ПА ТОЙ БОК ВЯЛІКАГА КІТАЙСКАГА ФАЕРВОЛА

ПА ТОЙ БОК ВЯЛІКАГА КІТАЙСКАГА ФАЕРВОЛА

Смарцік | Пра тэхналогіі па-беларуску

У гэтым артыкуле будзе разгледжана адна з самых моцных цэнзураў свету. Вы даведаецеся, як гэта быць звычайным кітайцам з кітайскім інтэрнэтам і тэхналогіямі ў 21 стагоддзі. Аўтар артыкулу паехаў у краіну, дзе заблакаваны такія сэрвісы як: Google, twitter, Facebook ды Wikipedia, а таксама шэраг іншых, і вырашыў распавесці з якімі цяжкасцямі сутыкнецца любы НЕ кітаец.


Падозраныя праграмы и цэнзура

Прызямліўшыся ў Шэньчжэні я адразу пачаў пошук інтэрнэт-злучэння ў аэрапорце для таго, каб напісаць у офіс і тут знянацку пачалася спампоўка APK пакету без майго дазволу.

Тая самая праграма

У аглядальніку мяне сустрэла старонка, якая перанакіроўвала залагініцца цераз праграму, якую толькі што патрабавала ўсталяваць. Праверыўшы патрэбныя дазволы для праграмы я зразумеў, што яна патрабуе зашмат рэчаў, таму адразу выдаліў APK пакет і пакінуў аэрапорт. Гэта быў не адзіны выпадак на працягу майго падарожжа. Залішнім будзе казаць, як я спадзяваўся на мабільны трафік і Wi-Fi у гатэлі. Для падключэння да Wi-Fi у гатэлі была простая кнопка «націсніце для падключэння», што дазваляла мець хуткасць параўнальную з оптавалакном у Велікабрытаніі. Відавочна, што толькі на дазволеных сайтах. Як і чакалася, спробы адправіць паведамленне цераз Hangouts ці праверыць электронную скрыню Google былі няўдалымі. З'явілася ідэальная магчымасць выпрабаваць усе мае VPN праграмы, якія працавалі ў Велікабрытаніі, але тут яны мне нічым не дапамаглі. Тады я звярнуўся да знаёмага, які параіў мне адзіны сэрвіс, кошт якога складаў 60$ у год. Паглядзеўшы на сэрвіс я пачаў шукаць магчымасць скарыстацца пошукам ад Google, але нічога не атрымалася. Я ўпершыню ў жыцці пачаў карыстацца пошукам Bing.


SIM-карткі і моўны бар'ер

Па дарозе ў гатэль я набыў SIM-картку аператара China Unicom. Гэтая сімка падалася мне значна больш вялікай, чым мая. Дастаўшы свой латок для карткі я зразумеў, што гэта mini-SIM — нешта, чаго я не бачыў ужо шмат гадоў, а яшчэ зразумеў, што не маю тэлефона для гэтай карткі. Праляцеўшы чатыры аэрапорты я, канешне жа, не меў пры сабе ніякіх нажніцаў. Сімку я абрэзаў на адмысловай прыладзе ўдзецюкоў, якія спансавалі маю паездку, што дазволіла мне ўсталяваць у латок картку ад China Unicom побач з «хатняй». У наступныя хвіліны я атрымаў шэраг паведмленняў, які павінны былі дапамагчы наладаваць сімку для працы. Усё было б нармалёва, калі б паведамленні не былі б на кітайскай мове. У любым іншым выпадку я могу бы скапіяваць паведамленне и ўставіць у Google Translate, але толькі не тутака. З перакладам мне дапамаглі людзі ў гатэлі. Гэта было хутчэй, чым папрасіць перакласці у Bing.

Гэта 4G картка коштам 2.19$ у месяц. Калі тэрмін скончыцца, то будзе магчыма працягнуць за 1.54$ у месяц

Майму знаёмаму было яшчэ цяжэй. Калі ён уставіў кітайскую сімку у свой LG G4, мова на яго смартфоне раптоўна змянілася на кітайскую і вярнуць на ангельскую вельмі цяжка, калі не ведаць куды ў наладах трэба тыкаць.


Вар'яцтва па Apple

Не паспеўшы даехаць да гатэлю, я зразумеў як ставяцца да iPhone у гэтай краіне. У Велікабрытаніі яны папулярныя, але іншыя брэнды разглядаюцца пакупнікамі на тым жа ўзроўні. Хтосьці не скажа, што iPhone нашмат пераўзыходзіць флагман ад Samsung ці смартфон ад любой іншай кампаніі. У Кітаі жа iPhone — увасабленне класу. Прадстаўнік кампаніі Elephone карыстаўся ZUK Z1 і казаў, што ён любіць дызайн гэтага смартфона, бо ён падобны да iPhone 6+ ці Mi4. У Велікабрытаніі я ніколі не сустракаў натоўп людзей у Apple store у звычайны дзень, у Кітаі жа ўсё наадварот. Вакол кожнага гаджэту ёсць чарга, дзе кодны хоча пакратаць iPhone, Macbook і іншыя прылады. Вакол крамы былі вялікія экраны, дзе вялася Live-дэманстрацыя для людзей, якія не змаглі падыйсці блізка да гаджэтаў. Выглядала ўсё маніякальна. Наступная падзея ў офісе кампаніі Elephone толькі замацавала маё меркаванне. Калі мы выходзілі, нас запрасілі сфатаграфіявацца з членам каманды Elephone насупраць новага значака ZUK. Адказны за каманду чалавек папрасіў зрабіць фатаграфію і ўсе пачалі выцягваць з кішэняў свае ZUK Z1, ён без сумневу супыніў іх і сказаў:

«Не, на гэты важны выпадак нам патрэбна дастойная камера. Хто-небудзь дайце мне iPhone!»

