Усё, чым вы павінны валодаць: беларускай мовай, як мінімум на ўзроўні B2 (г.з. умець складваць складаныя па будове сказы. Валодаць лексыконам, якога будзе хапаць, альбо амаль хапаць для чытаньня твораў старэйшай школы на беларускай мове. Быць граматным) і замежнай мовай, якой можа быць:

• расейская

• ангельская

• нямецкая

• карэйская

• японская

іншая мова, з якой вы можаце перакласьці нейкі твор

Найбольш нам патрэбны перакладнікі з расейскай і ангельскай. Але будзем удзячны ўсім!

Вам павінна хапаць лексыкона для таго, каб не карыстацца перакладнікам праз кожныя два словы.

ПЕРАКЛАД З ДАПАМОГАЙ Google Translate і Яндекс.Переводчик НЕ ПРЫМАЕЦЦА!

Вы павінны самі перакладаць тэкст! Але, вы канешне можаце скарыстацца Перакладнікам, калі ў вас выклікае складанасьць пераклад нейкага слова.

Не байіцеся прапаноўваць сваю кандыдатуру! Мы ўсе людзі й зразумела, што адразу ад нараджэньня ўсё ня ведаем і не знаем. Мы з вялікім шчасьцем Вам дапаможам, растлумачым і ўсё ў нас будзе добра.

Рэдактарам

Нам вельмі патрэбны аматары беларускай мовы. Калі ў Вас ёсьць філялягічная адукацыя на факультэце беларускай мовы – сардэчна запрашаймо! Калі Вы самі лічыце, што шма-ат ведаеце, то сардэчна запрашаймо!

Нам патрэбны тыя, хто цеміць у граматыцы, пунктуацыі, фразэалагізмах, тарашкевіцы, словах і слоўніках, якія лепей ужываць замест словаў, якія прыйшлі да нас ад Расеі.

Ілюстратарам

Мы будзьма ўдзячныя ўсім, хто выявіць жаданьне зрабіць для нашых твораў Вашыя Творы, якія мы дадзім у гатовую версыю з вашым імём.

Правілы: як сябе паводзіць

У першаю чаргу адзначу, што мы калеґі й ставіцца адзін да аднаго трэба як на працы. Канешне, абставіны зусім інакшыя, і я хочу, каб мы не мелі толькі гутарку на афіцыяльных нотах. Я не забараняю гутарыць на непрацоўныя тэмы, чымсьці дзяліцца.

1) этычныя нормы;

2) забаронена NSFW;

3) забаронен флуд, спам;

4) забаронена палітыка;

5) забаронены паведамленьні не па тэме ўсюды, акрамя "Офтоп" і "General";

6) калі Вы ўжо прыйшлі, то калі ласка, рабіце нейкую працу. Усё з вашай згоды. Вас не абязуюць прымаць удзел у перакладзе ў кожным творы кожны дзень. Але: не зьнікайце на некалькі месяцаў, калі на Вас паспадзяваліся.

Што мы перакладаем?

Мы выбіраем творы, абапіраючыся на наступныя факты:

1. Ці ёсьць ужо пераклад на беларускую мову? Якой якасьці?

2. Мова арыгінала;

3. Ліцэнзіі;

4. Вашае жаданьне.

Калі ў Вас засталіся пытаньні, то Вы можаце задаць мне йх у ап* у тг: @kkedds.

ап* – асабістыя паведамленьні (рас: личные сообщения).

Дзякуй за ўвагу!

Report Page