On AiRs! - English Speaking Club з Вольгай Кліп

On AiRs! - English Speaking Club з Вольгай Кліп

sekktor.online


Сябры, важная навіна! Разам з Вольгай Кліп мы запускаем першы адукацыйны курс - клуб размоўнай ангельскай мовы, прысвечаны арт-рэзідэнцыям і спосабам на іх трапіць. Паколькі клуб не стартаваў афлайн у Мінску, зробім яго анлайн - і спадзяемся, што далучыцца да яго змогуць усе, хто імкнецца разабрацца ў праграмах Artist-in-Residence, і палепшыць свой English. 


Фармат: Zoom.

Калі: Кожную нядзелю ў 12.00 па Мінску / 10.00 CET. Працягласць: 80 хв.

Старт: 27 лістапада.


Цягам заняткаў разам з выкладчыцай вы будзеце размаўляць i такiм чынам практыкаваць навык самапрэзентацыi па-ангельску.

Памiж штотыднёвымі анлайн-сустрэчамi  будуць 3-4 мiнi-заданні, якія дазволяць вам навучыцца пісьменна складаць CV, самастойна пiсаць дэкларацыю мастака, цi artist statement, пачаць пiсаць сваю бiяграфiю, навучыцца складаць матывацыйны ліст i партфолiа для падачы заявак на мiжнародныя арт-рэзiдэнцыi i выставы. 


Вольга Кліп - мастацтвазнаўца і куратарка. Вучылася ў Школе Луўра ў Парыжы, прымала ўдзел у арт-рэзідэнцыях у Італіі, Польшчы, Азербайджане; курыруе выставы ў Беларусі і за мяжой; напісала дзясяткі artist statement і artist bio на англ. мове для выставак і партфоліа беларускіх мастакоў. Мае паспяховы досвед заявак на замежныя арт-праграмы, свабодна валодае ангельскай, французскай, італьянскай і польскай мовамі.


Курс складаецца з 12+ заняткаў па наступных тэматычных модулях: 

  • Module 1. Talking about your background, evolution and inspiration 
  • Module 2. Making a CV
  • Module 3. Writing artist statement
  • Module 4. Creating an art portfolio 
  • Module 5. Writing artist biography 
  • Module 6. Writing a motivation letter 
  • Module 7. Writing a covering letter
  • Module 8. Applying for an art residency / to a study program / proposing an exhibition.
  • Practice-based small-group workshops.


Асноўны фокус увагі будзе скіраваны на візуальныя мастацтвы, але курс будзе карысны і творцам у іншых сферах дзейнасці. На занятках вы зможаце прапрацаваць свае асабістыя кейсы.

Магчымыя індывідуальныя заняткі з Вольгай. 


Узровень валодання анг. мовай - ад B1.

Удзел бясплатны, але трэба зарэгістравацца.


Ддл: 24 лістапада, да 23.59 па Мінску.



Report Page