Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа. Дипломная (ВКР). Литература.

Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа. Дипломная (ВКР). Литература.




👉🏻👉🏻👉🏻 ВСЯ ИНФОРМАЦИЯ ДОСТУПНА ЗДЕСЬ ЖМИТЕ 👈🏻👈🏻👈🏻



























































Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.


Помощь в написании работы, которую точно примут!

Похожие работы на - Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе


Скачать Скачать документ
Информация о работе Информация о работе

Нужна качественная работа без плагиата?

Не нашел материал для своей работы?


Поможем написать качественную работу Без плагиата!

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

МОЎНЫЯ СРОДКІ СУБ ЕКТЫЎНАЙ АЦЭНКІ Ў ПРОЗЕ ЯКУБА КОЛАСА

Моўныя сродкі суб ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Літаратура, проза, моўныя сродкі, суб ектыўная ацэнка, аўтарскі стыль, Якуб Колас.

Моўныя сродкі суб ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры і аднаго з яе пачынальнікаў з яўляецца важным элементам для разумення самой беларускай літаратуры як з явы сусветнай культуры. Разам з тым, пры вялікай колькасці даследванняў, прысвечаных розным аспектам творчасці Якуба Коласа вельмі няшмат з іх ставіць перад сабой за мэту вывучэнне аўтарскага стылю пісьменніка, ягоных творчых сродкаў выражэння ўласнай ідэі, перадусім, у прозе. Даследванне творчай спадчыны беларускага песняра без асэнсавання тых моўных інструментаў, з чыёй дапамогай аўтар напаўняў апавядальны каркас твору эмацыйным зместам ня можа дазволіць казаць пра праблему мастацкай мовы Якуба Коласа як пра вырашаную.

Моўныя сродкі суб ектыўнай ацэнкі аўтара.

Вызначыць аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб ектыўнай ацэнкі.

) прааналізаваць наяўныя сродкі суб ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры;

) выявіць і структураваць сродкі суб ектыўнай ацэнкі Якуба Коласа на прыкладзе ягоных твораў: трылогіі На ростанях , аповесцяў Дрыгва і На прасторах жыцця .

) прааналізаваць выяўленыя ў творах Якуба Коласа сродкі суб ектыўнай аўтарскай ацэнкі ў сукупнасці з ужывальнымі ў іншых аўтараў;

) сістэматызаваць атрыманыя дадзеныя і на іх падставе даць апісанне аўтарскага стылю выражэння суб ектыўнай ацэнкі Якуба Коласа.

Выяўленне, апісанне, структураванне, параўнаўчы, тыпалагічны, структурны, функцыянальны, комплексны аналіз, абагульненне вынікаў.

Спецыфіка моўных сродкаў суб ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа можа быць выдзеленая, апісаная і прааналізаваная на падставе дыферэнцыяванага, комплекснага і/ці іншых відаў аналізу.

) Ува ўводзінах плануецца разгледзець паняцці суб ектыўнай ацэнкі і моўнага сродку, а таксама існуючыя моўныя сродкі выражэння такой ацэнкі ў якасці аўтарскіх інструментаў пабудовы логікі твору на падставе параўнаўчага і тыпалагічнага аналізаў.

) У асноўнай частцы плануецца на падставе розных відаў аналізу і на прыкладзе вышэйпазначаных твораў Якуба Коласа выявіць, прааналізаваць і сістэматызаваць моўныя сродкі суб ектыўнай ацэнкі ў яго творчасці з падзелам на лексічныя (метафара,стылістычна-афарбаваныя слові і т.п) і сінтаксічныя (інверсія, сегментацыя, парцэляцыя і т.п) сродкі.

) У заключнай частцы плануецца на падставе разгледжанага і прааналізаванага вышэй матэрыялу і з дапамогай комплекснага аналізу даць комплекснае вызначэнне-аналіз аўтарскага стылю прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб ектыўнай ацэнкі.

Да работы дадаецца Спіс выкарыстаных крыніц.


Сучасная навука мае ярка выражаны антрапацэнтрычны характар: чалавек нязменна ўяўляе сябе мераю ўсіх рэчай , знаходзіцца ў цэнтры працэсу спазнання. Заканамерна, што лінгвістыка, убудоўваючыся ў агульную навуковую парадыгму, засяроджвае сваю звагу на гаваркой і мыслівай асобе. Асаблівая ўвага надзяляецца выключна чалавечаму віду дзейнасці - ацэньванню, аднаму з найважнейшых складнікаў працэсу спазнання. […] Асаблівая ўвага надаецца выключна чалавечаму роду дзейнасці - ацэньванню, аднаго з найважнейшых складнікаў працэсу спазнання. […] Вынікіацэньвання адлюстроўваюцца ў выказваннях і ўяўляюць каштоўнасны фрагмент карціны свету. У сувязі з гэтым разгляд пытанняў пра прыроду і віды ацэнкі, пра прынцыпы яе праяўлення і функцыянавання, нягледзячы на больш чым паўстогадовую гісторыю дэтальнага вывучэння, застаецца зноў актуальным і перспектыўным. Праблема ацэнкі пры шырокім падыходзе перасякаецца з праблемамі ўзаемадзеяння мовы і маўлення, суб ектыўнага і аб ектыўнага ў мове, з пытаннямі тыпалогіі і структуры лексічнага значэння, з разуменнем экспрэсіўнасці, эмацыйнасці, вобразнасці, стылістычнай афарбоўкі.

