Paradox Announcement Show 2023
Беларускі геймер
06.03.2023 прайшло сумеснае шоў Paradox Interactive і Xbox, на якім (як і паведамлялася раней) было прадстаўлена 3 новыя гульні, 4 дапаўненьні, паказы гульнявога працэсу й абнаўленьні!
Гульні:
The Lamplighters League
Крадзецеся, крадзіце й страляйце ў сьвеце The Lamplighters League! Перайграйце ворагаў і выратуйце сьвет у гэтай пакрокавай стратэгіі! Набярыце каманду адкідаў з унікальнымі здольнасьцямі й пераможаце Апальных ў новай гульні ад стваральнікаў Shadowrun!
Гульня выходзіць у гэтым годзе на РС і Xbox Series.
Mechabellum
Гэта "аўтабатлер", дзеяньне якога адбываецца на новай калёніі Прыгожае Далёка. Вы ўзначаліце войска мехоў у PvP бітвах. Наладжвайце сваіх мехаў і падвышайце іх узроўні да бітвы, разьмяшчайце іх на стратэгічна выгадных пазыцыях і глядзіце, як яны бязьлітасна зьнішчаюць адзін аднаго!
Рэліз адбудзецца 11 траўня 2023 году.
Cities Skylines II
Усё, што можна ўявіць — можна пабудаваць!
Стварыце свой горад і кіруйце ім без абмежаваньняў! Дбайная сымуляцыя й жывая эканоміка ў Cities: Skylines II кінуць выклік вашым навыкам прыняцьця рашэньняў і дазволяць пабудаваць гарады вашай мары. Прыгатуйцеся ўбачыць самы рэалістычны горадабудаўнічы сімулятар на абсалютна новым узроўні!
Даце рэлізу пакуль не называецца.
Акрамя ўсяго гэтага, Paradox анансавалі свой уласны сімулятар жыцьця – Life by You.
Падрабязнасьці абяцаюць расказаць 20 сакавіка.
Дапаўненьні:
Crusader Kings III: Tours and Tournaments
Пампезнасьць і відовішчнасьць сярэднявечных турніраў — толькі частка новай прыгоды. Падарожнічайце па каралеўстве, каб сачыць за сваімі васаламі, ці ж прызначце ўплывовага рэґента, які зробіць усё за вас, пакуль вы будзеце прымаць лёсавызначальныя рашэньні ў дзясятках новых падзей!
Даце рэлізу пакуль не называецца.
Europa Universalis IV: Domination
Найвялікшыя гістарычныя дзяржавы чакаюць вас у Domination, новым дадатку для Europa Universalis IV. Заваёўвайце землі, пераадольвайце новыя выпрабаваньні й стварыце сваю імпэрыю!
Даце рэлізу пакуль не называецца.
Surviving the Aftermath: Rebirth
Вы вельмі доўга спрабавалі проста выжыць на Зямлі пасьля катастрофы. За гэты час вы здолелі шмат чаго даведацца й шмат чаму навучыцца, так што зараз пад вашым пачаткам чалавецтва зможа адкрыць новы разьдзел у сваёй гісторыі. Rebirth — гэта ваша мэта й мара, якая прымусіць вас пераадолець як старыя, так і новыя выпрабаваньні, каб дапамагчы тым, хто выжыў, і ўсяму чалавецтву.
Surviving the Aftermath - Rebirth выходзіць 16 сакавіка на PC, Xbox One і PlayStation 4.
Stellaris: First Contact
Вы не самотныя! Галяктыка велізарная й поўная цудаў — а таксама іншаплянэтных імпэрыяў, і ўсё роўна, гатовыя вы зь імі сустрэцца ці не. First Contact — гэта новыя варыянты паходжаньня й асаблівыя мэханікі, зьвязаныя зь першым прыбыцьцём гасьцей з космасу.
Ня ўсе яны прыходзяць зь мірам!
Рэліз адбудзецца 14 сакавіка.