Mistmorn - Сподіваюсь з тобою все гаразд

Mistmorn - Сподіваюсь з тобою все гаразд

Пераклад Нікога Абсалютна

Цяжка жыць у раскрышаным сьвеце, дзе няма ні абліччаў, ні ймён

А дзень - пераблытаны з ноччу, хто йдзе, на дарогу найдзе

Але я стаю на ўзбоччы, нялёгка выносіць маўчаньне тваё

Нібыта я паліваю зьвялыя кветкі ці ў полі ад бліскаўкі і пад дажджом

Намагаюся ўкрыцца

Першае - рэч толькі звычкі, другое - бязглузда, на гэтым і ўсё

У гэты ранак брыдкі я ўсьвядоміў адно

Ты памерла ў маім сьне, ды абое з табою мы ўжо даўно трупы

Сьляды нашы ўкрыюць лужыны брудам, спусташэньне ў маёй душы і навокал

А рэчы, што я ненавідзеў, сталі мне абыякі дарэшты

Я ім замену шукаў не адну ноч, ня змог і гэта, мабыць, бяз сэнсу

Але зноў чакаю нашай сустрэчы

Нашай сустрэчы

Report Page