За гады вывучэння вобласці выражэння ацэнкавых значэнняў у навуцы з яўлялася шмат падыходаў да даследвання: лагічны аспект ацэнка даследвалі І.А. Івін (праца Основания логики оценок і інш.) [1], М.А. Аруцюнава (праца Типы языковых знаний. Оценка. Событие. Факт і інш.) [2], М. Брожык,; семантычны - Е.М. Вольф (праца Функциональная семантика оценки і інш.) [3], М. М. Лук янава, А.М. Шрамм; псіхалінгвістычны - Е.І. Калодкін, Ю.М. Мягкова; сацыялінгвістычны - А.Л. Галаванеўскі, О.П. Жданава, Е.Ю. Краснікава; прагматычны - Ю.Д. Апрэсян, Э.А. Сталярова, М.А. Ягубава, О.В. Гуськова, В.М. Цоллер; функцыянальна-семантычны - Т.В. Маркелава (праца Семантика и прагматика средств выражения в русском языке і інш.) [4], Кімік, В.В. (праца Категория субъективности и ее выражение в русском языке і інш.) [5], З.К. Цеміргазіна; функцыянальна-стылістычны - даследвалі Ш. Балі, В.В. Вінаградаў (праца Русский язык: Грамматическое учение о слове і інш.) [6], В.М. Целія, Д.М. Шмялёў, Г.А. Вінакур (праца Закономерности стилистического использования языковых единиц і інш.) [7], І.В. Арнольд, І.А. Сцернін, В.І. Шахоўскі, Т.Г. Вінакур; кагніталагічны - А. Артоні, А. Коллінз; тэкставы - М.А. Лук янава (праца Экспрессивная лексика разговорного употребления. Проблема семантики і інш.) [8], М.М. Дзеева; нацыянальна-культурны - А. Вежбіцкая, Ю,Д. Апрэсян, І.М. Гарэлава, Т.В. Пісанава. Ужо гэты, далёка ня поўны пералік лінгвістаў, што вывучалі праблемы ацэнкі і ацэнкавасці, сведчыць пра складанасць і шматграннасць з явы, што мы даследуем.

Апошнімі гадамі ацэнка разглядаецца ня толькі ў традыцыйных аспектах, але і ў святле кагнітыўных ды прагматычных даследванняў, даследванняў у вобласці палявых структураў і г.д., якія ўсе атрымалі шырокую распаўсюджанасць у свеце. Робяцца спробы сістэмнага вывучэння ацэнкавых адзінак, што функцыянуюць у межах дыскурсаў рознага тыпу (працы Т.В. Міхайлавай, Ю.А. Броннікавай, Л.В. Среценскай, О.В. Новікавай, О.І. Рыбальчанка ды некаторых іншых).

Цікавасць да ацэнкавых сродкаў звязаная таксама і з тым, што тыя з яўляюцца добрым матэрыялам для абгрунтавання тэорыі прагматычнага значэння моўных адзінак (гл. у працах Ю.Д. Апрэсяна, М.Д. Аруцюнавай і Т.В. Падучавай, Ю.С. Сцяпанава і інш.) Пры гэтым ацэнкавае значэнне з яўляецца адным з найбольш цяжка ызначальных прагматычных значэнняў, бо характарызуецца змяшчэннем ды накладаннем лексіка-семантычных варыянтаў, складанасцю аксіалагічных сувязяў, актуалізацыяй канататыўных кампанентаў. Адпаведна, вывучэнне ацэнкавых сэнсаў спрыяе фармаванню своеасаблівай прагматычнай кампетэнцыі носьбіта мовы. [9]

Моўнае выражэнне свету эмоцый у мастацкім тэксце з'яўляецца дагэтуль галіной мала вывучанай. Нягледзячы на вялікую колькасць работ аб мастацкіх тэкстах, мова многіх літаратурных твораў даследавана недастаткова. Некаторыя аспекты мовы і стылю многіх аўтараў наогул ніколі не даследаваліся. Папаўненне пазначанага прабелу - неабходны этап у вывучэнні не толькі творчасці мноства класікаў, але і ўласна лінгвістычных дысцыплін.

