Параўнальныя канструкцыі ў беларускай фразеалогіі - Иностранные языки и языкознание курсовая работа
Главная
Иностранные языки и языкознание
Параўнальныя канструкцыі ў беларускай фразеалогіі
Структура, сэнсавыя і сінтаксічныя функцыі параўнальных зваротаў, якія выступаюць у ролі членаў сказа. Заканамернасці граматычнага выражэння галоўнага кампанента параўнальнага звароту – аб'екта параўнання. Адрозненне мадальных злучнікаў ад немадальных.
посмотреть текст работы
скачать работу можно здесь
полная информация о работе
весь список подобных работ
Нужна помощь с учёбой? Наши эксперты готовы помочь!
Нажимая на кнопку, вы соглашаетесь с
политикой обработки персональных данных
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Параўнанне - адзін з галоўных прыёмаў спазнання рэчаіснасці. Любы прадмет ці з'ява навакольнага свету адрозніваюцца ад іншых прадметаў і з'яў ці маюць падабенства з імі. Без параўнання нельга спазнаць ні самых простых, ні самых складаных з'яў прыроды і грамадства. Ім карыстаюцца тады, калі якую-небудзь якасць прадмета ці з'явы можна ахарактарызаваць праз супастаўленне з іншым прадметам ці з'явай ці з самім сабой.
У мастацкай літаратуры параўнанне з'яўляецца выразным сродкам, з дапамогай якога ствараюцца мастацкія выявы. Гэтым тлумачыцца частае ўжыванне параўнанняў у мове. Параўнанне ў мове - гэта такая канструкцыя, пры дапамозе якой перадаецца якое-небудзь значэнне (якасць дзеяння, якасць прыкметы) праз супастаўленне прадметаў, з'яў рэчаіснасці і інш. Шматлікія параўнальныя канструкцыі збліжаюцца па сэнсе - з'яўляюцца сінанімічнымі. Разнастайнасць спосабаў рэалізацыі параўнання абумоўлівае наяўнасць рознатыповых параўнальных канструкцый, складанасць іх граматычнай прыроды.
Апісанне ўсіх разнавіднасцяў параўнальных канструкцый дапаможа размежаваць канструкцыі ў функцыі членаў сказа, усталяваць характар сувязі параўнальнага звароту з паяснёнымі словамі, вызначыць заканамернасці адасаблення параўнальных канструкцый, граматычнага выражэння кампанентаў параўнальнага звароту і г.д. Усебаковае даследаванне параўнальных канструкцый дае магчымасць глыбей спазнаць семантыку і сінтаксічныя функцыі сказа, спрыяе лепшаму разуменню структурна-семантычных асаблівасцей мовы.
Аб'ектам даследавання з'яўляюцца параўнальныя канструкцыі, якія паказваюць тоеснасць прадметаў, што параўноўваюцца і ўтвараюцца ў межах сказа. У такіх параўнальных зваротах вылучаюцца дзве субстанцыі - тое, што параўноўваецца, і тое, з чым параўноўваецца.
Прадмет даследавання - параўнальныя канструкцыі беларускай фразеалогіі на аснове «Фразеалагічнага слоўніка беларускай мовы» І. Я. Лепешава.
Мэта курсавой работы - даследаванне параўнальных канструкцый як сродку мастацкай выразнасці ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
Для рэалізацыі пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы :
– ахарактарызаваць параўнальныя канструкцыі;
– апісаць структуру, высвятліць сэнсавыя і сінтаксічныя функцыі параўнальных зваротаў, якія выступаюць у ролі членаў сказа;
– усталяваць заканамернасці граматычнага выражэння галоўнага кампанента параўнальнага звароту - аб'екта параўнання;
– сістэматызаваць злучнікі, паказаць адрозненне мадальных злучнікаў ад немадальных, размежаваць мадальныя злучнікі і мадальныя часціцы;
– вызначыць і ахарактарызаваць лексіка-семантычныя групы параўнальных канструкцый беларускай фразеалогіі.
Падчас аналізу параўнальных канструкцый былі выкарыстаны апісальны метад даследавання разам з прыёмам назірання, навуковай інтэпрытацыяй і абагульненнем.
1.1 Паняцце пра параўнальную канструкцыю
Параўнальныя канструкцыі займаюць у мове адмысловае месца, паколькі, па выразе А. А Патабні, «сам працэс пазнання ёсць працэс параўнання».
Параўнанне - уласцівасць моваразумовай дзейнасці, якая ўплывае на працэс пазнання ў любой мове. Гэты ўплыў знаходзіць моўнае ўвасабленне ў спецыфічных формах рэалізацыі параўнання. Выразным прыкладам гэтай рэалізацыі з'яўляюцца параўнальныя канструкцыі.
Параўнальныя канструкцыі - гэта сінтаксічныя структуры (звароты, сказы, прэдыкатывы) з абавязковым кампанентам, які змяшчае ў сабе параўнанне [3, c. 414 - 415].
