Пастанова № 7 «Аб узнагароджанні»
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
1. Узнагародзіць пасмяротна медалём «Гонар і годнасць»:
Пушкіна Алеся Мікалаевіча
– выбітнага беларускага патрыёта з выразнай грамадзянскай пазіцыяй аб незалежнай дэмакратычнай Беларусі, чалавека няскоранага духу, які ўсё сваё жыццё аддаў Радзіме і беларускай мове;
– вядомага беларускага жывапісца-нонканфарміста, перформера, тэатральнага мастака, арт-куратара, чальца Беларускага Саюза мастакоў;
– палітычнага вязня, які страціў жыццё, будучы закладнікам рэжыму падчас зняволення ў турме, «пры нявысветленых абставінах», незаконна асуджанага па ілжывым абвінавачванні за партрэт дзеяча антысавецкага падполля часоў Другой сусветнай вайны.
2. Даручыць Прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні:
- паведаміць родным узнагароджанага;
- прыняць меры па падрыхтоўцы ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагароды.
Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
С.Г. Ціханоўская
12.07.2023
Вільня, Варшава