Як вядома, выкарыстанне індывідуальна-аўтарскіх моўных адзінак, словаформаў і вар'іраванне лексічных кампанентаў у складзе агульнамоўных фразаспалучэнняў дае магчымасць мастаку слова перадаць эмоцыі лірычнага героя і персанажаў вершаў больш вобразна, выразна. У гэтым выпадку эстэтычнаму ўздзеянню спрыяе эфект навізны, нечаканасці. [10]

Ацэнкавая семантыка, чыёй часткай з яўляецца суб ектыўнай ацэнка, ўяўляе сабой адзін з актуальных аспектаў сучасных лінгвістычных даследванняў, аб чым сведчыць шматлікая літаратура, што з явілася апошнімі дзесяцігоддзямі, дзе ацэнка сталася самастойным аб ектам вывучэння ў аспекце семантыкі, прагматыкі, тэорыі камунікацыі, кагнітыўных даследванняў мовы (Ю. Д. Апрэсян, Н. Д. Аруцюнава, Т. В. Булыгіна, А. Вежбіцкая, Е. М. Вольф, В. Г. Гак, Т. М. Нікалаева, А. Д. Шмелеў і інш.). [11]

Катэгорыя суб ектыўнай ацэнкі - гэта семантыка-граматычная катэгорыя, якая выражае ад імя апавядальніка суб ектыўную ацэнку прадмету, прыкметы прадмету ці прыкметы дзеі ды ўносіць у прадметнае значэнне слова дадатковыя эмацыйна-экспрэсіўныя адценні значэння ласкальнасці, спачування, памяншальнасці, павелічальнасці, грэблівасці, прыніжэння, гіроніі і г.д. [12]

У структуры ацэнкі карэляцыі суб ект/аб ект знаходзяцца ў складаным узаемадзеянні. […] Суадносіны суб ектыўнага і аб ектыўнага з яўляецца асноўнай праблемай, вакол якой разгортваюцца спрэчкі пра філасофскую сутнасць каштоўнасцяў і пра прыроду ацэнкавых суджэнняў. Гісторыя вывучэння ацэнкі характарызуецца пастаяннай барацьбой двух накірункаў, адно з якіх абапіраецца на ўяўленне, што асноўным у ацэнцы з яўляецца суб ект у ягоных адносінах да аб екту, а іншае лічыць асноўным для ацэнкі якасці аб екту […]. Гэтыя накірункі ў асноўным развіваліся ў сферы этычных тэорыяў, аднак многія з іх палажэнняў уяўляюцца сутнаснымі для вывучэння ацэнкі з лінгвістычных пазіцыяў.

Першы накірунак знайшоў сваё найбольш яркае выражэнне ў канцэпцыях эматывізму, дзе ацэнкавыя значэнні разглядаюцца адно як выражэнне эмоцыяў суб екту, як адносіны субэекту да аб екту […] Зыходзячы з суб ектыўнасці ацэнкі, прыхільнікі эматывізму лічаць, што ацэнку нельга разглядаць ані як праўдзівую, ані як непраўдзівую, бо тая ня можа быць верыфікаванаю. […] Супрацьлеглы накірунак абапіраецца на ідэю, што ацэнкавыя значэнні трэба разглядаць, як прыналежныя да аб ектаў, і такім чынам тыя ўяўляюць сабой не адносіны, але ўласцівасці (натуралізм). Як лічылі прадстаўнікі скрайняй з плыняў, што належаць да гэтага накірунку (інтуіцыянізм), ацэнкавыя якасці, у тым ліку маральныя, з яўляюцца аб ектыўнай рэчаіснасцю […] Узаемадзеянне суб екта ацэнкі з яе аб ектам ляжыць у аснове класіфікацыі прыватнаацэнкавых значэнняў, прапанаванай М.Д. Аруцюнавай. Як падкрэслівае М.Д. Аруцюнава, оценка создает совершенно особую, отличную от природной, таксономию объектов и событий [Аруцюнава 1984]. Сярод прыватнаацэнкавых значэнняў выдзяляюцца тры групы, якія уключаюць сем разрадаў.

Першая група - гэта сенсарныя ацэнкі, яны падзяляюцца на: 1) сенсарна-смакавыя, ці геданістычныя, ацэнкі - тое, што падабаецца […] і 2) псіхалагічныя, сярод якіх адрозніваюцца: а) інтэлектуальныя ацэнкі […] і б) эмацыйныя […].

Другая група - гэта сублімаваныя, ці абсалютныя ацэнкі: 1) эстэтычныя ацэнкі, грунтаваныя на сінтэзе сенсарных і псіхалагічных […]; 2) этычныя ацэнкі, якія мяркуюць нормы […].

І, нарэсце, апошнія тры разрады, што складаюць трэцюю групу, - гэта рацыяналістычныя ацэнкі, звязаныя з практычнай дзейнасцю чалавека. Яны уключаюць: 1) утылітарныя […]; 2) нарматыўныя […]; 3) тэалагічныя […].

Як можна бачыць, аналіз ацэнкі ўва ўласна лінгвістычным плане таксама абапіраецца на разуменне суб ектыўнага і аб ектыўнага аспекту значэнняў ацэначных словаў і выказванняў у іх суадносінах. [13]

Сродкам выражэння суб ектыўнай ацэнкі служаць розныя адзінкі мовы, якія можна назваць моўнымі мастацкімі вобразамі ў адрозненне ад літаратурных вобразаў, што маюць таксама моўнае выражэнне, але надмоўны змест.