Такія канструкцыі складаюць значную частку любой мовы, у тым ліку і ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, яны шырока выкарыстоўваюцца як у мастацкіх творах, так і ў вуснай гаворцы і застаюцца аб'ектам увагі шматлікіх даследчыкаў. Падрабязнаму вывучэнню параўнання як лінгвістычнай з'явы прысвечаны фундаментальныя і прыватныя даследаванні: намінатыўны, сінтаксічны, марфалагічны і словаўтваральны аспекты параўнання вывучаліся шматлікімі даследчыкамі, сярод іх такія, як Л.Л. Нялюбы, В.В. Вінаградаў, А.А. Патабня, Ф.Ф. Фартунатаў, А.А. Шахматов і інш.
Праблемы, звязаныя з даследаваннем параўнальных канструкцый у розных аспектах, не губляюць сваёй актуальнасці як у сілу шырокага выкарыстання параўнання ў мове, так і недастатковай вывучанасці шэрагу пытанняў, якія тычацца семантыкі, статусу параўнальных канструкцый і супастаўляльнага аналізу параўнання на матэрыяле рознаструктурных элементаў.
Параўнальныя канструкцыі - адны з самых выразных сродкаў мовы, якія ўсталёўваюць сувязі і адносіны паміж прадметамі і з'явамі рэчаіснасці. Гэтыя сувязі дазваляюць уявіць параўноўваныя прадметы і з'явы і глыбей зразумець і спазнаць іх [4, с. 381 - 398].
Паказчыкам параўнальных адносін у такіх канструкцыях выступаюць злучнікі як, быццам, нібы, усе роўна як і інш. Параўнанне, на якім асноўваецца кожная параўнальная канструкцыя, - адзін са сродкаў пазнання і ўспрымання рэчаіснасці. Пільнае людское вока прыкмячае падобныя ўласцівасці прадметаў і з'яў, бачыць агульныя і прыватныя праявы жывой і нежывой прыроды. Чалавек усведамляе такія адценні свайго фізічнага і псіхічнага стану, заўважае адметнасць стану іншых асоб і жывых істот. Усё гэта адлюстроўваецца ў параўнальных канструкцыях, якіх нямала ў фальклорных і літаратурных творах.
Мэта параўнальных канструкцый - выявіць у аб'екце параўнання новыя, важныя для суб'екта выказвання ўласцівасці [2, c. 12].
Звычайна у структуры праўнальных канструкцый вылучаюць:
– прадмет, які параўноўваецца (аб'ект параўнання);
– прадмет, з якім адбываецца супастаўленне (сродак параўнання);
– іх агульная прыкмета (падстава параўнання, параўнальная прыкмета, лат. tertium comparationis).
Адной з адметных рыс параўнальных канструкцый з'яўляецца наяўнасць абодвух прадметаў, якія параўноўваюцца, пры гэтым агульная прыкмета згадваецца далёка не заўсёды.
Вядомы розныя тыпы параўнанняў [12]:
1) параўнанні ў форме параўнальнага звароту, утворанага пры дапамозе злучнікаў як, быццам, нібы : «Мужык дурны, як свіння, а хітры, як чорт» ;
2) бяззлучнікавыя параўнанні - у форме складанага іменнага выказніка: «Мая хата - мая крэпасць» ;
3) параўнанні, утвораныя пры дапамозе назоўніка ў творным склоне: « Каля чарнаты плота белым паскам ззяў малады ўчарашні снег, што не расстаў за дзень » ;
4) адмоўныя параўнанні: « Нёман - цуд зямны, вада ў ім чыстая, як сляза, дно пясчанае, на беразе не пясок, а золата » .
Параўнальныя канструкцыі падзяляюцца на:
· вобразныя параўнальныя канструкцыі;
· параўнальна-супастаўляльныя (параўнальна-раўналежныя).
Яны адрозніваюцца сэнсавым значэннем і граматычнай формай галоўных кампанентаў [10, c. 32 - 34].
Параўнальна-супастаўляльныя звароты не з'яўляюцца метафарычнымі, яны служаць толькі для вызначэння адпаведнасці, тоеснасці паміж прадметамі ці з'явамі пры розных акалічнасцях. Параўнальна-супастаўляльныя звароты ў адрозненне ад вобразных не могуць мець мадальнага значэння.
Параўнальнымі канструкцыямі ўмела карыстаюцца мастакі слова. Для іх - параўнанне выразны від тропа, адзін са спосабаў характарыстыкі прадметаў і з'яў рэчаіснасці праз супастаўленне іх з іншымі, нечым падобнымі прадметамі і з'явамі жыцця. Параўнальныя канструкцыі робяць мастацкія творы жывапіснымі, нагляднымі, па-мастацку дакладнымі, выяўляюць эмацыянальныя адносіны аўтара да таго, пра што піша.
Параўнальныя канструкцыі, дзякуючы сваёй шматграннасці і функцыянальнасці, з'яўляюцца прадметам не толькі мовы, але і таксама прадметам паэтыкі і стылістыкі.
