Новыя дэталі Hogwarts Legacy
Беларускі геймер
🔸 У Hogwarts Legacy нельга гуляць у квідыч, бо яго забараніў дырэктар школы Фінэас Найджэлус Блэк (пра гэта гулец можа даведацца, калі будзе ўважліва слухаць студэнцкія плёткі).
Аднак гэта ніяк не мяшае гульцу лётаць на мятле, над полем для квідычу ды й ўсёй школай у цэлым.
🔸 Акрамя розных магічных, не вельмі прыязных істот, змагаюцца давядзецца з гоблінамі, прыхільнікамі Ранрока, які распальвае мяцеж супраць людзей. На гульца яны палююць па загадзе цёмнага чараўніка Віктара Руквуда, які па нейкай прычыне шукае нашага пэрсанажа.
🔸 У Забароненым лесе насяляе мноства небясьпечных істот і туды не варта хадзіць студэнтам школы (нездарма ж лес так завуць), аднак калі ўсё ж вы тамака апынецеся, то абавязкова сустрэнеце кентаўраў, якія зь недаверам ставяцца да чараўнікоў.
🔸 Таксама з гэтым лесам зьвязаны квэст аднаго з напарнікаў, разам зь якім нам трэба будзе даведацца прычыну празьмернай агрэсіўнасьці мясцовай фаўны.
🔸У Hogwarts Legacy гульцы змогуць сустрэць розных прывідаў (у прыватнасьці прывідаў факультэтаў, такіх як Амаль Безгаловы Нік, Крывавы Барон або Тоўсты Манах), і самага калярытнага з усіх — палтэргейста Піўза!
🔸 Загавор Алагамора (якая адмыкае замкі), не робіць гэта проста так! Што б нешта адкрыць, давядзецца згуляць у міні-гульню!
🔸 Пасьля стварэньня пэрсанажа, гулец (як і належыць па лоры) ня зможа зьмяніць сваю чароўную палачку ці факультэт.
🔸 Удзельнікі фанацкага клюба "Гары Потэра" (на сайце Wizarding World), змогуць перанесьці свой аватар непасрэдна ў гульню, калі зьвяжуць уліковы запіс Wizarding World з акаўнтам Warner Bros.
Акрамя гэтага, тыя хто зьвяжуць акаўнты атрымаюць унікальныя прызы:

Рэліз Hogwarts Legacy заплянаваны на 10 лютага для PC, Xbox Series і PS5. Выданьні для PS4 і Xbox One выйдуць 4 красавіка, а на Nintendo Switch гульня зьявіцца 25 ліпеня.