Беручы агульнанарматыўную мову за аснову і кропку адліку атрымліваем тыпалогію сродкаў выражэння суб ектыўнай ацэнкі. [14, 6]

Першы тып моўных сродкаў звязаны з парушэннем звычайных сфераў ужывання моўных адзінак, як тое: увядзенне ў літаратурнае апавяданне нелітаратурнай мовы; альбо паслядоўнай аўтарскай стылізацыі; альбо элементаў іншамоўя ці моўных памылак пад уздзеяннем іншамоўя. Парушэнне сфераў ужывання моўных адзінак, звязанае з увядзеннем у мастацкі твор забароненага у дадзенай літаратурнай мове, апынаецца і парушэннем нормаў гэтай мовы. Магчыма і парушэнне толькі межаў функцыянальна-моўных стыляў, што ў прынцыпе ўкладваецца ў літаратурную норму.

Другі тып моўных вобразаў таксама звязаны з парушэннем нормаў мовы, ды ўжо не з адборам нормы, але, паводле Р.А. Будагова, з яе стварэннем, калі пісьменнікаў цікавіць ня столькі тое, што маецца ў мове, колькі створанае праз іх [...] Г.А. Вінакур лічыў гэта моўным наватарствам, вынаходніцтвам такіх моўных сродкаў, якія не дадзеныя непасрэдна наяўнай традыцыяй ды ўводзяцца як нешта зусім новае ў агульны запас магчымасцяў моўнага выражэння . [14, 7]

Трэці тып моўных вобразаў не звязаны ані з адборам нормы, ані з яе стварэннем. Для іх таксама характэрная пэўная незвычайнасць, што парушае аўтаматызм мовы. Але калі ў першым тыпе выразныя ўжо самыя па сабе незвычайныя факты мовы, у другім - нязвыкласць у стварэнні новых фактаў, у трэцім - выкарыстанне фактаў звычайных, і складаецца яно толькі ў наўмысна падкрэсленым ці больш ці менш востра абыграным іх ужыванні. У першым і другім тыпах выразныя самыя факты мовы, у трэцім - экспрэсія ў прыёмах іхнага выкарыстання. [14, 10]

Суб ектыўная ацэнка ў аўтарскім тэксце, як канцэпцыя, накірунак і катэгорыя аўтарскага мыслення, што ўкладаецца ў межах вышэйпрыведзенай тыпалогіі не была б магчымая і не адбылася, а таксама не была б даступнай для даследчага аналізу без сродкаў выражэння, якія з яўляюцца адначасова маркерамі для аналітычнага даследвання; разгляду і аналізу гэтых сродкаў у творчасці Якуба Коласа на прыкладзе вызначаных празаічных твораў прысвечаная дадзеная праца.

Сродкі выражэння суб ектыўнай ацэнкі ці, як іх яшчэ называюць, моўныя выразныя сродкі можна ўмоўна падзяліць на фанетычныя, лексіка-граматычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя, граматычныя, сінтаксічныя.

Да фанетычных сродкаў, да прыкладу, належыць гэтак званы эмфатычны націск, які складае парушэнне нормы праз незвычауную даўжыню гучання галосных у словах, а апроч таго інтанаванне, якое дазваляе перадаваць тонкія сэнсавыя адценні, не закладзеныя ў лексіка-граматычных сродках. Сярод лексіка-граматычных сродкаў неабходна адзначыць незвычайныя для агульнамоўнага ўжывання метафарычныя ўжыванні словаў. На фразеалагічным узроўні стварэнне нормы адбываецца праз ужыванне ў метафарычнай форме фразеалагічных адзінак, на словаўтваральным - праз стварэнне гэтак званых аўтарскіх неалагізмаў, на граматычным - праз пашырэнне кола граматычных формаў ужывання словаў і інш. Нарэсце на ўзроўні сінтаксісу аўтарскія моўныя сродкі праяўляюцца праз звядзенне ў адзіны шэраг сінтаксічна аднародных членаў сказу семантычна рознапланавых словаў і г.д. Трэба сказаць, што моўныя сродкі не абмяжоўваюцца пералічанымі, варта згадаць хаця б прэцэдэнты сінтаксічна-пунктуацыйнай своеасаблівасці, што выражаецца праз устаўныя канструкцыі адзінак, што звычайна выступаюць у іншай сінтаксічнай ролі і г.д.

Проза Якуба Коласа ў разрэзе спецыфікі ягоных твораў выглядае як вострасацыяльная - прасякнутая экспрэсіяй ад сутыкнення людзей з розным сацыяльным статусам, нацыянальнай самаідэнтыфікацыяй, багажом асабістага жыццёвага досведу і г.д. і да т.п., пры гэтым, пісьменнік мае свой выразны непаўторны аўтарскі стыль выражэння суб ектыўнай ацэнкі, які характарызуецца частым ужываннем адніх і ігнараваннем іншых яе сродкаў. [15]

У межах дадзенага даследвання далей па тэксце аналізуюцца сродкі выражэння суб ектыўнай аценкі, ці, як іх яшчэ называюць, сродкі выразнасці мовы, пры гэтым апісваецца спецыфіка згаданых сродкаў, аналізуецца практыка іх ужывання ў выбраных творах Якуба Коласа па пяці паасобных раздзелах:

Раздзел 1. Фанетычныя сродкі выражэння суб ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа


Фанетыка - гэта навука аб гуках маўлення. Фанетыка вывучае вонкавую членападзельную гукавую матэрыю маўлення, яго дыскрэтныя кампаненты, іх акустычныя і артыкуляцыйныя характарыстыкі, асаблівасці і правілы спалучэння выдзеленых кампанентаў, прасадычныя (націск, мелодыка, інтанацыя, тон і інш.) уласцівасці гукаў і гукавых ланцужкоў маўлення.