Разглядаючы параўнальныя канструкцыі з пункту гледжання беларускай фразеалогіі, цікавасць да вывучэння ўстойлівых канструкцый узрастае ў сувязі з навуковым асэнсаваннем пытанняў моўнай зменлівасці, бо яны ўяўляюць сабой прыклад адкрытай, дынамічнай сістэмы моўных адзінак, сталае развіццё якой варта разглядаць як рэчаіснасць яе быцця.
Устойлівыя параўнанні, якія адносяцца большасцю даследчыкаў да фразеалогіі, займаюць адмысловае месца ў фразеалагічнай сістэме беларускай мовы, паколькі складаюць, мабыць, адзін з самых шматлікіх разрадаў фразеалагічных адзінак з аднатыпнымі структурна-семантычнымі ўласцівасцямі: іх кампаратыўная семантыка знаходзіць відавочную фармальную выяўленасць - аб'ект параўнання ўводзіцца з дапамогай параўнальнага злучніка як (ці яго сінонімаў быццам, як быццам, нібы, сапраўды ): бегчы як жару ўхапіўшы [7, c. 504], як горкая рэдзька [7, с. 282], дрыжаць як асінавы ліст [7, с. 574], як сабакі рвуць [7, c. 301] , ісці як чарапаха [7, c. 553], як сыр у масле купацца [7, c. 549], мерці як мухі [7, с. 50], прыстаць як смала [7, c. 363], свабодна як дома [7, с. 343], як вокам кінуць [7, c. 507], стары як свет [7, c. 322], пакаціцца як сноп [7, c. 366], ясна як двойчы два чатыры [7, c. 328] і інш.
Калі гаварыць увогуле пра параўнальныя канструкцыі сучаснай беларускай мовы, то трэба адзначыць, што самымі распаўсюджанымі сярод іх з'яўляюцца канструкцыі, якія ўтвараюцца пры дапамозе розных марфолага-сінтаксічных сродкаў - злучнікаў або месна-склонавых формаў.
Што датычыцца ўстойлівых параўнальных канструкцый, то яны ўтвараюцца з дапамогай марфолага-сінтаксічных сродкаў і адрозніваюцца характарам сувязі суб'екта і аб'екта параўнання: звязваюцца параўнальнымі злучнікамі. Характар сувязі ўплывае на семантыку канструкцый, іх экспрэсіўнасць і сінтаксічныя функцыі.
Злучнікавыя параўнальныя канструкцыі - гэта сінтаксічныя канструкцыі ў структуры простага ці складанага сказа, уведзеныя з дапамогай параўнальных злучнікаў. Тыпалагічна гэтыя канструкцыі вельмі разнастайныя, таму вызначэнне граматычнай прыроды і сінтаксічных функцый іх - адно са складаных пытанняў сінтаксісу.
Нас цікавіць у даследаванні ўстойлівых параўнальных зваротаў вобразныя параўнальныя звароты, якія адначасова вызначаюць і якасць дзеяння ці прыкметы якога-небудзь прадмета ці з'явы, і характарызуюць метафарычна сам прадмет ці з'яву: дурны як бот з левай нагі [7, c. 115] , быць як яечка [7, c. 593].
Канструкцыі з устойлівымі параўнальнымі зваротамі аднатыпныя структурна. Яны складаюцца з трох кампанентаў:
– суб'екта параўнання (тое, што параўноўваецца);
– аб'екта параўнання (то, з чым параўноўваюць);
У канструкцыі з вобразным параўнальным зваротам аснова параўнання (лексічна выяўленая прыкмета ці дзеянне) можа быць апушчана: Ноч (суб'ект параўнання) праляцела (аснова параўнання) як адна мінута (аб'ект параўнання) [7, c. 40]; А гародзік (суб'ект параўнання) - як лялька (аб'ект параўнання) [7, c. 589].
Устойлівая параўнальная канструкцыя ў структуры сказа адносна галоўнага можа знаходзіцца ў постпазіцыі, прэпазіцыі ці ў інтэрпазіцыі.
2.1 Апісанне вобразнага параўнальнага зварота
Асноўная сэнсавая функцыя вобразнага параўнальнага звароту - характарыстыка якасці дзеяння ці якасці прыметы прадмета. Аналагічныя прыметы і дзеянні розных прадметаў (у самым шырокім сэнсе гэтага слова) якасна адрозніваюцца паміж сабою. Дзеянне, абазначанае дзеясловам ляцець , могуць утвараць розныя прадметы - птушка, самалёт, ракета . Якасць гэтага дзеяння для кожнага прадмета аднолькавая. Адну прымету салодкі могуць мець яблык, малако, цукар , але якасць прыметы для кожнага з гэтых прадметаў таксама неаднолькавая. Якасна адрозніваюцца прыметы і дзеянні не толькі розных прадметаў, але і аднаго прадмета [9, c. 46 - 48].
Сэнсавая функцыя параўнальнай канструкцыі - характарыстыка прадмета ў агульным плане. Асноўнае адрозненне яе - адсутнасць лексічна выяўленай асновы параўнання: Х лявы (суб'ект параўнання) - як шклянк а (аб'ект параўнання) [7, c. 579].
