Нарыс для Манархістых

Нарыс для Манархістых

Коймінец Жыбінцяй


Манархізма вельмі расплытаны рух. Я маю на ўвазе, што калі мы разглядаем кажны манархічны рух асоба, то назіраем разныя хормы: пачынаем ад татальнай манархіі скончваючы анарха-манархізмаю. Але ўся праблема ў тым, калі мы разглядаем падобнае, мы адыходзім ад Крыўскай\Літоўска-рутэнскай\Беларускай (абыякава на назоў) тэматыкі. То бок я кажу а тым, што ў нас няма добрага манархічнага руху, а тыя, што былі зьяўляюцца болей пераніцаваньнем да манархічнага руху, чым дойсна такім. Я, як чалавек сьпярша чыста манархічных поглядаў, хачу палепшыць стан сучасных нашых манархістых і асабіста ведаю, што такія пачаткі й атожылкі ў нас ё.

Пачнем із таго, што сьпярша йдуць звадкі вакол самога манарха. То бок хто наагул будзе манархам? Хто кіруе й як кіруе? Галоўнае ў тым, хто такі МАНАРХ собска?

Пачнем із таго, што на мой позірк, які ўгрунтую ў далейшым, можа быць тыкеля 2 гатункаў: А. па крыві і Б. па дзеям. Апошні тып манархаў, із самых яскравых тыпу Напаліёна, зьяўляюцца вынікам Правадырства.

То бок нейкі правадыр у выніку свайго правадырства замацоўвае права на правадырства наступных пакаленьняў, але тое выклікае адказнасьць у рода. Зазначу, што падобны тып манархаў і былі першымі. То бок усе манархі вынік правадырства. Таму зазначу, што манархістыя ня могуць быць супроці правадырства й супроці дыктатур, бо яны пачатак любой манархіі. Зазначу, што праблема ў тым, што такія Правадырства й Дыктатуры (адумыслова йіз вялікімі літарамі) зазначаюць сябе антыдэмакратычнымі, максымум дэмакрацу на нейкіх роўняй, каб яна была арганічнай. Мы можам знайсьці падобнае ў нават паняцьцях і назовах. Імпаратар паходзіць ад слова ймпэро – кіраваць, слова Кароль – вынік культываваньня асобы правадыра Карла, балцкае слова Кумст (якое было захвіксавана ў нашай мове) паходзіць ад кумстаць – то бок кулак\кукса, той хто дзержыць. Усе падобныя словы так ці накш нам ня кажуць а правах крыві, але а правадырсьцьве нейкай асобы й ейнага права на кіраваньні. Правадыр і ў наступным манарх, заўжды зьяўляецца йізь нейкай арыстакрацай, баярамі. Як казаў Эвола: “першы серад роўных”. Тыкеля дазвол арыстакрацы й агульна народа (у тым ліку жрацоў/вайдзілаў дае яму правы на кіраваньне як манарха).

Ізноў, вынік – любы манарх вынік правадырства, таму манархістыя дойсныя ня могуць быць супроці арганічнага правадыра ці дыктатара, але зазначу, што тут пытаньне якасьці самой асобы.

Перайдзем да першага становішча, якое болей цікавае. Калі мы зыйходзім із стану, што ў ранейшым такое адыблося (дыктатар стаў пачынальнікам рода) й мы прызнаем правы ранейшага за нас, што можна лічыць поўнасьцю натуральным. Нам наўда шукаці тых праўных на кіраваньне, тых верных доўгу свайго роду. Нам прыходзіцца шукаць РОД, а не дакладную асобу.

Вось тут прыйдзецца зачапіць нашых існуючых і ДЭКЛЯРУЮЧЫХ сябе манархістых із так званай “Лігі манархістых ВКЛ”. Я магу казаць а йіх тыкеля сьмехам, бо А. яны хочуць як манарха бачыць Гасбургаў і Б. яны капіююць культ заходніх “скаўтаў”. Абоі становішча паказальны, як манархістых, бо манархісты, на мой асабісты позірк, патрэбны быць натуральнай зьявай, заўжды блізкай да народнай прытомнасьці (ака Гайдэгерава Дайзайна) і культу. Можна сказаць, тут падобнае падзея як із тымі манархістымі ў Расеі якія хочуць аднавіць “Папятроўшчыну” й тымі, хто хоча бачыць “Маскоўскае цэсарства”. Апошняе народнае, першае вынік Вэстарнізаваньня краіны. У нас нават ня хочуць шукаці свой род, а адразу даваць пасаду заходняму роду. Род, у якім мо’ ё й Ягайлавічы, але тут не скажу дакладна, але натолькі далёкі тыкеля сваім паходжаньнем у грунту, што такі Род ня зробіць анічога, апрача як працягне знакавасьць нябыцьця ў новай манархіі хоць нейкіх зьменаў у палітычных кірункаў гаспадарства. Наўда зараз у тым, каб паказаці, што Род будзе родным, знаёмым. Што яны змогуць паказаці зьвязак із былым і стаць новым знакам як зьвязак БЫЛОГА й СПАДКАВАГА, але ня тыкеля наступнага. Таму ведайце, што калі тая “ЛІГА” (знакава, што яны карыстаюцца заходнім паняцьцем тутака) кажа а “трыдыцы”, то гэта ё тыкеля сымулятыўнасьць. Асабліва калі знаці, што яны выступаюць за Рэч Паспалітую.