Эмфатычны націск Эмфатычны націск (ці даўжыня), што здзяйсняецца праз даўгое вымаўленне галоснага або зычнага, ці тое высоўвае ды ўзмацняе эмацыйны бок слова, ці тое выражае эфектыўны стан таго, хто кажа .

Канешне, цікавыя і такія выпадкі выкарыстання эмфазы, што ужо мае сімвалічнае значэнне ў самой мове , яна ўзмацняе рэалістычнасць мастацкага тэксту, дазваляючы ў нейкай ступені чуць , а таму і лепей адчуваць усхваляванасць гаворкі персанажаў, тое ці іншае іх стаўленне да суразмоўцаў. Большую цікавасць прадстаўляюць прыклады ўскладаненага выкарыстання гэтага фанетычнага сродку выразнасці. Эмфатычны націск можа чуцца і ўва ўнутранай гаворцы, ў неагучаных ці нават ненапісаных рэпліках. [14, 23]

Лагічны націск. У мастацкіх тэкстах нязрэдку адзначаецца лагічны націск. Праз яго гэтак ці йначай можа вызначацца камунікатыўны сэнс выказвання, што час ад часу звязваецца са значнай ідэалагічнай нагрузкай. […] Выкарыстанне лагічнага націску заўжды звязанае з асаблівай экспрэсіяй, што складае яго другую функцыю, асабліва дзейсную ў мастацкім слове. Словы, што выдзяляюцца лагічным націскам, канешне выконваюць функцыю паведамлення, але іх выразнасць у такім выпадку значна ўзмацняецца. [14, 26]

Слоўны націск. Пазначацца праз знак акцэнту ў мастацкіх тэкстах могуць як выпадкі вернага, гэтак і выпадкі нелітаратурнага націску.

Пазначэнне правільнага націску служыць перш за ўсё камунікацыйным задачам - дзеля папярэджання няправільнага прачытання амографаў - і ў такіх ужываннях звычайна не звязанае з эстэтычнай функцыяй мовы. Аднак магчымае і мэтанакіраванае сутыкненне словаў і іх формаў, што адрозніваюцца праз націск. […] Значна часцей выкарыстоўваюцца рознага роду адхіленні ад літаратурнай нормы, напрыклад, дыялектны націск. [14, 31]

Мелодыка і паўзацыя. Інтанацыйна-меладычны бок мовы як адзін з ягоных фанетычных сродкаў, што з яўляюцца найбольш простым і непасрэдным выражэннем адносінаў да прадмету паведамлення, - сутнасны чыннік стварэння экспрэсіі ня толькі вершаванага, але і празаічнага мастацкага слова, аднак узнаўленне рытмамелодыкі, асабліва ў прозе, цяжкае.

У нейкай ступені мелодыка і паўзацыя перадаюцца у пісанні праз пунктуацыю якая, як вядома, адлюстроўвае сінтаксічны, рытмамеладычны падзел мовы. Пры тым звычайныя, у межах усталяваных правілаў, выпадкі ўжывання знакаў прыпынку служаць у літаратурным творы дзеля інтэлектуальна-лагічных і эмацыйных мэтаў, выражаючы сэнсавыя адносіны між частак выказвання, непасрэдна адлюстроўваючы пачуцці.

У плане лінгвістычнай паэтыкі асаблівую цікавасць уяўляюць выпадкі індывідуальна-аўтарскага выкарыстання пунктуацыйных знакаў, у першую чаргу тых, чыё ўжыванне звязанае з выражэннем значнай экспрэсіі.

У мастацкіх тэкстах часта ўжываецца шматкроп е, што служыць у пісанні ня толькі для пазначэння няскончанасці выказвання, як тое рэгламентуецца ў сучасных пунктуацыйных правілах, але і для ўказання на шматзначнае разважанне і моцнае пачуццё, узбуджанасць, усхваляванасць персанажаў […] Часам можам назіраць беспаўзную мову, вызваную захопленасцю чалавека, ці беспаўзнасць, што абумоўленая праз усхваляванасць персанажа […] Адсутнасць знакаў прыпынку можа і ня быць звязанаю з рытмамеладычным бокам мовы, а папросту паказваць на недахоп пісьменнасці персанажа, і на прэтэцыёзную манернасць вельмі адукаванага чалавека. [14, 34]

Гукападражанні. Гукападражанні як чыннік мастацкай мовы абумоўлены фанетыкай, паколькі яны здзяйсняюцца ейнымі сродкамі - гукамі чалавечай мовы, што пісьменнік дапасоўвае для імітавання нечленападзельных гучанняў: ці такіх стыхійных праяваў прыроды і вынікаў дзейнасці людзей, як пярун, стрэлы і да т.п., ці гукаў, што выяўляюцца праз жывых істотаў, - жывёлаў ці нават людзей (калі гэтыя гукі мімавольныя ці семантычна імі не асэнсаваныя). Сутнасць гукападражанняў складаецца менавіта з гучанняў, што аказваюцца тут і формай і зместам словаў , што датычацца і да традыцыйна ўжываемых у мове адзінак, і да адзінак, што ствараюцца ў кожным дакладным выпадку.