Таксама выдзяляюць канструкцыі з параўнальным зваротам, якія характарызуюць прадмет, на які накіравана дзеянне. Гэта канструкцыя структурна падобная з іншымі параўнальнымі канструкцыямі - мае суб'ект, аб'ект і лексічна выяўленую аснову параўнання; адрозніваецца яна ад іншых канструкцый тым, што параўнальны зварот тут мае сувязь толькі з адным галоўным членам - выказнікам: бі ць словамі як абухом [7, c. 44]. Параўнальны зварот як абухом характарызуе прадмет дзеяння словамі адносна накіраванага на яго дзеяння біў .
Ад сэнсавых функцый вобразных параўнальных зваротаў варта адрозніць спосаб рэалізацыі параўнання. У лінгвістычнай літаратуры сустракаюцца сцвярджэнні, што параўноўвацца могуць прадмет з прадметам, прадмет з прыкметай, прыкмета з прыкметай. Аднак многія даследаванні матэрыялу беларускай мастацкай літаратуры паказваюць, што параўноўвацца могуць толькі прадметы з прадметамі.
Каб вызначыць, што з чым параўноўваецца ў канструкцыі з вобразным параўнальным зваротам, трэба разгледзець спосаб рэалізацыі параўнання - паказаць адрозненне суб'екта параўнання і аб'екта параўнання. На гэтай падставе вылучаюцца:
A. Канструкцыі, у якіх суб'ект і аб'ект параўнання - розныя прадметы. Аб'ект параўнання і галоўны кампанент параўнальнага звароту не супадаюць у гэтай канструкцыі ў адным паняцці. Шырокае распаўсюджванне іх у сучаснай беларускай мове не выпадкова, бо ў прыродзе заўсёды можна знайсці прадмет, які адной сваёй назвай трапна характарызуе іншы прадмет.
Галоўны кампанент параўнальнага звароту ў гэтай канструкцыі выяўляецца назоўнікам у назоўным (для характарыстыкі якасці дзеяння, прыкметы ці прадмета ў агульным плане) ці ўскосных (для характарыстыкі аб'екта дзеяння) склонах адзіночнага і множнага ліку : як дзірка ў мосце [7, c. 335]; як іерыхонская труба [7, c. 453].
B. Канструкцыі, у якіх суб'ект і аб'ект параўнання супадаюць у адной субстанцыі; у параўнальным звароце называецца не аб'ект параўнання, а якая-небудзь яго асаблівасць. Адносна меншая распаўсюджанасць названай канструкцыі, чым канструкцыі, у якой суб'ект і аб'ект параўнання розныя прадметы, тлумачыцца тым, што для характарыстыкі прадмета лягчэй знайсці іншы прадмет, чым якую-небудзь асаблівасць параўноўванага прадмета.
Галоўны кампанент параўнальнага звароту ў названай канструкцыі выражаецца прыметнікам, дзеепрыметнікам, месна-склонавай формай назоўніка: як у ваду апушчан ы [7, c. 79]; быццам чортам падшыты [7, c. 128]; як падсмалены [7, с. 125]; як недарэзаны [7, с. 86]; як падкошаны [7, с. 120].
Вобразны параўнальны зварот можа характарызаваць асноўнае і дадатковае дзеянне, якое адпаведна выражаецца дзеясловам і дзеепрыслоўем, а таксама канкрэтызаваць адценне дзеяння, выражаны прыслоўем: дзейніча ць як заведзеная машына [7, c. 25]; маўча ць , як вады ў рот набраўшы [7, c. 61]; сядзець як апошняе ў печ усыпаўшы [7, c. 502]; як аршын праглынуў [7, c. 205]. Прыкладаў ужывання параўнальнага звароту для характарыстыкі дадатковага дзеяння адносна мала. Тлумачыцца гэта вялікай складанасцю канструкцыі, бо само дзеепрыслоўе выконвае дапаможную функцыю - характарызуе асноўнае дзеянне.
Такія устойлівыя або непадзельныя выразы у сказе выконваюць ролю акалічнасці або дапаўнення пры ўдакладняльным выказніку.
Пры няпоўназначных дзеясловах (часцей за ўсё яны выражаюць існаванне, паводзіны, пачуцці) параўнальны зварот выконвае ролю другога кампанента ў складаным выказніку. Інтанацыйна зварот не вылучаецца і не мае падставы для адасаблення.
Вобразны параўнальны зварот можа стаяць пасля галоўных членаў сказа, перад імі ці паміж імі. Галоўная функцыя яго ў сказе - роля акалічнасці, якая характарызуе якасць дзеяння.
Звычайна ўстойлівыя параўнальныя канструкцыі не адасобляюцца на пісьме.
Адасабленне параўнальных зваротаў, якія характарызуюць якасць дзеяння, у значнай ступені залежыць ад суб'ектыўнага фактару - жаданне самаго гаворачага, пісьменніка. Зафіксаваны прыклады, калі аналагічны зварот у аднаго і таго ж пісьменніка ў адным выпадку адасабляецца, у іншым - не: Цяпер ё н калаціўся як асінавы ліст, і мусіў сашчапіць зубы, каб не ляскалі. Не крычы ты на яго , Семка : ен і так абчапі калоціцца, як асіна [10, c. 32 - 34].
