"Ні з дзецьмі, ні з чым не лічацца", — жонка затрыманага бацькі 10 дзяцей пра затрыманне мужа.

"Ні з дзецьмі, ні з чым не лічацца", — жонка затрыманага бацькі 10 дзяцей пра затрыманне мужа.

@nashaniva


Сёння ў Бараўлянах затрымалі бацьку 10 дзяцей Руслана Ташцімірава. У чым яго вінавацяць невядома, затрымліваў яго КДБ. Руслан — каталіцкі вернік.

Жонка, Наталля, расказала "Нашай Ніве" як усё было.

Калі па мужа прыйшлі, Наталлі не было дома. Яна вярнулася троху пазней, калі мужа ўжо вадзілі па кватэры ў кайданках. Добра, кажа яна, што яны амаль ніколі не зачыняюць дзьверы, і хаця б іх не выбілі.

Руслан і Наталля


"За што забралі мужа я не ведаю. Была ў шоку, не пабачыла, памятаю толькі ў падпісвала дакументы аб выемцы прадметаў: забралі БЧБ-сцяг, сістэмны блок, планшэт, тэлефон. Забралі нават цацачнага парсючка на парашуце, якога сын рабіў. Сказалі, што муж выйдзе ў залежнасці ад таго, "як будзе супрацоўнічаць", — кажа Наталля.

Да таго ў сям'і ўжо быў пратакол аб "незаконным пікеце" — на балконе вісеў сцяг, на яго нехта паскардзіўся ў міліцыю. Першы нарад папярэдзіў, што ёсць нейкі недабразычлівец, і папрасіў прыбраць сцяг, а другі ўжо склаў пратакол — па ім далі штраф.

У сям'і Ташціміравых дзесяць сваіх дзяцей. Двое з іх інваліды. Нядаўна Руслан скончыў курсы айці і планаваў знайсці работу па спецыяльнасці. Як жа цяпер будзе жыць Наталля?

"Яны ні з чым не лічацца, ні з дзецьмі, ні з чым. Але буду трымацца, выбару няма, што рабіць", — кажа Наталля.




Report Page