Ды проста тыя, што ўводзяцца ў слоўную тканіну твору яны ўзмацняюць ягоную рэалістычнасць, даючы вядомую магчымасць чытачу ня толькі ўяўляць, але як бы і чуць выяўляемае. Асабліва часта назіраецца ў літаратуры імітацыя гукаў жывой і нежывой прыроды [14, 23]

Анатама-фізіялагічныя і сітуацыйныя недахопы мовы. У арсенале гукавых сродкаў экспрэсіі знаходзяцца і недахопы мовы, што звязаныя з анатамічнымі ці фізіялагічнымі анамаліямі моўнага апарату таго, хто кажа, а таксама розныя памылкі, абмоўкі ды незвычайныя гучанні больш ці менш прыватнага характару, што вызываюцца якімісь перашкодамі, спецыфічнымі ўмовамі маўлення.

Да праяўленняў анатама-фізіялагічных недахопаў мовы адносяцца фіксаваныя пры пісанні ўзроставыя асаблівасці вымаўлення дзяцей, а таксама шапялявасць, заіканне, картавасць дарослых […] Гэткія недахопы мовы (у прыватнасці картавасць) могуць быць штучнымі, тады выразныя магчымасці мовы павялічваюцца. […] Увогуле ўзнаўленне недахопаў мовы, што звычайна характарызуюць выключна асабістыя, ці больш-менш выпадковыя ўласцівасці і станы суразмоўнікаў, не нясе на сабе значнай эстэтычный нагрузкі. Аднак некаторыя дастаткова арыгінальныя выпадкі іх выкарыстання вызываюць пэўную цікавасць. [14, 37]

1.1 Фанетычныя сродкі ў аповесці Дрыгва


Нумарацыя старонак паводле Колас Я. Дрыгва: аповесць, паэма, апавяданні: Для сярэд. шк. узросту / Уклад. М. Зелянкова; Маст. Г. Шапялевіч. - Мн.: Юнацтва, 1990.

Го! - адгукнуўся дзед Талаш, ... (стар. 13)

А ты-га! а ты-га, качкі! (стар. 23)

Цо? цо? цо? - зацокаў ён разоў тры... (стра. 50)

Гы-гы-гы! - зарагатаў парабак. (стар. 62)

Охо-хо! - уздыхне толькі Саўкаў слухач. (стар. 114)

Тфу, тфу, тфу, - тры разы плюнуў дзед Талаш... (стар. 124)

Раз... два... тры - лічыць Цімох... (стар. 182)

Цссс! - сунімае дзед Талаш... (стар. 187)

..Здзіўлен гэтым раптоўным спатканнем (стар. 8)

Успомнілі тут і дзеда Талаша і яго дзікі ўчынак... (стар. 12)

…бунтаўшчыкоў супраць новай улады, выяўна сымпатызуючых бальшавіцкаму барбарству і анархіі. (стар. 20)

... аж да растрэлу і канфіскацыі маёмасці за ўсякія бандыцкія замашкі, ... (стар. 50)

У момант вока маладзіца сціснула, як жалезнымі абручамі, рамансовага кавалера (стар. 63)

... свярбелі рукі ў таварышаў . (стар. 95)

З прычыны важнасці і ўрачыстасці палітычнага моманту свентыя ойцы дазволілі сабе некаторую вольнасць (стар. 99)

У гэтым Ну добра чуваць пагроза. (стар. 122)

... чакалі першых данясенняў ад свайго партызана Саўкі Мільгуна. (стар. 126)

Ты дзе была? - націскаючы на дзе запытаў Васіль, ... (стар. 128)

А дзе было гэта дзесь ? - запытаўся Цімох. (стар. 132)

Саўка ведаў, што асуджаныя за палітыку карыстаюцца павагаю ... (стар. 132-133)

І судзілі Саўку не як канакрада, а як дэмакрата-сацыяліста . (стар. 133)

Але ты помніш, што выпівалі і пабіліся ? (стар. 141)

... не здагадваецца і Саўка, што там у лесе яго ўжо чакаюць разам з гасцямі . (стар. 144)

... і ў першую чаргу той вечар, калі вярнуўся з паходу Саўка. (стар. 157)

... што да таго, што ў лесе пастухі трубяць? ... (стар. 163)

... і гладка сустрэлі там у лесе паноў , як называе іх Цімох. (стар. 169)

У гэтым ну-ну Саўка пачуў ноткі спогадзі ... (стар. 171)

Гэтае даўнейшае Мартын гаворыць з асаблівым націскам... (стар. 175)

Я думаў, што ў дэмакратычнай панскай Польшчы права судзіць дано ўсім, - ... (стар. 193)

Дасканалая дэмакратычная прыказка, - ... (стар. 193)

Вы хочаце гэта ведаць? - падкрэсліваючы слова гэта , ... (стар. 194)

Хруснікаў маіх многа. ... (стар. 194)

У нас, апроч слоўнай мовы, ёсць мова іншых спосабаў.