Вобразны параўнальны зварот, характарызуючы якасць прыкметы, мае сувязь з носьбітам прыкметы і лексічна выяўленай прыкметай - якасным прыметнікам ці дзеепрыметнікам. Параўнальныя звароты пры кароткай форме прыметнікаў і дзеепрыметнікаў - у беларускай сучаснай літаратурнай мове з'ява вельмі рэдкае. Ужыванне іх у мове стылістычна абмежавана паэтычнай гаворкай.
Адсутнасць канструкцый з параўнальным зваротам пры адносных прыметніках тлумачыцца семантыкаю саміх адносных прыметнікаў. У адрозненні ад якасных адносныя прыметнікі пазначаюць нязменлівую прыкмету, цесна замацаваную за прадметам. Такая прыкмета выводзіцца з вызначаных адносін да іншага прадмета, акалічнасці, дзеяння. Характэрна, што адносныя прыметнікі, якія перайшлі ў якасныя, таксама не маюць пры сабе вобразных параўнальных зваротаў.
Сінтаксічныя функцыі параўнальнага звароту залежаць ад сінтаксічных функцый паясняемага слова: … па беразе бегалі голыя , як бізуны, дзеці .; А ноч ц ё мная , як сажа. Паясняемые словы выконваюць функцыі азначэння (голыя) і выказніка (цёмная).
Галоўная асаблівасць канструкцыі з параўнальным зваротам, якія характарызуюць прадмет у агульным плане, - адсутнасць лексічна выяўленай асновы параўнання. Канструкцыя складаецца з двух кампанентаў - суб'екта параўнання і аб'екта параўнання. Параўнальны зварот звязаны толькі з дзейнікам: Ле д ам гасцінец мой выбіты, выліты, лёд - як магіла сама [8, c. 36 - 39].
Параўнальныя канструкцыі ў залежнасці ад часцін мовы, якія з'яўляюцца асноўнымі кампанетамі ў структуры канструкцыі, можна падзяліць на:
Як абухом па галове стукнуць [7, с. 404] , як агнём апякло [7, с. 79], як аршын праглынуў [7, с. 88], як бачыш [7, с. 90], як босаму разуцца [7, с. 261], як вады ў рот набраў [7, с. 61], як варам абдало [7, с. 39], як ветрам зд зьмула [7, с. 435], як відаць [7, с. 172], як вокам згле дзець [7, с. 434], як вокам кінуць [7, с. 507], як з ланцуга сарваўс я [7, с. 312], як з месяца зваліўся [7, с. 425], як знойдзеш [7, с. 448], як з-пад зямлі вырас [7, с. 227], як кажуць [7, с. 474], як маланкай спаліла [7, с. 370], як на агні гарыць [ 7, с. 264 ] , жыць як набяжыць [ 7, с. 61 ] , як нажом адрэзаў [7, с. 69], як належыць [7, с. 73], як нанава на свет нарадзіўся [7, с. 76], як на плот вешаць [7, с. 170], як на свінні праехаць [7, с. 207], як на сто коней сеў [7, с. 333], як ні кажы [7, с. 474], як ні ў чым не бывала [7, с. 137], як падмянілі [7, с. 121], як піць даць [7, с. 327], як рукой зняло [7, с. 449], як рэпу грызці [7, с. 291], як скрозь зямлю праваліўся [7, с. 202], як старой бабе сесці [7, с. 333], як сыр ў масле купацца [7, с. 549], як сякерай адсек [7, с. 69], як у ваду глядзеў [7, с. 270], як у ваду кануў [7, с. 486], як у званы званіць [7, с. 426], як у сук уляпіў [7, с. 490], як язык праглынуў [7, с. 205].
Знаць як аблупленага [7, с. 42], як апараны кіпнем [7, с. 77], голы як бізун [7, с. 281], як закляты [7, с. 398], як міленькі [7, с. 39], як мокрае гарыць [7, с. 44], як наняты [7, с. 75], як недарэзаны [7, с. 86], як падкошаны [7, с. 120], як падсмалены [7, с. 125], як пыльным мяшком удараны [7, с. 477], як у ваду апушчаны [ 7, с. 79], як уджалены [7, с. 478], як укопаны [7, с. 487], як чортам падшыты [7, с. 128], як дуж [7, с. 347].
