О.Генры

О.Генры


Мая самая любімая навела О.Генры пра ежу. Называецца "Купідон парцыённа". Твор іранічны (гэтым і славіцца О.Генры), са шматлікімі апісаннямі страў (уявіце, як няпроста было чытаць гэта за кратамі).

Джэф Пітарс прыязджае ў Гатры. Сам ён швэндаецца па гарадах і прадае ўпрыгожванні. У Гатры ён закохваецца ў афіцыянтку (Мэймі) рэстарана, куды ходзіць штодня. У гэты ж самы час у Мэймі закохваецца і прафесар Эдуарда Коліер (ён выпаўзе крыху далей). І вось Джэф Пітарс вырашаецца на адважны крок: ён запрасіў прыгажуню на спатканне. На спатканні ён прызнаецца ў сваіх пачуццях, на што Мэймі расказвае яму наступнае. Не магу не пакінуць гэты дыялог тут)

 

– Джэф, – сказала яна, – мне вельмі шкада, што Вы загаварылі. Вы мне падабаецеся, вы мне ўсе падабаецеся, але на свеце няма чалавека, за якога б я выйшла замуж, і ніколі не будзе.
 
Вы ведаеце, што такое ў маіх вачах мужчына? Гэта магіла. Гэта саркафаг для пахавання ў ім біфштэксаў, свіных адбіўных, пячонкі і яечні з вяндлінай. Вось што ён такое, і больш нічога. Два гады я бачу перад сабой мужчын, якія ядуць, ядуць і ядуць, так што яны ператварыліся для мяне ў жвачных двухногіх. Мужчына – гэта нешта, што сядзіць за сталом з нажом і відэльцам у руках. Такімі яны захаваліся ў мяне ў свядомасці. Я спрабавала перамагчы ў сабе гэта, але не магла. Я чула, як дзяўчыны расхвальваюць сваіх жаніхоў, але мне гэта незразумела. Мужчына, мясарубка і шафа для правізіі выклікаюць ува мне аднолькавыя пачуцці. Я пайшла неяк на ранішнік паглядзець на акцёра, ад якога ўсе дзяўчаты схадзілі з розуму. Я сядзела і думала, які ён любіць біфштэкс – з крывёю, сярэдні ці добра прасмажаны – і яйкі – у мяшочак або ўкрутую? І больш нічога. Не, Джэф. Я ніколі не выйду замуж. Глядзець, як ён прыходзіць снедаць і есці, вяртаецца ў абед і есць, з'яўляецца, нарэшце, да вячэры і есць, есць, есць…

 

Джэф усё ж не губляе надзеі. Але ён даведваецца, што Мэймі ЗАКАХАЛАСЯ Ў МУЖЧЫНУ З ПАНОПТЫКУМА (музей васковых фігур), які нядаўна прыехаў да іх. Укляпалася па самыя вушы ў чалавека, які аж 6 дзён нічога не есць! І гэтым чалавекам аказваецца прафесар Эдуарда Коліер.

Джэф вырашае наведаць паноптыкум, дзе адразу сустракаецца (ну як сустракаецца) з другім кавалерам. І вось як (хаха) апісвае гэтую сустрэчу О.Генры.

 

Я паспяшаўся да паноптыкума. Калі я падыходзіў да яго з задняга боку, нейкі чалавек вынырнуў, як змяя, з-пад палаткі, стаў на ногі і палез прама на мяне, як шалёны мустанг. Я схапіў яго за каўнер і даследаваў пры святле зорак. Гэта быў прафесар Эдуарда Коліер, у чалавечым адзенні, са злосцю ў адным воку і нецярпеннем у іншым.
 
— Алё, Славутасць! — кажу я. — пачакай хвілінку, дай на цябе палюбавацца. Ну што, добра быць цудам нашага стагоддзя, або бімбомам з выспы Барнэа, ці як там цябе завуць у праграме?
 
 — Джэф Пітарс, — кажа Коліер слабым голасам. Пусці мяне ці я цябе трэсну. Я самым неверагодным чынам спяшаюся. Рукі прэч!
— Лягчэй, лягчэй, Эдзі, — адказваю я, моцна трымаючы яго за каўнер. — Дазволь старому сябру наглядзецца на цябе ўволю. Ты задумаў каласальнае жульніцтва, сын мой, але пра мардабой тлумачыць кінь: на гэта ты не падыходзіш. Максімум таго, што ты маеш — гэта даволі шмат нахабства і пусты страўнік.
— Цяпер зрабі мне задавальненне, — сказаў Эд, — адпусці мяне. Лёс моцна мяне ўдарыла, але я стукну цяпер па жратве яшчэ мацней. Я ачышчу ўсе рэстараны ў горадзе. Я закапаюся да пояса ў філе і буду купацца ў яечні з вяндлінай. Гэта жудасна, Джэф Пітарс, калі мужчына даходзіць да такога, адмаўляецца ад дзяўчыны дзеля ежы. Гэта горш, чым з гэтым, як яго? Ісава, які спусціў сваё аўтарскае права за курапатку. Але голад жорсткая штука. Прабач мяне, Джэф, але я чую, што дзесьці ўдалечыні смажыцца вяндліна, і мае ногі моляць мяне пагнаць іх у гэтым кірунку.
— Смачна есці, Эд Коліер, — сказаў я, — і не злуйся на мяне. Я сам створаны выдатным едаком і спачуваю твайму гору.

 

Паспрабуйце самі паразважаць, што магло здарыцца далей у гэтай гісторыі. І, канешне, чытайце працяг О.Генры "Купідон парцыённа". Ды і іншыя яго навелы таксама. )


Report Page