Мой генерал

Мой генерал


Чытала кнігу і не магла адбіцца ад такога знаёмага ўсім беларусам пачуцця.

Прывітанне! Сёння ў эфіры Габрыель Гарсія Маркес і яго "Восень патрыярха".


Чытаць "Восень патрыярха" неверагодная асалода: мяккі, прыемны, з неверагодна доўгімі сказамі, з частымі ";". 

Так, нават не гледзячы на часам гідотныя апісанні. Нарыклад:

Яна зняла кашулю і павярнулася да яго спінай, і, здранцвеўшы ад жаху, ён убачыў на яе спіне смуродныя язвы, поўныя гною, у якім варушыліся чарвякі

Галоўны герой да болю знаёмы. Генерал (дыктатар) прыйшоў да ўлады пасля ваеннага перавароту. Для людзей ён легенда. Кажуць, што ў яго ёсць некалькі двайнікоў. Жыве ён у вялікім палацы, падобным да куратніка. Спіць на бетоннай падлозе не распранаючыся, зачыняе дзверы на некалькі замкоў. З ім (праўда ў асобным бараку) жывуць яго жанчыны і іх дзеці ("нараджаюцца ад яго толькі адны неданоскі"). 

Хто быў бацькам генерала - ніхто не ведае, нават сама яго маці. Яна займалася тым, што прадавала птушак, якіх фарбавала для надання экзатычнасці. Жылося вельмі бедна. Пасля яе смерці генерал называе маці заступніцай нацыі і аб'яўляе нацыянальнае свята ў дзень яе нараджэня.

Мануэла Санчас - гіпатэтычная палюбоўніца, якая "выпадкова" знікла з даху, пакуль яна з генералам любавалася сонечным зацьменнем. 

Летысія Назарэна - жонка, з якой у генерала нават узнікнуць рэальныя пачуцці, але паплацілася за сваю сквапнасць.

Кніга даволі багатая на падзеі, жудасныя, часам вельмі непрыемныя апісанні, ад якіх хочацца ванітаваць. Час, здаецца, лічыцца не ў гадах, а ў стагоддзях (прыкмета магічнага рэалізму). Не гледзячы на ўсё гэта, кніга вельмі глыбокая і (да) цікавая.

Калі хочацца ўпэўніцца, што нават самыя жудасныя дыктатары паміраюць, то " Восень патрыярха" будзе для вас надзеяй. 


але тым не менш ён кіраваў так, нібы быў упэўнены, што не памрэ ніколі

P.S. ёсць пераклад на беларускую мову.





Report Page