Я зык як брытва [7, с. 597], як агню [7, с. 48], як адзін чалавек [7, с. 552] , расплакацца як бабёр [7, с. 84], дрыжаць як асіна [7, с.], як бог свят [7, с. 108], як бубен [7, с. 133], як бот з левай нагі [7, с. 155], як вавёрка ў коле [7, с. 144], як вока ў ілбе [ 7, с. 181 ] , як вол да карэты [7, с. 183], як гарох аб сцену [7, с. 262], як год [7, с. 279], як горкая рэдзька [7, с. 296], як грыб ы пасля дажджу [7, с. 290], як дзірка ў мосце [7, с. 335], як дома [7, с. 343], як дроў [7, с. 345], як жаба гразі [7, с. 374], як З аблоцкі на мыле [7, с. 383], як за каменнай сцяной [7, с. 412], як заслона спала з вачэй [7, с. 412], як звон [7, с. 431], як іголка ў стозе сена [7, с. 462], як кабыле воцату [7, с. 472], як кату [7, с. 498], як леташні снег [7, с. 365 ] , як не сваімі нагамі [7, с. 64], як на талерцы [7, с. 438], як на споведзі [7, с. 374], як на карове сядло [7, с. 427], як іржа жалеза [7, с. 466], пісаць як курыца лапай грабе [7, с. 551], як лапцем па цымбалах [7, с. 561], як з вядра [7, с. 238], як кот на сала [7, с. 524], як лёду [7, с. 564], як ліпку [7, с. 574], як макаў цвет [7, с. 539], сапці як мех кавальскі [7, с. 34], як на заказ [7, с. 395], як на крыллях [7, с. 543], як на пажар [7, с. 132], зажываць як на сабаку [7, с. 301].
Фармальны сродак сувязі вобразных параўнальных зваротаў з паясняемымі словамі - параўнальныя злучнікі. Па сэнсавых функцыях параўнальныя злучнікі падзяляюцца на дзве групы [9, c, 42 - 48]:
Немадальныя злучнікі: як, што , усе роўна як, усе роўна што . Пры дапамозе гэтых злучнікаў параўноўваюцца прадметы ў сцвярджальным плане. Ужываюцца часцей у мове злучнікі другой групы.
Мадальныя злучнікі: нібы, бы, як бы, быццам , нібыта, як быццам , быццам бы . Пры дапамозе мадальных злучнікаў усталёўваецца тоеснасць прадметаў у сцвярджальным плане, умоўна.
Мадальныя параўнальныя злучнікі нельга змешваць з аманімічнымі мадальнымі параўнальнымі часціцамі. У адрозненні ад мадальных параўнальных злучнікаў мадальныя параўнальныя часціцы ( нібы, бы, быццам , як бы, быццам , нібыта, як быццам , быцам бы ) не іграюць у сказе канструктыўнай ролі: яны злучаюцца з адным словам ці словазлучэннем, выражаючы дадатковыя семантычныя і мадальныя адценні: Ен ўжо мінуў разгатую дзічку, як недзе , далёкая яшчэ , па той бок хутара , пачуў як бы тупат капытоў. ; А старыя клён не паддаваўся. Стаяў, падымаючы абсмаленыя галіны, і нібыта клікаў адпомсціць.
Такім чынам, у канструкцыях з параўнальным зваротам прадмет параўноўваецца з другім прадметам або з самім сабою. Характарыстыка прадмета ў агульным плане або якасці прыметы ці дзеяння прадмета - сэнсавыя функцыі вобразнах параўнальных канструкцый.
Можна сярод параўнальных канструкцый вылучыць дзве групы: якія характарызуюць асобу ці нежывы прадмет.
Прыводзім прыклады тых параўнанняў, якія выконваюць ролю ўдакладнення пры характарыстыцы асобы, яе знешняга выгляду, характару, пачуццяў асобы , унутранага стану:
Калаціцца як асіна «вельмі баяцца» (c. 81)
Калаціцца як асінавы ліст «баяцца и калаціцца ад страху» (с. 81)
Расплакацца як бабёр «доўга і жаласліва плакаць» (с. 84)
Голы як бізун «вельмі бедны» (с. 281)
Дурны як бот (з левай нагі) «вельмі, надзвычай дурны» (с. 115)
Язык як брытва «здольнасць востра і дасціпна гаварыць» (с. 597)
Гол як сакол «вельмі бедны» (с. 279)
Сівы як голуб «зусім сівы» (с. 281)
Надакучыць як горкая рэдзька «вельмі моцна надакучыць» (с. 296)
Як лялька «вельмі прыгогжы, прывабны» (с. 589)
Як соннная муха «вяла, павольна, без жадання рабіць што-небудзь» (с. 49)
Бледны як палатно «вельмі пабялець, збялець» (с. 144)
Глухі як пень «вельмі глухі» (с. 173)
Худы як смерць «вельмі худы і бледны» (с. 364)
Быццам чорт гарох малаціў «васпаваты, рабы» (с. 262)
Як ў полі вецер «легкадумны, пусты, ветраны» (с. 168)
Быць як скула «вялікая перашкода» (с. 348)
Быць як бяльмо на воку «вялікая перашкода, што раздражняе сваёй прысутнасцю» (с. 143)
