Нідэрланды

Нідэрланды


Згодна з Законам Каралеўства Нідэрландаў, атрыманыя сродкі павінны быць выкарыстаны на грамадска-карысную дзейнасць згодна са Статутам арганізацыі, для мэтаў, на якія ажыццяўляўся збор грашовых сродкаў.

Мэтай Фонду з'яўляецца распрацоўка і рэалізацыя сацыяльных тэхналогій і праектаў, накіраваных на далучэнне і падтрымку супольнасцяў, у тым ліку, але не абмяжоўваючыся наступным:

1. Распрацоўка і падтрымка шматфункцыянальнай онлайн-платформы на модульнай аснове, якая можа быць лёгка ўкаранёная і/ці адаптаваная ў іншых краінах або арганізацыях.

2. Стварэнне і распаўсюджванне ініцыятыў, накіраваных на аказанне дапамогі ахвярам, якія пакутуюць ад непасрэднага гвалту або траўм, звязаных з гвалтам, у атрыманні знешняй падтрымкі праз іншыя ініцыятывы.

3. Распрацоўка і падтрымка сацыяльнай платформы для абслугоўвання лічбавай супольнасці, якая злучае розныя групы інтарэсаў унутры супольнасці і дапамагае ім атрымаць дасяг да інфармацыі аб інструментах падтрымкі.

4. Ажыццяўленне і рэалізацыя сацыяльных і грамадзянскіх праектаў, якія будуць фінансавацца за кошт іншых (міжнародных) некамерцыйных арганізацый, урадаў або індывідуальных ахвяраванняў, а таксама выкананне любых дзеянняў, якія садзейнічаюць або патэнцыйна садзейнічаюць вышэйпаказаным мэтам».

Report Page