Новы цэнтр Варшавы: Агляд плошчы Пяці Рогаў

Новы цэнтр Варшавы: Агляд плошчы Пяці Рогаў

Danelius
Кардынальная змена функцыянала плошчы

Новы цэнтр Варшавы

Мае чытачы, якія жывуць і вандруюць у Польшчы, маглі заўважыць, што ў Варшаве часцей за іншыя крупныя гарады сустракаюцца малафункцыянальныя прасторы. Большасць плошчаў па сутнасці з'яўляюцца паркінгамі ці пустырамі. У гарадской ратушы усведамляюць гэты факт, таму апошнія годы адбываецца шэраг рэканструкцый і праектаванняў з мэтай змяніць цэнтр горада на больш зялёныя, інклюзіўныя і функцыянальныя прасторы.

Адна з апошніх перабудоваў - плошча Пяці Рогаў.

Зона будучых перабудоў

Плошча там, дзе яе няма

Сама назва нам кажа, што плошча - па сутнасці скрыжаванне пяці дарог. Вядома, што ў старых гарадабудаўнічых школах ніхто б і не думаў пра стварэнне пешаходнай прасторы ў такім месцы. Ды й дзе? Як паказвае практыка - заўсёды можна знайсці вырашэнне, як зрабіць прастору больш пешаходнай.

Старая канцэпцыя - больш дарог і паркінгаў

Змянілася абсалютна ўсё. Пасля шматлікіх кансультацый з мясцовымі жыхарамі і бізнесам, было вырашана усю плошчу зрабіць пешаходнай (!). Гэтая функцыя тут сапраўды больш важная, бо праз плошчу праходзяць вуліцы з кавярнямі і рэстарацыямі.

Праезд выключна для мясцовых жыхароў, камунальнага транспарту, дастаўкі і нават аўтобусны маршрут застаюцца. Але цяпер транзітнага трафіка тут няма.

Аўтобус праяжджае праз плошчу пад смарт-камерай з сістэмай "свой/чужы"
Камера на стражы урбаністычнага парадку ;-)
Патруль - на выпадак, калі тэхніка не спрацуе

Што па гатовай плошчы?

Адзіная прастора пачынаецца з таго, што цяпер плошча трохі вышэйшая за суседнія вуліцы. Зроблена ўсё так, каб было падсвядома зразумела, што тут трэба ехаць асцярожней.

Неадрамантаваную вуліцу побач з плошчай завузілі тактычным урбанізмам

Замест брукоўкі выкарыстоўвалі архітэктурны бетон. Не ведаю, як будзе праз некалькі гадоў, але цяпер ён выглядае файна. Адзінае, што самой зеляніны акрамя дрэў няма. Фактычна, плошча - вялікі бетонны пляц, толькі з дрэвамі і грамадскай прасторай. Гэта галоўны і, напэўна, адзіны мінус праекта.

Праезд для мясцовых жыхароў, а фактычна частка плошчы.
Дрэвы (дзе пабелка?!) атрымліваюць ваду праз камні. Але грунт пад бетонам.
Камяні паціху разцягваюць
Дарослыя дрэвы, лаўкі, бетон і фантан-ліўнёўка. Разам выглядае прыгожа.
А можа так і трэба?
Плошча ў кантэксце квартала

Лічу праект удалым, бо плошчай сапраўды карыстаюцца. Няма адчування пустой прасторы. Людзям тут утульна. Гэта не Nowy Targ ва Ўроцлаве (хто ведае, той зразумее, пра што я). Насамрэч, нават дзіўна, што пагадзілі настолькі смелы праект, бо ведаючы колькасць забораў у гэтым горадзе, прыемна бачыць пешаходную прастору на месцы некалькіх дарог. Ды й фантан-ліўнёўка таксама дадае плошчы непаўторнасці.

Думаю, што гэты раён толькі выйграе. Тут побач шмат рэстарацый, для якіх большы пешаходны трафік - большая колькасць кліентаў. Офісны цэнтр і адміністрацыйныя будынкі таксама атрымаюць адзін плюс да свайго месцазнаходжання.

Самы незвычайны фантан Варшавы
Галоўны праезд - таксама пешаходны
Напэўна адзіны знак плошчы. Ані разметкі, ані іншых артэфактаў дарогі тут няма.
Мяжа зоны, якая належыць рэстарацыі

Падпісвайцеся на мой Telegram i Youtube, каб больш ведаць пра гарадское развіццё рэгіёна.

Дзякуй за прагляд!



Report Page