Я чуў і ведаю вашу мову іншых спосабаў (стар. 194)

Прыступайце да вашай мовы іншых спосабаў , ... (стар. 194)

... трымаў ён настаяшчую ваенную стрэльбу, ... (стар. 202)

... у расход вывелі, ... (стар. 204) [17]


1.2 Фанетычныя сродкі ў аповесці На прасторах жыцця


Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На прасторах жыцця: аповесць, апавяданні. - Мн.: Юнацтва, 1986.

... кі-і-і-вік, кі-і-і-вік ... (стар. 29)

... Тух-тух-тух-тух! ... Кіў-гець ... (стар. 48)

Благослові, душэ моя, го-о-о-о-о-о-о-о-спода . (стар. 30)

... І цікавей за ўсё тое, што яна хоць і баба , але далёка ішла ўперад ад мужчын , што вельмі дзівіла Сцёпку, бо гэта парушала ў корні яго прадстаўленне аб бабах ... (стар. 8)

І сцёпка пазіраў у той бок, куды імчаўся поезд. Праўда імчаўся ён не так ужо шпарка, але ... (стар. 49) [18]


1.3 Фанетычныя сродкі ў трылогіі На ростанях


Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На ростанях. трылогія. - Мн.: Дзярж. вуч.-пед. выд-ва МінАсветы БССР, 1958.

... так-так! , так-так! ... (стар. 11)

... Іх трэба ўзяць - во! ... (стар. 27)

Ха-ха-ха! - Лабановіч так і паехаў ад смеху. (стар. 88)

Ха-ха-ха! - засмяялася панна Людміла. (стар. 125)

Ха-ха-ха! Ён - пустэльнік, ён - святы!.. (стар. 124)

Го! - сказаў дзед Мікіта. (стар. 144)

- Больш ніколі! Чуеце! Ніко-о-олі! (стар. 140)

... Цішкевіч канчаў песню: - «Алілу-у-у-я!..» (стар. 141)

... Адно слова дзяўчына выклікала ... (стар. 17)

Ведаем мы гэтых пустэльнікаў, - ... (стар. 23)

Зусім неачэсаны: так і відаць, семінарыст ... (стар. 25)

... Мы, ліцвіны, любім піць гладка! (стар. 39)

... ён проста любіў выпіць з добрымі людзьмі , ... Але і ў кампаніі добрых людзей ніколі ... (стар. 39)

- Не хочацца мне туды ісці, - прамовіў Лабановіч. - Не люблю ў вялікай кампаніі быць.

Больш любіце быць у кампаніі аднае? - пажартавала матушка. (стар. 118)

Вы, выбачайце, дапраўды нейкі... святы. (стар. 121)

З выгляду здаецца - «ані вэзь», брыкаецца, абражаецца, а скончыць тым, што прыгорнецца да цябе. (стар. 123)

... Слухай, прафесар, давай вып'ем на «ты»? (стар. 124)

Чаму кінула яна яму «дурань», а потым як бы пакаялася ў гэтым (стар. 138)

Яны не смелі самі ўвайсці ў капліцу, бо былі яшчэ «нячыстыя». Маладзіцы мелі розныя тэрміны: каму трэба было «ўводзіцца» каля Сёмухі, ... гэта не шкодзіла яму назіраць і за «благочинием» у капліцы, ... (стар. 141)

Айцец Мадэст нічым тут не выказваў свайго «я» і даваў Цішкевічу поўную магчымасць навучаць «паству», бо яны жылі вельмі згодна. (стар. 142)

- Калі я гавару з вамі, то тады я не толькі «добра выпіўшы», але і п'яны ... (стар. 149)

Нават і «святыя» і тыя пачынаюць ілгаць. (стар. 150)

Які ні важны інспектар, якое ні вялікае яго начальніцтва, але пры слове «Грот» ён перастае спрачацца, хоць лёгка здавацца і не хоча. (стар. 159)

Калі сказаў Грот, то - аман. Тут канец, і далей ісці няма куды. (стар. 159)

Паехала!.. Нават і не развіталася з ім. А як многа хацеў ён сказаць ёй у гэтыя апошнія дні! Чаму так здарылася? (стар. 167)

На гэтым ганачку ён бачыў яе апошні раз. А цяпер ні там, ні ў гэтым доме яе няма. (стар. 167)


Ты, Мат ёна, калі я не п іду, астаў абед на вячэю. (стар. 21)

Зд'ястуйце! - прамовіў Саханюк, ... (стар. 86) [19]


Аналіз фанетычных сродкаў у творах Якуба Коласа Дрыгва , На ростанях , На прасторах жыцця паказвае, што для мастацкай мовы пісьменніка найбольш характэрныя такія фанетычныя сродкі, як гукападражанне, лагічны націск, менш уласцівыя эмфатычны націск, анатама-фізіялагічныя і сітуацыйныя недахопы гаворкі, амаль неўласцівыя для яго мелодыка і паўзацыя, практычна неўласцівы слоўны націск.