Адзін як палец «зусім адзін, без сям'і» (с. 145)
Набрацца як жаба гразі «вельмі моцна напіцца» (с. 374)
Як дзядзька у Вільні «збянтэжана, ніякавата адчуваць сябе» (с. 336)
Як яечка «вельмі добры, цудоўны» (с. 605)
Сярод параўнальных канструкцый ёсць і такія, якія выкарыстоўваюцца для характарыстыкі прадметаў нежывой прыроды :
Як звон «новы, нядаўна пабудаваны і добры» (с. 431)
Як шклянка «новы, нядаўна пабудаваны і добры» (с. 579)
Як свет стаіць «вельмі старое што-небудзь» (с. 323)
Поўны як вока «вельмі поўны, роўна з берагамі» (с. 181)
Некаторыя параўнальныя канструкцыі ўводзяцца ў структуру сказа для адлюстравання фізічнага, псіхічнага ці эмацыйнага стану суб'екта :
Быць як на іголках «у стане крайняга хвалявання, трывогі» (с. 462)
Быць як у сн е «у стане глыбокой задуменнасці» (с. 365)
Сядзець як у ваду апушчаны «расстроены, прыгнечаны» (с. 79)
Сядзець як на шыле «у стане крайняга хвалявання, трывогі» (с. 586)
Сядзец ь як мыла з'еўшы «з незадаволеным, кіслым выглядам, у дрэнным настроі» (с. 438)
Як не св о й «моцна ўсхваляваны, у стане разгубленасці, роспачы» (с. 326)
Быць як на памінках «маўкліва і сумна» (с. 148)
Як вуж на гарачай патэльні «бесперастанку і не знаходзячы выйсця з цяжкіх абставін» (с. 505)
Як у тумане «не зусім выразна, цьмяна» (с. 464)
Як праз сон «не зусім выразна, цьмяна» (с. 367)
Параўнальныя канструкцыі з адценнем узмацнення :
Як у бочку «вельмі моцна кашляць» (с. 117)
Як бобу «вельмі многа. Звычайна пра дзяцей» (с. 100)
Як не ў сябе есці «уволю і ненасытна» (с. 424)
Як з мяшка сыпацца «у вялікай колькасці, невычарпальна і бесперастанку» (с. 57)
Як агню баяцца «вельмі моцна, панічна» (с. 48)
Як з рога дастатку «у вялікай колькасці, невычарпальна і бесперастанку» (с. 322)
Як з рукава сыпаць «у вялікай колькасці і бесперастанку» (с. 282)
Як з рэшата ліць «вельмі моцным струменем, суцэльным патокам» (с. 299)
Як з лубу ліцца «вельмі моцным струменем, суцэльным патокам» (с. 584)
Як старой бабе сесці «вельмі мала. Звычайна пра зямлю» (с. 84)
Як кот наплакаў «вельмі мала, нязначная колькасць» (с. 524)
Як сабак нярэзаных «вельмі многа» (с. 299)
Я к селядцоў у бочцы «у вялікай колькасці» (с. 331)
Сярод кампаратыўных фразеалагізмаў можна выдзяліць групу якасных параўнальных канструкцый :
Як на споведзі «вельмі шчыра, нічога не ўтойваючы» (с. 374)
Як на далоні «вельмі выразна, ясна» (с. 318)
Быць як перад Богам «вельмі шчыра, нічога не ўтойваючы» (с. 109)
Сказаць як на духу «вельмі шчыра, нічога не ўтойваючы» (с. 354)
Некаторыя параўнальныя канструкцыі выражаюць спосаб дзеяння , удакладняючы асноўнае дзеянне:
Адсек як сякерай «катэгарычна, як пра канчатковае вырашанае сказаць» (с. 69)
Сказаў як нажом адрэзаў «катэгарычна, як пра канчатковае вырашанае сказаць» (с. 69)
Як нож у сэрца «што-небудзь непрыемнае, нясцерпнае, такое, што выклікае душэўны боль» (с. 94)
Як нажом па сэрцы «што-небудзь непрыемнае, нясцерпнае, такое, што выклікае душэўны боль» (с. 94)
Як слова сказаць «вельмі хутка» (с. 358)
Як вокам згледзець «адразу ж, вельмі хутка, імгненна зрабіць што-небудзь» (с. 434)
Адны параўнальныя канстукцыі выкарыстаўваюцца для выражэння адносін асобы да каго-небудзь, чаго-небудзь:
Як на бяду «быццам кімсьці падстроена. Выказвання шкадавання.» (с. 142)
Як на злосць «быццам кімсьці падстроена. Выказвання шкадавання.» (с. 443)
Як на грэх «быццам кімсьці падстроена. Выказвання шкадавання.» (с. 292)
Як на ліха «быццам кімсьці падстроена. Выказвання шкадавання.» (с. 578)
Як на тое «быццам кімсьці падстроена. Выказвання шкадавання.» (с. 445)
Другія выкарыстоўваюцца для выражэння адносін паміж людзьмі :
Як гусь з парасём «не разумеючы адзін аднаго» (с. 299)
Як неба і зямля «поўная процілегласць» (с. 459)
Як кот з сабакам «нядружна, у пастаяннай варожасці» (с. 523)
Некаторыя параўнальныя канструкцыі беларускай фразеалогіі можна класіфікаваць на невялічкія групы ў залежнасці ад сінанімічнасці значэння:
«Нечакана ўразіць. Ашаламіць. Збянтэжыць. Раптоўна нешта напалохала»:
