Перагледжаны крыўскі правапіс

Перагледжаны крыўскі правапіс

Traidenis K.

На дадзены момант нявырашаным застаецца пытанне правапісу. Гэта — спроба яго канчаткова вырашэння. Кажны бок кідаецца ў крайнасці. Наш правапіс — кампраміс паміж аўтэнтычнасцю й адэкватнасцю з правільным расстаўленнем прыярытэтаў

ВЫКЛАД АБЭЦАДЫ

Мы супраць сучаснага выкладу, бо ён ігнаруе правілы нашай мовы й у шматлікім капіюе абэцаду грэцкай мовы. Таксама мы прапануем пазбавіцца літары "Ł" у лацінцы, бо яна парушае агульную сістэму перадачы мяккіх зычных і набліжае правапіс да польскай мовы. Замест яе прапануем выкарыстоўваць "Ĺ" на месцы кірылічнага спалучэння "ль".

Станкевічаў погляд на пытанне

У суцэльным, мы згодныя са Станкевічам у пытанні выкладу, але прапануем прапануем некаторыя змены:

1) "Ы" мы паставілі пасля "І", бо гэта літара пазначае пазіцыйны варыянт фанэмы [і] пасля цвёрдых зычных.

2) "ДЗ" пасля "Д", бо "Д" пераходзіць у "ДЗ" перад "Е", "Ё", "Ю", "Я", "І". "ДЖ" паставілі за ім, бо яны чаргуюцца й да гэтага "ДЗ" і "ДЖ" маюць агульны гукавы элемент [д].

3) "Ц", "Ч" цяпер пасля "С", "Ш", бо гэта блізкія па вымаўленні гукі.


ПРАВІЛЫ

Лексіка й граматыка

Наш погляд на лексічна-граматычнае пытанне будуецца на трох слупах:

1) Выкарыстоўванне архаічных дыялектных словаў і народных хормаў, моўны пурызам, складанне неалагізмаў з дапамогай скарбу з гаворак.

2) Балтызацыя мовы, актыўнае выкарыстанне ўсяго масіву балцкай лексікі й граматычных канструкцый з гаворак і частковая пазыка з балцкіх моў (напрыклад, таўта — этнас; быў зрабіўшы).

3) Абмежаванае выкарыстоўванне йнтарнацыянальнай лексікі й паступовы пераход да замены яе неалагізмамі з дапамогай уласна беларускіх каранёй і запазычаных з балцкіх моў (напрыклад, тэакратыя — друваўладдзе).


Правапіс

Разгледзім асноўныя правілы правапісу:

1) Змена запазычаных уласных назоваў па правілах крыўскай мовы (Joe Biden: Džo Bajden), але як можна бліжэй па вымаўленні да арыгіналу. Выключэнні складаюць усталяваныя традыцыйныя ўласныя назовы (Будзін, Кіеў);


2) Падмена "ф" у старых запазычаннях, адлюстраваных у гаворках, на "х"/"хв"/"п"/"т" у залежнасці ад пазыцыі ў слове. У найноўшых запазычаннях (пераважна навуковая і тэхнічная лексіка) "ф" захоўваецца;


3) У запазычаных словах са сканчэннем на "-ізəм" ці "-тəр" пісаць "-ізам", "-тар" (фашызам, міністар);


4) Выбуховы гук [ґ] пазначаць праз адпаведную літару. Гук [ґ] захоўваецца ў дыялектных хормах (ґанак, ґіґель, ґузік), найноўшых запазычаннях, уласных назвах, ды ў балцкай лексіцы, уведзенай у мову;


5) У выпадку патрэбнасці падзелу зычнага і "і", як у слове [вʼера'бјі], у якасці падзяляльнага знаку выкарыстоўваецца "й" (верабйі, сямйі);


6) У якасці падзяляльнага знаку паміж ётавымі й мяккімі зычнымі ў канцавой пазіцыі выкарыстоўваецца мяккі знак (зьяўляцца), што ў лацінцы не пазначаецца (zjaŭliacca);


7) "І" не пад націскам пасля галосных пераходзіць у "Й" незалежна ад пазіцыі (мы й вы);


8) Асіміляцыйная мяккасць на пісьме не пазначаецца (святы, маладосць, вуголле);


9) Дадаецца "в" да пачатку слоў на галосную пасля "ў" (ў васабістыя). Калі слова пачынаецца на "у", то дадаецца "ўва" (ўва ўсіх);


10) Скарачэнні пазначаць апострфам (наʼт, моʼ, доʼ, ёʼ);


11) У першым складзе перад націскам "не" замяняць на "ня" (ня толькі);


12) Прыстаўкі адʼдзяляюцца ад асноў на галосную з дапамогай апострафа (зʼадзіночыць), гэта захоўваецца й у праізводных словах (зʼадзіночанне);


13) У выпадку збегу галосных паміж імі вымаўляецца "й", але на пісьме не пазначаецца (сваіх [сва'јіх]);


14) Калі націск падае на "і" ў пачатку слова, то пішацца "і", але вымаўляецца "йі" (іх [јіх]);


15) На месцы збегу зычных, калі яны ўтвараюць двузначныя прачытанне ([падзʼемны], [паджарыць]) ставіць апостраф (падʼземны, падʼжарыць);


16) Пераважна фанетычная перадача ґрафемных спалучэнняў пры збезе зычных (нарэсце, нясвізкі, але пясчаны, ад'язджаць);


17) Захаванне паўнаты галосных у запазычаннях (варыянт, нацыяналізам);


18) Захаванне суфікса "ск" у прыметніках і аўтэнтычнай хормы гукаў [л], [с] і [з] у словах (ірландскі, лямпа, Сібір, класічны);


19) Лацінку мы бачым транслітарацыяй кірыліцы. У выпадку збегу галосных, дзе яны ўтвараюць двузначныя месцы, прапануем пісаць дыерэзіс для падзелу ґрафем над другой літарай (poliëtničny, Juliüs Evola, Erazm Viteliüs).


Спіс няпоўны й патрабуе пашырэння

Report Page