Калі мы вяртаемся да собска зьвязака былога, то трэ шукаці рады, які маюць ПРАВЫ на грунту БЫЛОГА да нашага гаспадарства. Паглядзім на пазьнейшыя рады ад Князёў: Ягайлавічаў няма. Максымум разпушчаная крывя між рознымі родамі. То бок Ягалавічаў – не.

Паглядзім далей, мо’ ё нейкі зьвязак із ранейшым і такі будзе. Гадзімінавічы цурчаць сядні ў крыві Чартарыйскіх, які маюць некалькі ліняў родаў.

Самая найлепшая для нас Ліня Чартарыйска-Бурбонаў. Але праблема ў тым, што ў вапошняга мужшчынскага прадстаўніка (які жывець зараз) няма сыноў. Ё дачка ў якой ё ўжо сын. Тут можна паправіць усё на грунту таго, што Сын пераймае правы ад дзеда й прыймае старое прозьвішча альба ён прыймае матчыну ліню роду (такое было ў Брытані пры роду Гановерацаў). Гэта самы лёгкі зыйход із падобнай праблемы, калі мы тое разглядаем як праблему. Тое цікава, із улікам таго, што тут у крыві роду ё й даволі моцная ліня Сіцыйлійскіх бурбонаў.

Другой лінёй ё Чартарыйскіх ё Ляская ліня, але я не магу сказаць дакладна што й як там. На жаль я не знайшоў дакладных зьвестак. Але той род працуе польскімі палітыкамі.

Апошні й мо’ самы цікавыя варыянт… гэта Мацей Радзівіл. Вы можаце зьдзівіцца, а пры чым тут Радзівілы? Адказ будзе лёгкі, у Мацея маці Чартарыйская. Апрача гэнага мы можам зыйходзіць із стана, што мы “Кейданістыя” й будзе йсьці на шляху Кейданаўскай вуні, дзе Радзівілы мелі найбольшы ўплыў (тут трэ’ зазначыць, што мы ня кажам а тым, якія тыя былі Радзівілы, бо было некалькі ліняў роду, але як ё). Із улікам важнасьці Радзівілаў, тое можа быць вельмі важнай умоваў для разгляду падобнага варыянту.

Я даў 3 САМЫХ магчымых варыянтаў і якія асабіста лічу найлепшымі. Зазначу, што ў йіх няма ані “Ліцьвінскай”, ані “крыўскай” ідэнтыпікацы. Максымум у йіх ё пачуваньні да абразаў “ВКЛ”. То бок сьпярша Манарх будзе болей лялькай, і ў ідэяле мы можам чакаць, што тыкеля наступнае пакаленьне будзе ўжо МАНАРХАМ у поўным сэнсе. На маю думку многія йізь іх не адмовяцца ад падобнай магчымасьці.

Калі будзе пытаньне: а як Гедзімінавічы падыйдуць да нашых земляў, калі мы адыходзім ад ВКЛаўскага падыходу. Адказ лёгкі: бо ў Чартарыйскіх былі жонкі йіз Віцебскіх, Амсьціслаўскіх родаў. Так, мы дакладна ня ведаем бацьку пачынальніка Рода: Канстантына Чартарыйскага (ці то Корыбут, ці то сам Альгірд), але ў любым выпадку ў кажнага “магчымага” бацькі былі крыўскі жонкі. У Альгірда Віцебская, у Корыбута Полацкая.

На мой позірк падобная практыка , усё ж, магчыма пры “літуаніскім” падыходу. Гэта ўмоўна рух на аднаўленьне былой Літвы (із Крыўяй у складзе). Але такі падыход будзе ў тым ліку, на мой собскі позірк, із аднаўленьне хвілязопным і йдэйным ранейшай літоўшчыны (куды я дадаю й крыўскую йдэю). Я не магу разглядаці тут асобна ад пачаткаў Гедзімінавічаў, якія былі прадстаўнікамі мяйсцовага паганскага звычаю. Цікавая была б практыка Манархістых Друвінгаў (друвінг, ад друва- вера), але бальшыня манархістых у нас каталікі й грэка-каталікі. Асабіста можна зразумець чаму: у каталавым позірку болей паганскага й герархічнага (культ віршніка жраца як “Папы” калі што вынік паганскага ўплыву, ну так, дарэчы). Асабіста была б цікава ўбачыць аналяг із Акцыён Пранцэз (манархічнага руху ў Пранцыі, якой я магу лічыць найлепшым прыкладам балей мяней арганічным манархістых).

Гэта вельмі агульныя нарысоўкі, але некаторым “пратаманархістым” яно можа дапамагчы ў пачатках сваёй справы. Зазначу, што нельга разглядаць Жыбінцяй як манархічны, альба антыманархічны (хоця раней дэкляравалі манархічнасьць). Сядні даволі многія звадкі вакол таго, ці можа род, які, прызнайма, здулеў ідэйна й духоўна быць манархічным? Могуць яны выконваць ролю манарха? Галоўнае, каб Манарах быў Правадыром. Але калі ня можа, які сэнсе караля\кумста\імпэратара калі ён проста "від"? Магчыма тут можна аправіць хвактам ранейшай крыві й што ў далейшым ён можа быць такім. Не адмаўляю, але не пацьверджу. Але кажнаму разьвязаць пытаньне трэ самому.

Report Page