Раздзел 2. Лексіка-семантычныя сродкі выражэння суб ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа


Метафара - перанос якасцяў аднаго прадмету (з явы ці аспекту) на іншы па прынцыпе іх падабенства ў пэўных адносінах ці па кантрасце. [20]

Метафарызацыя, што разумеецца не як характэрны для мовы працэс пашырэння сэнсавага аб ёму словаў і з яўлення ў іх новых агульнамоўных пераносных сэнсаў, але як спосаб узмацнення выразных уласцівасцяў слоўніка ў мастацкай мове, што складаецца з пераноснага ўжывання словаў, - найбольш эфектыўнае і прадуктыўнае экспрэсіўнае праяўленне мастацкай літаратуры - і паэзіі, і прозы.

Гутарковыя метафары ўзнікаюць ува умовах незвычайных для асноўнай семантыкі слова лексічных сувязяў […] Непаўторная індывідуальнасць вобразаў, што паўстаюць у метафарычных злучэннях, а таксама практычна неабмежаваная сустаўнасць словаў робяць метафарызацыю невычарпальным спосабам стварэння экспрэсіі. […] Метафары найчасцей рэалізуюцца ў двухасабовых злучэннях, у парах граматычна звязаных словаў. […] Пры гэтым прыметнік метафарызуецца ў залежным ужыванні […] Параўнальна рэдка […] метафарызуюцца прыслоўі, дапасоўныя да дзеяслова (то бок у залежным ужыванні) […] Метафары могуць узнікаць і ў трохасабовых злучэннях, розных па складзе і семантыным адносінам паміж іхнымі часткамі.

Шырока ў творах […] распаўсюджаны прыём развіцця метафары. Ён складаецца ў тым, што да метафарычна ўжытага слова дадаецца элемент, які быццам вяртае таму першасны, наўпроставы сэнс. [14, 40-43]


2.1 Лексіка-семантычныя сродкі ў аповесці Дрыгва


Нумарацыя старонак паводле Колас Я. Дрыгва: аповесць, паэма, апавяданні: Для сярэд. шк. узросту / Уклад. М. Зелянкова; Маст. Г. Шапялевіч. - Мн.: Юнацтва, 1990.

Побач з хатай, прыкрываючы яе ад летняга сонца, красуецца высокая разложыстая груша. Вясною, усыпаная белым цветам, як маладая дзяўчына, яна проста аздабляе дзедаў двор, ... (стар. 4)

Быстрыя цёмныя вочкі яго пазіралі ўдумліва, але ў іх часамі блукаў затоены агеньчык, гатовы разгарэцца ў адпаведныя мінуты пажарам рашучых учынкаў. (стар. 4)

Спакойна і павольна, як у зачараваным сне, ўтуліўшыся ў балоты, нясе Прыпяць сухадоламу Дняпру сваю багатую даніну. Не спяшаецца яна выносіць дабро палескіх балот. А яго так многа, што ўсё роўна, спяшайся не спяшайся, а гэтай работы ёй хопіць на доўгія гады. Можа і надзею страціла яна вынесці хоць калі-небудзь гэта мора цёмна-ружовай вады з неабсяжных балот Палесся, і з гэтай прычыны яна такая павольная і флегматычная. Вось толькі тады, калі разгуляецца вецер ... тады яна няветла пахмурнее, задрыжыць, затрасецца тысячамі хваль і сярдзіта шпурляе чаўны ... ды гоасна ўсхліпвае ў прыбярэжных чаратах, як маці ўскрай м
Похожие работы на - Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа Дипломная (ВКР). Литература.
Курсовая работа: Реализация технологии некаталитической очистки дымовых газов от оксидов азота на мусоросжигательном заводе
Требования к складским, помещениям и хранению пищевых продуктов
Дипломная Работа Разработка Стратегии Предприятия
Реферат по теме Норманнская теория происхождения Руси
Написание Практических Работ
Эстетическая Культура Курсовая
Реферат по теме Монголы в Дагестане
Эссе На Тему Язык Тире Зеркало Культуры
Отчет по практике по теме Организация досуга людей третьего возраста средствами социально культурной деятельности
Дипломная Работа На Тему Учет И Анализ Операций С Денежными Средствами В Кассах И На Счетах В Банках
Социальный Инфантилизм Реферат
Реферат: Методы научного исследования в психологии. Скачать бесплатно и без регистрации
Контрольная работа: Міжнародна торгівля товарами
Курсовая работа: Финансовый менеджмент на предприятии
Что Лучше Революция Или Эволюция Сочинение
Реферат: Кто же Чацкий: победитель или побежденный. Скачать бесплатно и без регистрации
Курсовая работа по теме Заработная плата и эффективность её использования
Сочинение Образ Мцыри
Реферат по теме Радио- и телереклама
Виды пенсий и их структура
Похожие работы на - Организация фитосанконтроля в Республике Хакасия
Похожие работы на - Проблема обеспечения безопасности человека при воздействии звуковых и световых эффектов
Контрольная работа: Генеральный план города и размеры арендной платы земли в Минске

Report Page