Як абухом па галаве стукнуць (с. 44)
«Вельмі рэзка, імкліва (выскачыць, ускочыць і інш.)»:
«Ляцець, кідацца. Вельмі хутка, стрымгалоў»:
«Засмучаны, растроены, прыгнечаны. З незадаволеным кіслым выглядам»:
Сядзець як астатняе ў печ усыпаўшы (с. 81)
«Катэгарычна, як канчатковае вырашанае (сказаў, сказала)»:
«Голасна расказываць, настойліва перадаваць ад аднаго да другога (якія-небудзь весткі, чуткі)»:
«Нічога не разумеючы, тупа, разгублена»:
Глядзець як баран на новые вароты (с. 87)
Глядзець як гусь на бліскавіцу (с. 299)
«Зусім нічога не разумець, не разбірацца»:
Разбірацца як баран у Бібліі (с. 92)
Разбірацца як свіння ў апільсінах (с. 325)
«Нягледзечы ні на што, насуперак усяму»:
«Так, як планавалася, без ускладненняў і нечаканасцей»:
«Хто-небудзь бясследна, імгненна знік, схаваўся»:
Як скрозь зямлю праваліўся (с. 458)
«Cтан крайняга хвалявання, неспакою, трывогі»:
Сядзець як на гарачым вуголлі (с. 194)
Сядзець як вуж на гарачай патэльні (с. 195)
Сядзець як уюн на гарачай патэльні (с. 195)
«Зусім нечакана для каго-небудзь (з'яўляцца, прыходзіць, прыязджаць)»:
«Зусім падобныя і аднолькавыя па якіх-небудзь якасцях»:
«Бяссэнсава, недарэчна. Цацкацца, няньчыцца»:
Насіцца як дурань з пісанай торбай (с. 350)
Насіцца як з велікоднымі яйкамі (с. 164)
«Вельмі добра ведаць, да дробязей»:
Ведаць як сваіх пяць пальцаў (с. 147)
«Вельмі выразна, ясна (відаць, выглядаць, бачыць)»:
«Вельмі шчыра, нічога не ўтойваючы (гаварыць, прызнавацца, расказваць, выкладваць)»:
«Ніколі, зусім не (дапаможа, патрэбны каму-небудзь)»:
Дапаможа як хваробе кашаль (с. 501)
Дапаможа як мёртваму прыпаркі (с. 222)
Дапаможа як мёртваму кадзіла (с. 472)
«Зусім не, ніколькі не (патрэбны каму-небудзь)»:
Патрэбны як зайцу стоп-сігнал (с. 395)
Трэба як пятае кола у возе (с. 517)
Патрэбны як дзірка ў мосце (с. 335)
«Быццам нічога не здарылася; не зважаючы на тое, што адбылося»:
«Належным чынам; так, як і трэба (рабіць, зрабіць што-небудзь)»:
«Нічога не дзейнічае на каго-небудзь»:
«Вялікая перашкода, што раздражняе сваёй наяўнасцю»:
«Вельмі марудна, зусім не спяшаючыся (рабіць што-небудзь)»:
«Не разумеючы адзін аднаго, па-рознаму адносячыся да прадмета размовы»:
«У вялікай колькасці, невычарпальна і бесперастанку (сыпацца, выдаваць і інш.)»:
Крычаць як іерыхонская труба (с. 453)
«Аднастайна і бессперапынна, з механічнай дакладнасцю»:
Працаваць як заведзеная машына (с. 385)
«Новы, нядаўна пабудаваны і добры»:
«Быццам кімсьці падстроена. Выказванне шкадавання ў сувязі з чым-небудзь»:
«Нязграбна, дрэнна, не аблягаючы цела»:
Сядзець як на карове сядло (с. 325)
З'я
Параўнальныя канструкцыі ў беларускай фразеалогіі курсовая работа. Иностранные языки и языкознание.
Реферат: Пристрої магнітної пам яті
Курсовая работа по теме Электроснабжение токарного цеха
Реферат по теме Петр 1. Преобразования и внешняя политика
Евгений Онегин Любимый Герой Сочинение
Теневая Хозяйственная Деятельность Курсовая
Образ Ларисы Огудаловой В Пьесе Бесприданница Сочинение
Клише Для Тезиса Итоговое Сочинение
Дипломная работа по теме Оценка качества солода для производства светлого и темного пива
Реферат На Тему Биоритмы В Жизни Человека
Реферат: Saint-Petersbourg. Moscou, La peinture. La Galerie Tretiakov. Le musee Russe. La nature
Самопожертвование Сочинение По Тексту
Традиционные И Нетрадиционные Методы Оздоровления Реферат
Реферат: Русская православная церковь: основные исторические этапы развития
Курсовая работа по теме Расчет поршня
Тәуелсіздік Таңы Эссе
Решенная Контрольная Работа По Латинскому Языку Юриспруденция
Курсовая работа по теме Развитие коммуникативных навыков
Сочинение На Тему Школьная Ярмарка
Реферат: Дидро, Дени
Контрольная Работа Математика 3 Четверть Моро
Концепция ноосферы - Биология и естествознание реферат
Собственность семьи: вопросы правового регулирования - Государство и право дипломная работа
Двукрылый комар - Биология и естествознание презентация