Пацярпелага ў паслявыбарчую ноч шукалі са Следчага камітэту. Яму давялося ўцякаць за мяжу

Пацярпелага ў паслявыбарчую ноч шукалі са Следчага камітэту. Яму давялося ўцякаць за мяжу

Belsat.eu

Мянчук Яўген моцна пацярпеў у ноч з 9 на 10 жніўня, трапіў у лякарню. 7 верасня за ім прыйшлі невядомыя, якія назваліся следчымі.

21-гадовы Яўген трапіў пад абстрэл і святлошумавыя гранаты на мосце на вуліцы Кальварыйскай. Маладзён ужо распавядаў belsat.eu пра падзеі той ночы.

Яўген перавязаў руку падручнымі матэрыяламі і выклікаў хуткую дапамогу, якая адвезла хлопца ў вайсковы шпіталь. Там ён ляжаў у суседняй палаце з Анастасіяй Дудзінай, якой цяпер пагражае крымінальны артыкул за масавыя беспарадкі. Таксама як і да Яўгена, да Насты 7 верасня прыйшлі са Следчага камітэту. Яе забралі на Акрэсціна.

Яўген, пасля таго, як выйшаў са шпіталя, падаў заяву ў Следчы камітэт аб прыцягненні да адказнасці тых сілавікоў, з-за якіх ён пацярпеў у ноч з 9 на 10 жніўня. Чакаў вынікаў праверкі.

7 верасня, паводле маладзёна, да яго дамоў прыйшлі невядомыя людзі, якія прадставіліся следчымі.

Яўген сам патэлефанаваў у Следчы камітэт, каб запытацца, як ідзе праверка па ягонай заяве. Супрацоўніца, з якой ён размаўляў, справу не знайшла, і сказала, што не ведае, дзе яна і на якім этапе.

Яўген. Фота: асабісты архіў героя

Паводле Яўгена, супрацоўніца Следчага камітэту запэўнівала, што яго выклікаюць як сведку падзей 9 жніўня. Тое самае было ў позве – што мянчук праходзіць як сведка.

Паводле Яўгена, на беларускім баку некаторы час яго не хацелі прапускаць. Падазрэнне выклікала адсутнасць візы, потым прычапіліся да фотаздымку ў пашпарце – нібыта непадобны. Але ўрэшце прапусцілі.

Працягваць візу Яўген збіраецца адразу на месцы. Пакуль плануе застацца ў Літве.

НА Belsat.eu


Report Page