11. Надзвычайныя абставіны ліквідацыі
✅ 11.1. Рух «Вольная Беларусь» не падлягае самаліквідацыі пакуль існуе беларуская эміграцыя і дыяспара за мяжой.
✅ 11.2. Калі ў выніку непрадбачаных надзвычайных абставінаў ўзьнікне такая пагроза, тады Вальны Сойм прымае рашэньне аб вымушаным спыненьні дзейнасьці Руху і стварае Камісію па ліквідацыі.
✅ 11.3. Пры акупацыі альбо пры існаваньні нацыянальна варожай улады ў Беларусі дакуманты і архіў Руху перадаюцца Камісіяй па ліквідацыі ў беларускую арганізацыю за мяжой, здольную забясьпечыць захаваньне архіва.
Пры адсутнасьці такой магчымасьці дакуманты і зборы Руху перадаюцца ў архіў любой прыхільнай беларусам дэмакратычнай краіны.