Я быў агалошманы. Я не мог уявіць, што ў кампаніі могуць сказаць такое ў прысутнасці сваіх супрацоўнікаў. Нікога гэта нават не разлавала. Яны проста паклалі назад у кішэню свае ZUK Z1 і замест выцягнулі iPhone. Гэтая пазіцыя проста ўкаранілася ў кожным. Незалежна ад таго, наколькі іх андроід смартфоны былі файнымі, яны больш давяралі iPhone. У выніку нават я зышоў адтуль з меркаваннем, што iPhone лепшы пад уплывам гэтага асяроддзя. У Кітаі (на той момант) кошт iPhone 6 Plus на 128ГБ складаў 1216$.


Куды не паглядзі, QR-коды паўсюль

Распаўсюджаная рэч, якую я ўбачыў у Кітаі — шырокае выкарыстанне QR кодаў: у кожным постэры ў метро, бізнэс-карткі і нават у чэках. У Велікабрытаніі я за месяц мог убачыць аніводнага, але тутака бачу кожную хвіліну. Цікава, што калі мне трэба было іх адсканіяваць, я карыстаўся Google Goggles. Тутака я нават не мог спампаваць з Google Play альтэрнатыву Google Goggles. Цікава, што спасылкі ў асноўным на лацініцы, нават калі самі сайты цалкам на кітайскай мове. Таму для кітайцаў QR-коды маюць сэнс. Было б цікава даведацца, ці зможа NFC замяніць іх у шматлікіх асяроддзях, але пакуль мінімальна выкарыстоўваецца толькі ў бескантактавых плацяжах. З двух кітайскіх флагманаў 2015-га году ніводны з іх не падтрымлівае NFC-тэхналогію.


Дыктоўка голасам супраць друку

Напачатку я быў здзіўлены ад таго, сколькі людзі карысталіся голасам для адпраўкі паведамленняў. Ці то была Siri, ці то функцыя клавіятуры на андройдах, шмат людзей трымалі іх смартфоны каля твару і надыктоўвалі паведамленні голасам для SMS ці мэсэнджэраў. Я не разумеў чаму гэта так запатрабавана тут, пакуль не асэнсаваў, што па-кітайску нашмат прасцей нешта вымавіць, чым напісаць з дапамогай смартфона. Людзі тутака не могуць проста так узяць і спампаваць Pinyin клавіятуру ад Google, таму яны шукаюць альтэрнатывы. Бачна выразна, што гэты метад тут працуе добра і што ніхто не адчувае недахопу іншых варыянтаў напісання паведамленняў. Мэсэнджэр WeChat, які неверагодна папулярны ў Кітаі і мае функцыю галасавога набору паведамлення і наогул галасавых паведамленняў, толькі ўзмацняе тут гэтую сітуацыю.


Пірацтва

Пірацтва ў Кітаі — гэта нешта банальнае. Я заўважыў гэта ў краме праграмаў смартфона, якім крыху карыстаўся там падчас паездкі. У гэтай краме былі цэлыя секцыі з пірацкімі ці мадыфікаванымі папулярнымі праграмамі і гульнямі. Калі задаваў пытанні мясцовым пра гэта, то да болі зразумелымі былі адказы, што яны зусім не ведаюць, што за некаторыя праграмы трэба плаціць. Відавочна, што гэта адбываецца праз вялікую колькасць незразумелых крам (дзе праграмы публікаюцца без удзелу саміх распрацоўшчыкаў гэтых праграм) і недохоп такіх крамаў, як Play Store. Такім чынам большасць карыстальнікаў проста прапусціць шмат папулярных праграм, якія распрацоўшчыкі хочуць задарма прасоўваць на афіцыйных вялікіх пляцоўках.

Тыповая крама з праграмамі

Падзяліўся настолькі шчыра, насколькі змог. Простыя рэчы, як праверка электроннай скрыні ці адпраўка паведамлення, для іншаземца ў Кітаі — гэта вельмі руцінная праца. У настыпны раз я буду падрыхтаваны і буду прыязджаць з правераным VPN, які будзе працаваць па ўсёй краіне. На кожны сэрвіс, які тут заблакаваны, ужо ёсць выдатная кітайская альтэрнатыва і многія людзі проста не заўважаюць недахоп функцыянальнасці. Яны даўно жывуць з гэтым і таму ўспрымаюць як належнае.


КРЫНІЦА





Report Page